Новы свет 🌞
712 subscribers
617 photos
10 videos
2 files
508 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная

Аднойчы
я вырашу паслаць нахуй
усю паэзію і прозу
-
свою і чужую
пастаўлю
кропку.

Аднойчы
я навучуся апранацца
не як мясцовая
вар'ятка:

выкіну
усе
бранзалеты,
пярсцёнкі
падвескі.

Аднойчы
я перастану бачыць
дзіўныя сны

перастану
запісваць іх,
таму што вырашу,
што ўсё
-
глупства

Аднойчы
Я перастану гуляць басанож
па гарадскіх вуліцах
таму што
спалохаюся
людскіх вачэй
І неабходнасці
змываць
дарожны
пыл.

Аднойчы
я вырашу паслаць нахуй
увесь выдуманы свет
са сваёй галавы
Аднойчы
Я перастану
цалкам
улівацца
ў кнігі і фільмы
якія падабаюцца
мне.

Аднойчы
я перастану
люляць зоркі
у валасах

перастану
збіраць сляды
надпісы на сценах
І дзівакоў.

Аднойчы
мяне палічаць
цалкам нармальнай

Забіце мяне
калі гэта
усё ж
здарыцца
#верш
#Хросная

Я
так і
не зразумела
Як выкарыстоўваць
словы
"Я кахаю"

Цыферблаты
Разліваюцца вадою
І збіраюцца
ў рэкі

Напэўна,
недзе існуе
цыферблатнае
мора

Яно для тых
хто так
І не зразумеў
Як выкарыстоўваць
словы
"я кахаю"
-
для мяне.

Калі
існавалі б
табліцы

каханне
было б лягчэй
вызначыць

Можна мне
табліцу?

Пытальны знак
б'е па патыліцы

птушкі думак
ляцяць у вырай

калі я бачу цябе -
яны знікаюць
з
галавы.

Птушкі думак
сядзяць на пясочку
ля
цыферблатнага
мора.

А я
ніяк
не магу
сказаць
табе
"Я кахаю".

Я дурная.
#верш
#пераклад
#Сьвятлана_Зьнічка

«АКР»

Ніл Хілбарн


Калі я ўпершыню ўбачыў яе…
Усё ў маёй галаве сціхла.
Усе цікі, усе вобразы, што няспынна завіхаліся ў ёй, зніклі.
Маючы абсэссіўна-кампульсіўнае расстройства, ты зрэдку адчуваеш цішыню.
Нават уночы я думаю:
Ці зачыніў я дзверы? Так.
Ці памыў я рукі? Так.
Ці зачыніў я дзверы? Так.
Ці памыў я рукі? Так.
Але, калі ўбачыў яе, я мог думаць толькі пра ўзоры на ейных губах…
Ці пра вейка на яе шчацэ –
вейка на яе шчацэ –
вейка на яе шчацэ.
Я ведаў, што павінен падысці.
Я запрасіў яе на сустрэчу шэсць разоў за паўхвіліны.
Яна згадзілася пасля трэцяга разу, але ніводзін не запэўніў мяне, таму я працягнуў пытаць.
На першым спатканні я долей хваляваўся за колер стравы, чым еў ці, каб гэта ўсё, размаўляў з ёй…
Але ёй падабалася.
Падабалася, як я цалаваў яе шаснаццаць ці дваццаць чатыры разы, калі гэта была серада.
Ёй падабалася, як я ўсё не мог дайсці да дому, бо на дарозе было шмат няроўнасцей.
Калі мы сталі жыць разам, яна сказала, што адчувае сябе ў бяспецы, бо ніхто не ўварвецца
ў дом праз васямнаццаць разоў зачыненыя дзверы.
Я заўсёды назіраў за яе вуснамі, калі яна размаўляла –
калі яна размаўляла –
калі яна размаўляла –
калі яна размаўляла
калі яна размаўляла;
калі яна казала, што кахае мяне, яе вусны збіраліся па краях.
Уначы яна з ложку назірала, як я цягну выключальнік уніз..
І ўверх, і ўніз, і ўверх, і ўніз,
і ўверх, і ўніз, і ўверх, і ўніз,
і ўверх, і ўніз, і ўверх, і ўніз,
і ўверх, і ўніз, і ўверх, і ўніз,
і ўверх, і ўніз, і ўверх, і ўніз,
і ўверх, і ўніз.
Яна заплюшчвала вочы і ўяўляла, як дні і ночы плывуць міма яе.
Аднойчы я пачаў цалаваць яе, але яна хутка сышла,
бо праз мяне
спазнялася на працу…
Калі я спыніўся перад шчылінай на дарозе, яна проста пайшла далей…
Калі яна сказала, што кахае мяне, яе вусны не варухнуліся.
Сказала, што я займаю надта шмат ейнага часу.
На мінулым тыдні яна пачала спаць у сваёй маці.
Яна сказала, што не трэба было даваць мне прызвычаіцца да яе;
што гэта ўсё было памылкай,
але…
Як гэта можа быць памылкай, калі мне не трэба мыць рукі пасля таго, як крану яе?
Каханне не памылка, і мяне прыводзіць у роспач, што яна можа збегчы ад гэтага, а я – не.
Я не магу – не магу пайсці і знайсці сабе кагосьці яшчэ, бо
ў думках заўсёды яна.
Апантаны дробязямі, я бачу, як мікробы лезуць мне пад скуру.
Бачу сябе раздробленым бясконцай чарадой машын…
Яна была першай прыгожай рэччу, на якой мяне заклінавала.
Я хачу прачынацца кожную раніцу, думаючы пра тое, як яна трымае стырно…
Як паварочвае ручку душа, нібы адчыняе сейф.
Як задувае свечкі –
задувае свечкі –
задувае свечкі –
задувае свечкі –
задувае свечкі –
задувае…
Цяпер я думаю, хто яшчэ цалуе яе. Мне цяжка дыхаць, бо ён цалуе яе толькі адзін раз – не думае, ці ідэальны выйшаў пацалунак!
Я так хачу, каб яна вярнулася…
Я пакідаю дзверы адчыненымі.
Я пакідаю святло.
@masvez_by

