Новы свет 🌞
708 subscribers
633 photos
11 videos
2 files
522 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Перад алтаром»

*
– Пані, вашая рука...
Нельга спаць, мне нельга спаць,
Калі вырашаюць мой лёс.
Вакол так шмат людзёў,
І кожны заняты сабой
У гэтым вялізным храме жыцьця.
А сьняжынкі танчаць на волі,
Слухаюць маю нямую песьню,
Каб потым панесьці ў сьвет, –
Хоць хтось ды пачуе мяне!..
Чаму на Каляды я ня стала сьняжынкай?
Вось так цягнесься да іх –
І прачынаесься ў халоднай залі.
Усё тут дыхае абыякавасьцю
Нат у сьвяты час.
Мармуровыя анёлы ня плачуць –
Робяць выгляд, што шкадуюць нас.
А людзі паўтараюць. Дурныя!
Ззаду чуюцца крыкі абурэньня,
Ім так хочацца да алтара.
Каб я ведала, як тут ціснуць сьцены,
Адышла б падалей. Ужо не магу.
Ужо права ня маю,
Мушу стаяць да канца.
Распачынаецца сьвята,
Што хутка абернецца горам.
– Пані, вашая рука...
Мая рука ня мае ніякае ўлады,
Але патрымаць вы можаце.
Мы тут ненадоўга, усяго на жыцьцё,
Дык трымайце яе мацьней,
Тады мо й скруха нас абміне.
Рок за рокам тут ладзяць банкет
І пяюць пра шчасьлівую жытку.
Хіба гэтак усё добра?
Вы, хто трымае мяне за руку,
Зірніце за чорныя краты!
Там сьняжынкі танчаць на волі!
Іх палёт яскравейшы ад нашага
Самага пышнага балю.
Хіба гэтак выглядае сьвята?
Ня ў глянцавых сподках Каляды,
Ня ў келіху сухога віна,
А ў свавольнай завірусе,
Ад якой вы хаваецеся ў храме,
У нахабнай яе гульні.
Дружа, мая танклявая рука
Заўжды цягнуцьмецца туды,
Дзе сьпяць токмо ад шчасьця.
Можна вырашыць мой лёс,
А існасьць перайначыць – не.

─────────≪✷≫────────

* Канал аўтаркі 🌫️❄️
Channel photo updated
#верш
#скатазаўра

x.com/nastaskatazaura

***

"маладыя павінны пісаць пра каханне"
ну я і пішу, хоць насамрэч не вінная.
пішу пра каханне, сустрэчы, расстанні.
пра неразуменне, пустэчу, скананне.

пра думкі, што вецер разносіць па свеце.
пра частку мяне, што засталася ў леце.
пра адчуванні: чужыя і ўласныя,
пра выпрабаванні: старыя і сучасныя.

пра бессэнсоўнасць і абыякавасць,
пра розуму з'езд, дурную прывязанасць.
пішу пра сябе, пішу і пра іншых,
пішу пра сусвет, дзе ёсць другі-трэці-пяты лішні.

пра прыярытэт, якім я ніколі не стану.
для ўсіх я заўсёды адна з варыянтаў.
ці нават не так. заўсёды не ў спісе.
лішняя з лішніх, заўсёды ўнізе.

я немагчымасць і неверагоднасць.
нібы да ўзаемнасці прафнепрыгоднасць.
заўсёды сустрэча - ніколі спатканне.
заўсёды сяброўства - ніколі каханне.
#пераклад
#vertebra
#госць

"Ганібал" 1 сезон 13 серыя

Віншуем усіх з раством! На гэтай цудоўнай ноце мы публікуем апошнюю серыю першага сезона Ганібала! Дзякуй за тое што былі з намі на гэтым доўгім шляху і шчыра спадзяемся, што вы працягнеце чакаць нашых новых праектаў💜☃️

https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Атэіст

Я не каталік, не жыд, не праваслаўны
Я сам сабе, мой шлях не той, што ваш
Я сэрцам адчуваю свет наяўны
А розум накіруе карандаш

