Мая Краіна Беларусь
19.6K subscribers
25K photos
11.3K videos
20 files
17.9K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Гордасьць» пад банэрам: як у Волгаградзе рыхтуюцца да візіту саюзных лідараў

У Волгаградзе напярэдадні візіту Пуціна і Лукашэнкі ўлады нават не сталі турбавацца прыбіраць будаўнічы смецце — проста закінулі ўсё банэрам з надпісам «Гордимся». Няма ні сораму, ні спробы навесці парадак — толькі дэкарацыі для тэатра абсурду, дзе галоўныя ролі гуляюць аўтакраты.

Мясцовыя жыхары не стрымліваюць іроніі: «Гордимся» — новы лозунг тых, хто замяняе рэальнасць фальшам і прапагандай. Пад банэрам — смецце, пад уладай — заняпад. Але ж галоўнае, каб карцінка для начальства была прыгожая. Усе астатнія — дэкарацыі для «вялікіх» сцэнак двух старэючых дыктатараў.

Мая Краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сталасць па-беларуску

У вёсцы — хлеў абваліўся, бур’ян як лес, бабулькі без інтэрнэту, затое сцяг СССР лунае, а Пуцін глядзіць з абраза ў чырвоным куце.

Моладзь — у Польшчы, ніякай працы. Затое на плоце — «Дзякуй дзеду», у галаве — «Расія нас выцягне».

Ну а як не любіць Беларусь, калі тут усё стабільна? Як у 80-х: нічога няма, затое душа пяе — “жылі добра, жывём лепей”.

Мая Краіна Беларусь
Дабрачыннасць дубінкай па памяці

У Горадні — горадзе, дзе вуліцы ўсё яшчэ памятаюць крыкі і кроў мірных пратэстаў 2020 года, — на стадыён выходзяць тыя, хто асабіста прыклаў руку да рэпрэсій. Караеў і Балаба, сімвалы страху і гвалту, цяпер пераапрануліся ў футбольную форму і называюць гэта “матчам дзеля дабра”.

Слова «дабрачыннасць» у іх вуснах гучыць як здзек. Тыя, хто ламалі лёсы, цяпер разыгрываюць спектакль на зялёным газоне — пад маршавую музыку юбілеяў і “перамог”, якіх народ ужо даўно не адчувае.

Каму верыць? Тым, хто ўчора душыў свабоду, а сёння ганяе мяч дзеля «адзінства і патрыятызму»? У гэтай пародыі на спорт няма месца ні сумленнай гульні, ні сумленнай памяці.

Пакуль яны бегаюць па полі, у цені застаюцца тыя, хто не можа хадзіць наогул — інваліды пратэстаў, зняволеныя, сем’і без бацькоў і братоў.

Мая Краіна Беларусь
Сёння адзначаецца Сусветны дзень кнігі. Якія кнігі вы б параілі пачытаць, або якімі хочаце падзяліцца?
Мая Краіна Беларусь
80 гадоў таму! 24 красавіка 1944 года нарадзіўся Зянон Пазняк - беларускі археолаг, палітык, грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Унук беларускага БХД дзеяча Яна Пазняка. З 1960-х спадар Зянон шмат рабіў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў…
24 красавіка 1944 года нарадзіўся Зянон Пазняк - беларускі археолаг, палітык, грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Унук беларускага дзеяча БХД Яна Пазняка.

З 1960-х спадар Зянон шмат рабіў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У 1988 годзе адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у Курапатах. Узначальваў Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" (1989-99) і партыю БНФ (існавала з 1993). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання. Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы, зацвярджэння нацыянальных сімвалаў як дзяржаўных, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, папярэджваў беларусаў перад Расіяй. У 1994 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. За палітычнай сітуацыі вымушаны быў эміграваць.

Historyja I Мая Краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏃🏼‍♀️🏃🏾‍➡️ Замена насельніцтва

Завоз 150 000 мігрантаў з Пакістана — гэта не дапамога, а адкрытая пагроза беларускай ідэнтычнасці. Людзі, якія не ведаюць мовы, не паважаюць традыцый, не хочуць інтэгравацца — яны не становяцца часткай грамадства, яны яго выцясняюць. Улады замяняюць народ пад ціск маўчання, пакуль нацыянальна арыентаваныя беларусы сядзяць у турмах, змагаюцца на фронце ці падпольлі, або вымушаны з’язджаць у эміграцыю. Людзі бачаць, як хутка змяняецца краіна, і маюць поўнае права быць абуранымі.

Так, ёсць адзінкі, што вучаць мову, паважаюць мясцовыя звычаі і паводзяць сябе годна. Калі іх мала — гэта не страшна. Але TikTok-пахвалы аднаго "добрага хлопца" не адмяняюць таго, што большая частка новых мігрантаў нават не паспрабуе стаць часткай Беларусі.

