Forwarded from BelVarta
🚀 «Где cпрятали ракеты Путина?
Пока пропаганда «взбадривает» мир кадрами пусковых установок, западные расследователи и спутники Planet Labs уже вычислили вероятное логово «Орешника».
Лукашенко пытается играть в «угадайку», заявляя, что слухи о размещении под Слуцком — «брехня», но отказывается называть реальную точку. Однако шила в мешке не утаишь.
Кричев-6 (Могилёвская обл.): Американские аналитики (Jeffrey Lewis, Decker Eveleth) с вероятностью 90% указывают на заброшенный военный аэродром в 5 км от границы с РФ. Спутниковые снимки за август–декабрь 2025 года зафиксировали спешную стройку: новый железнодорожный терминал, бетонные площадки, засыпанные грунтом (маскировка стартовых позиций), и защитные бункеры. Судя по размерам базы, там может находиться 2–3 пусковые установки, а не целый полк. Этого достаточно, чтобы держать под прицелом штаб-квартиру НАТО в Брюсселе (17 минут полета) или базы в Польше (11 минут).
ФИКСИРУЙТЕ АКТИВНОСТЬ! Если вы живете в районе Кричева, Слуцка или Барановичей и видите необычные военные колонны (те самые «белорусские» МЗКТ с огромными контейнерами) — сообщайте нам.
Беларусь перадусім!
📩 Пиши в наш анонимный бот @BelVarta_bot, созданный при поддержке Киберпартизан.
Бот полностью защищён и не сохраняет личные данные. Или пиши на ProtonMail: belvarta@proton.me — это надёжно.
❗️Подписаться на канал

Telegram
BelVarta
BelVarta — анонимная сеть сбора и публикации правды о Беларуси. Сливы, факты, разоблачения.
📩 Пиши через бот: @BelVarta_bot / ProtonMail: belvarta@proton.me
🎥 Мы — наблюдаем. Мы — фиксируем.

🤬12👍7❤4🤡1
Мая Краіна Беларусь
📅 30 сьнежня — дзень нараджэньня Паўла Севярынца Сёньня дзень нараджэньня ў Паўла Севярынца — палітыка, хрысьціянскага дэмакрата і аднаго з самых пасьлядоўных галасоў беларускага супраціву. Яго шлях — гэта гады перасьледу, турмаў і выгнаньня, але таксама…
Павал Серярынец - гэта прыклад і напамін многім беларусам, што змаганне за свабоду на пачалося толькі ў 2020 годзе, а таксама прыклад свядомага беларуса, для якога не "какая разница" якая мова, якая культура і якая свядомасць. Гэта таксама прыклад беларуса, што змаганне за свабоду ідзе разам з захаваннем традыцыі і каштоўнасцяў, як у духу заходнебеларускай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якая таксама не паддалася на камуністычную прапаганду і спробы "построить новый мир".
Варта нагадаць, што Павал Севярынец між іншым удзельнічаў у абароне Курапатаў і арганізаваў антырасійскія пратэсты. Яго пазіцыя адносна савецкага таталітарызму і камунізму таксама адназначная.

❤54👍13🖕1
Bes Live
🕯 Развітанне з Мікітам Мелказёравым 📅 30 снежня, з 12:00 да 15:00 📍 Fosa 19a, Warszawa Інфармацыя ад сябра Мікіты — Івуліна. — прыходзіць загадзя не трэба — кветкі — толькі жывыя — фота- і відэаздымка ў памяшканні забароненыя, будзе ахова Сіл усім 🙏
У Варшаве адбываецца развітанне з Мікітам Мелказёравым
💔61🙏8❤5
Мая Краіна Беларусь
Павал Серярынец - гэта прыклад і напамін многім беларусам, што змаганне за свабоду на пачалося толькі ў 2020 годзе, а таксама прыклад свядомага беларуса, для якога не "какая разница" якая мова, якая культура і якая свядомасць. Гэта таксама прыклад беларуса…
Тое, што мы бачым вакол – гэта наступствы нераскаянага камунізму. Уся слава СССР, ваенрукі, усе гэтыя піянеры, пентаграмы той жа чырвоны звер, які вылазіць з бездані. А тым часам каля кожнага беларускага гораду беларускія Курапаты. Таму кожны беларус павінен ведаць зло, якое зрабіў камунізм на гэтай зямлі.
- Павал Севярынец
👍41💯29❤2💊1
🇱🇹Літва абсталёўвае масты на мяжы з Беларуссю мацаваннямі для выбуховых прыладаў
Літва пачала ўсталёўваць на мастах ля мяжы з Беларуссю мацаванні для выбуховых прыладаў. Мэта — мець магчымасць хутка разбурыць інфраструктуру ў выпадку пагрозы і перашкодзіць уварванню расейскіх або беларускіх войскаў.
Прадстаўнікі Узброеных сілаў Літвы пацвердзілі, што гэта частка мерапрыемстваў па ўмацаванні абароназдольнасці ў межах абноўленай абароннай канцэпцыі, зацверджанай летась.
Таксама непадалёк ад літоўска-беларускай мяжы ўжо створаныя дзясяткі пунктаў захоўвання супрацьтанкавых і іншых інжынерных агароджаў. Крокі Вільні паказваюць, што пагрозу ў рэгіёне разглядаюць як рэальную — і рыхтуюцца да найгоршых сцэнароў.

