Новы свет 🌞
685 subscribers
643 photos
11 videos
2 files
533 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
Audio
#пераклад #песня
#Алесь_Гулевіч

Спеў Прысцылы

Шлях пальцам пракладзі, па скуры паміж шнараў,
Каб нашы зліць шляхі, нягледзячы на лёс.
Каб залячыць дзясяткі маіх ранаў,
Хай складзяцца яны ва ўзорны плёс.

З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.

Па воўчым следзе я пайду ў завеі
І сэрца ўпартае ранкам даганю.
Праз гнеў ды смутак, што закамянелі,
Я вусны запалю, замерзлы на вятру.

З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.

Не знаю ці маё наканаванне.
Ці лёс сляпы я мушу шанаваць.
Калі прамовіў трэцяе жаданне,
Ці спраўды магла мяне ты пакахаць?

З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.

P.S. Арыгінал: Pieśń Priscilli з вядзьмара 3 Дзікае паляванне (the Witcher 3). Пераклад выконваўся з польскай мовы.
https://t.me/aleshulevic
#верш #лаянка
#Алесь_Гулевіч

Соль табе ў вочы, аглобляю ў плечы,
Драны мярзотнік, брыдоткі пацук.
Мала цябе было б нават знявечыць.
Брэшаш хлусліва, гадлівы шчанюк.

Пранцы цябе каб узялі знянацку.
Трасца каб стаў ты ў халоднай начы.
Слова б не ўмовіў бы больш па-казацку.
І не схавацца, і не ўцячы.

Пеўні цябе каб тапталі ў пекле.
Шкардзь мардалысая, годзе ужо?
Каб твая скура ад голаду зблекла.
І ў наваколлі адно мужыччо.

https://t.me/aleshulevic
#верш #Магілёў
#Алесь_Гулевіч

1661

Стáры рыцар у срэбных латах,
З'іржавела та браня.
Што раней было як злата,
Зараз плеш ды сівізна.

Завіруха па закутах,
Як віхорам ліжа снег.
Горад звыклы да пакутаў,
Горад смерці ды пацех.

Ўжо не тыя белы вежы,
Іх мармур паела цвіль.
Не ахоўвае ён межы
Той дзяржавы ў сотні міль.

Не крычыць "Пара!" з балкону,
Не звініць у каўпакі,
І не знікнуць ў тым віхору
Акупанта ваяры.

https://t.me/aleshulevic
#верш #чорная_ноч
#Алесь_Гулевіч

Ніколі зноў (29.10.1937)

Я з куляй ў грудзях,
Шклянымі вачамі,
Між сяброў, у брудзе
Ляжу ў канаве.

Я бачу, як чорнымі
Ботамі з сталі
Топчуць краіну,
Дык кім жа вы сталі!

Мы страцілі нешта,
Чужынцам прадалі,
Згубілі свабоду,
Яе не вярталі.

Шаноўнае панства,
Не трэба медаляў.
Лепш вы працягніце,
Каб не забывалі…
Навошта ляжу ў канаве.

https://t.me/aleshulevic