Новы свет 🌞
683 subscribers
646 photos
11 videos
2 files
540 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#вікця_жытнік

звянуцца да д'ябла
у жарт
і нечакана
атрымаць адказ

замест зорак
і бясконцых знічак
цяпер
месяца холоднае святло
праз вокны

тваё жаданне спраўдзілася
але ты пажадаў
не шчасце
#верш
#вікця_жытнік

ты шукаў мяне
добрую мілую -
усё як трэба і нават болей
ты чакаў мяне
і упэўніваў
што ты больш не баішся болю
ты кахаў мяне
я певерыла
патануўшы ў тваёй любові
ты жадаў мяне
абяцаў:
цяпер
не пакінеш мяне ніколі
мне
шчаслівай так неабачліва
мроіцца вечная блізкасць сардэц
ты сышоў
ты сказаў:
казка скончана
толькі дзе мой шчаслівы канец?
#навіна
#вікця_жытнік

вітаначкі, даўно мяне тут не бачылі, і я прынесла вам падарунак 🤭

кавярня Nad Niamihaj ладзіць літаратурную вечарыну, на якой можна выступіць са сваімі творамі альбо паслухаць іншых! і я запрашаю вас да ўдзелу!

кавярня знаходзіцца ў Менску, вечарына плануецца на наступных выхадных
ўсіх, хто хацеў бы паўдзельнічаць, запрашаем даслаць свае творы на вайбер +375297584338 альбо ў сацсеткі кавярні
instagram.com/nad_niamihaj
facebook.com/profile.php?id
twitter.com/nadNiamihaj
#вікця_жытнік
#верш

вы - увасабленне вясны
я хутчэй восень

мне б вас
нібы пяшчотнай краскі
крануцца
ды толькі пажоўклы лістом
спадаю
і вецер нясе мяне
кудысьці бліжэй да зімы

я думаю
ваш пацалунак
падобны ласцы пялёсткаў
і маладой травы

мае пацалункі -
кроплі дажджу
ў навальніцу
ці вераснёвым днём

вецер напэўна мог бы
на крылах у вырай аднесці
а потым да вас
увесну
любоў маю
але ён спадар легкадумны

шчасце
хаця б упасці
увосень
да вашых ног
#верш
#вікця_жытнік

я б хацела пісаць вершы
каб кожнае слова молатам
каб звонам у думах і памяці
каб рыфмы рытмы эпітэты

але я пачула мелодыі
у гэтым сугуччы выпадкаў
мне сэрца дыктуе літары
і з жылаў радкі высноўвае
і падаецца песня
маёй душой заспяваная
кволай бяскрылай птушкаю

ды болем надзеі працятая
я ўсё разумею
дзякуй

мне ніколі не стаць паэткаю
я вар'ятка
дачка р а д з і м ы
і вершы мае - толькі кроў
што сохне на ранах яе
смярдзіць
і вабіць такіх жа вар'ятаў

я толькі дзяўчо бязвольнае
што жыццё пражыве незаўважна
і пакіне пару крывых радкоў
ці пікселі у нататках

я ўсё разумею
дзякуй
#вікця_жытнік
#верш

ведаеш
ты сёння мне сніўся
і ўчора таксама
я помню
не верыла у магчымасць
наяве быць разам з табой
мне словы твае нібы крылы
не далі разбіцца
сагрэлі
у небе халодным
між зорак - тваіх вачэй

я прачнуся
у іншым ложку
як прачнулася сёння
і ўчора
з кімсьці іншым
але ў маіх снах
у думках маіх
будзеш
ты
#вікця_жытнік
#верш

успамінам
пра сустрэчу нашых вачэй
застанецца на скуры
прага
апёкамі пацалункаў
слядамі тваіх усмешак
і адбіткамі рук
радкамі пякучых вершаў
чырвоных ад жарсці
і бессаромнасці
уздыхам і вільгаццю
твайго імя
майго імя

пакуль не заплюшчым вочы
#вікця_жытнік
#верш

мне ніколі не будзе самотна
я забудуся ў каханках
і алкаголі
я не буду думаць пра няўдачу
пра нястачу
ласкі і пяшчоты
любові і спакою
і мроі

мне ніколі не будзе самотна
я забудуся ў вершах
і страхах
я ўкладу ўвесь боль у пустыя радкі
словы без цэннасці
напоўню сэнсам

я спатолю смагу
і наноў
аддамся не сабе

каб мне ніколі не было самотна
#вікця_жытнік
#верш

самота ці сум
брудам пад ногці
занозай пад скурай
абернецца
супярэчлівасцю
сумневам
каханнем
(наўрад ці)
каменем у горле
нудотай і гніллю
замест матылькоў
і ўсё ж

я яшчэ адчуваю твае рукі
і голас твой чую
замоўкні

я не забуду
бо нудзіць ад тваёй пяшчоты
бо нудзіць ад добрых словаў
ад пацалункаў
ад дотыкаў
ад дыхання
(а мо гэта ўсё алкаголь)

я ў гноі чарвяка
альбо
у кішэні тваёй кацянё?
#вікця_жытнік
#верш

нібыта ўвесь ахутаны агнём
калючым і пякучым
ты пяшчотны
надзвычайны
вабны
у вачах тваіх
як лёд
як свет
як ноч
як подыхі між нашых пацалункаў
я бачу ўсмешкі зораў і світанку
і іскры
як твае радзімкі
і дотыкі пяшчотныя да скуры
і прагу
безумоўна
і спакусу


я оды не пішу
але павер мне
табе каханкі іх напішуць не адну
#верш
#вікця_жытнік

новы верш
новы аркуш
ты марнуеш чарнілы асадак
хто пачуе тваё маўчанне
акром нататніку
і каханка
усміхніся
заплач
расслабся
вершы катуюць нас
то не думай як агарнуць іх
у карункі метафар і фраз
адзіная мэта верша -
аграняць дыяманты слоў
адзіны жыццёвы стрыжань -
да вершаў сваіх любоў
#верш
#вікця_жытнік


я ведаю
табе не зусім
даспадобы мора
я не бачыла мора ніколі
акром як у тваіх вачах

я бачыла ў небе зоры
халодныя
і далёка
а па целе тваім радзімкі
я цалавала
цёплыя

твой голас
твая усмешка
жывільныя
і жывыя
і ім не адбіцца ў вершах
поўных пустых радкоў

перад табой бяссільная
любові і шчырасці поўная
я прашу
хоць морам
хоць небам
хоць зоркаю
адбіся ў маіх вачах
#верш
#вікця_жытнік

ты мяне пакахаеш
ніколі
я цябе пакахала
аднойчы

мне мой боль даспадобы
ты яго не чапай

я згублюся у мроях
дзе мы з табой разам
і там буду шчаслівай
хто б і што не казаў

я згублюся у мроях
дзе ты несапраўдны
не стае ні віроў у вачах
ні радзімак і шнараў тваіх

я згублюся у мроях
дзе разбітае сэрца ты склеіш наноў
дзе прашэпчаш імя маё
ціха
пяшчотна
і дзе будзе каханне
а зусім не любоў

я згублюся у мроях
а ты будзеш тут
і нават
будзеш сапраўды
і ніколі не будзеш
як там
закаханы
ў мяне