Маладая Грамада
161 subscribers
128 photos
6 videos
4 files
40 links
Свабода, справядлівасць, салідарнасць.

https://linktr.ee/mhramadaorg
Download Telegram
Зрабілі невялічкі артыкул пра бягучую сітуацыю 🥸
Наши друзья из Республики Беларусь написали для нас небольшой отчёт о текущем положении социал-демократов в стране. Им тоже сейчас приходится непросто, хотя у них в движении люди инициативные, дружные и работящие. Желаем им успехов.

Читать статью на сайте
Маладая Грамада
Photo
Сябры, з’явілася вольнае месца!
Паспей запісацца!
Сёння на адной беларускай канферэнцыі за мяжой ўзгадалі тэму дэкаланізацыі, таму раім падпісаць (гэта не ананімна!) петыцыю па змене назвы вуліцы ў Гомелі на імя Палуты Бадуновай – палітыкесы, чыё імя было выкраслена з памяці беларускага народа.
https://e-petitions.by/petitions/5906
Хто зладзіў рэвалюцыю 2020? Аніводная канспіралогія не падцвердзілася фактамі. Фатальныя памылкі бягучых уладаў:

1. Грэбаванне людзьмі пад час эпідэміі каранавіруса. Гэта быў час магчымасцяў для бягучай улады прадэманстраваць сваю кампетэнтнасць і эфектыўнасць. Але грамадства атрымала абразы, утойванне статыстыкі, водку і трактар.

2. Нізкі ўзровень патрабаванняў да ўласнага жыцця. Хваліцца Мэтамі Устойлівага Развіцця ў 20-ым годзе гэта крынж. У нас ёсць чыстая вада і людзі масава не галадаюць. Ну файна. А ёсць нешта яшчэ?

3. Неразуменне рэчаіснасці. Калі ты жывеш у свеце страчаных імперый і пламбіру па 5 капеек, то такія словы як штучны інтэлект, квантавыя вылічэнні, біятэхналогіі гучаць як заклінання са свету фантастыкі.

4. Цэнтралізаваная вертыкальная сістэма кіравання. Такая сістэма не можа эфектыўна рэагаваць на сучасныя выклікі. Адсутнасць нізавай ініцыятывы прыводзіць да выраджэння кадраў. Прадстаўнікі гарвыканкамаў і аблвыканкамаў так і не стануць мэрамі і сенатарамі без выбараў на месцах.
Нефармальная адукацыя па-беларуску: калі ты вымушаны станавіцца экспертам па кібербяспецы😅
Пакт Молатава-Рыбентропа — адзін з самых супярэчлівых дакументаў ХХ стагоддзя. Афіцыйна ён датаваны 23 жніўня 1939 года, але падпісанне адбылося ўжо пасля паўночы, 24 жніўня. Існуюе шмат малавядомых фактаў ў гэтай падзеі, якія паказваюць, што гісторыя — гэта сумесь выпадковасцей, асобных рашэнняў і, часам, дзіўных супадзенняў.

Усходні пакт, які не адбыўся:
У снежні 1933 года СССР і Францыя прапанавалі заключыць дамову аб калектыўнай бяспецы ў Еўропе, якая ўключала б Вялікабрытанію, Германію, Польшчу і іншыя краіны. Праект, названы "Усходні пакт", не быў рэалізаваны з-за адмовы Германіі і Польшчы яго падпісаць. Германа-савецкі Дагавор аб ненападзе 1939 года абапіраўся на аналагічны дагавор 1926 года, а таксама на наступныя пагадненні, заключаныя Германіяй з Польшчай, Вялікабрытаніяй і Францыяй.

Закрытыя дзверы:
У дзень падпісання дагавора савецкія журналісты не былі дапушчаны на мерапрыемства. Присутнічалі толькі нямецкія карэспандэнты, што было незвычайным для савецкай прапаганды. Гэта падкрэслівала, наколькі Савецкі Саюз спрабаваў захаваць падзею ў сакрэце, нягледзячы на яе значнасць.

Тост Сталіна на перамовах:
Падчас бяседы, якая адбылася ў кабінеце Молатава пасля завяршэння перамоваў, Сталін прапанаваў нечаканы тост: «Я ведаю, як нямецкі народ любіць фюрара. Таму я хачу выпіць за ягонае здароўе».

Гумар Сталіна на прыёме Рыбентропа:
Падчас абеду ў Андрэеўскай залі Крамля, Сталін прапанаваў тост за наркама шляхоў зносін Лазара Кагановіча, разумеючы, што немцы не любяць габрэяў. Лазар Кагановіч успамінаў: «Сталін падышоў да мяне і чокнуўся. Рыбентроп давялося зрабіць тое ж самае. Гэта быў здзек з Рыбентропа».