👍36❤3🤡2🤯1
📅 31 сьнежня — дзень нараджэньня Паўлюка Шукайлы
Паўлюк (Павал Захаравіч) Шукайла (1904–1939) — беларускі паэт, крытык і празаік, адзін з прадстаўнікоў расстралянага адраджэньня.
Нарадзіўся на Гарадзеншчыне, у 1920-я гады быў актыўным удзельнікам літаратурнага жыцьця Беларусі: арганізоўваў філію «Маладняка» ў Слуцку, заснаваў у Менску «Беларускую літаратурна-мастацкую камуну», выдаваў часопіс «Росквіт», выступаў з ідэямі абнаўленьня мастацтва.
Працаваў у Менску, Маскве і Ленінградзе, займаў высокія пасады ў савецкіх культурных установах. У 1938 годзе быў арыштаваны, а 14 красавіка 1939-га расстраляны. Рэабілітаваны ў 1959 годзе.
Памяць пра яго — частка нашай страчанай, але не забытае гісторыі.

❤35💔2🙏1
Лукашэнка зноў распавёў пра «Арэшнік» — цяпер ужо як пра цуд-зброю
Паводле яго слоў, удар «Арэшнікам» у 2024 годзе за адну хвіліну знішчыў завод «Южмаш» у Дняпры. А яшчэ, як ён сцвярджае, «гарачыя галовы» нібыта прапаноўвалі Пуціну біць далей — па «цэнтрах прыняцця рашэнняў», але той, маўляў, катэгарычна адмовіўся.
Гучыць як зводка з паралельнай рэальнасці: завод «знішчаны», але існуе; «тэрарысты» — без імёнаў; пагрозы — без наступстваў; а галоўная роля Беларусі зноў зводзіцца да пераказу чужых размоў.
Калі ў краіне няма будучыні, застаецца фантазіраваць пра ракеты. І чым горш з эканомікай і суверэнітэтам, тым мацней у эфіры «зброя, якой усе баяцца».

🤮39🤡12❤3💩2🥱1
🎆 З Новым годам, беларусы!
Для тых, хто сёньня дома, і для тых, каго лёс раскідаў па сьвеце. Для тых, хто застаўся, і для тых, хто вымушаны быў зьехаць. Мы ўсё роўна — адзін народ.
Няхай новы год прынясе сілы вытрымаць, мудрасьці не азлобіцца і веры не згубіць сябе. Няхай у Беларусі і па-за яе межамі мы захоўваем мову, памяць і чалавечую цеплыню.
Мы розна сустракаем гэты Новы год, але мары ў нас адны: мір, воля і дом без страху. І гэты дзень абавязкова прыйдзе.
З Новым годам.
Мы разам! Жыве Беларусь!

2❤93🍾10🎄4👍1🥰1👏1🤡1
Forwarded from Экономика Беларуси
❗️Из-за технического сбоя на платёжных картах беларусов могут отображаться некорректные балансы
- сообщает Банковский процессинговый центр.

