#пан_які_прапаў #верш
Жьíла гара,
Не чапала нікога,
Люд паспаліты
Любіў там упіцца;
Знаўцы прыйшлі:
"нікуда ні гадзіцца!"
Трэба мяняць,
рэфармоўваць трэба!
Зрэзаць, падрэзаць,
Укараціць,
Зрыць напалову
Плён паляпшэньняў;
Ў купкі тры-на-тры,
Ў магільнік рашэньняў,
Ў славутасьць
рэзальна-
стужачна-
Новую.
За штучна-натурную
Купу бяз даху
Сонейка коціцца;
Ў Божае ложа
Лошыца ложыцца;
Гіне гісторыя,
Менск памірае,
Сам паміраю.
"Яма" -
Будзе
Гара па-японску,
Сьметнік
Стане
Фудзі-па-наску.
Жьíла гара,
Не чапала нікога,
Люд паспаліты
Любіў там упіцца;
Знаўцы прыйшлі:
"нікуда ні гадзіцца!"
Трэба мяняць,
рэфармоўваць трэба!
Зрэзаць, падрэзаць,
Укараціць,
Зрыць напалову
Плён паляпшэньняў;
Ў купкі тры-на-тры,
Ў магільнік рашэньняў,
Ў славутасьць
рэзальна-
стужачна-
Новую.
За штучна-натурную
Купу бяз даху
Сонейка коціцца;
Ў Божае ложа
Лошыца ложыцца;
Гіне гісторыя,
Менск памірае,
Сам паміраю.
"Яма" -
Будзе
Гара па-японску,
Сьметнік
Стане
Фудзі-па-наску.
#верш #пан_які_прапаў
Ёй
Ты, быццам поўні сьветла, песьціш,
А поглядам сьпякаеш, быццам сонца –
Красы пэрліна у стальцовым месьце,
Маіх пачуцьцяў штоначная акупоўца.
Хай хмары пазацяглі небасхіл,
Я два сьвяцілы бачу ясна, як тады,
Пашчасьціла ня ўсім спазнаць лагоду
тых сьвяціл:
Гэта, бы возеры што поўныя вады,
Глядзяць каханай вочы, што аж з тых
Часоў ня сходзяць з мае галавы.
Бо я распалены ужо, нібы паходня,
Згараю ліхтаром ўнутры, аднак
Мне не гарэць ярчэй сьвятога вогню!,
Ды не пазбавіцца ўжо тых вачэй
сьвятла!
Жыцьцё можа крутнуцца абы-як,
Агонь адужае, ці трапіць пад ваду...
Што бы ні здарылася, Муза мая, дзякуй!
З табою ў сэрцы я стварацьму і твару.
Ёй
Ты, быццам поўні сьветла, песьціш,
А поглядам сьпякаеш, быццам сонца –
Красы пэрліна у стальцовым месьце,
Маіх пачуцьцяў штоначная акупоўца.
Хай хмары пазацяглі небасхіл,
Я два сьвяцілы бачу ясна, як тады,
Пашчасьціла ня ўсім спазнаць лагоду
тых сьвяціл:
Гэта, бы возеры што поўныя вады,
Глядзяць каханай вочы, што аж з тых
Часоў ня сходзяць з мае галавы.
Бо я распалены ужо, нібы паходня,
Згараю ліхтаром ўнутры, аднак
Мне не гарэць ярчэй сьвятога вогню!,
Ды не пазбавіцца ўжо тых вачэй
сьвятла!
Жыцьцё можа крутнуцца абы-як,
Агонь адужае, ці трапіць пад ваду...
Што бы ні здарылася, Муза мая, дзякуй!
З табою ў сэрцы я стварацьму і твару.
#верш #пан_які_прапаў
Я бачу боскага анёла, калі сплю,
А прачынаюся - няма салодкай здані,
Жыву я дзень: хаджу, кажу, люблю -
Чакаю доўгія гадзіны, покі стане
Насоўвацца надвечарак, тады
Я занураюся ў раку чорнай вады.
Нават ў глыбі я не магу напіцца:
Я вадкасьць удыхаю, п'ю, глытаю -
Нямае плёну. Ў вір тады сплываю,
Каб патануць ў рацэ на імя Сон
У гэты момант мусіць паявіцца
Анёл. Ўздымаю вочы - вось жа ён!
Але мне боская выява не да рэчы
Скажу хулу, прабачце, спадары:
Ён - цень ад гераіні той сустрэчы,
Красе якой пазайздрылі б бары,
Дубровы, сасьнякі й беразьнякі
(калі, вядома, ўмелі зайздрыць бы).
Я ўдзень ды ўночы ў думках ажыўляю
Яе усьмешку, і скажу, сябры:
Што мне анёл, я б пекла батагі
Цярпеў да скону сьвету, прысягаю,
За лішнюю гадзінку ля каханай!
Хоць будзе кара неба мне паганай,
Адно прашу: пакінь мне, пане Божа
Вочы - глядзець ды вусны - цалаваць
Таксама сэрца, што кахаці зможа,
Ды рукі - дарагую абдымаць.
Я бачу боскага анёла, калі сплю,
А прачынаюся - няма салодкай здані,
Жыву я дзень: хаджу, кажу, люблю -
Чакаю доўгія гадзіны, покі стане
Насоўвацца надвечарак, тады
Я занураюся ў раку чорнай вады.
Нават ў глыбі я не магу напіцца:
Я вадкасьць удыхаю, п'ю, глытаю -
Нямае плёну. Ў вір тады сплываю,
Каб патануць ў рацэ на імя Сон
У гэты момант мусіць паявіцца
Анёл. Ўздымаю вочы - вось жа ён!
Але мне боская выява не да рэчы
Скажу хулу, прабачце, спадары:
Ён - цень ад гераіні той сустрэчы,
Красе якой пазайздрылі б бары,
Дубровы, сасьнякі й беразьнякі
(калі, вядома, ўмелі зайздрыць бы).
Я ўдзень ды ўночы ў думках ажыўляю
Яе усьмешку, і скажу, сябры:
Што мне анёл, я б пекла батагі
Цярпеў да скону сьвету, прысягаю,
За лішнюю гадзінку ля каханай!
Хоць будзе кара неба мне паганай,
Адно прашу: пакінь мне, пане Божа
Вочы - глядзець ды вусны - цалаваць
Таксама сэрца, што кахаці зможа,
Ды рукі - дарагую абдымаць.