Forwarded from Bes Live
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Максім Знак на канцэрце Лявона Вольскага спяваў кранальную песню.
❤75❤🔥8👍4💊1
✍️ 21 снежня: дзень памяці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — пачынальніка новай беларускай літаратуры
Сёння, 21 снежня, адзначаецца дзень памяці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884) — аднаго з найважнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры.
Менавіта ён заклаў асновы тэатральнага мастацтва на беларускай мове.Ягоная творчасць стала пераходным мостам паміж старажытнай традыцыяй і сучасным літаратурным адраджэннем.
Дунін-Марцінкевіч актыўна выкарыстоўваў народную мову і тэматыку, спрыяючы фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці ў XIX стагоддзі.
Мая Краіна Беларусь

❤32
📌 Лукашэнка зноў едзе ў Санкт-Пецярбург — ратаваць інтэграцыю і сустракацца з Пуціным
21–22 снежня Аляксандр Лукашэнка здзейсніць «працоўны візіт» у Расійскую Федэрацыю, дзе ў Санкт-Пецярбургу возьме ўдзел у самітах Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД. Менавіта там традыцыйна вырашаюцца пытанні, якія пасля падаюць як «беларускі выбар».
21 снежня Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, дзе кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС будуць абмяркоўваць агульныя рынкі нафты і нафтапрадуктаў, міжнародную дзейнасць і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Пытанняў шмат, але вынікі, як правіла, загадзя вядомыя.
Таксама запланаваная сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным — галоўны пункт любой такой паездкі, незалежна ад афіцыйнай павесткі.
22 снежня адбудзецца традыцыйная «нефармальная» сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД, дзе падвядуць вынікі года і зноў пагавораць пра інтэграцыю. Народ у гэтых размовах, як заўсёды, удзелу не прымае — але вынікі адчувае.

🤮31🤡6🖕2
📌 Полацкі суд зноў прызнаў «экстрэмісцкім» рэсурс прыхільнікаў Лукашэнкі
Полацкі раённы суд і г. Полацка чарговы раз папоўніў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — на гэты раз туды трапіў VK-паблік, які высмейваў прыхільнікаў перамен і публікаваў кантэнт у падтрымку праўладных мітынгаў. Рашэнне было прынятае 18 снежня 2025 года.
Раней гэты ж суд ужо прызнаваў «экстрэмісцкім» TikTok-акаўнт з аналагічным зместам — таксама лаяльны да ўлады і скіраваны супраць апанентаў рэжыму. У супольнасці ў VK — больш за 3000 падпісчыкаў.
Сітуацыя выглядае сімвалічна: у краіне, дзе «экстрэмізм» — універсальная гумка для любой нязручнай рэчаіснасці, пад каток трапляюць нават тыя, хто старанна служыў сістэме. Відавочна, экстрэмісцкай у Беларусі можа стаць любая актыўнасць — калі яна перастае быць патрэбнай.

🤣31❤2👏1
За 60 км ад Мінска зноў ажыў заброшаны вайсковы аб’ект — і без лішніх тлумачэнняў
На месцы былога вайсковага аб’екта за 60 кіламетраў ад Мінска зноў ідуць працы. Афіцыйных тлумачэнняў амаль няма, затое вядома, што рашэнні прымаліся задоўга да любых публічных указаў, а ключавыя дакументы атрымалі грыф «сакрэтна».
За будаўніцтвам стаяць канкрэтныя структуры, грошы і інтарэсы, пра якія публічна не гавораць. Гэта не лакальны рамонт і не разавы праект, а элемент больш шырокай сістэмы рашэнняў, наступствы якіх выходзяць далёка за межы аднаго аб’екта і нават аднаго года.
У звыклым для рэжыму стылі грамадству прапануюць проста маўкліва прыняць факт: нешта будуецца, навошта — не ваша справа. Калі праекты трымаюць у сакрэце ад уласных грамадзян, значыць, гаворка ідзе не пра іх бяспеку і дакладна не пра іх інтарэсы.

