Медиазона. Беларусь
5.59K subscribers
9.71K photos
1.56K videos
17.9K links
Пишем о столкновении человека и государства. Связь с редакцией: @mediazonaaby

Сайт: mediazonaby.com
Download Telegram
Якуб Колас таксама сядзеў па «палітыцы» на Валадарцы. Яго нават змяшчалі ў карцар, бо ён адмаўляўся ўставаць на паверках

У Пішчалаўскім замку Колас правёў 3 гады. Прычынай стаў яго ўдзел у з’ездзе «народных вучыцялёў», на якім гаварылі пра неабходнасць навучання дзяцей на беларускай мове.

«Лепш тры гады ў турме адседзець, чым хвіліну на волі падлюгам быць», — казаў Колас.

Учора народнаму паэту Беларусі магло споўніцца 141 год.

#МедыязонаКультура
Знайшоў Крыж Еўфрасінні Полацкай і хацеў перайменаваць Беларусь у Крывію.

У гэты дзень 140 гадоў таму нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у беларускую гісторыю, мовазнаўства, літаратуру.

Вацлаў Ластоўскі выступаў супраць савецкай улады і польскай акупацыі. З 1919 да 1923 быў прэм'ер-міністрам БНР. У 1938 годзе яго расстралялі як «агента польскай разведкі».

У Курапатах стаіць памятны крыж у гонар Ластоўскага. Памятнік шмат разоў апаганьвалі.

#МедыязонаКультура
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎶😴 «Калыханка» на цымбалах. Заварочвайцеся ў коўдру і разам з намі засынайце

Беларуска Вольга Сержанкова ў вольны час падбірае на слых вядомыя мелодыі. У яе рэпертуары — System of a Down, Lady Gaga, Ала Пугачова, ABBA.

Вольга збірае мільёны праглядаў у сацсетках і «амаль не сутыкаецца з хэйтам». Падпісвайцеся:
🔻 Instagram
🔻 TikTok
🔻 YouTube

#РазамЗНаміЗасынай #МедыязонаКультура

Відэа: serzholya_music / TikTok

А гэтую мелодыю пазналі? Пішыце варыянты ў каментарах
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔈Як гучаць палітвязні, вы ўжо чулі. А цяпер паслухайце як гучыць Янка Купала. Вашай увазе — урывак з выступу народнага паэта Беларусі на святкаванні юбілею Адама Міцкевіча ў 1930-х гадах

Ці ведалі вы, што менавіта Купалу называюць стваральнікам нацыянальнага вокліча «Жыве Беларусь». Словы сталі лозунгам Першага Усебеларускага з'езду ў 1917 годзе пасля выхаду аднайменнага верша класіка:

«А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!»


У мінулым годзе словы «Жыве Беларусь» сталі ў Беларусі «нацысцкімі». У самога Купалы таксама былі няпростыя адносіны з ўладамі. 22 лістапада 1930 года ён спрабаваў забіць сябе праз здзекі НКУС, але яго ўратавалі.

У 1942 годзе Купала загадкава памёр ў Маскве. Напярэдадні свайго 60-гадовага юбілея, ён нібыта упаў з лесвіцы. Дагэтуль невядома, ці была гэта выпадковая смерць альбо самагубства ці забойства.

Крыніца #МедыязонаКультура #ГоласБеларусаў
Слухаем беларускае! Cупрацоўнікі(-цы) @mediazona_by склалі топ-1 трэкаў на роднай мове.

Толькі суб'ектыўныя меркаванні (за аб'ектыўным — сюды):

🎵 Гарадскі Вал — Elvis

— Песня-бесклапотны ўспамін з тых часоў, калі я магла хадзіць па мінскіх праспектах «проста куды ні папала».

🎵 Няміга — Ай, дачка

— Такі, дзікі-шалёны напеў. Песня, пад якую хочацца скакаць праз вогнішча дзе небудзь у глухім лесе.

🎵 IVA SATIVA — Шукала

— Пра каханне, мары і імкненне. Тое, што мне адгукаецца зараз.

🎵 РСП — Венесуэла

— Звычайна, каб перастаць напяваць матыў, які прыстаў, раяць паслухаць песню цалкам. Цяпер ён затрымаўся ў галаве яшчэ мацней.

🎵 Shuma — Siuka Varonka

— Люблю электронную музыку, люблю Беларусь. Тут гэта разам

🎵 Deviation — Калі Лука Здохне

Нууу. Тут пакінем без каментароў..)

🎵 Leibonik —
Emigrant Song

— Уключаю ў слухаўках, заплюшчваю вочы, і проста падарожнічаю па ўспамінах па тых месцах, пра якія «зачытвае» Сяргей.

🎵 Лявон Вольскі — Каляды ў Менску

— Проста хочацца дамоў. У мой Менск: «У гэтыя святы так цягне да хаты. Так цягне, а хаты няма»

#МедыязонаКультура
Роўна 62 гады таму савецкія ўлады знішчылі Фару Вітаўта. Гэта быў гістарычны сімвал Гродна і адзін з найстарэйшых касцёлаў Беларусі

Фара Вітаўта — адзін з сімвалаў савецкіх «архітэктурных парадкаў» у Беларусі. Першыя згадкі пра храм датуюцца XIV ст.

