Мая Краіна Беларусь
21.6K subscribers
24K photos
10.6K videos
20 files
17.6K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Цэнтр дапамогі палка Каліноўскага ў Варшаве спыніў дзейнасць

Цэнтр дапамогі быў створаны 28 лютага 2022 году. За гэты час ён перадаў беларускім добраахвотнікам больш за 200 транспартных сродкаў і даставіў больш за 50 тон гуманітарнай дапамогі, у тым ліку прадукты харчавання, гігіенічныя сродкі, медыцынскае абсталяванне ды іншыя рэчы.

«Уся каманда Фонду ганарыцца вынікамі дзейнасці Цэнтра Дапамогі Палка ім. Кастуся Каліноўскага, якія сталі магчымыя дзякуючы клапатлівым беларусам з усяго свету, актыўна збіраючым і адпраўляючым дапамогу для выратавання жыццяў ва Украіне. Гуманітарная дапамога паступала ў Цэнтр амаль з усіх краін Еўрапейскага Саюза, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Цэнтр Дапамогі з’яўляецца заслугай беларускай дыяспары, якая вырашыла падтрымаць Полк ім. Кастуся Каліноўскага»
⚡️Лукашэнка памілаваў асуджанага да смяротнага пакарання грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось каго трэба на Еўрабачанне слаць
Ці вытрымае венесуэльскі сябар лукі Мадура?
Anonymous Poll
43%
Так
57%
Не
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзяучаткi без настрою 😅
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як прывабліваюць кліентаў "купляць беларускае" ў Казахстане
Forwarded from Bes Live
Ужо зусім хутка адбудзецца канферэнцыя «Новая Беларусь» (трэцяя па ліку). Асноўнай тэмай для беларускай апазіцыі стане абмеркаванне плана стратэгіі на 2025 год. Калі беларуская апазіцыя пачынае абмяркоўваць гэтае пытанне, у мяне такое адчуванне, што я пражываю «Дзень сурка».

Галоўным пытаннем зноў стане ўдзел у выбарах або палітызацыя грамадства (псаваць бюлетэнь, ставіць супраць усіх ці знайсці кандыдата, які пагодзіцца сесці пасля выбараў). Усе гэтыя дзеянні можна назваць павышэннем яўкі. А яшчэ вечная класіка – байкот. Гэта азначае сядзім на канапе, п’ем піва і нічога не робім. Бо менавіта так успрымаюць байкот большасць беларусаў! Ды і прыкладаў краін, дзе байкот спрацаваў амаль нулявы.

Як па мне, абедзве гэтыя стратэгіі не працуюць і за 30 гадоў пара б ужо змяніць пласцінку, але не. Усё па класіцы, бо так сказалі заходнія донары і пляваць, што гэтыя сцэнарыі не працуюць ва ўмовах жорсткай дыктатуры Беларусі. Як па мне, добрай альтэрнатывай стала б правядзенне сваіх выбараў лідара дэмакратычных сіл у гэты момант. Хоць я разумею, што палітызаванасць людзей нават за мяжой нулявая, судзячы па колькасці ўдзельнікаў у выбарах КС.

Іншая альтэрнатыва – магутнае інфармацыйнае высмейванне лукашэнкаўскіх выбараў. Для гэтага трэба сабраць усіх блогераў, СМІ і весела патроліць адсутнасць якой-небудзь альтэрнатывы лукашэнкаўскіх выбараў. Спачатку я хацеў паехаць на канферэнцыю ад фракцыі «Незалежныя Беларусы», але быў моцна расчараваны арганізацыяй гэтага мерапрыемства. Я быў у 2022 і 2023 гадах. Арганізацыя там была на ўзровень вышэй. І ўсё ж усіх жадаючых я заклікаю ехаць, бо гэта як мінімум новыя сувязі і знаёмствы, а яшчэ дыялогавая пляцоўка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуска пра жыццё ў Польшчы
Сайты «Вось Так» і «Белсат» перастаюць дзейнічаць

Ад 1 жніўня, сайт «Белсату» часова спыняе сваю працу праз тэхнічныя праблемы. Як паведамляюць ў тэлеканалавым фэйсбуку, супрацоўнікі не маюць уплыву на вырашэнне праблемы і просяць прабачэння ў чытачоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чым беларусы займаюцца ў чаканні чаргі на мяжы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі Чэрчэль усё!

«Міністр абароны» ў кабінеце Ціханоўскай Валерый Сахашчык заявіў пра выхад з Аб’яднанага пераходнага кабінета
«Сёння мы абвяшчаем пра пачатак дзейнасці Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва для дасягнення інтэграцыі незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі ў склад еўраатлантычнай супольнасці»

Валер Кавалеўскі стварыў Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Валер Кавалеўскі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце быў намеснікам Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах. Ён пакінуў Кабінет у канцы чэрвеня.