https://www.youtube.com/watch?v=UCZHSxnQgQw

YouTube
ОРУЖЕЙНЫЙ БАРОН. ЧАСТЬ 4 / СЕКРЕТНЫЙ ОБЪЕКТ В 60 КМ ОТ МИНСКА
В 60 километрах от Минска на месте заброшенного военного объекта снова идут работы.
Решения принимались задолго до официальных указов, а ключевые документы получили гриф «секретно». За строительством стоят конкретные структуры, деньги и интересы, о которых…

🤬31❤3
Forwarded from Беларусь за МКАДом
😢Про смерть беларусского журналиста и автора ток-шоу Жизнь-малина, сообщил его друг и коллега Саша Ивулин!
😭74😢20💔7😱6🙏4😁1
🕯 Выказваем спачуванні родным і блізкім Мікіты Мелказёрава
З вялікім смуткам даведаліся пра смерць Мікіты Мелказёрава. Спачуваем яго сям’і, родным, сябрам і ўсім, хто яго ведаў і любіў. У гэтыя цяжкія дні мы побач думкамі і сэрцам.
Прымацоўваем збор дапамогі для падтрымкі сям’і Мікіты. Любая дапамога цяпер вельмі важная.
https://buymeacoffee.com/mikita_melkaziorau

😢99🙏8❤7💔5😨3😁1
Forwarded from Bes Live
Знакомые Никиты подтвердили Reform.news эту информацию. Вчера вечером Никите стало плохо. Он отлежался, почувствовал себя лучше через некоторое время. Затем встал, пошел и потерял сознание. Отказало сердце. Причина смерти будет известна после вскрытия.
😢76😭32💔16❤2😱2🕊2😁1🙏1
📅 Ужо сёньня — 290 гадоў з дня нараджэньня Яна Аскеркі
22 сьнежня 1735 году нарадзіўся Ян Мікалай Аскерка — дзяржаўны дзяяч ВКЛ, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году на Палесьсі.
Аскерка быў адным з найбагацейшых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, валодаў Нароўляй і навакольнымі вёскамі. У 1793 годзе ён стаў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павету да паўстаньня супраць расейскіх захопнікаў, удзельнічаў у шляхецкім зьезьдзе ў Хвойніках.
Пасьля паразы паўстаньня Аскерку арыштавалі расейскія ўлады ў 1795 годзе. Ён быў высланы ў Табольск, дзе памёр у 1796 годзе. Лёс Яна Аскеркі — яшчэ адзін прыклад таго, як імпэрыя распраўлялася з тымі, хто змагаўся за свабоду сваёй зямлі.

💔30❤7🫡3
✍️ Петыцыя з заклікам дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads
На платформе change.org з’явілася петыцыя з просьбай да кампаніі Meta дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Аўтар ініцыятывы, Захар Яноўскі, звярнуўся да Meta ад імя беларусаў і заклікаў падтрымаць збор подпісаў.
У петыцыі адзначаецца, што Instagram працуе ўжо 15 гадоў і падтрымлівае мноства моваў, але беларусы дагэтуль вымушаныя карыстацца чужымі. Аўтар гатовы сабраць каманду валанцёраў-перакладчыкаў для лакалізацыі сэрвісаў.
Карыстальнікі ў каментарах падкрэсліваюць, што адсутнасць беларускай мовы ў прадуктах Meta ўспрымаецца як дыскрымінацыя. Пакуль беларуская мова даступная толькі ў Facebook Messenger..

🔥40❤19👍8
☢️Лукашэнка: трэці блёк АЭС — яшчэ адзін крок да «суверэнітэту»
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы работнікаў энергетычнай галіны з Днём энергетыка, заявіў, што рашэнне аб будаўніцтве трэцяга энергоблока Беларускай АЭС з’яўляецца важным для развіцця краіны і ўмацавання яе суверэнітэту.
Паводле яго слоў, запуск двух блокаў АЭС «як ніколі» ўзмацніў энергетычны патэнцыял Беларусі, а новы блёк стане своечасовым крокам наперад. Асабліва сімвалічна гучыць слова «суверэнітэт» у кантэксце станцыі, пабудаванай за расійскія грошы, па расійскіх тэхналогіях і з доўгімі энергетычнымі і фінансавымі абавязаннямі перад Масквой.
У віншаванні таксама адзначаецца, што ўсе дасягненні галіны — вынік зладжанай працы калектыву. Пра кошт праекта, залежнасць ад крэдытораў і тое, куды дзенецца лішак электраэнергіі, традыцыйна не згадваецца.
Так у Беларусі выглядае «ўмацаванне суверэнітэту»: чым больш знешняй залежнасці — тым гучней словы пра незалежнасць.

