Новы свет 🌞
678 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#ADM #рэк

Толькі і займаешся што развіццём?🤓
Не хапае ў жыцці чагосьці тупарылага?🥴

Як наконт тупарылых карцінак?

Адзін з топавых беламоўных каналаў з мемамі, смешнымі відосамі і высокаінтэлектуальнымі цытатамі👆

t.me/karcinki
t.me/karcinki
t.me/karcinki
#верш
#Былы_Сын_Былой_Краіны

Вар'яцее Зямля: то хваробай нямой,
то дыктатам, то крызай, то страшнай вайной,
потым зноўку вайной, і яшчэ вунь адной...
Ператворым хоць нашу кватэру ў спакой?

Без вятроў, кветкі што з падваконня крадуць,
без залеваў тыднёвых і шэрых бы ртуць,
без нянавісці, гвалту й няўмення пачуць.
Толькі разам са мной, калі ласка, тут будзь!

• • •
lulu.com
• • •
#ADM

🌙 Напамінаем, што публікаваць свае творы мае магчымасць КОЖНЫ творца! ☀️

• Усё, што трэба — адаслаць свой твор (верш, прозу, малюнак, музыку, пераклад і г.д.) нам праз @masvet_by_bot па пэўным шаблоне!

Падрабязней — тут:
https://telegra.ph/Kal%D1%96-zhadaece-neshta-apubl%D1%96kavac-07-20
#верш
#пава_рамонак

***
гэта снег?
так рана,
вярнуўся без настрою,
уключыў святло,
я не магу ўжо трымацца,
бачыўшы іх без дыхання,
я ведаю, што некалі буду як яны,
і я не хачу пра гэта гаварыць,
проста сумная тэма,
якую ўзгадваю кожны раз,
гэта нанесла шрамы,
якія я імкнуся ад усіх схаваць.
на нервах я кінуў у сцену кубак,
які набыў учора,
асколкі ляжаць яшчэ,
я гляджу, што зноў зрабіў боль,
хто сказаў, што я без душы?
мой пакой— мой утульны кут,
я хаваю тут усё, што турбуе мяне,
нават калі гэта нічога не дасць.
я імкнуўся ўключыць святло,
але не патрэбна было яно вам,
я хацеў быць да вас святлей,
я заўсёды зараз у сябе,
вы не разумееце,
я прынёс боль, і гэта не змяніць,
штораз толькі я падаю глыбей,
гэтая яма ўсё цямней і цямней,
я не хачу тут быць,
але гэта маё пакаранне,
я не хачу думаць пра тога,
хто затуманіў галаву,
нават не ведаючы гэтага,
і гэта проста прыгожа.
я гляджу на сцяну,
асколкі на падлозе,
а яна магла б мець больш дзён жыцця,
я рушу ўсё, да чаго датыкаюся,
хаця спрабую быць лепш,
чым насамрэч ёсць,
я хаваюся ў грушах,
спрабую быць не горш за ўсіх,
хаця выходзіць,
што псую ўсё тут толькі я,
я ведаю, гэта мой праклён,
гэта проста мой праклён,
як бы я не сумаваў праз усё,
што маю на душы,
гэта справа не вас а маёй душы,
справа маёй душы,
лепш дайце мне ўключыць святло...
збірая асколкі капае сляза за слязой,
у чарговы раз аблажаўся я,
кажуць, рэчы маюць душу,
спадзяюся душа вернецца,
калі я сабяру ўсё назад,
шрамы прыгажэюць,
гэта проста вопыт
нават калі ён горш за ўсё што раней было,
я ведаю, што змагу перажыць,
але толькі якой цаной?
я пастаўлю кубак на шафу,
калі золатам змацую,
толькі ці вернецца туды тое,
што было раней да мяне?
спусташальнік душ,
так?
нелюблю свае пачуцці,
яны прыносяць анічога,
апрача негатыўных фарбаў,
я бяру белы,
на халсце вяду чорны,
так кожны раз,
кожны раз, што б я не змяняў,
але я расту з гэтым,
я расту з гэтым,
нават калі сумую па тым,
хто не будзе са мной,
яны заўсёды ў сэрцы,
яны цяпер і ў кубку маім,
яны цяпер і ў ім...

• • •
Telegram
Twitter
• • •
#верш
#Хросная

Прэрагатыва
Любіць радзіму НАСУПЕРАК
навек аддадзена
мёртвым і мінулым
якія глядзяць на
Нас сучасных
з партрэтаў
у кабінетах
беларускай літаратуры
і гісторыі

такія невыносна святыя
у параўнанні
з нашымі грахамі

Што яны адчуваюць
у адносінах
да
жывых і існуючых
Нас?

Па нашым целе
Цячэ не кроў -
каменне.

