Новы свет 🌞
713 subscribers
618 photos
10 videos
2 files
508 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#малюнак #birdcherry

у чарговы раз перамалявала свайго персанажа, каб паглядзець на прагрэс 🤙
снежань 2022/красавік 2022/травень 2021/жнівень 2021/чэрвень 2020/сакавік 2020

тг канал: t.me/birdcherrybliiin
#Алесь_Гулевіч
#любоўная_лірыка
#верш
Я цалаваў яе ў губы
І пачуваў магутны жар.
Чаму абрала гэты грубы,
Не роўна выгалены твар?

Чаму прыйшла сюды уночку,
Праз слізгацень і дробны дождж?
Здымаеш мокрую сарочку,
Дрыжыш, быццам балотны хвошч.

Мы разап'ём бутэльку трунку
І будзем танчыць басанож.
На смак не горш таго ласунку.
Ці я шчаслівы? Анягож!

Мы забутэлімся, каб шэрань
Прыбраць з вільготных кудзяроў.
Мы з снежня трапім зразу ў чэрвень,
Каб закахацца мог ізноў.

І я чытаю вершы ціха,
Пра ўласны крыўды візаві¹.
Я зберагу цябе ад ліха
Сваёй бязлітаснай любві.

Яе душу да сініх плямаў,
Хоць станік пэўна не бюсцье²,
Я ўсё ж не маю пэўных планаў,
Апроч карункі зняць твае.

Нарэшце спіць, далёкі ложак,
Неперасяжна цяжкі крок.
Мільёны думак быццам мошак.
Іх утвараю як станок.

Раней за зімняе світанне,
Я абдымаю ейны стан,
Не мару нават аб каханні,
Нам дастае душэўных ран.

Пяшчотны дотык цераз дзверы,
Зарыю нос сярод валос.
Мой карабель разбілі шхеры³,
Я ледзь трамаю ўзгалос.

І вось сышла, мінулі хвілі,
Развеяў вецер церпкі пах,
Я пераадолею ўсё мілі,
Каб бачыць бляскат у вачах.

1) Візаві—з вока на вока (запазыч. з фр.)
2) Бюсцье—фірма па вырабу станікаў
3) Шхеры—скалісты бераг (запазыч. з швэдск.)
https://t.me/aleshulevic
Пэўным вечарам снежня
ТоЯ
#ТоЯ #музыка #песня

Нехта тут мне спяваў пэўным вечарам снежня... ❄️
Audio
#Алесь_Гулевіч
#песня #музыка
#пераклад
Бумбокс—Вахцёрам, мой уласны пераклад (часткова з расейкай, часткова з украінскай версіі) і выкананне (спадзяюся прыстойнае). Тэкст ё па спасылцы

https://t.me/aleshulevic
#ADM

вітаю, шаноўнае спадарства! гэты год амаль скончыўся, з чым я хачу вас павіншаваць. ён быў цяжкі і вельмі няпросты, але ж нельга казаць, што нічога добрага не адбывалася. адбывалася, і яшчэ як!

у гэтым годзе нарадзіўся «новы свет», набраўшы 450 цудоўных падпісчыкаў. шмат творцаў знайшлі сваіх глядачоў і пазнаёміліся з калегамі па цэху. мы нават ёсць на сайце mova.how! але ўсяго гэтага не было б без вас. мы вельмі ўдзячныя вам за тое, што застаёцеся разам з намі, выкладаеце свае творы і ўдзельнічаеце ў жыцці канала. :)

працягвайце рабіць тое, што робіце, натхняйце і натхняйцеся, кахайце, сябруйце, і проста жывіце! пад гэты пастом можаце напісаць тое, што пасьпелі зрабіць вы ў гэтым годзе, і якія ў вас мэты на наступны.

з любоўю, пані яніна. 💗
#пераклад
#проза
#Nichto_Absalutna

Любіце чытаць і ня ведаеце, як стварыць навагодні настрой? А ці ведалі вы, што калядныя спэшлы - вынаходка далёка ня новая? Калі не, то ў якасьці навагодняга падарунка прапаную вашае ўвазе пераклад з ангельскае мовы апавяданьня славутага Артура Конан Дойла "Прыгоды блакітнага граната" ("The Adventure of the Blue Carbuncle") (і калі так - таксама прапаную, вядома ж)

Вас чакаюць дэдуктыўныя развагі Голмза (так, гэтак гучыць ягонае імя ў тарашкевічным варыянце, чаго толькі місіс Гадсан вартая), брытанскі гумар і сапраўдны калядны дух канца 19 стагодзьдзя.

P.S. У мяне на гэта 22 гадзіны сышло, прачытайце, кллск)

https://docs.google.com/document/d/1Imzi9d5pLk4AGdeYphK5hMUc_WY-XlQk/edit?usp=sharing&ouid=107606330691610310981&rtpof=true&sd=true
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#малюнак #ТоЯ
З Новым Годам, даражэнькія❄️💖
Forwarded from Кнігар
Дабрыдзень, паны і паненкі!

У нас з'явілася вельмі-вельмі цікавая ідэя, па якой мы можам зрабіць невялікае пераасэнсаванне Кнігара! 😉 Спачатку адкажыце на пытанне: ці падабаецца вам гульня Таемны Санта? 🎄🎄🎄
Final Results
84%
Так
16%
Не
#верш
#госць
#пава_рамонак

ПЕГАС
гадзіннік адбівае апошнія секунды,
у сярэдзіне года
я згубіў свайго пегаса:
цігр даў мяса,
яго мяса мне ў рукі,
і з гэтага не магу
знайсці свайго месца
ў гэтым шэрым доме,
тут гуляе сум,
аж больна...
я не шукаю нумар таксі,
каб знайсці тое месца,
дзе б мае пачуцці
не былі за жалюзі,
я хачу знайсці чалавека,
які б абняў,
калі няма нікога навокал,
які б выцер слёзы,
выцягнуў на вечарыну.
гадзіннік адбівае апошнія секунды,
новы год
не выклікае ўсмешкі ў мяне,
новы год
не выклікае ўсмешкі ў мяне,
стары пакінуў у адзіноце мяне,
калі я шукаў свайго пегаса ў ва сне.
#верш
#госць
#вярба

Пачынаецца ўсё са словаў
Такіх як дыхай, любі.
Маленькіх быццам прамоваў,
Што кажуць адно — жыві.

Жыві у змаганьні зь нядоляй,
да неба часам крычы.
Хай чуюць, як б’юцца вясновай
Надзеяй праменьні душы.

Бо покі хоць попел сумленьня
Захоўвае сэрца з імглы,
Распаліцца вера, надзея,
Растопяць пакутныя льды.
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Ты»

І кожны дзень, і кожную хвіліну,
Хачу я думаць толькі пра цябе.
Ты для мяне, як для П’еро Мальвіна,
Ты для мяне занадта больш чым увесь астатні сьвет.

Апошнім часам разумею,
Як шмат я не пасьпеў сказаць.
На жаль і час вяртаць я не ўмею,
Каб не згубіць цябе паспрабаваць.
#ТоЯ #малюнак
Неімаверны радыёдэман з "Гатэлю Хазбін"👹❤️