🤬31🙈5❤3🤣2👍1
Уладзь Лабковіч заклікаў ЗША працягваць дыпламатычныя намаганні дзеля вызвалення ўсіх палітвязняў
Праваабаронца Уладзь Лабковіч звярнуўся да амерыканскай адміністрацыі з просьбай працягваць дыпламатычныя высілкі, каб усе беларускія палітвязні выйшлі на волю, паведамляе Радыё Свабода.
Ён таксама выказаў удзячнасць украінскаму боку, які прыняў беларусаў і забяспечыў іх усім неабходным у «экстрымальных умовах». Паводле Лабковіча, яны пастаянна чулі сігналы паветранай трывогі, і тое, што ва ўмовах вайны знайшліся сілы дапамагчы, — «неймаверна». Асобна ён падзякаваў прэзідэнту Ўкраіны, вайскоўцам і медыкам.
Лабковіч адзначыў, што самым сумным за дні на волі стала тое, што колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася, і падкрэсліў: «Гэты працэс павінен скончыцца».

❤26👍10
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Сёння на афіцыйным партале Урада Польшчы пачаў працаваць беларускамоўны раздзел
22 снежня 2025 года пачаў функцыянаваць афіцыйны ўрадавы сэрвіс на беларускай мове для грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы.
https://www.gov.pl/web/by
Падчас сустрэчы ў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ініцыяваў пытанне неабходнасці стварэння сэрвісу для грамадзян Беларусі на беларускай мове на афіцыйным сайце Урада Польшчы. Па выніках сумеснай паўгадавой працы быў створаны сэрвіс, які пачынае працу ад сённяшняга дня. Ён накіраваны на тое, каб прадстаўляць максімальна шырокую інфармацыю па пытаннях легалізацыі для беларусаў, якія вымушана пакінулі Беларусь і знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы
Падчас сустрэч Паўла Латушкі ў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы таксама былі ўзгоднены найбольш важныя для беларусаў, якія жывуць у Польшчы, пытанні, на падставе якіх і быў распрацаваны гэты сэрвіс.
Паводле дамоўленасці з Урадавым інфармацыйным цэнтрам Польшчы плануецца пастаяннае абнаўленне карыснай для беларусаў інфармацыі, якое будзе адбывацца штоквартальна.
Увесь апублікаваны змест мае афіцыйны характар і падрыхтаваны на падставе дзейных прававых нормаў, а таксама інфармацыі, прадастаўленай больш чым дзесяццю міністэрствамі і ведамствамі Польшчы.
Пытанні, якія адлюстраваны на інфармацыйным партале для грамадзян Беларусі ў Польшчы:
♦️ прысваенне нумара PESEL і рэгістрацыя;
♦️ асновы легальнага знаходжання ў Польшчы;
♦️ пенсія і пацвярджэнне працоўнага стажу;
♦️ сямейныя выплаты для грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы;
♦️ дапамога і рэгістрацыя ва ўпраўленні працы;
♦️ працэдура адкрыцця банкаўскага рахунку грамадзянамі Беларусі ў Польшчы;
♦️ гаспадарчая дзейнасць грамадзян Беларусі ў Польшчы;
♦️ абмен беларускага пасведчання кіроўцы на польскае;
♦️ часта задаваныя пытанні;
♦️ карысныя кантакты.
@CabinetBelarus

