Мая Краіна Беларусь
15.1K subscribers
26.9K photos
11.8K videos
21 files
19.6K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Як вам такі спіс?
🤡47🥴4
🌕 Збор «Поўня», засталося 122 €.

🌱 Сябры, шчыра дзякуем кожнаму, хто ўжо далучыўся да збору.

На гэты момант сабрана 372,93 € з патрэбных 495 €.

Гэтыя сродкі патрэбныя для псіхалагічнай падтрымкі маладой маці, якая перажывае цяжкі перыяд пасля страты мужа і цяпер адна выхоўвае маленькае дзіця.

Будзем вельмі ўдзячныя за любую падтрымку - данат ці рэпост.

Разам мы крок за крокам набліжаемся да мэты 🌕

💚 Падтрымаць збор «Поўня»:

💰 Stripe
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

💳 Банкаўскі перавод
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama
12👍2🤮1
Затрымалі Марыну Адамовіч — жонку Міколы Статкевіча.

Пра гэта паведаміў сам Статкевіч у сваім тэлеграме. Паводле яго, Марыну чакалі каля дома, адзін з сілавікоў назваўся сьледчым Казловым. Нібыта яе хочуць апытаць у сувязі з атрыманьнем праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест яго.

Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.
🤬70👎4🎉1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"99% за Лукашенко"

Гэта Аляксандр з Берасця, які выказаў свой пункт гледжання іншаму расейскамоўнаму блогеру. Пахваліў Лукашэнку, заявіў, што расейская гэта родная мова ў Беларусі ("родной язык в Беларуси русский") і ўзгадаў пра "наших ребят" з СССР.

Але ўсе гэта адбылося ў сталіцы Нямеччыны - Берліне. Калі так цудоўна ў Беларусі ці русскоязычном отечестве, чаму Аляксандр працуе ў краінах ЕС?
🤡60💩25🤮13🤬32
Беларусь перадусім!

18 сакавіка 1894 года нарадзіўся Альбін Стаповіч (Стэповіч) - беларускі дзеяч, музыка, настаўнік Віленскай беларускай гімназіі, член БХД і пазней БНСП, член Беларускага пасольскага клуба ў польскім сойме, заходнебеларускі публіцыст. Аўтар неафіцыйнага гімна беларускай моладзі "Беларусь перадусім!".

Не сакрэт, што гэты лозунг, падобна як і Жыве Беларусь, моцна не падабаецца розным прарасейскім і антынацыянальным сілам.

Historyja I Мая краіна Беларусь
36👍5💩2
Далучайцеся да святкавання Дня Волі 2026!

25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць Дзень Волі 2026 — дзень, калі мы ўспамінаем абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і нашую доўгую барацьбу за свабоду і незалежнасць.

Сёлета імпрэзы адбудуцца ў розных гарадах і кантынентах. Спіс мерапрыемстваў:

21 сакавіка:
🇨🇦 Таронта: 
– 13:15, Jane St & Bloor St W
Шэсце да Дня Волі
– 15:00, Беларускі цэнтр (524 St Clarens Avenue)
Урачысты івэнт
Падрабязнасці

🇺🇸 Чыкага — 15:00, Kitchen House café (341 E. Dundee Rd, Wheeling)
Свята ў гонар Дня Волі
Падрабязнасці

🇺🇸 Блэксберг — 12:00, Kings Mountain State Park
Гуканне Волі ў Караліне
Падрабязнасці

23 сакавіка:
🇺🇸 Каліфорнія (Уолнат-Крык) — 12:00, Sugarloaf Open Space (Park) 2161 Youngs Valley Road, Walnut Creek, CA 94596
Акцыя да Дня Волі
Падрабязнасці

25 сакавіка:
🇱🇹 Вільня — 18:00, Лукішская плошча
– 09:30, Беларуская алея (Gedimino pr. 64)
Акцыя са стужкамі
– 10:00, паркоўка A. Tumėno g. 4
Аўта-мота прабег
– 11:30, Rasų g. 13
Экскурсія на могілках Росы
– 18:00, Лукішская плошча
Мітынг і марш
– 20:00, Bokšto g. 4
Святочнае набажэнства
Падрабязнасці.

🇵🇱 Беласток 
Акцыі і імпрэзы ўвесь тыдзень
Падрабязнасці

🇵🇱 Кракаў — 18:00, Plac Wielkiej Armii Napoleona
Марш і мітынг
Падрабязнасці

🇵🇱 Уроцлаў — 17:00, Plac Wolności
Акцыя да Дня Волі
Падрабязнасці

🇵🇱 Шчэцін — 18:00, Plac Solidarności
Акцыя беларускай супольнасці
Падрабязнасці

28 сакавіка:
🇵🇱 Варшава — 16:00, Plac Trzech Krzyży
Дзень Волі ў Варшаве
Падрабязнасці

🇬🇧 Лондан — 14:00, Marian House, Holden Ave, London N12 8HY
Адзначэнне Дня Волі 
Падрабязнасці

29 сакавіка:
🇨🇦 Атава — 15:00, 35 Stafford St. Nepean, ON (Nepean Creative Art Centre)
Святкаванне Дня Волі
Падрабязнасці

Далучайцеся і прыходзьце разам з сябрамі і роднымі! Але калі ласка, дбайце пра бяспеку.

