Новы свет 🌞
713 subscribers
620 photos
10 videos
2 files
511 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#вікця_жытнік
#верш

ведаеш
ты сёння мне сніўся
і ўчора таксама
я помню
не верыла у магчымасць
наяве быць разам з табой
мне словы твае нібы крылы
не далі разбіцца
сагрэлі
у небе халодным
між зорак - тваіх вачэй

я прачнуся
у іншым ложку
як прачнулася сёння
і ўчора
з кімсьці іншым
але ў маіх снах
у думках маіх
будзеш
ты
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Не дапаможа тут ані Бог, ані Буда, ані Алах,
Трэба змены ў галавах.

ТРЭБА ЗМЕНЫ Ў ГАЛАВАХ!!!
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

забівай мяне
я нічога не адчую
свет пераверне
і нішто не ўратуе
#вікця_жытнік
#верш

успамінам
пра сустрэчу нашых вачэй
застанецца на скуры
прага
апёкамі пацалункаў
слядамі тваіх усмешак
і адбіткамі рук
радкамі пякучых вершаў
чырвоных ад жарсці
і бессаромнасці
уздыхам і вільгаццю
твайго імя
майго імя

пакуль не заплюшчым вочы
#пераклад
#госць
#vertebra

Другая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале!
Прыемнага прагляду!

• • •
Тэлеграм
• • •
#Францішак_Люцыянавіч
#верш
#госць

Ипполит Терентьев

Я не жывы і не мёртвы
Я недзе паміж;
І здаецца гатовы,
За мілую душу,
Пазбавіць жыцця
Нейкую душу.

9 траўня 2023

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Гэта проста паток маёй хворай сьвядомасьці (і, здаецца, троху роцк). Аматарам глыбокага сэнсу спачуваю)

Вырак - вырачэньне

Разьбі скарбонку мараў!
Лясьні па ёй малатком!
Вынішчы тло - умэнт спусьцее жыцьцё,
І падасца астудным і гразкім жытло.
Разьлятуцца бязь ліку аскепкамі вокны,
Самаспаляцца сьценаў вялізныя колы.
Згрызі зубамі краты!
Не прырастай, дай бой!

У пекле хоць цёпла. А тут што такое?
Боль, безвыходнасьць, вечнасьць зьмен.
Бясконцасьць - адвечная казка і прорва
Зацішкаў, дзе можна захоўваць спадзеў.
Я кволы, я кволы,
Не я, а ўсе мы!
Спрэс п’яныя змрокам сваёй глыбіні,
Нічога ня чуем, ня бачым, ня кажам,
Баючысь сябе, баючыся іх,
Бо парука навокал усіх мажа ды мажа.

Мы не рабы!
Гучней кажы, інакш ня будзе раю!
Рабы нямы!
Калі ёсьць немы крык, чаму нямая праўда?
Разьбі ланцуг!
Не разаб’еш - крыўдуй на сябе!
Ты, шэры пацук,
Скажы ўжо мне:

Якія каштоўнасьці ты вызнаеш?
Мяркую і веру, адказ незвычайны.
Што модна, што шкодна, што годна цяпер?
Вось хвост таргануўся, а зь ім і ўся стая.
Свабода?

Ты нерухомы.
Процьма рознакаляровых нітак
Спляла цябе, сплялася вірам.
Трымае ногі, шыю, рукі.
Найбольш трымае галаву.
Наўкол шаблёны.
Вокал мухі.
Мы самі мухі і лайно.

Разьбілі ступні.
Сьцерушылі пальцы.
Шукалі дух, ідэю, веру, далеч, сьвет...
Знайшлі? Сябе? Мо, іншых? Верыш, не!
Знайшлі хіба што пацьвярджэньне гнёту атмасфэры.
Што цісьне цяжкасьцю быцьця на грудзі.
Прарваўшы цьвердзі чарапное сфэры,
Шукаем шчасьця там, дзе нас ня будзе.
#ADM #рэк

Вітаю!
Хочам параіць вам канал пра літаратуру, філасофію, беларускую думку, культуру. Матэрыял на кожны дзень!


