Мая Краіна Беларусь
19.6K subscribers
25K photos
11.3K videos
20 files
17.9K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Пераможцам конкурсу ад ДПК — круіз па Прыпяці і выгляд на саркафаг ЧАЭС.

Беларуская ўлада зноў здзіўляе: за вернасць рэжыму — у падарунак радыеактыўны ваяж. Катэр па зоне адчужэння, экскурсія на мяжу і бонус — дазіметр у кожны заплечнік! Патрыятызм, як кажуць, павінен ззяць. Жадана — у прамым сэнсе.

У ДПК запэўніваюць: «паездка натхніць моладзь». Яшчэ б — пасля такога тура марыш або з’ехаць, або хаця б больш не выйграваць конкурсы ад дзяржструктур.

Мая Краіна Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гаспадар свайго надзелу заўважыў нечаканага гасця — маленькага аматара трускавак. Ва ўласным гародзе ён злавіў гарэзлівага зайчаня, але замест строгага пакарання проста адпусціў пухнатага злодзейчыка на волю.
Схадзілі два дні — і я ўжо хачу забраць дакументы!

Расійская блогерка з Крыма (лічыць сябе расіянкай), што пераехала ў Гродна, абурылася беларускім садком: маўляў, выхавацелька дазволіла сабе задаваць пытанні, а анкета — гэта наогул “інтэрв’ю для ФСБ”. Дзяцей трымалі ў садку цэлых паўтары гадзіны, а яшчэ — уявіце сабе — папрасілі купіць туалетную паперу! У адказ Таццяна пачала кпіць з беларускіх заробкаў, хоць сама жыве тут дзякуючы бясплатнаму садку, кватэры і спакою, якога ў «роднай» Расіі даўно не засталося.

Карацей, прыехала з краіны, дзе бамбаваць дзіцячыя садкі — норма, і абурылася тым, што тут выхавацелька занадта ветліва настойвае на правілах. Але, як паказалі каментары, нават цярплівыя беларусы не гатовыя слухаць ноўнэймаў з імперскімі замашкамі. Не падабаецца — чамадан, Масква, блакада!

Мая Краіна Беларусь
Мая Краіна Беларусь
Вынікі "мая хата з краю"

Коратка пра планы лукашэнкаўцаў падмяніць беларусаў "змагароў" на пакістанцаў, каб ратаваць эканоміку.

Нават у гэтым плане неасавецкія лукашэнкаўскія ўлады працягваюць сацыялістычны курс БССР - спачатку ствараюць праблему, каб пазней гераічна яе вырашыць. Тады таксама пазбавіліся шматлікіх беларусаў і палякаў і насадзілі расейцаў, а цяпер беларусаў, у тым ліку палітычных мігрантаў, хочуць замяніць жыхарамі ісламскай азіяцкай дзяржавы.

Хаця больш здзіўляе, што некаторыя беларусы ў Польшчы таксама пазітыўна разглядаюць лукашэнкаўскі план.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Гордасьць» пад банэрам: як у Волгаградзе рыхтуюцца да візіту саюзных лідараў

У Волгаградзе напярэдадні візіту Пуціна і Лукашэнкі ўлады нават не сталі турбавацца прыбіраць будаўнічы смецце — проста закінулі ўсё банэрам з надпісам «Гордимся». Няма ні сораму, ні спробы навесці парадак — толькі дэкарацыі для тэатра абсурду, дзе галоўныя ролі гуляюць аўтакраты.

Мясцовыя жыхары не стрымліваюць іроніі: «Гордимся» — новы лозунг тых, хто замяняе рэальнасць фальшам і прапагандай. Пад банэрам — смецце, пад уладай — заняпад. Але ж галоўнае, каб карцінка для начальства была прыгожая. Усе астатнія — дэкарацыі для «вялікіх» сцэнак двух старэючых дыктатараў.

Мая Краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сталасць па-беларуску

У вёсцы — хлеў абваліўся, бур’ян як лес, бабулькі без інтэрнэту, затое сцяг СССР лунае, а Пуцін глядзіць з абраза ў чырвоным куце.

Моладзь — у Польшчы, ніякай працы. Затое на плоце — «Дзякуй дзеду», у галаве — «Расія нас выцягне».