Мая Краіна Беларусь
Зянон Пазьняк, лідар руху «Вольная Беларусь», у сваёй нядаўняй заяве выкрыў шырокую прысутнасць агентуры КДБ і ФСБ у грамадска-палітычным жыцці Беларусі.

Ён падзяліў яе на тры катэгорыі: легальную, гібрыдную і падстаўную. Паводле Пазьняка, многія з гэтых агентаў маскіруюцца пад апазіцыянераў, ствараючы ілюзію барацьбы, але на самой справе працуюць у інтарэсах рэжыму, падрываючы давер да апазіцыі і стрымліваючы нацыянальнае адраджэнне.

У адказ на такую сітуацыю Пазьняк заклікае да ачышчэння апазіцыі ад агентуры і аб’яднання сапраўдных патрыётаў. Ён падкрэслівае, што толькі праз шчырую ідэйную барацьбу і адзінства можна дамагчыся сапраўднай незалежнасці Беларусі. Ён выступае за падтрымку тых, хто змагаецца за свабоду, і асуджае тых, хто, выдаючы сябе за апазіцыю, насамрэч служыць інтарэсам улады.

Мая Краіна Беларусь
«Рэканструкцыя» Святога-Мікалаеўскай царквы ў Кажан-Гарадку: рэстаўрацыя ці разбурэнне?

У Кажан-Гарадку працягваецца чарговая рэканструкцыя царквы, што стала добрым прыкладам таго, як не трэба захоўваць гістарычныя помнікі. Замест дбайнага аднаўлення мы бачым сайдынг ярка-сіні і шлакоблокі на месцы драўляных канструкцый, а замест класічнага купала - планы ўставіць залатую “лукавіцу”.

Гэта не першы раз, калі пад выглядам рэстаўрацыі знішчаецца гісторыя. За часы кіравання Лукашэнкі ў Беларусі рэалізавана нямала такіх праектаў, калі пад уздзеяннем уладаў знішчаліся архітэктурныя каштоўнасці. І здаецца, што ў гэтым выпадку нас чакае яшчэ адна «рэканструкцыя», дзе метал і бетон заменяць драўляныя храмы і камяніцы.

Мая Краіна Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💥Дзікае паляванне на акупантаў не спыняецца!

Ваяры FPV-разліку «РБМК» Палка Каліноўскага знішчылі 3 варожых БМП; знішчаны аўтатранспарт і квадрацыкл праціўніка. Яшчэ 5 БМП пашкоджана. Як мінімум 12 акупантаў паранена ці знішчана.

Вы можаце дапамагчы нашым нябесным паляўнічым біць ворага яшчэ больш бязлітасна! Зараз хлопцам з «РБМК» востра патрэбныя камплектуючыя, мантажныя матэрыялы і батарэі для дронаў. Падтрымайце збор па спасылцы! Кожны ваш унёсак – гэта крок да перамогі!

💳Нумар карты банкі
4441 1111 2055 2769

PayPal: Zbs.pilot@gmail.com
Амністыя да 80-годдзя "Перамогі": Папулізм замест рэформаў

У Беларусі рыхтуецца амністыя да 80-годдзя "Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне"*, у рамках якой плануецца вызваліць каля 8 тысяч асуджаных. Але такая амністыя выглядае як спроба апраўдаць рэпрэсіўную палітыку ўлады, паколькі вызваленне закране ў асноўным пажылых або хворых людзей. Акрамя таго, амністыя будзе тычыцца асуджаных за неасцярожныя злачынствы, што не сховае рэальныя праблемы з правамі чалавека і свабодамі. Улады зноў выкарыстоўваюць сімволіку Перамогі, каб замаскаваць сваю неспаздольнасць да сапраўдных рэформаў у судовай сістэме і паляпшэнні ўмоў жыцця грамадзян.

*Так неасавецкія ўлады называюць перыяд захопу краіны саветамі яшчэ ў час Другой сусветнай вайны.

Мая Краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦸‍♂️ Легенда пра вусатага айцішніка

У асабістай міфалогіі Аляксандра Лукашэнкі ён паспеў пабываць усім:
– сынам героя, які загінуў на фронце (хоць ягоны бацька на фронце так і не быў),
– паэтам-амтарам, які «вучыў на памяць вершы Быкава» (нагадаем, Быкаў — празаік),
– і, раптам, айцішнікам, які «вучыўся ў Эміратах» (!).

Так-так, гэта не жарт. Нядаўна Лукашэнка заявіў, што праходзіў навучанне ў ААЭ па лічбавых тэхналогіях — у 69 гадоў. Сапраўдны "беларускі стартапер": замест MacBook — АМАПаўцы, замест Python — дубінкі.