Далучайцеся: @vechnayaDumka
#вікця_жытнік
#верш

мне ніколі не будзе самотна
я забудуся ў каханках
і алкаголі
я не буду думаць пра няўдачу
пра нястачу
ласкі і пяшчоты
любові і спакою
і мроі

мне ніколі не будзе самотна
я забудуся ў вершах
і страхах
я ўкладу ўвесь боль у пустыя радкі
словы без цэннасці
напоўню сэнсам

я спатолю смагу
і наноў
аддамся не сабе

каб мне ніколі не было самотна
#Arciom
#госць
#пераклад

Эксперыментальны хорар пра брата з сястрой, якія прачынаюцца сярод ночы і бачаць, што іхны бацька знік, а ўсе вокны і дзверы ў доме ператварыліся на глухія сцены. Каб справіцца з дзіўнай сітуацыяй, дзеці збіраюць коўдры і падушкі ў залі, гуляюць з цацкамі ды глядзяць мультфільмы на заезджаных да дзірак касетах, каб хоць нечым запоўніць жахлівую цішыню пустога дома. Доўгі час праходзіць у спадзеве, што хто-небудзь з дарослых прыйдзе і дастане іх адсюль, але ў нейкі момант дзецям становіцца зразумела, што за імі нешта сочыць.

Глядзець: http://anibel.net/cinema/skinamarink

• • •
YouTube
• • •
#выраб #Яварынка
Яварынка зрабіла жмякацельны кактус, які ў арыгінале ліловы і бірузовы.
А, ну і так, я ж некалі казала, што дрэнна ўмею фатаграфаваць.
#малюнак #Тоя
Адкрываю замовы на малюнкі 😘
#вікця_жытнік
#верш

самота ці сум
брудам пад ногці
занозай пад скурай
абернецца
супярэчлівасцю
сумневам
каханнем
(наўрад ці)
каменем у горле
нудотай і гніллю
замест матылькоў
і ўсё ж

я яшчэ адчуваю твае рукі
і голас твой чую
замоўкні

я не забуду
бо нудзіць ад тваёй пяшчоты
бо нудзіць ад добрых словаў
ад пацалункаў
ад дотыкаў
ад дыхання
(а мо гэта ўсё алкаголь)

я ў гноі чарвяка
альбо
у кішэні тваёй кацянё?
#вікця_жытнік
#верш

нібыта ўвесь ахутаны агнём
калючым і пякучым
ты пяшчотны
надзвычайны
вабны
у вачах тваіх
як лёд
як свет
як ноч
як подыхі між нашых пацалункаў
я бачу ўсмешкі зораў і світанку
і іскры
як твае радзімкі
і дотыкі пяшчотныя да скуры
і прагу
безумоўна
і спакусу


я оды не пішу
але павер мне
табе каханкі іх напішуць не адну
#верш
#Nichto_Absalutna

Яшчэ адзін чалавек

Яшчэ адзін чалавек:
Адзін ў натоўпе людзей,
Адзін ў віры праблем.

Я губляю, што маю
І тое, што давяраюць.
Хай такі ўжо мой век -

Яшчэ адзін чалавек:
Адзін сярод шэрых сьцен,
Адзін гаротнік, як усе.

Забываю, што кажуць,
Пакідаю, што важна,
Я ня дужа стратэг -

Яшчэ адзін чалавек:
Хоць вырас, не пасталеў,
Ня страціў веры ў людзей.

Распінаюся марна,
Далягляд мой у тумане,
Так хочацца паляцець.

І не струхнець, а згарэць,
І стацца парай і дымам,
Не адзінокім - адзіным.

Але між сьціжмаў плянэт
Знаю: чакае мяне
Яшчэ адзін чалавек.

Яшчэ адзін чалавек,
З вачыма як у мяне,
Адзін у міжзор’і навек.

І ўрэшцэ бачу і лаю,
За чым так гнаўся я прагна:
Сам ад сябе не ўцячэш,
Яшчэ адзін чалавек.
#верш
#вікця_жытнік

новы верш
новы аркуш
ты марнуеш чарнілы асадак
хто пачуе тваё маўчанне
акром нататніку
і каханка
усміхніся
заплач
расслабся
вершы катуюць нас
то не думай як агарнуць іх
у карункі метафар і фраз
адзіная мэта верша -
аграняць дыяманты слоў
адзіны жыццёвы стрыжань -
да вершаў сваіх любоў
#верш
#Хросная

Інквізітар, з дарогі збоч
І маліся святым абразам
Мы святкуем цёмную ноч
Паратунку папросіш сам

Не даруюць табе маны
Не даруюць табе касцёр
Не даруюць табе званы
І жахлівыя крыкі сясцёр

Інквізітар, з дарогі збоч
І цяпер паспрабуй збяжы
Гэта ў самую цёмную ноч
Узнікаюць твае крыжы

Не даруюць табе смех
Не даруюць табе пакут
Не даруюць табе грэх
І салодкую вязь атрут

Інквізітар, з дарогі збоч
І маліся святым абразам
Мы святкуем цёмную ноч
Лепш сябе ты забі сам