Мая Краіна Беларусь
15.1K subscribers
26.9K photos
11.8K videos
21 files
19.6K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Forwarded from Historyja
Чарнобыльскі шлях. Менск, 26 красавіка 1996 года
38👍3
«Агульная бяда, якая ўсіх яднае». Беларусы Варшавы таксама далучыліся да «Чарнобыльскага шляху 2026»

26 красавіка каля помніка Капеніку беларусы Варшавы сабраліся, каб ушанаваць памяць пра Чарнобыль, яго наступствам для Беларусі і свету, а таксама людзям, чые жыцці ён назаўсёды змяніў.

Удзел узялі больш за 100 чалавек. Выступілі Вячаслаў Сіўчык, ксёндз Вячаслаў Барок, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, прадстаўнік рады БНР Аляксей Дзікавіцкі. Вёў мітынг музыка Аляксандр Памідораў. Удзельнікі трымалі плакаты з партрэтамі палітвязняў і расцяжкамі супраць размяшчэння ядзернай зброі.

Пачаўся мітынг з выкананння беларускага, украінскага, польскага гімнаў. Пасля мітынгу удзельнікі прайшлі шэсцем да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Франак Вячорка:
«Сёння мы ўшаноўваем ахвяраў Чарнобыля і ўсіх ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. У выніку дзеянняў рэжыму — Беларусь апынулася перад пагрозай стратай незалежнасці, на тэрыторыі краіны размяшчаецца ядзерная зброя. Тут у Варшаве мы сабраліся, каб звярнуць увагу свету да таго што адбываецца цяпер у Беларусі. Мы паказваем, што не здаліся, не змірыліся.

Сёння прагучала шмат заваяваў салідарнасці ад міжнароднай супольнасці, палітыкаў, чыноўнікаў, міжнародныз арганрзацый. Беларусь застаецца ў фокусе — гэта важна.

Я рады, што чарнобыльскія акцыі аб'ядноўваюць і грамадскія арганізацыі, і палітыкаў, і дзеячоў культуры, і дыяспаральная ініцыятывы. Гэта агульная бяда, якая ўсіх яднае».
👍29😢4
Анджэй Пачобут на волі!
76🔥8🎉4
🌱Сябры, мы зноў звяртаемся да вас.

Мы пачынаем вялікую справу - такую, якая на першы погляд здаецца амаль нерэальнай.

Але менавіта дзякуючы вам мы ўжо не раз бачылі: тое, што выглядае складаным, можна зрабіць разам.
Крок за крокам - давесьці да канца.

Сёньня мы адкрываем збор на стаматалагічнае лячэньне беларускіх ветэранаў-добраахвотнікаў.

📊 Два месяцы таму мы апыталі каля 40 чалавек -
і больш за 2/3 з іх маюць сур’ёзныя праблемы з зубамі.

Гэта не пра эстэтыку.
Гэта пра боль, здароўе і магчымасьць жыць нармальна.

💰 Агульная патрэба - больш за 100 000 €.
Гэта вялікая сума, і яна можа пужаць.
Таму мы пачынаем з 10 000 € — каб дапамагчы ўжо цяпер тым, каму найбольш патрэбна.
Бо вочы баяцца, а рукі робяць.

Кожны ваш унёсак - гэта рэальны крок да таго, каб нехта перастаў жыць з болем.

📩 Падтрымаць збор і прачытаць поўную гісторыю:

https://bysol.org/be/initiatives/kus/

Разам мы можам больш 🤝
#roskvitkus
11👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось так расіяне вучаць беларускую мову, каб прыехаць да нас у краіну
🤮30💩8🔥6👍5😁2
"Мілажальнасьць культуры — гэта казка для дарослых. Культуры больш агрэсыўныя, чым іх носьбіты — народы (гэта аднолькава пасуе і для беларускай культуры). Калі ў войнах паміж народамі хоць зрэдчас здараюцца перапынкі, то ў войнах культураў перапынкаў не бывае. І таму ў войнах культураў — культураў загінула болей, чым загінула народу ў збройных войнах народаў.

Не заўсёды і зусім неабавязкова чужая культура прыносіцца на штыках і штыкамі ўсталёўваецца. Да прыкладу расейская культура з уласнае волі да панаваньня зьнішчыла іншых культураў нашмат больш, чым усе войскі Расейскай імпэрыі зьнішчылі іншых войскаў (...) Калі запытацца чаму сёньня большасьць беларусаў не ідэнтыфікуе сябе зь беларускаю культураю, то адказ будзе наступным: таму што ўжо безьліч гадоў ні на хвіліну не спыняецца вайна расейскай культуры зь беларускай, у выніку якой апошняя апынулася амаль усьцяж пераможанаю. І, бадай, найтрагічным у гэтай паразе была параза беларускай мовы.

Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, разьвівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыньнікам культуры нават у неспрыяльных для яе палітычных, эканамічных і сацыяльных умовах. Вядома, у гэтым азонавым слаі кожнай культуры сёньня шмат дзірак, але ў нас ён зьнішчаны амаль зуісм, ад яго засталіся адно лахманы, якія ўжо не засланяюць цела нацыянальнае культуры як ад сьцюдзёных вятроў культуры расейскай, так і ад касьмічнага холаду мэтакультуры камунікатыўна адкрытага грамадзтва".

Філосаф Валянцін Акудовіч
👍1👏1