Я не дзіця, каб гаспадар нябесны
Чытаў мараль бы быццам бацька мой
Што бачым мы — 2000 год прайшло
Што ерытык, што вернік — усё адно.
#Кася_Кастрычніцкая
#проза

Працяг майго фэнтазі пра вампіраў, падчас якога вы пазнаеце пра пра каштоўнасьці моладзі й шчырае сяброўства ➡️ Д4: Младзевыя каштоўнасьці.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#Францішак_Люцыянавіч
#верш

«Гаюн»

Знадворку мяце
Напэўна
Там нехта ідзе

Нехта старэйшы
Страшнейшы
Аднекуль паўзе

З цемры хаўтур
Крумкач
Уступае ў спеў

На ганку грукат
Дзед
Мае дзверы разбіты ўшчэнт.

───────≪✷≫───────

Тэлеграм
#верш
#Верас

"Пішы..."

Пішы!
Пішы ўсё, што не надыдзе
У паэтаўску няшчасну галаву.
Пішы!
Бо дадзена нам гэта
Ад Бога,
І ад неба,
Ад Сусвета —
Са словаў лоўкія радкі плясці
І цераз гэтыя радкі нясці
Любоў і шчасце, роспач і тугу — Думу цяжкую, і думу не адну.
Пішы!
Пішы аб радасці, аб горы,
Аб невысновае свае,
Таемнае журбе...
Пішы, паэт!
Бо калі не ты напішаш —
То хто ж напіша за цябе?
#пава_рамонак

https://twitter.com/pawaramonak29?t=XNvrI3LTMCn0CoE7glfqMw&s=09
https://t.me/pawaramonak29

хачу прадставіць спадарству свой па сапраўднаму 8-ы зборнік.
гэта "блакітны", бо блакітны, на маю думку гэта чысцейшая версія сіняга у які я пафарбаваўся за дзень да нарадзінаў.
гэтым зборнікам я намагаўся выказацца наконт некаторых тэм, якія мяне больш за ўсё турбавалі: закаханасць, дэпрэсія, саманянавісць і простая чалавечая смага помсты (як жа я без яе хаця я не намагаўся кагосьці абразіць 🥹).

дзякуй тым, хто прачытае, хаця наўрадці хто прачытае. люблю вас і спадзяюся што-небудзь прыйдзецца даспадобы 🩵

https://drive.google.com/file/d/14f3UIm9sMBgB07I-ok0VLG0Ea8gGFxyl/view?usp=drivesdk
#музыка #пераклад
#кася_кастрычніцкая #музбел
Хочацца неяк вас павіншаваць, але складана напісаць віншаваньне. Як раз таму я надумалі перакласьці песьню, якая ідэальна адлюстроўвае маі сучасныя пачуцьці й на што спадзяваемся падчас наступнага года. Прысьвячаецца ўсім, хто сярод меланхоліі спрабуе знайсьці сьвятковы насторой і надзею на нешта сапраўднае. Віншуем вас з наступным новым годам!

MADAME MACABRE - SOMETHING REAL 🎙 МУЗБЕЛ [БЕЛ СУБ]

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#ADM #навіны

Спадарства!

Мы часам так засяроджаныя на сабе і сваіх праблемах, што забываем, які ж вялікі і чароўны наш Свет.

Творчасць — тое, што дае кожнаму з нас запал, магчымасць выйсці за межы штодзённасці, ляцець да зорак не адрываючыся ад зямлі і разумець гэты свет такім ва ўсёй сваёй неверагоднасці складаным!

З кожным дзесяцігодзем павялічнаецца ўпэўненасць, што лёс чалавецтва будзе звязаны з космасам. Пра гэта сведчыць патрабаванне прагрэсу і нястрымнае развіццё навукі. Ці павінны мы маўкліва стаяць убаку і проста назіраць!?

У наступным годзе ў вандроўку адпраўляецца касмічны карабель Europa Clipper. Яго мэта — ледзяны спадарожнік Юпітэра Еўропа. Мы, творцы Новага Свету, далучаемся да праграмы NASA «Пасланне ў бутэльцы». Вы таксама можаце зрабіць гэта вось тут.

Да канца праграмы засталося роўна 12 гадзін.