• • •
Тэлеграм
• • •
#песня #музыка
#госць
#Андрэй_Зуеў

Srebra - гэта soul самотных ваўчар 🐺 з разбітымі сэрцамі 💔

Гэта курортны chanson, каб вярэдзіць стомленую душу светлым смуткам, нырнуўшы ў аксаміт апошніх цёплых начэй.

Гэтая песня з прысмакам горкага шакаладу 🍫🥵 для цябе 🌹 Прыемнага праслухоўвання.

https://youtu.be/wsSPQRc3vEI?si=c4WNPN8x-bh7I_nt

@masvet_by
• • •
Twitter
Instagram
BMC
SoundCloud
• • •
#Шрэбра_Іслачы
#проза

Плынь разважання пра ілюзіі і дрэвы

Ці не расліна, той чалавак,,,,,мае карані культуры, каб мець моц продкаў і дужа трымацца і мець волю да жыцця. Мае чалавек розум і пачуцці, каб карыстацца імі — тымі ведамі мінулага. Гэта яго "Тут", яго "Зараз". Тое будзе ствол. Галіны — тая разнастайнасць дзей ды ідэй, што чалавек можа патынцыйна акумуляваць праз сваё дачыненне да пэўнай культуры. Лісце ж тая патэнцыя, ператвораная ў жыццё, яго песціць сонца будучыні і надзеі. Гэта, калі ты, чалавек, кажаш ідучым насустрач: "Добры дзень! А як маецеся?" А не лаішся, не плюеш людзям у твар. Кветкі — тыя ж новыя думкі, мроі. Яны з'яўляюцца, яны могуць і прапасці не даўшы плада. Але толькі дзьме вецер, як пылок з кветак панясецца, так нараджаецца плод.

Квітнеючая Беларусь, гэта сад!

І тут з'яўляюцца ілюзіі. Бо не ўсё, што клічуць "Каранямі" — наспраўдзе Карані. Каб тое "дрэва" захірэла — льюць бруд, замест чыстай вады. Або падмяняюць адно іншым. Скажаюць розум і пачуцці. Такое дрэва не з'яўляецца натуральм. Хоць часам выглядае такім і выклікае ўражанне. А ў выніку — чалавек перастае належыць сваёй культуры.

Гэтае дрэва цяпер з іншага саду.

• • •
#верш #пераклад
#Сьвятлана_Зьнічка

«Міф аб Адданасці»

Луіза Элізабэт Глюк

Калі Аід рашыў, што пакахаў дзяўчыну,
ён для яе стварыў яшчэ адну зямлю,
усё як і раней, аж да лугоў,
з’явіўся толькі ложак.

Усё як і раней, свяціла нават сонца,
бо іначай дзяўчына б не змагла
так хутка звыкнуцца з пякельнай цьмой.

Паступова думаў ён знаёміць з ноччу
і пачаць, скажам, з ценю дрыжачых лістоў.
Потым вынесць месяц, зоры. Пасля – ні месяца, ні зор.
Хай Персефона звыкнецца паволі,
Урэшце, думаў ён, яна знайдзе спакой.

Блізня зямлі –
Толькі, праўда, тут была любоў.
Хіба кожны не прагне любві?

Чакаў ён шмат гадоў,
тварыў як свет, і назіраў
за Персефонаю на лузе –
Дзяўчынаю, што каштавала ўсё агулам.
Зазнаўшы раз, думаў, не спынішся болей.

Хіба не хоча кожны ўночы адчуваць
І цела любае, і асалоду зорных межаў?
Чуць паміж плаўных удыхаў ціхае
Жывы я!” Будзе азначаць яно,
што ты сама жывая, бо мяне ты чуеш,
бо ляжыш ты побач.
Толькі павярнуся я –
Следам ты за мной.

Вось што цемры ўладыка адчуваў,
гледзячы на свет, створаны
для Персефоны. І не здагадваўся ён,
што болей тут няма ні пахаў,
ні, тым болей, смаку.