А пакуль лідар спасцігае "айці" ў Эміратах, сапраўдныя айцішнікі масава з’язджаюць з Беларусі. З’язджаюць туды, дзе няма страху за лайк, дзе не выклікаюць у КДБ за падпіску і дзе ніхто не скажа, што дэмакратыя — гэта «дысцыпліна».

Адток спецыялістаў, заняпад стартапаў, закрыццё офісаў — вось такая рэальнасць у краіне, дзе прэзідэнт стварае культ сябе, а не будучыню.

Мая Краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧳 150 000 “высокоспециализированных” з Пакістана — новы этап беларускага цуду?

Пакуль беларусы з’язджаюць тысячамі — ад працоўных да дактароў, выкладчыкаў, інжынераў — улада рыхтуецца запрасіць 150 000 спецыялістаў з Пакістана.

Гучыць як жарт, але гэта рэальнасць. А цяпер сур’ёзна:
🔹 Якія менавіта гэта “высокакваліфікаваныя” кадры?
🔹 Куды іх збіраюцца ўладкаваць — у сельгаспрадпрыемствы, у міліцыю, у ЖКГ?
🔹 І галоўнае: які абмен вопытам мы збіраемся наладжваць з краінай, якая вось-вось можа апынуцца ў вайне з Індыяй?

Абмен вопытам з дзяржавай, дзе нестабільнасць, рэлігійны экстрэмізм і пастаянная пагроза ўзброенага канфлікту? Гэта ўжо нават не міфалогія — гэта адкрытая непавага да беларусаў, якія выязджаюць не ад добрага жыцця, а таму што дома — безнадзейнасць і страх.

📉 Сваіх — у эміграцыю, чужых — у імпарт. Вось і ўся формула "развіцця па-беларуску".

Мая Краіна Беларусь
Раман Скірмунт: адзін з будаўнікоў беларускай дзяржаўнасці

Раман Скірмунт быў адным з найбольш яркіх дзеячаў нацыянальнай інтэлігенцыі, пач. ХХ ст. Ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні Беларускага народнага камітэту, імкнуўся да аднаўлення беларускай незалежнасці і абароны нацыянальных інтарэсаў. Як адзін з лідараў БНР, прыкладаў намаганні для ўмацавання нацыянальнай аўтаноміі ў міжваенны перыяд.

Асаблівым аспектам яго светапогляду была ідэя краёвасці — вернасці роднай зямлі са спробай аб’яднаць прадстаўнікоў розных этнічных і культурных супольнасцяў ВКЛ у адзіны палітычны праект. Выступаў супраць і русіфікацыі, і этнічнага нацыяналізму, прапаноўваючы гарманічную мадэль супольнага суіснавання і развіцця.

У 1939 годзе Скірмунт як “класавы вораг” і “пан” быў жорстка забіты мясоцвымі мужыкамі, хутчэй за ўсё на загад савецкіх камуністаў, якія акупавалі тую частку краіны.

Мая Краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☢️ Ядзерныя буслы са сноў ябацек ўжо ў паветры ☢️

Вялікія геапалітычныя навіны! Беларусь, стомленая быць проста краінай з самымі смачнымі дранікамі, вырашыла: хопіць! Цяпер — ядзерная дзяржава! 💣

У гомельскім пограбе:
— "Таварыш, а ў нас ёсць ракеты?"
— "Пакуль няма, але ўжо склалі ТЗ для трактарнага завода. Спачатку зробім макет з дрэва, а там паглядзім..."

І вось ужо на гарызонце — ядзерныя буслы. Беласнежныя, ганарлівыя, нясуць дэмакратыю па раскладзе:
🕊 08:00 — Нью-Ёрк
🕊 09:30 — Лос-Анджэлес
🕊 10:45 — перапынак на кампот

ЗША ў паніцы, Пентагон гугліць: "Як адпудзіць ядзерных буслоў? Тэрмінова!"

У гэты час недзе пад Гомлем:
— "Ракета не паляцела?"
— "Нічога, да церабленьня даўгунца прыдасца."

Свет на мяжы глабальнага абсурду. Галоўнае — не панікаваць і трымаць каску напагатове. Ці хаця б брыль.
Мая Краіна Беларусь
🕵️‍♂️ Знікненне ў стылі шпіёнскага дэтэктыва

У Польшчы таямніча знік былы кандыдат у Каардынацыйны савет і экс-член партыі «Народная грамада». Паводле «Еўрарадыё», ён падазраецца ў сувязях з КДБ.​

Магчыма, ён проста вырашыў узяць адпачынак ад палітыкі і знікнуць у стылі сапраўднага шпіёна. Ці, можа, гэта новая серыя «Місія: Немагчыма» па-беларуску?​

У любым выпадку, гісторыя набывае абароты, і мы чакаем, калі з'явіцца новы герой у плашчы і з капялюшом.

Мая Краіна Беларусь