Новы свет 🌞
677 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#музыка #песня #ТоЯ

Пад гэтую песню хочацца забыцца на страх і кінуцца з галавой ў дзявяты вал...🌊

https://vk.com/audio2000415067_456244490_eff4bc7b5e871bd9b7
#песня #музыка
#госць
#пава_рамонак

ISILI— першы трэк, які я зрабіў для альбому. Гадзіны пустога глядзення на тое, як хтосьці праходзіць хорары і сама эстэтыка хорару мяне натхніла спачатку зрабіць другую главу старага праекта, але гэта пераўтварылася ў сваё дзіўнае, цёмнае і ў той жа час прыгожае апавяданне.
Гэта тое, што я хаваў да самага апошняга дня ❤️
ISILI ў вольнасці, новы альбом NAQMUT і мой перапісаны зборнік 3 (Выданне новага ўзросту) выйдуць разам апоўначы, каб адсвяткаваць 18-годдзе шалёнага 29-а!

Слухайма ISILI ("МЕСТА") і чакайма СуББББОТыыыы!
https://youtu.be/j9-UCW8Z8UA
#малюнак #ТоЯ

Любімы пэйрынг Торын/Більбо

Альтэрнатыўны сусьвет, дзе ніхто не памёр.

Працэса малявання гэтых салодкіх булачак даў мне так шмат шчасьця, што я плачу 💖😭
#верш #Магілёў
#Алесь_Гулевіч

1661

Стáры рыцар у срэбных латах,
З'іржавела та браня.
Што раней было як злата,
Зараз плеш ды сівізна.

Завіруха па закутах,
Як віхорам ліжа снег.
Горад звыклы да пакутаў,
Горад смерці ды пацех.

Ўжо не тыя белы вежы,
Іх мармур паела цвіль.
Не ахоўвае ён межы
Той дзяржавы ў сотні міль.

Не крычыць "Пара!" з балкону,
Не звініць у каўпакі,
І не знікнуць ў тым віхору
Акупанта ваяры.

https://t.me/aleshulevic
#верш
#Nichto_Absalutna

Першаасноведзь

Моўчкі пляцеш павуціньне ў ціхім змрочным кутку,
Разьбіты на палавіны, на морак, сьвятло ды імглу,
Загразлы ў балотнае ціне, пакуль завіруюць гады.
Дзе ў гэтым сьвеце, на гэтай плянэце, замкнёны ў гамэце...
Дзе пачынаесься ты?

Зьбіраеш атрутныя краскі ў полі, спавітым смугой,
Закуты ў абсурдныя казкі, вядзёны адною віной,
Ды прагай: усё новыя цацкі, а ты звар’яцелы кароль.
Дзе ў гэтым квецьці, на гэтым банкеце, у туманнай карэце...
Дзе пачынаецца сон?

Складаеш цяпельца з канфабуляцый, грызеш астабрыдлую косьць.
Твае акуляры з артыкуляцый:"Калі я кажу, значыць ёсьць",
Бязь іх усё зьмяшаецца ў прывідным танцы, народзіць агідную млосьць.
Дзе ў гэтай сеці, на гэтым бязмэцьці, у прадоньні гарэць ім!
Дзе пачынаецца злосьць?
#ADM
#навіны #інтэрактыў

29-30/10/37

1 3 2

Гэта — 132 беларускіх дзеячоў культуры, навукі і мастацтва, беларускіх пісьменнікаў, беларускіх паэтаў, беларускіх грямадзянскіх дзеячоў.

Гэта — 132 бязвінных ахвяр, пакладзеных на алтар чырвонага тэрору.

Гэта — 132 жыццяў і лёсаў, якія маглі бы змяніць свет.

Гэта — 132 незагойных ран на нашай зямлі.

Гэта — Ноч расстраляных паэтаў.

Гэта — Чорная ноч.

— — — —

Ужо заўтра мы, @masvet_by, у памяць абарваных лёсаў 1937-га года правядзем анлайн-чытанні твораў ахвяр Чорнай ночы.

Вікіпедыя (спіс ахвяр)

🎙 Далучыцца да чытання зможа кожны на этапе Вольнага мікрафону.
Рыхтуйце творы загадзя!

Месца правядзення: @masvet_by
Час правядзення: 20:00 (па Менску),
30.10.22
#музыка
#госць
#пава_рамонак

Я адразу ведаў, што гэты дзень для мяне будзе чароўным, незвычайным і поўным цудаў. 29 кастрычніка, як і сам лік 29, гэта для мяне рэнесанс і час маральнай перазагрузкі пасля цёмнага перыяду. вось я ўжо стаю перад аркай і лавандавым полем за ёй...