«Адна з важных задач Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады — максімальна аказваць садзейнічанне беларусам у вырашэнні праблемных пытанняў, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой. Хацеў бы выказаць вялікую ўдзячнасць Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы і Урадаваму інфармацыйнаму цэнтру за гатоўнасць аказваць садзейнічанне беларусам і за падрыхтоўку сэрвісу для грамадзян Беларусі на беларускай мове. Гэта важны крок у кірунку падтрымкі беларусаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Звяртаюся да беларусаў: калі ў вас ёсць тэмы, важныя для асвятлення на гэтым інфармацыйным сэрвісе, калі ласка, паведамляйце пра іх у Аб’яднаны Пераходны Кабінет», — адзначыў Павел Латушка.
@CabinetBelarus
❤44👍6❤🔥5🔥3
❗️ Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў
Быў арыштаваны Алесь Чумакоў, гусляр гурта Стары Ольса. Яго абвесцілі ўдзельнікам «экстрэмісцкага фармавання» Да Зораў.
Паводле версіі КДБ, да гэтага «фармавання» нібыта таксама адносіцца Сямён Малашэнкаў. Так у Беларусі чарговы раз пад крымінальны пераслед трапляе культура — разам з музыкамі і творчымі ініцыятывамі.

🤬84😡8❤5😭5💔2😱1
📌 Сьмерць Мікіты Мелказёрава расьсьледуюць як ненаўмыснае забойства — пракуратура
Варшаўская пракуратура пачала расьсьледаваньне сьмерці журналіста Мікіта Мелказёраў паводле артыкулу аб ненаўмысным забойстве. Такую фармулёўку ўжываюць у выпадках, калі прычына сьмерці пакуль невядомая.
Як паведаміла Акруговая пракуратура Варшавы у каментары Белсату, будзе праведзенае анатамаваньне; яго вынікі могуць зьявіцца яшчэ да Калядаў або да Новага году. Цела знаходзіцца ва Ўстанове судовай мэдыцыны Варшаўскага мэдўнівэрсытэту.
Прадстаўнік пракуратуры падкрэсьліў, што публікавацца будуць толькі тыя зьвесткі, якія не супярэчаць інтарэсам сям’і. На дадзеным этапе апытаная толькі ўдава, а галоўная вэрсія сьледзтва — негвалтоўная сьмерць. Далейшыя працэсуальныя дзеяньні будуць залежаць ад вынікаў судова-мэдычнай экспэртызы.

😢77❤4🙏2👍1🍾1
📅 23 снежня — дзень памяці Эміліі Плятэр
Эмілія Плятэр - удзельніца паўстаньня 1830–1831 гадоў, нацыянальная гераіня Беларусі і Літвы, сымбаль жаночай мужнасьці і змаганьня за свабоду.
Яна ўзначальвала паўстанцкі аддзел, змагалася са зброяй у руках супраць расейскай імпэрыі і стала адной з самых яскравых постацяў вызвольнага руху ХІХ стагодзьдзя. Эмілія Плятэр памерла 23 снежня 1831 года, не дажыўшы да 26 гадоў.
Яе імя — напамін, што барацьба за свабоду не мае «нежаночага» твару і не належыць адной эпохе.

❤45🙏1
🕯 За Ўкраіну загінула ўраджэнка Беларусі Наталля Барышовец
Наталля Барышовец нарадзілася 13 лютага 1987 года ў горадзе Любань (Беларусь). Большую частку жыцьця яна пражыла ва Ўкраіне — у горадзе Славуціч.
На пачатку 2024 года Наталля добраахвотна ўступіла ў шэрагі Збройных Сіл Украіны. Яна памерла 18 снежня 2025 года ў Нацыянальным ваенна-мэдычным клінічным цэнтры ў Кіеве падчас лячэньня.
20 сьнежня Наталлю Барышовец пахавалі ў Славуцічы.
На сёньня вядома ўжо пра 83 беларусаў, якія загінулі, абараняючы Ўкраіну ад расейскай агрэсіі.
Жыве Беларусь!
Слава Україні!

