Новы свет 🌞
678 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#пераклад
#vertebra
#госць

Фільм "Гіяцынт" даступны ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Польшча, 80-я. Міліцэйскі, незадаволены вынікамі расследавання забойства ў гей-супольнасці Варшавы, вырашае адкрыць праўду.

Прыемнага прагляду!
#верш
#Францішак_Люцыянавіч

***
Гарэла бясконцае сонца
І з сонцам згаралі дамы,
Сусвет вынішчаюць да донца
З’явілася новае мова.
Яліны раскідалі ствалы,
Галіны вырасталі з зямлі,
Употай я мармытаў:
- Хахахахахах. Я чакаў.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм-канал
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Песьня пра паненку»

Ой мала паненка
На пячы ўздыхае.
Ой мала, ой мала
Жытку ўспамінае.

Што, мілая, просіш?
Няўжо зорку зь неба?
Ой просіць, ой просіць
Волюшкі і хлеба.

Чаму ў паненкі
Ножкі прыкаваны?
Ой ножкі, ой ножкі
Траўку адчувалі.

Хто ж маю красуню
Сілаю трымае?
Ой пані, ой пані,
Злодзеяў нямала.

Ой сумна паненка
На пячы ўздыхае.
Ой сумна, ой сумна
Пакрысе канае...

*❤️‍🩹

──────≪✷≫──────
Канал аўтаркі
#верш
#Францішак_Люцыянавіч

***
Тутака пуста ад веку:
Ні цёмна, ні светла
Аднак, не балюча,
Цярпіма.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм-канал
#проза
#кася_кастрычніцкая
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Дарагія паны й панянкі, вы нарэшце дачакаліся: Тваёй крывёю я напішу сваё імя, або Тв_я_н_СІ апублікаваны на архіў.

Хто забыў, або ня ўяўляе пра што гэты раман - анатацыя:
Да выпускнога ўсяго рукою дастаць, але ня ўсім студэнтам зь цягаю да алкаголю, або іншым болесуціша́льным наканавана забраць дыплом і пайсьці на суразмоўе ў кавярню замест працы па спецыяльнасьці: нехта патрапіць у лапы жорсткіх і ненажэрных пачвараў, а нехта ператварыцца ў іх. Ці змогуць былыя студэнты прыстасавацца да новай рэальнасьці, калі ня толькі зусім ня ладзяць адзін з адным, але й вымушаны паставіць пад сумневы сваі сьмяротныя каштоўнасьці, робячы складаныя маральныя выбары?

━━━ • ✙ • ━━━
Тэлеграм-канал
#навіны
#кася_кастрычніцкая
Па выпадку публікацыі твора я надумала зрабіць жывы эфір для сваіх падпісьнікаў, але буду радае вашай зацікаўленасьці і далучэньню ад яго, калі скончыцца яго арганізацыя.
#верш
#кася_кастрычніцкая

Зьбянтэжанасьць...
Хваляваньне...
Страх згубіць блізкага чалавека...


━━━ • ✙ • ━━━
1 | Пяць хвілінаў да цягніку
#верш
#Nichto_Absalutna

Лістападаўскі голад

Цішыня ловіць сонца, шум дарог гасіць зоры,
Гэта ўсё не істотна, ці мой сябар, ці вораг.
Мой адзіны чытач у далёкім мінулым,
Хто ты ёсьць і нашто круціш неба ў калюжах?

Ставіш музыку лісьця, помніш ветру абрысы,
Вось бы гэтага збыцца, распрануцца, забыцца,
Басанож на мароз і крычаць да прастуды,
Зьнітаваць хрып свабоды з заінелай пакутай.

І ўглядацца да рэзі, і кідацца на дрэвы,
Бо маўчаць, адпусьціўшы дзяцей і спадзевы,
Загарэцца ад сьцюжы, скарачаючы ночы,
Але рукі ў кішэнях грэюць лепей за волю.
#верш
#кася_кастрычніцкая

Бязвыхаднасьць...
Расчараваньне...
Пачуцьцё віны...


━━━ • ✙ • ━━━
2 | Хопіць удушваць
#выраб #Яварынка
Я набыла паветраны пластылін і зрабіла аўцу, а надалей зраблю цэлы сьвет для яе.
#верш
#кася_кастрычніцкая

Натхненьне...
Сум...
Надзея...


━━━ • ✙ • ━━━
3 | Начная споведзь самой сабе
#малюнак #ТоЯ

*Патанула ў слязах*

Я вельмі натхняюся фэнтэзі тэматыкай увогуле, а цяпер мяне забрала апанаванасць "Хобітам" Пітэра Джэксана 💘
#верш
#Хросная

У Нясвіжы
гісторыя прабіваецца
праз паток
турыстаў, асфальтавых сцежак
і кінжалаў
электрычнага святла

Калі стаць на герб трубы
што намаляваны
на падлозе
і прыдумаць жаданне,
то жаданне -
споўніцца.
Трубы - быццам
спінэр
Калі іх круціш -
бясконцы рух.

Так сказала
экскурсаводка.

Подлінікі экспанатаў
Бясследна зніклі
Ці
знаходзяцца ў Польшчы, Расіі
Італіі.

Нам дазволілі
зняць копіі.
Гэта рэканструкцыя.

Нам пашанцавала
вярнуць.

У савецкі час
тут быў
працэдуры кабінет.

У савецкі час
знішчылі
перадалі
нацыяналізавалі

Бясконцы калідор
з люстэрак
у канцы якога -
цемра.
Быццам бы
увасабленне
шляху
маёй
краіны

Скрозь час і прастору.

     цемра і адбіткі.
     А потым - аскепкі.

У краме сувеніраў
раблюся Дыягенам -
шукаю надпісы
па-беларуску.

Купіла магніцікі і значок.

Занадта мала
патраціла
грошай.

Я іду па брукаванцы
І па залах палаца

там
таксама хадзілі
гістарычныя асобы.

Слёзы і боль
Вар'яцкасць і жорсткасць
Каханне і магільны
холад
Якія
зараз прэпаруюцца
для вушэй цікаўных турыстаў
якія цераз хвіліну
забудуць
усё

Абавязкова апранайце бахілы!

Мае чырвоныя боты
у сініх бахілах

Быццам бы
неба
у крыві.
Ці кроў -
у небе.


Стылёва, модна, маладзёжна

На сувенірах
Будынкі, мужчыны, зброя, герб

І толькі шакаладка -
з Барбарай
Радзівіл.

Выходжу з палаца -
Ідзе дождж.
:
Неба плача
па Беларусі.
#верш
#кася_кастрычніцкая

Сумневы...
Успаміны...
Меланхолія...


━━━ • ✙ • ━━━
4 | Арэлі
#ТоЯ #малюнак

Мае арыгінальныя персанажы з нагоды сусьвету Хобіта.
Гномка і эльф 💚
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Чыгунка-Камета
клас-эканом
Гэта не слова
Гэта сіндром

Суседка насупраць
Дачытвае кніжку
Навучпоп нейкі
"Псіхалогія звычкі"

Пад грукат калёс
Яна едзе да Менску
А жыве на ўскрайку
У горадзе ЭНску.

Чыгунка-Камета
Ты ведаеш лёсы
Дык што мне зрабіць
Каб узняць іх у нябёсы?
#верш
#кася_кастрычніцкая

Беларушчына...
Запал...
Вар'яцтва...


━━━ • ✙ • ━━━
5.1 | Эйдас Ч1
5.2 | Эйдас Ч2