Ну а як не любіць Беларусь, калі тут усё стабільна? Як у 80-х: нічога няма, затое душа пяе — “жылі добра, жывём лепей”.

Мая Краіна Беларусь
Дабрачыннасць дубінкай па памяці

У Горадні — горадзе, дзе вуліцы ўсё яшчэ памятаюць крыкі і кроў мірных пратэстаў 2020 года, — на стадыён выходзяць тыя, хто асабіста прыклаў руку да рэпрэсій. Караеў і Балаба, сімвалы страху і гвалту, цяпер пераапрануліся ў футбольную форму і называюць гэта “матчам дзеля дабра”.

Слова «дабрачыннасць» у іх вуснах гучыць як здзек. Тыя, хто ламалі лёсы, цяпер разыгрываюць спектакль на зялёным газоне — пад маршавую музыку юбілеяў і “перамог”, якіх народ ужо даўно не адчувае.

Каму верыць? Тым, хто ўчора душыў свабоду, а сёння ганяе мяч дзеля «адзінства і патрыятызму»? У гэтай пародыі на спорт няма месца ні сумленнай гульні, ні сумленнай памяці.

Пакуль яны бегаюць па полі, у цені застаюцца тыя, хто не можа хадзіць наогул — інваліды пратэстаў, зняволеныя, сем’і без бацькоў і братоў.

Мая Краіна Беларусь
Сёння адзначаецца Сусветны дзень кнігі. Якія кнігі вы б параілі пачытаць, або якімі хочаце падзяліцца?
Мая Краіна Беларусь
80 гадоў таму! 24 красавіка 1944 года нарадзіўся Зянон Пазняк - беларускі археолаг, палітык, грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Унук беларускага БХД дзеяча Яна Пазняка. З 1960-х спадар Зянон шмат рабіў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў…
24 красавіка 1944 года нарадзіўся Зянон Пазняк - беларускі археолаг, палітык, грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Унук беларускага дзеяча БХД Яна Пазняка.

З 1960-х спадар Зянон шмат рабіў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У 1988 годзе адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у Курапатах. Узначальваў Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" (1989-99) і партыю БНФ (існавала з 1993). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання. Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы, зацвярджэння нацыянальных сімвалаў як дзяржаўных, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, папярэджваў беларусаў перад Расіяй. У 1994 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. За палітычнай сітуацыі вымушаны быў эміграваць.

Historyja I Мая Краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏃🏼‍♀️🏃🏾‍➡️ Замена насельніцтва

Завоз 150 000 мігрантаў з Пакістана — гэта не дапамога, а адкрытая пагроза беларускай ідэнтычнасці. Людзі, якія не ведаюць мовы, не паважаюць традыцый, не хочуць інтэгравацца — яны не становяцца часткай грамадства, яны яго выцясняюць. Улады замяняюць народ пад ціск маўчання, пакуль нацыянальна арыентаваныя беларусы сядзяць у турмах, змагаюцца на фронце ці падпольлі, або вымушаны з’язджаць у эміграцыю. Людзі бачаць, як хутка змяняецца краіна, і маюць поўнае права быць абуранымі.

Так, ёсць адзінкі, што вучаць мову, паважаюць мясцовыя звычаі і паводзяць сябе годна. Калі іх мала — гэта не страшна. Але TikTok-пахвалы аднаго "добрага хлопца" не адмяняюць таго, што большая частка новых мігрантаў нават не паспрабуе стаць часткай Беларусі.

Мая Краіна Беларусь
Зянон Пазьняк, лідар руху «Вольная Беларусь», у сваёй нядаўняй заяве выкрыў шырокую прысутнасць агентуры КДБ і ФСБ у грамадска-палітычным жыцці Беларусі.

Ён падзяліў яе на тры катэгорыі: легальную, гібрыдную і падстаўную. Паводле Пазьняка, многія з гэтых агентаў маскіруюцца пад апазіцыянераў, ствараючы ілюзію барацьбы, але на самой справе працуюць у інтарэсах рэжыму, падрываючы давер да апазіцыі і стрымліваючы нацыянальнае адраджэнне.

У адказ на такую сітуацыю Пазьняк заклікае да ачышчэння апазіцыі ад агентуры і аб’яднання сапраўдных патрыётаў. Ён падкрэслівае, што толькі праз шчырую ідэйную барацьбу і адзінства можна дамагчыся сапраўднай незалежнасці Беларусі. Ён выступае за падтрымку тых, хто змагаецца за свабоду, і асуджае тых, хто, выдаючы сябе за апазіцыю, насамрэч служыць інтарэсам улады.