Віна і жах? Ці страх любві?
Такія рэчы нельга ўявіць;
ні адзін закаханы не можа.

Ён думае і марыць, якую назву даць тутэйшым месцам.
Спачатку выдаў: Новы Ад.
Затым ужо: Сад.
У рэшце рэшт назваў ён іх
Дзявоцтвам Персефоны.

Мяккая дымка святла паднялася над лугам,
ахутала ложак каханых. Яна ў ягоных руках.
Сказаць ён хоча “Цябе кахаю я, таму нішто цябе не раніць”,

але ведае,
што то – мана, таму ён кажа
Ты мёртвая, таму нішто цябе не раніць”,
і падаецца так яму:
пачатак гэты больш праўдзівы, больш карысны.

• • •
Telegram
Instagram
• • •
#проза
#Інтэлігенты_інтраверт

Вецер калыша хвалі, дзесці шуміць чарот. Гукі возера, шэлест сосен, трэск агню клёкат буслоў— усё спалучаецца ў адну суцэльную, прыемную, спакойную песню леса, якую зараз кожны чуе, нажаль, вельмі рэдка. Таму што большасць людзей жыве ў гарадах, слухаючы мелодыю машын, песню вечнай мітусні. І гэта сумна. Жывучы ў спешцы, людзі забываюць пра вячэрнія размовы, пра песні пад гітару, пра настольныя гульні з сям'ёй. Працягнем жа традыцыю хадзіць у паходы ды спалучацца з прыродай.
@masvet_by

• • •
#верш
#Настасся_Хадзько

Віцебшчына

Мае думкі між азёр пераблыталіся,
З хвалі крыштальнай яны нарадзіліся.
Блукаюць у пошуках сэнсу жыцця,
Якога ніколі не будзе, якога няма.

Назіраюць вочкі нябёсныя навокал,
Удалечыні ўбачылі ліхтарыкі з вокан.
Тут салодкія аблокі і сонечны дзень,
З пагорка я бачу свой стройны цень.

Дыхаю самым вольным паветрам,
Бягу насустрач вандроўным я ветрам.
І фартуна будзе заўсёды на маім баку
Кожны раз, калі люблю я слова скажу.

Скажу і дрэву старому, і роднаму краю
Так, нібы песню птушкі спяваюць з гаю.
І будзе бальзам мне на грэшную душу:
Кветкі прыроды-матулі з мясцовага лугу.

Ад Сожа да Дзвіны краіны амаль палова,
Але сардэчка маё ўжо да чакання гатова.
Толькі на поўдні спакой усё-ткі знаходжу
І развітвацца з гэтым без болю не зможу.

• • •
Instagram
• • •
#Добрыя_прадвесці
#малюнак #ТоЯ

- А гэта шчэ хто?
- Чалавечы паліцэйскі, зайшоў, каб хуценька пазірнуць на філіжанку гарбаты 😉

Даруйце, але гэта мая любімая сцэна. Магу цалкам перакласці, калі будзе цікава
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад
💚Частка 1💚

Калі вы не ў фандоме:Малады анёл завітаў у кнігарню. Галоўнае, каб ніхто не здагадаўся, што ён зусім не чалавек...🤫
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад
💚Частка 2💚
У кнігарню ўварваўся дэман!🤯
#верш
#Хросная


Сцены
захоўваюць памяць
Каб было даволі
крыві на языку
камянёў
І вен.
Я б хацела
Падарыць дамам крылы
Каб нідзе болей
не існавала
сцен.

І тады людзі
бяздомныя і бязсценныя
змаглі б ісці
ў любым накірунку
ў любую прастору
І час.

Каб
памятаць кожнага
патварава, пакрокава, паіменна
Трэба каб нашыя сцены
перасталі памятаць
нас.

(Аднак
Я хачу быць
прывязанай
да іх
надпісамі.)

Направа пойдзеш - ідзі
Налева пойдзеш - ідзі
Прама пойдзеш - ідзі
Толькі назад
не
глядзі.

Станеш
збажыной
А збажына не ходзіць -
яе рэжуць.

Свабода
вызначаецца
адсутнасцю
накірункаў
і сцен.
#верш
#Настасся_Хадзько

Твой водар назаўсёды стаў маім,
І калыхаюць успаміны аб былым.
І цягне, прагне думка да цябе,
Дзе б ні была, усё вядзе мяне.

Праз багны і залацістыя каласы,
Каб толькі ўбачыць твае валасы.
Дакрануцца, прытуліцца да рукі,
Адчуць усю моц роднай гарачыні.

Трымаць за руку цябе скрозь слёзы,
Быць побач,проста глядзець у вочы.
Нягледзячы на марозы шпацыраваць,
Разам пад дождж час марнаваць.

Не перашкодзіць нам люты лівень,
Да болю ўжо не будзе той жнівень.
І калі паклічуць у вырай жураўлі,
Чакаць мы будзем сваёю зімы.

• • •