#ADM #дзеньроднаймовы
Вітаем, шаноўныя падпісанты! Конкурс да дня роднай мовы скончыўся, і мы гатовыя абвясціць вынікі! ✨
Пераможцы ў намінацыі "Літаратура":
1.«З маіх грудзёў ірвецца кашаль». Ананімны ўдзельнік;
2. «Хай ня вельмі прыгожыя, мабыць, ды, напэўна, ня новыя словы» Былы сын былой краіны;
3. «Лёзна» Настасся Хадзько;
4. «Ураборас» Хросная.
Пераможцы ў намінацыі "Ня толькі слова":
1. Малюнак ад аўтара EriKurayami "Бясконцасць"
2. Фотамастацкая праца ад ананімнага аўтара.
Наконт умоў атрымання падарункаў з вамі звяжуцца праз бот.
Дзякуй кожнаму і кожнай за ўдзел! Спадзяемся, вы застанецеся з намі і надалей! ✨

#Настасся_Хадзько
#верш
Была ты ў траўні навальніцай,
І побач з тваёй спадніцай
Туман сцеліўся па зямлі.
І свет людскі з табой жывы.
#верш
Была ты ў траўні навальніцай,
І побач з тваёй спадніцай
Туман сцеліўся па зямлі.
І свет людскі з табой жывы.
#Былы_Сын_Былой_Краіны
#верш
Ціўтар - @byly_byloj
https://www.lulu.com/shop/formersonoffc-and-dall-e-%D0%B0%D0%B4-openai/%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0/paperback/product-p2n6rj.html?page=1&pageSize=4
5. Закрыты рот, абсмеяны ганебна,
вось толькі трубы бы ў галаве гудуць:
калі нікому твае думкі не патрэбныя,
то словы неяк самі і ня йдуць.
Даўно і рукі не кранаюцца ўжо срэбра
асадак, што раней траплялі ў грудзь:
калі радкі твае нікому не патрэбныя,
то літары бы самі і ня йдуць...

Lulu
Роднае слова
У гэтай кнізе сабраныя розныя вершы, якія апісваюць розныя часы, розныя станы і розныя пачуцці. Але ўсе яны аб’яднаныя адным - усе яны напісаныя на маёй роднай беларускай мове!
Кніга складаецца з раздзелаў:
- "Слова грамадзяніна" ўключае ў сябе грамадзянскую…
Кніга складаецца з раздзелаў:
- "Слова грамадзяніна" ўключае ў сябе грамадзянскую…
#верш
#шамаценьне
Дні
Бываюць дні, калі цяжка быць,
Калі сонца ня сьвеціць і ліхтар не гарыць,
Калі месяц схаваны, запалкі няма,
Калі кліч твой глухі, калі цемрадзь адна —
Трэба жыць.
Барацьба
Не сканчаецца й там,
Дзе навокал сьвятло.
Барацьба прасякае жывое нутро,
Кожны ўдых — падтрыхтоўка,
Кожны выдых — удар,
Кожны шнар — занатоўка,
Чый лунае штандар.
Можа, ніхто твой ня ведае боль,
Не разумее, ня чуе — няхай.
Ты над сабой маеш поўны кантроль.
Удыхай, выдыхай. Удыхай, выдыхай!
Не прасі прабачэньня за час на сябе.
Не прасі прабачэньня за страты свае.
Кожны дзень — то ня кара,
Кожны дзень — гэта шлях
Да чаканае мары,
Не канец, а працяг.
Абяцай,
Што ня здасься, ня бачачы бераг,
Абяцай,
Што ня здасься, упаўшы са сцэны,
Абяцай,
Што ня здасься, як веку спакон.
Сабе абяцай.
Сваё слова — закон.

#Savavožyk
https://t.me/picturesofowls
Любоў калісьці хавалася на дне майго кубка кавы
з аўтазапраўкі недзе на паўдарозе з Ашмянаў
яна падпявала кожнаму паўстаньню старой Варшавы
вучыла прадбачваць росстані
прасіла прабачыць заганы
яна расла у паветры з пахам бензіну і бэзу
ў соку скрадзеных вішняў - скарбу зьнядбанага саду
у перавязках стужак што не пасьпелі абрэзаць
казала, што калі верыць, мы ўстанем, але ня сядзем
зь месцаў расстрэлаў, з прамзоны любоў прасілася ў вырай
нашэптвала што шчасьлівымі могуць быць нават заганныя
пад намалёваным небам любоў адрошчвала крылы
каб аднаго дня ўвесну перарасьці ў каханьне.