❗️Пералік імпрэзаў будзе дапаўняцца. Калі вы плануеце акцыі ці імпрэзы — распавядзіце Офісу Святланы Ціханоўскай зручным для вас спосабам, каб больш беларусаў маглі далучыцца.
🔥248👍6🖕1
Плошча 2006

Сярод пэўнай часткі грамадства існуе міф, што беларусы нібыта маўчалі амаль чвэрць стагоддзя і прачнуліся толькі ў 2020 годзе.

Але гэта не так! Заўсёды ў Беларусі была свядомая і актыўная частка грамадства, якая адносілася да нацыі і бараніла гонар усяго народа. Адным з прыкладаў з'яўляецца "Плошча".

19 сакавіка 2006 года пасля правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, беларусы выйшлі на пратэст. Пачалася серыя мітынгаў, вядомая як Плошча.

Historyja I Мая краіна Беларусь
37👍6
Мая Краіна Беларусь
Беларускі на інтыфаду? Як вам такія лозунгі пад пераробленым беларускім сцягам "лгбт" варыянту ды на фоне анархісцкіх і іншых лгбт сімвалаў?
Паказаць Беларусь

Трое дзеячаў новай апазіцыі - Кавалеўскі, Касцюгова і Гарбунова - вырашылі, што будуць дарыць еўрапейскіх дыпламатам кнігу. Аднак гэта не кніга пра гісторыю, культуру ці вядомай аўтаркі, а аўтафікшн былой рэдактаркі Куку і былой адказнай за камунікацыю ў ОСЦ Настассі Рагатко. У розных матэрыялаў можна даведацца, што кніга пра асабістае жыццё аўтаркі, у тым ліку інтым, сэкс, пачуцці, досвед і так далей.

Аднак частка беларусаў звярнула ўвагу, што кніга на расейскай мове. Дадаткова, сама аўтарка казала: "Я, безусловно, человек мира, но у меня абсолютно точно белорусская идентичность" і "Я не отказываюсь от части моей «русской» идентичности, но я не чувствую себя человеком русской культуры".

Ідэя гэтых прадстаўнікоў новай апазіцыі выклікала розныя рэакцыі, ад захаплення расейскамоўных сябровак аўтаркі да абурэння розных каментатараў. А вам як такая ідэя?

Цікава, што на днях міністр адукацыі РБ выказаў жаданне, каб Беларусь стала пляцоўкай папулярызацыі расейскай мовы.
🤮42🤡10🤬53🤯1💩1
ПРАЦУЕ ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ ДЛЯ СВАЯКОЎ ВЫЗВАЛЕНЫХ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫХ @hotline202512

⚠️ Звяртайцеся, каб:
— даведацца, ці ёсць сярод вызваленых ваш блізкі;
— перадаць яму кантакт для сувязі з вамі;
— задаць пытанні наконт вызвалення.

Па ўсіх астатніх пытаннях працуе гарачая лінія ПЦ Вясна @ViasnaSOS.

📌 Калі вы хочаце падтрымаць вызваленых — рэчамі, перадачамі і іншымі спосабамі, калі ласка запоўніце спецыяльную ФОРМУ.

Сачыце за навінамі. Мы будзем абнаўляць інфармацыю па меры паступлення звестак.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18👍2💩1
Forwarded from Наша Ніва
❗️У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс

Палітычнаму блогеру, стваральніку праекта 1863x і аднаму з ініцыятараў святкавання 100-годдзя БНР, прысудзілі 13 гадоў зняволення. Яго палічылі адным з арганізатараў масавых пратэстаў.
Пакуль Эдуард быў у зняволенні, у яго нарадзілася дачка Эмілія. Яна яшчэ ні разу не бачыла тату ўжывую.
484👍3🙏2
Фонд BYSOL распачаў тэрміновую кампанію па зборы дапамогі для палітвязняў, якія выйшлі на волю 19 сакавіка. Плануецца акумуляваць 100 тысяч еўра, каб забяспечыць людзей самым неабходным на першым этапе: дапамагчы з арэндай кватэр, купляй медыкаментаў і рэчаў, а таксама з юрыдычным суправаджэннем пры аднаўленні папер.
28👍2
250 чалавек на Волі!

15 з іх дэпартаваныя, 235 застануцца ў Беларусі
132👍10💔1
Мая Краіна Беларусь
250 чалавек на Волі! 15 з іх дэпартаваныя, 235 застануцца ў Беларусі
Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка і вывезеных у Літву:

Кацярына Бахвалава (Андрэева)
Кірыл Казей
Аляксандр Казлянка
Дзмітрый Кубараў
Мікалай Куляшоў
Наста Лойка
Сяргей Маўшук
Аляксей Мельнікаў
Эдуард Пальчыс
Марфа Рабкова
Кім Самусенка
Павел Шпетны
Валянцін Стэфановіч
Дзяніс Жалязко
Мікіта Залатароў
139🙏4👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чыноўніцкі «дэрыбан» пад Брэстам: у сына ліквідатара ЧАЭС забралі дом

Пакуль улады паўтараюць пра абарону прыватнай уласнасці, у аграгарадку Мухавец яе проста пусцілі з малатка. Старшыня сельсавета «рэалізаваў» недабудаваны дом сына ветэрана Чарнобыля, пакуль той адсутнічаў. Падаткі на зямлю прыходзяць спраўна, а самой зямлі ўжо няма — чатыры гады хаджэнняў па колах бюракратычнага пекла не далі нічога.
🤬39🤡32👍1