Макс Шчур
89 subscribers
1.24K photos
158 videos
4 files
1.02K links
Паэт, будыст, ляўрэат Гедройця
Download Telegram
Любімы горад Беларусі.
📌 Наваградак — адзін з тых беларускіх гарадоў, дзе гісторыя адчуваецца не як пералік дат, а як жывая прысутнасць.

🔻 Тут асабліва выразна разумееш: Беларусь мае ўласную дзяржаўную, культурную і еўрапейскую традыцыю.

🔻 Гэты горад вучыць глядзець на Беларусь не як на маладую краіну без глыбокіх каранёў, а як на еўрапейскую нацыю з уласнымі сталіцамі, героямі, драмамі і культурнымі вяршынямі.

https://racyja.com/by/vandrouki/navahradak-horad-mindouha-i-mickevica/
Ужо сёньня. 90 гадоў Сямёну Шарэцкаму — апошняму старшыні Вярхоўнага Савету → https://smarturl.click/mqw58G

Улетку 1996 году Лукашэнка заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум пра пашырэньне ягоных паўнамоцтваў. У адказ 11 верасьня Шарэцкі выступіў са зваротам да беларускага народу:

«Людзі, будзьце пільныя! У рэспубліцы запахла фашызмам!»


19 лістапада ў Канстытуцыйны суд былі перададзеныя 73 дэпутацкія подпісы за імпічмэнт Лукашэнку.

Але ўначы на 22 лістапада Шарэцкі пад ціскам высокапастаўленай дэлегацыі з Расеі паставіў подпіс пад пагадненьнем, якое сарвала імпічмэнт.

📕 Пра тыя лёсавызначальныя для Беларусі падзеі падрабязна расказаў Сяргей Навумчык у дакумэнтальнай кнізе «Дзевяноста шосты».

Пра іншыя гістарычныя падзеі 23 верасьня чытайце на сайце Свабоды.
Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі? Стрым з гусляром Алесем Чумаковым

Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта "Стары Ольса" і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро”.

Алеся вызвалілі з-за кратаў 16-га верасня — і дэпартавалі ў Літву, адкуль ён пераехаў у Польшчу. Што прымушала музыку заставацца ў Беларусі, нават пад пагрозай затрымання? Ці стаў нечаканым прысуд за "экстрэмізм" і асабліва фармулёўка віны? Абмяркоўваем гэта і іншае з гусляром, удзельнікам “Старога Ольсы” Алесем Чумаковым: https://www.youtube.com/watch?v=JC1vL9Ydk34
Віншаваньні Ігару з народзінамі — і чакайма ягоных наступных тэкстаў, папярэднія надзвычай цікавыя. Моцнага яму здароўя і хуткага вызваленьня!
​Игорю Олиневичу исполнилось 43 года. Подобно Михаилу Бакунину, который, сменив заключение в Шлиссельбургской крепости в феврале 1857 года, свой 43-й день рождения встречал в мае того же года, будучи уже в ссылке в Томске. Также и Пётр Кропоткин свои 43 года встретил во французской тюрьме Клерво, куда его заключили после Лионского процесса над анархистами. И точно также, как его великие предшественники, Игорь не теряет времени в заключении – он много читает и очень много пишет. Последние его глобальные рассуждения на тему исторических процессов и развития человечества откликаются даже некоторым современным беларуским интеллектуалам. На днях мы опубликуем очередной очерк беларуского анархиста.

Постепенно и очень медленно в Беларуси освобождаются выкупаются политзаключенные. Но, как мы не раз писали, Игорь Олиневич и анархо-партизаны слишком "дорогой товар", чтобы их променяли на снятие санкций и прочие капиталистические блага. К нам доходит информация о том, что на анархистов, в частности на Игоря, не прекращается давление, их стараются держать  в максимальной изоляции.

Прикрепляем рисунок Сергея Романова, друга и соратника Игоря. И в очередной раз пожелаем, кроме здоровья и стойкости, быстрейшего воссоединения старых товарищей.

З днём рождения, Игорь!