💔64😭19😢11🫡5❤3🍾1
📌 2 кг мефедрону і да 20 гадоў турмы — вынік «сацыяльнай стабільнасці»
У Калінкавіцкім раёне затрымалі 47-гадовую жанчыну, у якой знайшлі 2 кілаграмы мефедрону. Яе абвінавачваюць у распаўсюдзе наркотыкаў, і цяпер ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Пра аперацыю з АМАПам і «посьпехі» наркакантролю рапартуе БЕЛТА.
Але за гучнымі справаздачамі звычайна губляецца галоўнае пытанне: чаму людзі наогул ідуць у наркабізнес. У краіне, дзе няма нармальнай працы, дзе заробкі не пакрываюць базавых патрэбаў, дзе сацыяльныя ліфты зламаныя, а любая ініцыятыва душыцца, дзяржава сама штурхае людзей у рызыкоўныя і крымінальныя схемы.
Замест прафілактыкі, падтрымкі, лячэння залежнасцяў і сацыяльнай дапамогі — сілавікі, тэрміны і палоханне «20 гадамі». Наркаманія падаецца як выключна крымінальная праблема, хаця на самой справе гэта вынік беднасці, безвыходнасці і адсутнасці будучыні.
Дзяржава, якая гадамі правакуе людзей да адчаю, потым з задавальненнем карае іх за выбар, да якога сама ж і прывяла.

😢20💯8🔥2❤1🤡1
👮♂️ Лукашэнка перастаўляе сілавікоў: генпракурор з СК, кіраўнік СК — з КДБ
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Гору генеральным пракурорам Беларусі. Да гэтага ён узначальваў Следчы камітэт — структуру, якая ў апошнія гады стала адным з ключавых інструментаў палітычнага пераследу.
Новым старшынём Следчага камітэта прызначаны Канстанцін Бычэк, які раней кіраваў Следчым упраўленнем КДБ. Такім чынам, чалавек з органаў дзяржбяспекі пераходзіць у ведамства, што фармальна мусіць займацца расследаваннем злачынстваў і захаваннем законнасці.
Кадравая логіка застаецца нязменнай: адны і тыя ж людзі круцяцца паміж пракуратурай, КДБ і Следчым камітэтам, замыкаючы сілавы круг. У сістэме, дзе закон абслугоўвае ўладу, а не грамадства, такія прызначэнні — не пра рэформы, а пра далейшую кансервацыю рэпрэсій!

🤬20🥱8💩5❤1🎅1
✍️ 24 снежня 1798: нараджэнне літвінскага генія Адама Міцкевіча
Сёння, 24 снежня, адзначаецца дзень нараджэння Адама Міцкевіча (1798–1855) — аднаго з найвялікшых паэтаў еўрапейскага рамантызму і класіка, якога спадчыну беларусы, літоўцы і палякі лічаць сваёй. Будучы класік нарадзіўся на Наваградчыне ў фальварку Завоссе.
Ягоная творчасць, напісаная ў асноўным на польскай мове, прасякнутая матывамі Літвы (ВКЛ), у тым ліку як гісторыяй і культурай. У такіх торах як "Пан Тадэвуш" ці "Дзяды" можна знайсці культурныя коды тых і ранейшых часоў. Некаторыя з іх захаваліся ў пазнейшых беларускай, польскай і літоўскай культуры.
Litwo, Ojczyzno moja!

❤22👍3✍1
🕯 24 снежня 1942: Дзень памяці Вінцэнта Гадлеўскага — святара і нацыяналіста, ахвяры Трасцянца
Сёння, 24 снежня, адзначаецца дзень трагічнай гібелі Вінцэнта Гадлеўскага (1888–1942) — выдатнага беларускага ксёндза, нацыяналіста, палітычнага і грамадскага дзеяча.
Гадлеўскі быў актыўным удзельнікам палітычнага жыцця Беларусі: ён быў дэлегатам Першага Усебеларускага з'езда (1917) і членам Рады БНР. Ён адыграў вялікую ролю ў развіцці беларускай каталіцкай думкі і нацыянальнага руху.
Вінцэнт Гадлеўскі загінуў 24 снежня 1942 года ад рук нацыстаў у канцлагеры «Трасцянец» пад Менскам. Ягоная смерць стала сімвалам барацьбы і ахвярнасці за беларускую справу.

❤15👍2🙏2