😁23😢4🤬3
1 студзеня 1861: Дзень нараджэння Яўхіма Карскага — аднаго з бацькоў беларусазнаўства
Сёння, 1 студзеня, адзначаецца дзень нараджэння Яўхіма (Яфіма) Фёдаравіча Карскага (1861–1931) — мовазнаўцы, філолага, акадэміка і заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства.
Карскі з'яўляецца ўкладальнікам «Этнаграфічнай карты беларускага племяні», якая на пачатку XX стагоддзя акрэсліла межы рассялення беларусаў. Хоць гэта не было мэтай Карскага, які як праваслаўны беларус быў лаяльны Расійскай Імперыі, але мапа служыла навуковым абгрунтаваннем нацыянальнай тэрыторыі беларусаў.
Галоўнай працай яго жыцця стала манументальнае трохтомнае даследаванне «Беларусы», якое ахапіла ўсе аспекты мовы, этнаграфіі, гісторыі і народнай творчасці беларусаў.

🔥30❤16👍1👏1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
✨Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў!
BYSOL працягвае свой традыцыйны калядны збор, каб падтрымаць дзяцей палітвязняў.
Прачытаць падрабязнасці і падтрымаць збор

«Мы прымаем заяўкі ад бацькоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто клапоціцца пра дзяцей палітвязняў. На кожнае дзіця мы разлічваем сабраць па 100 еўра – каб у гэтых сем'ях была магчымасць стварыць адчуванне сапраўднага свята.
Сёлета мы чакаем атрымаць больш за 200 заявак. Каб ніхто не застаўся без падарункаў, нам разам з вамі трэба сабраць больш за 20 000 еўра. Сума немалая, але беларуская салідарнасць ужо не раз даказвала, што разам мы можам зрабіць гэта. Кожны ваш унёсак вельмі важны – і 5, і 10, і 100 еўра. Любое ахвяраванне ператворыцца ў частку вялікага цуду.
Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца ў Беларусі і па-за Беларуссю».
Прачытаць падрабязнасці і падтрымаць збор
❤32👎1
🏛 170 гадоў. У 1856 годзе наступіла адкрыццё Віленскага Музея Старажытнасцяў — спадчына Тышкевічаў
Музей быў адкрыты знакамітымі братамі Канстанцінам і Яўстафіем Тышкевічамі, выбітнымі даследчыкамі і археолагамі. У аснову экспазіцыі ляглі багатыя археалагічныя і гістарычныя калекцыі, сабраныя Тышкевічамі ў іхнім Лагойскім музеі.
Адкрыццё музея ў Вільні сведчыла пра актывізацыю цікавасці да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і спрыяла развіццю археалогіі і краязнаўства.

❤36🤡1
🍺1 студзеня ў Гродне прайшоў «Забег цвярозасьці»
У Гродне ў першы дзень году правялі традыцыйны «Забег цвярозасьці» — з правільнымі словамі, прыгожымі фота і справаздачамі для галачкі.
Праўда, ёсьць нюанс. Тая ж самая дзяржава гадамі спойвае нацыю: танны алькаголь на кожным кроку, «чаркі-шкваркі» як частка ідэалёгіі, бюджэтныя даходы ад продажу сьпіртнога — як норма. А потым, для апраўданьня, — адзін забег раз на год.
Цвярозасьць як імідж — так.
Цвярозасьць як палітыка і клопат — не.
Здарова бегаць — добра.
Але лепш не рабіць выгляд, што праблемы не ствараюцца сыстэмна.

🤡27👍5👏5💯5❤3
👩🦰Наступіўшы год у Беларусі абвясьцілі «Годам беларускай жанчыны»
Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. Афіцыйна — пра клопат, ролю жанчыны і «традыцыйныя каштоўнасьці».
Неафіцыйна ж «Год беларускай жанчыны» ў краіне, дзе жанчын саджаюць за пратэсты, звальняюць за погляды, выціскаюць у эміграцыю, а маці палітвязьняў гадамі аббіваюць парогі турмаў і судоў.
Тут жанчына — гэта калі маўчыць, цярпіць і «падтрымлівае стабільнасьць». А калі гаворыць, патрабуе і не згодная — адразу «экстрэмістка».
Год абвясьціць лёгка. Цяжэй — перастаць баяцца беларускіх жанчын, тых, якія зноў і зноў паказваюць, што годнасьць мацнейшая за ўказы.