✉️ Поддержать:
Олиневич Игорь Владимирович
ИК № 20
Гомельская обл., Мозырский р-н,
Михалковский сельсовет, 70
247755

📲 Напісаць ліст онлайн праз форму на сайце АЧК (з Беларусі праз VPN)

✊ Заданаціть АЧК на дапамогу таварыш:кам

👕 Купіць мэрч, усе атрыманыя сродкі ідуць на дапамогу
⚡️ Жорсткае збіццё ў бусіку і пагрозы згвалціць: як КДБ катаваў Алеся Чумакова за беларускі альбом

Алесь Чумакоў – вядомы беларускі музыкант, бард і майстар традыцыйных інструментаў. 28 лістапада 2025 года ягонае жыццё падзялілася на "да" і "пасля": творцу затрымалі супрацоўнікі КДБ, выманіўшы з кватэры пад відам суседзяў. Музыку абвінавацілі ва "ўступленні" ў Раду культуры і ў тым, што ён "гуртаваў людзей дзеля расхіствання канстытуцыйнага строю". Насамрэч падставай для крымінальнай справы стаў новы фольк-альбом, які Алесь запісаў пры падтрымцы Рады і слухачоў.

У вялікай размове Алесь узгадвае, як выжываў у бетонным карцары, дзе даводзілася спаць на падлозе, як у няволі губляў зубы пад прапаганду пра "кепскія ўмовы ў Латвіі" і вар'яцеў ад расійскай папсы. Як дзевяць месяцаў нон-стоп сніў свае канцэрты ў рэал-тайме. А таксама Алесь распавядае, калі адбудзецца рэліз таго самага альбома ў эміграцыі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121262

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Сегодня 43 день рождения беларуского анархо-партизана Игоря Олиневича, который, как и многие другие, он встречает в заключении.

И к этой дате вышло совместное с Tribunal.info расследование с внутренними документами из ментовских баз касательно дела "анархо-партизан".

Текст по ссылке:
https://www.patreon.com/Tribunal_info/posts/chiornoe-znamia-168629692

Канал БНТ:
https://t.me/tribunal_info
Думаю, усе ў 90-х чыталі "Ўладзіміра". А таксама глядзелі гадараўскі Deux ou trois choses que je sais d'elle. R.I.P.
Forwarded from Белсат
Памерла французская акторка Марына Уладзі

Яна шмат здымалася ў кіно, была вядомай акторкай  і таксама была жонкай расейскага актора і спевака Уладзіміра Высоцкага.

Марына Уладзі нарадзілася ў Францыі ў сям'і расейскіх эмігрантаў у 1938 годзе. З Высоцкім  яны пашлюбаваліся ў 1970 годзе і да ягонай  смерці  жылі на дзве краіны — Францыю і СССР.

Пасля смерці Высоцкага ў 1980 годзе  Марына напісала кнігу ўспамінаў «Уладзімір, або Перарваны палёт». Свайго расейскага  мужа францужанка перадыла на 46 гадоў.
Forwarded from iya.kiva (Iya Kiva)
вмила ноги в землі
а вона тепла-тепла

теж мабуть здивувалася
що прийшла вітатись із нею
ажно в вересні

поклала собі на долоню
що простяглась між проваллями
як промінь тьмяного сонця

стискала мій страх власного тіла
що бився в її п’ястку судомами й схлипами
як ящірка, що стереже свій полин

а панічна атака тривала й тривала
як нитка, що шукає правильну стежку додому
й розірвати не може обійми землі

лишень черевики скинула, як зайву пам'ять
і пішла собі в темряву осіннього лісу
на голос далеких собак

ті – ближче до серця
і мова собача тепла, неначе самотність

18.09.2026
Найлепшыя зычэньні!
🎉 Сёння свой Дзень народзінаў адзначае Алесь Бяляцкі

Старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна», праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру сёння спаўняецца 64 гады.

Большую частку свайго жыцця Алесь прысвяціў праваабарончай дзейнасці — абароне правоў чалавека, дапамозе іншым і адстойванню чалавечай годнасці нават у самых складаных абставінах.

Каманда «Вясны» віншуе свайго калегу і сябра з Днём народзінаў!

Жадаем Алесю здароўя, сіл і натхнення, больш радасных момантаў і часу побач з роднымі, сябрамі і аднадумцамі.
Чуткі пра кібэрпанк у белліце нагадалі, што аповед па матывах кампутарнай гульні я напісаў недзе ў 2000-х і ён называўся "Экспэдыцыя ў Шынан", яго можна прачытаць у зборніку "Ліст, знойдзены на папялішчы" (2011). Кнігу можна набыць па спасылцы. https://gutenbergpublisher.eu/shop/%d0%bb%d1%96%d1%81%d1%82-%d0%b7%d0%bd%d0%be%d0%b9%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8b-%d0%bd%d0%b0-%d0%bf%d0%b0%d0%bf%d1%8f%d0%bb%d1%96%d1%88%d1%87%d1%8b-%d0%bc%d0%b0%d0%ba%d1%81-%d1%88%d1%87%d1%83%d1%80/