У 2000 і 2001 годзе актывісты ўсталявалі крыж на месцы помніка. Яго нават асвяціў ксёндз. Але неўзабаве крыж знік.

Знішэнне касцёла лягло ў аснову фантастычнага апавядання «Разбуральнік» Сцяпана Стурэйкі. Яно ўвайшло ў зборнік «Пасажыры карабля Тэсея», які заняў другое месца ў літаратурнай прэміі Гедройца ў гэтым годзе.

Крыніцы: @hrodnaonelove @horadnia @historyja

#МедыязонаКультура
🎶❄️ Хайп на «Завіруху». У ціктоку завірусіўся кавер NaviBand на вядомую беларускую песню. Там ужо каля мільёна праглядаў

Падрыхтавалі для вас трошкі гісторыі і лічбаў пра «Завіруху»:

#МедыязонаКультура
Быў анархістам, чакаў падтрымкі ад расіян і напісаў «Пагоню». 132 гады таму нарадзіўся Максім Багдановіч

Сёння ў #МедыязонаКультура — цікавосткі пра выбітнага белаускага паэта і літаратуразнаўцу. Вы дакладна чулі песню на яго словы падчас пратэстаў 2020 года
🎶Palina выпусціла песню «Культура» на верш Мойшэ Кульбака. Паэта забілі падчас сталінскіх рэпрэсій

Верш прысвечаны тэхналагічнай рэвалюцыі пачатку ХХ ст.

«У прызьме крыштальнай мне сонцаў гараць маякі,
бо я — чалавек, цар зямных і падводных краінаў!»

Мойшэ Кульбака растралялі ў ноч на 30 кастрычніка 1937 года разам з дзясяткамі прадстаўнікамі беларускай культуры. Гэтая ноч увайшла ў гісторыю як «Чорная ноч» або «Ноч растраляных паэтаў».

Нядаўна ў Palina выйшаў альбом «Ні берага, ні дна», дзе сабраны песні з розных адчуванняў і перыядаў жыцця спявачкі.

#МедыязонаКультура
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мяне выгналі са школы, асудзілі на безрабоцце, а потым пасадзілі ў астрог»

Ці чулі вы калі-небудзь голас Якуба Коласа? Паслухайце, што ён казаў падчас святкавання свайго 70-годдзя — пра родную мову ў Расійскай Імперыі і свае першыя спробы пісаць па-беларуску.

Падрабязнее пра тое, як Колас сядзеў на Валадарцы, расказваем тут

#МедыязонаКультура
225 гадоў са дня нараджэння Адама Міцкевіча. Ён нарадзіўся ў вёсцы Завоссе — цяпер гэта Баранавіцкі раён. Там знаходзіцца музей-сядзіба ў яго гонар.

Яго самы вядомы твор «Пан Тадэвуш» пачынаецца так:

Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!..
Што варта ты, ацэніць той належным чынам,
Хто цябе ўтраціў. Вось красу тваю жывую
Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую.


☝🏻 Цікавы факт пра Міцкевіча: ён так любіў каву, што нават уславіў на старонках «Пана Тадэвуша»:

«Каб кава моккай пахла, як бурштын ірдзела,
чарнела, як вуголь, і вязкасць мёду мела...».


☕️ Брэнд «кава Міцкевіча» паспяхова сфармаваўся. Цяпер напой, апісаны класікам, можна пакаштаваць у адной з кавярняў Наваградка.

Калі хаціце больш даведацца пра Адама Міцкевіча, пераходзьце на канал Андрэя Хадановіча: https://www.youtube.com/watch?v=bg1XAnMc-9M

#МедыязонаКультура
131 год таму нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч. Ён прыдумаў правілы беларускай мовы, якімі мы карыстаемся да сіх пор

Менавіта Тарашкевіч пераклаў на беларускую Гамэра і Міцкевіча.

Больш цікавых фактаў у картках ⤴️

#МедыязонаКультура
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Ужо пэўна, што на Беларусі знікнуць рэшткі дэмакратычнай прэсы, а краінай закіруе прэзідэнцкая хунта»

Гэтыя словы Васіль Быкаў сказаў у 1995 годзе. Ён адзін з першых пасля абвяшчэння беларускай незалежнасці папярэджваў, што дыктатура можа вярнуцца.

Быкаў прыйшоў у палітыку ў канцы 80-х. Ён падтрымліваў Зянона Пазняка ў змаганні за Курапаты і быў яго даверанай асобай на выбарах-1994.

— Бел-чырвона-белы сцяг ім, бачыце, ненавісны за тое, што яго насілі паліцаі. Дык паліцаі ж насілі і штаны, — казаў Быкаў на з'ездзе Саюзу пісьменнікаў БССР у 1989

ДзяржСМІ запусцілі кампанію супраць Быкава. Пісьменнік быў вымушаны з'ехаць з краіны на пэўны час. У Беларусь ён вярнуўся толькі за месяц да смерці.

У чэрвені будзе роўна 100 гадоў са дня нараджэння Васіля Быкава. Яго кнігі вы, напэўна, чыталі. А ці чулі голас пісьменніка? Прадстаўляем вам такую магчымасць

#МедыязонаКультура