Новы свет 🌞
678 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Гілеўска

ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты разумная, табе ніяк ня стаць каханкай.
я пайду з сабой на шпацыр у лес
дзеля назірання за агурковай банкай,
адна галава добра, а дзве — ня зручна,
ня будзь дурнем, будзь тым, кім не былі ішныя,
застаўся бог і чарэшня.
каго ты выбярэш?
ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты ня хлус, табе ніяк ня стаць палітыкам.
нават бабкі на лаўцы ня лічаць цябе за прастытутку,
і што з цябе вырасла?
аб памерлых альбо добра, альбо кепска,
на гэтым цесце
я спяку блінцы для свайго дзёгцевага мёду,
калі ласка,
будзь у патоку і атрымлівай асалоду.
ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты заіка, табе ніколі ня стаць чалавекам.
@masvet_by

• • •
Telegram аўтаркі
• • •
#верш #пераклад
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

«Хто кахае мацней»

Уістан Х’ю Одэн


Я ведаў добра, глядзеў як на неба:
Мне шлях – а зорам не справа – у пекла,
А тут, на зямлі, раўнадушша ні ў меры
Якой не пужае ў людзях ці зверы.
А што калі зоры згараюць для нас
З ахвотай, якая зусім не пра нас?
Калі ўзаемная любасць – мана,
То тым, хто кахае мацней, буду я.

І я, прыкметна ў любві
Да зор, нахабна што плылі,
Гляджу на іх – і не магу
Сказаць, што ўсё жадаў адну.

Між тым як зоркі ўраз згараць,
Я мушу зведаць, упадабаць
Нябёсаў цемень і пустэчу,
Хоць зойме гэта і не вечар.
@masvet_by

• • •
#музыка #навіны
#госць
#пава_рамонак

Мой новы (і першы за больш чым год) зборнік, які мае назву "АБСЭСІЯ", выйдзе ў гэтую пятніцу!

❤️Гэта набор 33 вершаў, якія апісаюць мае пачуцці першай закаханасці ў ультрапростай і часам жорсткай форме❤️

❤️Лібэ дыхь❤️
@masvet_by

• • •
Telegram аўтара
Twitter аўтара
• • •
#верш
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

Апантаная

Забралася пад коўдру ў спешцы схавацца
Ад цяжкіх кайданоў, што, сціскаючы горла,
Прыкавалі да ложку, дзе мора
Пралілося паплечніцаў гора.
Праз боль хочацца прывідам – ёсць яны! – стацца,
Быць каб тым, што стаіць й назірае праз пальцы,
І не той, хто гібее, у мізэрных далонях,
Абдымаўшых калісьці квітучых бутонаў
Напаўхворыя нервы, трымае
Адначасна і студзень, і май
Свайго ў край звар'яцелага (не)існавання.
«Падымі хутчэй шторы ў свет цэлы, а, пані?
Да світання няшмат асталося!» – казалі.
Толькі ёй не чутно, бо чакае,
Калі дасць выбачэння каханы.

@masvet_by

• • •