Новы свет 🌞
701 subscribers
651 photos
14 videos
2 files
546 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад

💚Частка 3💚
Гэты дэман штось падазравае...
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

* ` *

Урывак з паэмы
«Нявыказаная праўда»

*

...Той дом ледзь трымаўся за сонечны ранак,
Вакол – сляды бруднай вады, ейных ботаў.
Свабодным ад гразі пакінулі ганак,
Дзе кветкі каналі пад гукі дурнотаў.
Дзяўчына ў сад уварвалася гэтак
Праз беднасць сваю – немагчыма так жыць!
Даведаўся: мусіла продажам кветак
На шчасце й сумленнасць сабе зарабіць.
Пабег я ў замак, заплюшчыўшы вочы, –
Так моцна сціскалася сэрца ад болю.
Тады я рашыў: памагу ёй аднойчы,
Ніколі пакутаваць больш не дазволю.
Не ўспомніць, калі раней столькі імпэту
Пабачыць было можна ў рухах маіх,
Нібы прыадкрыў я заслону сакрэту
І мушу крануць сутнасць тайнаў старых.
Уночы, бы злодзей, гайсаў па кутах,
Цяжкой ліхаманцы аддаўшы аброць.
«Ствару тую кветку, што ў іншых садах
Не знойдзе ніхто! Будзе коштам як плоць,
Красой жа – як цуд!» – такі быў мой намер.
Тры дні зноў не спаў, працаваў ўначы,
Быў вольны – глядзеў я скрозь тоўсты бар'ер
Між ёй і сабой, нават меўся ўцячы
Да яе цёплых рук, каб адчуцца каханым...
Аднак жа не мог я таго дапусціць:
Мой выгляд прыгнеціць яе, бы туманам,
Задушыць, уцягне ў свет, дзе не жыць...
Вось кветка ўжо прад маімі вачыма,
Залітая сонечнай ласкай краса
Заззяе, як толькі блакіт да дзяўчыны
Даткнецца. Імгненне – й асядзе раса
На тысячы йскрыстых асколкаў брыльянта.
Глядзеў я так доўга на створаны цуд,
Пакуль мае ногі не сталі як вата,
А горла не сціснуў мне ядраны жгут...

• • •
Telegram
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Невядомаму паэту

Ты так мала пасьпеў, даганяючы шчасьце.
Ты ляцеў, пыл курэў,
Ты так мала пасьпеў.
Дык навошта стараўся?

Шчыраваў, гнаў сябе і сумневы падалей?
Ты гарэў, дым сівеў,
Ты так шмат не пасьпеў,
Дык навошта змагаўся?

Хоць згарэў, не сагрэў аніводнае цалі,
І асеў, быццам сьпеў,
Што ніхто не засьпеў,
І вякі пад ільдом пахавалі.
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад
💚Частка 5💚
Фух! 😌

П.С. Каб зразумець, што тут адбываецца, рэкамендую паглядзець серыял "Good Omens"
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Мара

Калі распачнецца смута,
Паветра кране атрута,
Са сталлю зліецца порах —
Не будзьма сядзець у норах!

Вазьмем мы сякеры, косы!
За жыцці, за веру, слёзы
Адкажам, бо ёсць нагода,
Праз тры, мо чатыры года!

Трываці мы больш не будзем! —
Такія ўжо, братцы, людзі:
Не можам сядзеці ціха,
Каль светам пануе ліха!

Мы выкажам нашу праўду!
Але пачакаць нам варта,
Усё падлічыць, адмерыць,
Самім у сябе паверыць,

Знайсці яшчэ сто прычынаў
Рабіць толькі гэтым чынам.
Бо горай ужо не стане,
А ліха няхай чакае.

Тады праз гадочкаў дзесяць
Мы здолеем мару здзейсніць!
Мы рынемся, братцы, разам,
Адолеем маць-праказу!