Telegram
Совы на асфальце
Вершы і часам іншыя прышпілы
#верш
#TL
(ні) Паўночнае ззянне.
May 16, 2023
Відзы.
Размазаны па небасхіле кісель няўклюдна,
Павольна кроплямі буйнымі ў закат сцякае.
Сунічныя зярняткі зорак мейсцы адзначаюць,
Трымцяць ад сіверу і страху вышыні.
У госці ўпотай, без наказу завітала, ў час калі бязлюдна,
Вясёлка поўначы цяплом халодных колераў вітае.
Паміж аблок, ім нізнаёмых, агньчыкі разрадаў пралятаюць,
Ссабой, на крылах ночы, прынесшы гук маўклівай цішыні.
Парканам цеплых промняў, выпаўзае блёклы свет марудна,
З усьмешкай ваўкалака рэшткі цемры праглынае.
Прарэзлівыя птушак галасы пачатак цыкла адчыняюць,
Зорка дня усплывае, даслаўшы ў падарунак безліч цеплыні.
TL

#Nichto_Absalutna
Рэжым чаканьня
Патанулыя ў моры фарбы разеткі,
Зераць у душу, быццам з карціны Мунка.
Мэталёвая лаўка век будзе гэткай
Унутры пустацелай, звонку грознай ды мулкай.
А шурпатыя сьцены абдымацьмуць пах ёду,
І крыху безвыходнасьці, кашлю ды сноў,
І размовы пра лёс жыхароў той хрушчоўкі,
Што завісла насупраць у мігатні ліхтароў.
Непраломнае неба занямелае пліткі,
Заглядаецца ў бітае люстра падлог.
Я б хацеў дзесьці зьнікнуць, я б хацеў рашчыніцца,
Ды чакаем патроху: я, разетка ды столь.

Туман. У ім мае пакуты.
Я еду. Еду і лічу мінуты.
І змрок, і холад, сцюжа.
А на каленях адна ружа.
Пустэча, а пасля дрэвы.
Галінамі залезлі ў нервы.
На могілках — маё сэрца.
І займае яно два месца.
#верш
Туман. У ім мае пакуты.
Я еду. Еду і лічу мінуты.
І змрок, і холад, сцюжа.
А на каленях адна ружа.
Пустэча, а пасля дрэвы.
Галінамі залезлі ў нервы.
На могілках — маё сэрца.
І займае яно два месца.
#Расьціслаў
#верш
https://t.me/inyja ; https://vk.com/club223686275
Начной знаёмай
Ці то вясна, ці то адліга зноў,
У сэрцы тухне выпадковае каханьне,
І тае ў памяці адзінае спатканьне —
Ці то вясна, ці то адліга зноў...
У шэрым небе не разгледзіш аблакоў,
Здаецца, ў паветры цяпло лунае,
І штосьці зноў душу маю кранае —
Ці то вясна, ці то адліга зноў...
17 сакавіка 2024