Інцыдэнт з самалётам Рыбентропа:
Калі міністр замежных спраў Германіі, Іаахім фон Рыбентроп, ляцеў у Маскву 23 жніўня 1939 года, яго самалёт быў абстраляны савецкімі зенітчыкамі ў раёне горада Вялікія Лукі. Прычына інцыдэнту - войскі СПА не былі дасведчаныя аб візіце нямецкага міністра.

У гісторыі існуе шмат малавядомых дэталяў, які могуць паўплываць на ўспрыманне цэлых эпох ☝️
З бескарыснай арганізацыі БРСМ ператвараецца ў саўдзельнікаў акупантаў. А гэта значыць, будуць новыя санкцыі.

На фота Дзяніс Пушылін глава ДНР і першы сакратар БРСМ Аляксандр Лук’янаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🍂 Вось і пачаўся вучэбны год. Ужо шмат прамоў прагучала наконт адукацыі і ролі дзяржавы ў ёй. Але варта адзначыць, што беларускія настаўнікі заўсёды былі ў палітыцы. Адзін з яскравых прыкладаў – Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), сябар Беларускай Сацыялістычнай Грамады, змагар.

👨‍🏫 Канстанцін ярка ўдзельнічаў у грамадскіх працэсах свайго краю і гэтаму ёсць дакументальныя доказы:

1. Пратакол пасяджэння (фрагменты) вучылішчнага савета Мінскай дырэкцыі народных вучылішч аб разглядзе нелегальнай палітычнай дзейнасці настаўнікаў Мінскай губерні. 28 снежня 1906г.

2. Прадпісанне Мінскага губернатара Пінскаму павятоваму спраўніку аб расследаванні ўдзелу настаўніка вёскі Пінкавічы Міцкевіча ў сялянскіх хваляваннях. Мінск. 12 снежня 1905г.

3. Рапарт Інспектара народных вучылішч 6-га ўчастка Мінскай губерні Дырэктару народных вучылішч Мінскай губерні аб удзеле настаўніка Міцкевіча ў сялянскіх хваляваннях у вёсцы Пінкавічы. Пінск. 3 снежня 1905г.

Ну і дзе зараз тыя настаўнікі, хто падтрымліваў Расейскую імперыю?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇵🇱 За апошнія пару год Польшча дапамагла і прытуліла сотні тысяч беларусаў, для многіх гэты край стаў другім домам.

🆘 Зараз поўдзень Польшчы накрыла патопам і шмат людзей застаюцца без жылля і рэчаў, без вады і ежы. Прыйшоў наш час дапамагчы і аддзячыць палякаў.

Як гэта зрабіць можна знайсці па наступнай спасылцы:
https://publicystyka.ngo.pl/badzmy-solidarni-z-powodzianami-wybrane-zbiorki-prowadzone-przez-organizacje-i-instytucje
🌈 Круглы стол у Вільні аб правах беларускіх ЛГБТК+ 🌈

5 кастрычніка ў 10:00 у Вільні адбудзецца круглы стол на тэму:
"Праблемы адвакацыі правоў ЛГБТК + людзей сярод беларускіх дэмакратычных сіл, арганізацый, ініцыятыў і СМІ".

👥 Што абмяркуем:

📌Даклад: "інклюзіўнасць у дэмакратычных рухах: міжнародны вопыт"
- Паспяховыя кейсы адвакацыі ЛГБТК + правоў у іншых краінах
- Як інклюзіўнасць умацоўвае дэмакратыю?

📌Панэльная дыскусія: "правы ЛГБТК+ у Беларусі: выклікі і магчымасці"
- Асноўныя бар'еры і праблемы
- Пошук рашэнняў і абмен думкамі

📌Групавая праца: "распрацоўка інклюзіўных практык для дэмакратычных арганізацый"
- Распрацоўка рэкамендацый для абароны правоў ЛГБТК+

📌 Заключэнне:
- Вынікі круглага стала і абмеркаванне будучай стратэгіі

📅 Дата: 5 кастрычніка
🕒 Час: 10:00
📍 Месца: Вільнюс

Рэгістрацыя па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/13ARi-QhDZY23UUE0Z1g1_rMuR5QzddAoGHYrpDnOIbk/edit

Далучайцеся, каб разам працаваць над інклюзіўнай і справядлівай будучыняй 🌍