Мая Краіна Беларусь
«Рэканструкцыя» Святога-Мікалаеўскай царквы ў Кажан-Гарадку: рэстаўрацыя ці разбурэнне?

У Кажан-Гарадку працягваецца чарговая рэканструкцыя царквы, што стала добрым прыкладам таго, як не трэба захоўваць гістарычныя помнікі. Замест дбайнага аднаўлення мы бачым сайдынг ярка-сіні і шлакоблокі на месцы драўляных канструкцый, а замест класічнага купала - планы ўставіць залатую “лукавіцу”.

Гэта не першы раз, калі пад выглядам рэстаўрацыі знішчаецца гісторыя. За часы кіравання Лукашэнкі ў Беларусі рэалізавана нямала такіх праектаў, калі пад уздзеяннем уладаў знішчаліся архітэктурныя каштоўнасці. І здаецца, што ў гэтым выпадку нас чакае яшчэ адна «рэканструкцыя», дзе метал і бетон заменяць драўляныя храмы і камяніцы.

Мая Краіна Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💥Дзікае паляванне на акупантаў не спыняецца!

Ваяры FPV-разліку «РБМК» Палка Каліноўскага знішчылі 3 варожых БМП; знішчаны аўтатранспарт і квадрацыкл праціўніка. Яшчэ 5 БМП пашкоджана. Як мінімум 12 акупантаў паранена ці знішчана.

Вы можаце дапамагчы нашым нябесным паляўнічым біць ворага яшчэ больш бязлітасна! Зараз хлопцам з «РБМК» востра патрэбныя камплектуючыя, мантажныя матэрыялы і батарэі для дронаў. Падтрымайце збор па спасылцы! Кожны ваш унёсак – гэта крок да перамогі!

💳Нумар карты банкі
4441 1111 2055 2769

PayPal: Zbs.pilot@gmail.com
Амністыя да 80-годдзя "Перамогі": Папулізм замест рэформаў

У Беларусі рыхтуецца амністыя да 80-годдзя "Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне"*, у рамках якой плануецца вызваліць каля 8 тысяч асуджаных. Але такая амністыя выглядае як спроба апраўдаць рэпрэсіўную палітыку ўлады, паколькі вызваленне закране ў асноўным пажылых або хворых людзей. Акрамя таго, амністыя будзе тычыцца асуджаных за неасцярожныя злачынствы, што не сховае рэальныя праблемы з правамі чалавека і свабодамі. Улады зноў выкарыстоўваюць сімволіку Перамогі, каб замаскаваць сваю неспаздольнасць да сапраўдных рэформаў у судовай сістэме і паляпшэнні ўмоў жыцця грамадзян.

*Так неасавецкія ўлады называюць перыяд захопу краіны саветамі яшчэ ў час Другой сусветнай вайны.

Мая Краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦸‍♂️ Легенда пра вусатага айцішніка

У асабістай міфалогіі Аляксандра Лукашэнкі ён паспеў пабываць усім:
– сынам героя, які загінуў на фронце (хоць ягоны бацька на фронце так і не быў),
– паэтам-амтарам, які «вучыў на памяць вершы Быкава» (нагадаем, Быкаў — празаік),
– і, раптам, айцішнікам, які «вучыўся ў Эміратах» (!).

Так-так, гэта не жарт. Нядаўна Лукашэнка заявіў, што праходзіў навучанне ў ААЭ па лічбавых тэхналогіях — у 69 гадоў. Сапраўдны "беларускі стартапер": замест MacBook — АМАПаўцы, замест Python — дубінкі.

А пакуль лідар спасцігае "айці" ў Эміратах, сапраўдныя айцішнікі масава з’язджаюць з Беларусі. З’язджаюць туды, дзе няма страху за лайк, дзе не выклікаюць у КДБ за падпіску і дзе ніхто не скажа, што дэмакратыя — гэта «дысцыпліна».

Адток спецыялістаў, заняпад стартапаў, закрыццё офісаў — вось такая рэальнасць у краіне, дзе прэзідэнт стварае культ сябе, а не будучыню.

Мая Краіна Беларусь