Нашае пасыланне — "Выток Вясны". У гэтым выразе зашыфраваны сэнс нашай суполкі.

Асобны вялікі дзякуй тэлеграм каналу "Праз Космас" за навіны і падкасты пра космас.
#ADM

Дарагія чытачы, Новы Свет віншуе вас з наступным новым годам!

Пад канец новага года хацелася абмеркаваць зьмены. Іх адбылося шмат, але да чаго яны нас прывядуць пакажа ўжо наступны год. Мы ж спадзяваемся, што творчы хаос не перашкодзіць, а наадварот натхніць нас імгнуцца далей разьвіваць Новы Свет і рабіць яго лепш для вас.

Людзі падобныя да ліхтароў, якія свецяць адзін аднаму. Свяціцеся толькі пяшчотай і дабрынёй. І памятайце, у кожным з нас пылае творчае вогнішча, якое не выкарыстоўваць на карысць — злачынства.

Падтрымлівайце адзін адного: калі вам самотна, пішыце або сустрайцеся з тымі, хто будзе рады вас пачуць. Калі вам весела, падзяліцеся святлом з іншым чалавекам і зрабіце яго дзень лепш.

Мы таксама будзем працягваць дзяліцца вашай творчасцю, якая насычаная рознымі эмоцыямі і хваляваннямі, каб ваш дзень стаў трохі святлей. Гэта дужа важна, асабліва цяпер!
Вітанкі!

#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Зьнічка»

Цёмнаю ноччу выйду на двор,
Толькі надыдзе пара,
Буду сьпяваць я пад шатамі зор,
Покуль ня спыніць зара.

Гожая еліна ўторыцьме глуха
Песьні любімае словы:
«Так, завіруха мяце, завіруха
Катуе нашую мову».

– Зорка, скажы: ці доўга так будзе?
Дай мне на сьвята надзею,
Што не адступяць ад роднага людзі,
Будзе адпор ліхадзею.

– Мусі быць прышласьць у вас неблагая
Пры аднае ўмове:
Людзі зьбяруцца ля небакраю
Крыкнуць заветнае слова.

Як пачняце вы адзін аднаго
Нібыта зоркі, лічыць,
Вы заўважыце: зь неба свайго
Зьнічка імкліва ляціць.

Жыткі сваёй не спазнаўшы, яна
Дзеля вашэцяў сышла,
Каб зразумелі, што ўсталі са дна,
Сталі супернікам зла.

Моц у народзе і мове яго
Мы не дамо вам згубіць, –
Гэта прамовіла зорка. Майго
Страху было не спыніць:

– Толькі ня гасьні, застанься з народам!
А калі трэба ўпасьці,
Я ўпаду, хай лічыцьмуся скотам,
Дзеля агульнага шчасьця.

──────≪✷≫──────

🌠https://t.me/swiatlanazniczka
#проза
#Кася_Кастрычніцкія

Працяг майго гарадскога фэнтэзі пра вампіраў, падчас якога вы пазнаеце на што здольныя пайсьці студэнты дзеля выдатнага іспыту ➡️ Д5: Лепш вораг, чым падступны сябар.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Дудар»

Дагарае цыгарэта, дым пускае
Рыхтык у суровы твар бязьмежнай цемры.
Што за дзіўны гук нахабна слых ласкае,
Абуджае гартаваныя мной землі?
Хто ў цёмны час такі ня дрэмле?..

Мора хілых каласоў скалануў
Тромб хлапечае ўпартае ігры.
Вусны сьціснуты, падняты ў гару
Горды твар і нос, што вострылі вятры.
Ён ня сьпіць ад цяжкае пары.

Галавой матляе ў розныя бакі,
Як кіроўца старасьвецкае кадрылі.
Панна, вы шпарчэй да князевай рукі
Прыгарніцеся сваёй танюткай быльлю!..
Неба пазірала зорнай сіньню.

Хлопцавы сурдут быў як зь іголкі зьняты,
І, ня чуючы ні каліўца ад стомы,
(Быў канцэрт у месьце ды з нагоды сьвята)
Той з ахвотаю пусьціўся быў у скокі.
Аж гарэлі ад напругі шчокі!