Странности без псевдонима / Дзівацтвы бяз псеўданіма
Вершы ўласнага аўтарства расейскай і беларускай мовамі.
Адказнасьці за інтэрпрэтаціі аўтар не нясе.
Адказнасьці за інтэрпрэтаціі аўтар не нясе.
#Настасся_Хадзько
https://t.me/bagnj
Дзе квітнее майскі бэз,
Дзе ў тэатры шмат п'ес.
Сонца ззяе промнямі так,
Што піша карціну мастак.
Усмешка твая — гэта мёд,
Топіць яна ў сэрцы лёд.
Пройдзеш па хвалях палёў —
І зерне крапчэй у каласоў.
Людзі на балоце, азёрах,
Жывёліны па сваіх норах.
На вечнай зямлі бацькоў
Кожны сябе ўжо знайшоў.
https://t.me/bagnj
Дзе квітнее майскі бэз,
Дзе ў тэатры шмат п'ес.
Сонца ззяе промнямі так,
Што піша карціну мастак.
Усмешка твая — гэта мёд,
Топіць яна ў сэрцы лёд.
Пройдзеш па хвалях палёў —
І зерне крапчэй у каласоў.
Людзі на балоце, азёрах,
Жывёліны па сваіх норах.
На вечнай зямлі бацькоў
Кожны сябе ўжо знайшоў.
Telegram
🧚🏼♂Дзяўчына з балот 🕸
Мае вітанні, даражэнькія! 💌
Тут будзе мая творчасць, якая стала ўжо вобразам жыцця 💚
Асноўныя правілы канала:
• ніякіх абраз і перахода на асобы.
• ніякага спаму.
Узнікаюць пытанні — я тут ;)
@x1bw1
Тут будзе мая творчасць, якая стала ўжо вобразам жыцця 💚
Асноўныя правілы канала:
• ніякіх абраз і перахода на асобы.
• ніякага спаму.
Узнікаюць пытанні — я тут ;)
@x1bw1
#Шрэбра_Іслачы
Яно
І праз асфльт
І праз шчыліну ў цэгле
Яно праб'ецца
Без мэты.
Яно проста не можа інакш!
§
Жыццё абсурдна.
Выпадковасць — яе зброя.
Яно
І праз асфльт
І праз шчыліну ў цэгле
Яно праб'ецца
Без мэты.
Яно проста не можа інакш!
§
Жыццё абсурдна.
Выпадковасць — яе зброя.
#верш
#Настасся_Хадзько
Гарэлі свечкі на стале,
І чуўся шэпт мне ў цішыне.
Паклікаў ён мяне праз сон,
Прачнуўся — і ўдарыў гром.
Перада мной стаіць кабета,
Яна як фенікс для паэта.
У акне маланка праз гады
Бліснула — раптам я сівы.
Гарэлі свечкі на стале,
Заснуў і я тады ў цяпле.
Агонь затушыла кабета.
І з ёю цяпер я навечна.
#Настасся_Хадзько
Гарэлі свечкі на стале,
І чуўся шэпт мне ў цішыне.
Паклікаў ён мяне праз сон,
Прачнуўся — і ўдарыў гром.
Перада мной стаіць кабета,
Яна як фенікс для паэта.
У акне маланка праз гады
Бліснула — раптам я сівы.
Гарэлі свечкі на стале,
Заснуў і я тады ў цяпле.
Агонь затушыла кабета.
І з ёю цяпер я навечна.
#Ася_Фенікс
#верш
"Небасхіл"
Нездарма да нябёсаў імчуся,
Мне патрэбны паветра глыток.
За яго я на смерць разаб'юся.
Быць бы птушкай, не наадварот...
Я баюся ўсім прызнавацца,
хоць у пекла пакіньце мяне:
між людзёў на зямлі заставацца
Быццам жыць назаўжды ў труне.
#верш
"Небасхіл"
Нездарма да нябёсаў імчуся,
Мне патрэбны паветра глыток.
За яго я на смерць разаб'юся.
Быць бы птушкай, не наадварот...
Я баюся ўсім прызнавацца,
хоць у пекла пакіньце мяне:
між людзёў на зямлі заставацца
Быццам жыць назаўжды ў труне.
#верш
#Настасся_Хадзько
Гэта каханне...
Водар паветра...
Начное блуканне...
Палова метра...
Два сілуэта...
Зноўку балкон...
Ціха:"Раберта"...
Стары дамафон...
Гэта каханне...
Кветак жыццё...
Гадзіна чакання...
Вясны хараство...
#Настасся_Хадзько
Гэта каханне...
Водар паветра...
Начное блуканне...
Палова метра...
Два сілуэта...
Зноўку балкон...
Ціха:"Раберта"...
Стары дамафон...
Гэта каханне...
Кветак жыццё...
Гадзіна чакання...
Вясны хараство...
#Хадзько_Настасся
#верш
Я зрыфмую тры куплеты
Пра зямлю і сенажаць,
Бо мне хочацца ў паэты,
Нешта людзям перадаць.
Птушкі спевам пераклічуць
Пра сур'ёзны мой настрой.
Нешта хочацца пакінуць
І здабыць свой супакой.
Пра палі і пра каханне,
Пра жыццё і сенакос.
Па дарозе на расстанне
Басанож ідзеш праз мост.
#верш
Я зрыфмую тры куплеты
Пра зямлю і сенажаць,
Бо мне хочацца ў паэты,
Нешта людзям перадаць.
Птушкі спевам пераклічуць
Пра сур'ёзны мой настрой.
Нешта хочацца пакінуць
І здабыць свой супакой.
Пра палі і пра каханне,
Пра жыццё і сенакос.
Па дарозе на расстанне
Басанож ідзеш праз мост.