Загіне хвароба клята —
І будзе тады нам свята!
І будзе тады раздолле
І любыя нам застоллі!

Нарэжам сыроў, каўбасаў,
Нальема кефіру, квасу.
Усклікнем у поўны грудзі
Мы роднае сэрцу "Будзьма!"

• • •
Varyjant łacinkaju ŭ kamientarach.
• • •

• • •
Telegram
Twitter
• • •
#верш
#Хросная

Гімн БФ-тусы

Піцьма, студэнцтва, як павялося
Чарку нясіце хутчэй!
Зерне пасееш - будзе калоссе
Час нам не спаці начэй

Піцьма, студэнцтва для весялосці
Нам гаўдэамус спяваць
Каб паляцела тут разгалоссе
Час нам жыццё пакахаць

Успомнім часінкі мінулых герояў
Успомнім вагантаў і дам
Вып'ем, студэнцтва, дзеля настрою
Каб не зжурыцца нам

Мы ператворым п'янку ў мастацтва
Нам трэба шчасце сасніць
Хутка праносяцца годы юнацтва
Трэба ўспаміны капіць

Піцьма, студэнцтва, як павялося
Чарку нясіце хутчэй!
Зерне пасееш - будзе калоссе
Час нам не спаці начэй
#фанфік #Добрыя_прадвесці #ТоЯ

Вельзевул і Габрыіл напіліся медавухі

https://archiveofourown.org/works/49766251
#скатазаўра #пераклад #фанфік #геншын #GenshinImpact

Вітаю, на сувязі скатазаўра. І я вырашыла паспрабаваць сябе ў перакладах, і для першай сур'ёзнай працы абрала не абы-што (невялічкую замалёўку), а велізарны максі-фанфік па геншыне.

Сайна/Цігнары
NC-17
Ад ворагаў да каханых

урбан-фэнтэзі!AU пра пустынныя легенды, якія ажылі, магільні, пагоні, вымушанае супрацоўніцтва и прагу нажывы, якая ператвараецца ў нешта большае.

Аўтар арыгінала - imbres (ao3)

Ужо даступная для чытання першая частка.

Чытаць па спасылцы:
https://archiveofourown.org/works/49929019/chapters/126051721
#пераклад #агучка #ТоЯ
Шаноўныя! Зараз я працую над дубляжом караткаметражкі. Агучка будзе прафесійнай, на студыі, таму буду удзячная за любую фінансавую падтрымку💖🙏
#верш
#Настасся_Хадзько

"Гаспадар"
Бусел пад начным небасхілам,
Як калісьці Клеапатра над Нілам,
Постаць гаспадара ўзвысіў сваю —
І птушкі спяваюць пакорна яму.

Узмахнуў крылом — і лес спіць,
Толькі вожык стары шапаціць.
Клёкат яго нібы гул самалётаў:
Прабуждае жывёлін балотаў.

Магутная сіла і птушка вялікая,
Для яе заўсёды неба адкрытае.
Сям'ю сваю бусел моцна абараняе,
І праз гэта ён рэдка адпачывае.

• • •
#верш
#Arciom

У мяне тут выйшла падборка вершаў на літрадыё, пачытайце:
https://litradio.link/texts/lonski-viershy/

• • •
Telegram
Youtube
• • •
#верш
#маша_піша

я не сонца,
табе я свяціць не буду.
я не мора,
табе ўва мне не тануць.
можаш весці да дна каго заўгодна,
я ж застануся тут. застануся тут.
ты такі ж, як і быў,
вобраз дзіўны, зборны
ты такі ж, які быў,
я змянілася скрозь.
я не веру ў таро
але веру ў Бога.
зараз у сэрцы маім адзін мароз.

я агмень, што наўкола
усё працінае.
я вада,
што цячэ ў тваёй рацэ.
я не космас, які адказы знае.
але космас, магчыма, ёсць ува мне.

• • •
Telegram
• • •