Млеў і біўся перад ім стракаты строй,
Трубным, жаласьлівым гукам быў вядзёны
Гэты край, і тая ноч, і пальцаў бой.
Ён такі далёкі і такі знаёмы,
Бо запал яго, відаць, маёвы.

Раптам здрыгануўся гук у жытнім полі,
Песьня хлопца сьціхла, зьнікла і гало.
Паплыла ўсьмешка ад гэткае долі,
Бо калі ўдала слова тчэш сваё –
Сьвету цэламу скажы, які ты ё.

*🌌🎶
Творчы канал аўтаркі
#фота #верш
#Шрэбра_Іслачы

Прыцемкі

У зімовых змярканнях
я вандрую па свеце
Учора быў у Сахары
Сёння плаваў у Леце.

*Даведка Лета — рака забыцця ў цартве Аіда
#верш
#Настасся_Хадзько

***

Я пакахала вас учора,
І было ўсё гэта нова.
Так мора, горы і ваду
Я бачу нібы ўпершыню.
І сэрца ў грудзі пакладу,
І галаву пад меч спушчу.
З агеньчыкам у вачах
І падніму кахання сцяг.

──────≪✷≫──────
#верш
#Верас

"Раство"

Высокае неба,
Сіняе неба,
Снег
Зіхаціць
Золатам.
Шкляна-празрыстае
Сöння
Паветра,
Насычана
Свежым
Холадам.
То не дзень —
То öсць скарб,
Цуд той калядны,
Öн сонца
З марозам
Сплавіў...
Над маöй Беларуссю
Божы анöл
Гіганцкія крылы
Расправіў.

──────≪✷≫──────
#Барыс_Ліцьвінчук
https://t.me/licvinczuk

Маö сэрца біéцца ў такт зь Беларусьсю


Маö сэрца біéцца ў такт зь Беларусьсю,
Маé думкі ляцяць на крылах беласьнéжныхх буслоў,
Мая кроў ліéцца па рэчках, дзе ня крочыў і сам Ісусе,
А мой голас сьпявае пазлам, складаным з тысячаў слоў.
Я прысьвячаў сваé вéршы людзям зямлі руплівай,
Што працуюць, каб мы дажылі сягоньняшні вéк
Я плаваю думкамі ў шопаце салаўїным
Той кут, дзе я адчуваю, што я — чалавéк.
Гэта край, дзе нашыя гéрбы з-пад узвышшаў лунаюць,
Гэта край, у якім маладосьць пражылі мы сваю,
Гэта край, дзе нават маланка танчучы палае,
Гэта край, дзе ў труну ўпасьці страшна ня стане,
Гэта край, пéсьню якога сьпяваем мы па жыцьцю.
Я мару гэтымі палямі,
і далячынямі, прудамі
Я ў хараство яго няспыннае гляджу
Хаджу няспыннымі палямі, якіх на ўсö жыцьцö хапае
Я нават тут лянюсь, я нават тут ляжу.
Маїм ныркам тут ніколі не бракуе павéтра
Бо яго баранілі з-пад мужыцкіх кальчуг,
Тая старонка, якую магу запомніць я да сантымэтра
Бо тут скарб — кожны ліст, кожны лéс, кожны луг.
Дзе яшчэ ты такі небасхіл на зямлі паглядзіш?
Дзе яшчэ музыку будзеш слыхаць у мыканьні кароў?
Дзе яшчэ, у якім куце такіх шчасных людзяў зацьміш?
Дзе яшчэ насалодзісься пахамі блакітных васількоў?
Больш нідзе не пабачыш у сьвéце капыты ганарлівых зуброў.
Тут вада быць крышталь, які шкляна блісьціць,
Тут калосьсе на нівах златых шапаціць,
Тут дзяўчыны й хлапчукі — і öсьць пазалота
Гэты край у сябé таїць бéзьліч употаў.
Ты — родны кут. Цябé не прадамо ніколі
Ты — наша любоў, і каханьне, й пустэча, й роспач — і ўсö наяву
Ад найпéршага да апошняга водбліску лякарнай жырандолі
Я тут мару, жыву, і, напэўна, памру.

──────≪✷≫──────