💊26❤6💯5
Forwarded from Bes Live
Лукашэнка абвясьціў 2026 год Годам жанчыны — пасьля больш як 30 гадоў, калі жанчын у Беларусі зневажалі і вучылі: «не лезь, куды не просяць, сядзі дома — баршчы вары».
І, дарэчы, калі ён так «любіць жанчын» — дзе ягоная жонка?
На фота — адзіная жанчына, якая можа стаць прэзыдэнткай Беларусі.

😁66🤮16❤2🤡2💯1
📅 2 студзеня 1793 года — адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай
У гэты дзень Расейская імпэрыя і Прусія ажыцьцявілі другі падзел Рэчы Паспалітай. Значная частка беларускіх земляў апынулася пад уладай Расеі.
Гэта стала чарговым крокам да зьнішчэньня дзяржавы, якая яшчэ нядаўна была адной з найбуйнейшых у Эўропе, і пачаткам доўгага пэрыяду страты палітычнай суб’ектнасьці для нашых земляў.

😢44🤬6👍1
🕯 Ня стала Нэлі Ваданосавай
23 сьнежня 2025 года ў Нэлі Ваданосавай адбылося кровазьліцьцё ў мозг. Яна знаходзілася ў Польшчы ў чаканьні міжнароднай абароны, але, паводле слоў дачкі, з-за бюракратычных затрымак жанчыну своечасова не ўнеслі ў дзяржаўную базу. У выніку кошт апэрацыі і мэдычнай дапамогі мог скласьці ад дзясяткаў да соцень тысяч злотых.
Дачка Нэлі, Кацярына Ваданосава, абвясьціла збор сродкаў на аплату мэдычных паслуг праз фонд BYSOL. На момант публікацыі ўдалося сабраць больш за 16 тысяч эўра.
Пазьней Кацярына паведаміла трагічную навіну:
Выказваем шчырыя спачуваньні Кацярыне і ўсім блізкім Нэлі Ваданосавай.

«34 гады мая мама чакала сустрэчы з маім татам. Спадзяюся, яны ўжо разам. А я цяпер круглая сірата. Мама памерла».
Выказваем шчырыя спачуваньні Кацярыне і ўсім блізкім Нэлі Ваданосавай.
Мая Краіна Беларусь
😢75🙏21💔15❤4
📉 ДзяржСМІ самі паказалі абвал нараджальнасьці — ужо ў першыя суткі новага года
1 студзеня 2026 года на ўсю Гомельскую вобласьць нарадзіліся ўсяго чатыры дзеці. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя мэдыі.
Гэта ў 3,5 раза менш, чым нават у дэмаграфічна неспрыяльным 2023 годзе (тады было 14 нованароджаных), і ў 6,5 раза менш, чым у адносна стабільным 2016-м, калі 1 студзеня нарадзіліся 27 дзяцей.
Адзін сымбалічны дзень, вядома, не робіць гадавую статыстыку. Але ён вельмі дакладна падсьвечвае тэндэнцыю: людзі не нараджаюць дзяцей у краіне страху, нестабільнасьці і вымушанай эміграцыі.
Як адзначае «Флагшток», гэта ўжо не званочак, а сыстэмная трывога, якую немагчыма заглушыць ні сьвятамі, ні прапагандай.

😢28❤5👏4🤣4
🇱🇹 Над Віленскім аэрапортам зноў зафіксавалі дрон
1 студзеня ў закрытай зоне каля аэрапорту Вільні выявілі цывільны дрон. Аператара затрымалі праз 18 хвілін пасьля запуску, беспілотнік канфіскавалі. Пагрозы бясьпецы, паводле літоўскіх службаў, не было.
Падобныя інцыдэнты ў Літве сталі рэгулярнымі ў 2025 годзе. За мінулы год памежнікі перахапілі 635 мэтэазондаў і 59 дронаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, а таксама затрымалі 122 падазраваных.
Неба над аэрапортамі ўсё часьцей становіцца зонай рызыкі — і гэта ўжо сыстэмная праблема, а не выпадковасьць.

🤬28💩11❤2😱1🤣1
Forwarded from Bes Live
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вот почему Беларусь гораздо лучше, чем США 😀
🤡54😁7🥱4💯3🤮2👎1💩1