Таму нашыя ногі
ураслі
ў зямлю


Тры малпачкі
ператвараюцца
ў Свяшчэнную
Трыяду

Наша малітва:

"Не глядзі
Не чуй
Не гавары"

Амэн
Амэн
Амэн
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Вечнае

Я жыў у маленькай хаце
І бегаць любіў па садзе,
У рэчку шпурляць каменьчыкі —
Я ведаў, што гэта вечнае.

Уніз, па прамой, угору —
З сябрамі ішоў у школу.
Адзнакі і здзекі сечныя —
Я думаў, што гэта вечнае.

Палац без муроў і вежаў —
Карціна была каледжа.
Там пары, учынкі спрэчныя —
Здавалася, гэта вечнае.

Узлёт і душы блуканне —
Такім я застаў каханне.
Спатканне, пяшчота лечная —
Я верыў, што гэта вечнае.

Там зборы, ад’езд па леце —
Цяпер я настаўнік дзецям.
Заняткі і шмат паперчыны —
Усё, зразумеў, не вечнае.

Я заўтра яшчэ паеду,
Быць можа, на край сусвету.
Не вельмі ў жыцці дарэчнае
Заводзіць матыў пра вечнае.

• • • • •

Viečnaje

Ja žyŭ u maleńkaj chacie
I biehać lubiŭ pa sadzie,
U rečku špurlać kamieńčyki —
Ja viedaŭ, što heta viečnaje.

Uniz, pa pramoj, uhoru —
Z siabrami išoŭ u škołu.
Adznaki i zdzieki siečnyja —
Ja dumaŭ, što heta viečnaje.

Pałac biez muroŭ i viežaŭ —
Karcina była kaledža.
Tam pary, učynki sprečnyja —
Zdavałasia, heta viečnaje.

Uźlot i dušy błukańnie —
Takim ja zastaŭ kachańnie.
Spatkańnie, piaščota lečnaja —
Ja vieryŭ, što heta viečnaje.

Tam zbory, adjezd pa lecie —
Ciapier ja nastaŭnik dzieciam.
Zaniatki i šmat papierčyny —
Usio, zrazumieŭ, nie viečnaje.

Ja zaŭtra jašče pajedu,
Być moža, na kraj suśvietu.
Nie vielmi ŭ žyćci darečnaje
Zavodzić matyŭ pra viečnaje.

• • •

Telegram
Twitter
• • •
#пераклад
#добрыяпрадвесці #goodomens
#Zmiser_Patsuk

Анатацыя: Пасля першага абмену падарункамі, Габрыэль разумее, што закаханы, і вырашае дабіцца Вельзевула. Адзіная праблема: ён не ведае як. Пры дапамозе інтэрнэта Габрыэль збіраецца пачаць раман з Прынцам Пекла.

https://archiveofourown.org/works/49824490

• • •
AO
Instagram
• • •
#верш
#Хросная

Цыгарэт і талонаў няма
Ліхтары замяняюць зоркі
Пачакай, я дайду сама:
Смак стагоддзя -
салодка-горкі.
#проза #пераклад
#Добрыя_прадвесці #фанфік
#ТоЯ

Павяртайся
• • •
Яны сядзелі ў порце і назіралі за тым, як рыхтуюць да выхаду велізарныя шчаціністыя ўзброеныя караблі. Вада была шэрай і змрочнай - хмурны цынічны адказ здзекліва-летуценнаму жамчужнаму небу. Было холадна. Было лета. Быў 1914-ы.

https://archiveofourown.org/works/50761315

• • •
Вітаю! Дзякуй, творцы, за вашую дзейнасць! Яна будзе жыць у вяках, як і беларушчына! Разам мы зможам перашкоды! А пакуль дасылаю наш са Стэфі твор ❤️

#пераклад #песня #музыка
#Сьвятлана_Зьнічка
#Стэфі_Ларэнца

Аўтар песні: Stefi Lorenzo
Пераклад: Сьвятлана Зьнічка

«Зорная ноч»

*
Чаму ты не са мной,
Калі мне трэба паказаць табе
Свет свой?
Чаму ты пакінуў родны дом?
Мне трэ паказаць,
Які прыгожы ён.

Хтосьці можа казаць,
Што мінуўшчыне час дараваць,
А я не магу, не магу.
Ты бачыш: йду па вастрыю.

Толькі розум я згублю,
Свет абернецца ў цьму,
Я знайду, я знайду
Ключ да былых дзён.
Дружа, вочы ты раскрой,
Ведай, што станем гарой
Мы з табой, мы з табой.
Ведай, што знойдзем спакой
У зорную ноч, ноч, ноч, ноч…

Проста хочацца, каб
Ты ўбачыў нябёсы,
Проста хочацца, каб
Ты жыў у раскошы.
Я ўжо раблю так,
Няма шляху назад.
Дай руку і глядзі,
Колькі цудаў у жыцці.

• • •

Сьвятлана:
Telegram

• • •

Стэфі:
Telegram
YouTube

• • •