Сёння мне 18, а і для вас я выпусціў новы альбом NAQMUT (https://youtube.com/playlist?list=PLqK0oTzc47hxiEZs5oIGy86tiNKJ5oYhF) і перапісаў зборнік 3, які таксама сёння святкуе сваю першую гадавіну! (https://drive.google.com/file/d/1PHqgTNzVafsqpEuMCFEdxHYVOT8L5OHx/view)
#верш
#госць
#ананімна

Пустэча

Лес шапаціць у мары туманнай,
А ў хвая‌х рака бяжыць рашуча.
І пырскі над адхонамі ўзлятаюць,
Блішчыць імклівая, празрыстая вада.

І ты спытаешся ў сябе: "А хто такі я?",
Калі ўзірнеш на зоры ў мрочнай глыбіні
І вочы, ўсё такія ж наіўныя,
Міргаюць бязмяркоўна ў віры.

Ці ўвогуле ніколі не спытаеш —
Застанешся ў бязглузды шэрай жыць,
Бо невядомы ні Радзіма, ні прызнанне —
Ў бязроднасці ўзгадаваны сын.

І, можа, будзеш вечна ў блуканні,
Нібы загублены, сярод дубоў й мха.
Не зразумееш ні сябе, ні бліжніх,
Без лёсу, мовы, скарбаў — бы мярцвяк.

Кпінамі гонячы радное з хаты,
Ты сам сябе пустэчай і празваў.
Сляпак!
Лес шапаціць у мары туманнай,
А ў хвая‌х яшчэ бяжыць, спяшыць рака.
#ADM

вітаю, шаноўнае спадарства!! нядаўна мы святкавалі 300 чалавек на канале, а цяпер нас на сотню больш!! шчыры дзякуй за вашу працу, падтрымку і актыў, працягвайце рабіць сваю справу, бо без вас і не было б таго, чаго мы дасягнулі зараз. у сваю чаргу мы пастараемся зрабіць усё, каб вам было камфортна знаходзіцца тут і прасоўваць сваю творчасць.

з любоўю, пані яніна. 💗
#ADM

🎙 Праз паўгадзіны пачынаюцца чытанні!

20:00
Live stream started
#ADM

🎙 Пачынаюцца чытанні!
Запрашаем да нас!


https://t.me/masvet_by?livestream

Можаце тут пакідаць свае каментары, мы будзем іх чытаць
Live stream finished (1 hour)
Новы свет 🌞
#ADM 🎙 Пачынаюцца чытанні! Запрашаем да нас! https://t.me/masvet_by?livestream Можаце тут пакідаць свае каментары, мы будзем іх чытаць
#ADM
#інтэрактыў

Дзякуем усім, хто прысутнічаў на нашых чытаннях! 🌙

🎙Мы будзем вельмі ўдзячны, калі вы пакінеце тут свае думкі і ўражанні, бо гэта — першае мерапрыемства, якое мы праводзім у такім фармаце.

ВЕЛЬМІ спадзяемся, што вам спадабалася чытанне твораў аўтараў мінуўшчыны сучаснымі аўтарамі Новага свету!
#верш #чорная_ноч
#Алесь_Гулевіч

Ніколі зноў (29.10.1937)

Я з куляй ў грудзях,
Шклянымі вачамі,
Між сяброў, у брудзе
Ляжу ў канаве.

Я бачу, як чорнымі
Ботамі з сталі
Топчуць краіну,
Дык кім жа вы сталі!

Мы страцілі нешта,
Чужынцам прадалі,
Згубілі свабоду,
Яе не вярталі.

Шаноўнае панства,
Не трэба медаляў.
Лепш вы працягніце,
Каб не забывалі…
Навошта ляжу ў канаве.

https://t.me/aleshulevic
#малюнак
#журавіна
Намалявала самаго добрага кніжнага крытыка. Спадзяюся: вы таксама глядзіце Энтоні.

А яшчэ ў мяне з'явіўся новы акаўнт у інст, толькі для малюнкаў @gyravina_m
#МайВерасЦалаваў #верш

любіць восень
наперакор
на зло
любіць
галлё
гніллё
аскепкі дрэў
на дрэвах
азызлы твар
што раскідала
па асфальце
дрыготку ў костках
стук пірыхіем зубоў
не зважаць
на жаданне
нежадання
любіць

тг: https://t.me/mien_harbata