Новы свет 🌞
713 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#дзеньроднаймовы
#TL


Лічбам цотным і ні\простым, ці гульня ў імёны


Па-за межамі Лагранжа,

Асяроддзя Гільберта паверх.

Лічбы, як ракетаў Маска спаржа,

Цягнуцца страмчэй Шакіл О’Ніла ўверх.

*

Ад цябе працяг уголас,

Захаваўшы прозвішч крок,

Як калыша вецер Колас,

То ў правы, то ў левы бок.

*

Пратчэта і Геймана сусветы, Шчамялёва фарбы на сцяне,

Гершвіна мелодыі пра лета

І радкі, што напісаў ты мне.

*

Літар пазлы, як дарогі брук,

Рытмам крокаў адбіваюць рух.

Рэхам “Ну-ну, Пффф,” …вяртаюць гук,

Сэрца ў цішы ўзмацняюць стук.

*

Рэмарк нальне кілішак кальвадосу, Цішком Хэмінгуэй падпаліць люльку тытуню.

Як прамалюеш сітуацыю ты гэту?

Зноў на адлегласці? Ці “наяву”?

*

Хто зараз з болей Санча Панса,

Дон Кіхота ўяўленне хто?

Не, не тыя персанажы нам патрэбны,

Бо з імі ясна ўсё.


***

P.S

Ні здзіўляўся, калі раптам

Расповяд нас так зацягнЕ,

Што забыўшыся на рэчаіснасць,

Ты станеш кімсці для мяне…

TL
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Кажух

Святло свечкі праглядае праз вакенца, Гражына употай сабрала клункі у наўлечку і бязгучна, як цень паплыла у бок дзвярэй. Фурманка Анджэя стаяла паўздож плота, жоуць падсцеленага аржоння ў месячным святле адлівала срэбрам.
Гражына ускінула матуз на воз, спрытна перакулілася праз білку і павалілася тварам у калючую салому. Дакранулася да Анжэеевага плячука, схаванага пад старым кажухом і ціха выдыхнула:

-паехалі, пакуль ціха, прачнецца Рыгор, бяды ні абярэшся.
-плечы Анджэя пачалі рухацца, каўнер кажуха то уздымаўся, то ізноў ападаў…
-чаго, ты, дурненькі, усё добра, паехалі…
-у гэты момант яна пачула усхліп, жаночы, адчайны, бездапаможны.
-ні забірай яго ў мяне, я ні здолею…я кахаю яго,…

Гражына прыўзняляся на калені, зазірнула за каўнер, там убачыла заплаканы твар жонкі Анджэя, тая ні утрывала ўседзіць і павалілася.
Плакалі абедзьве, наузрыд, гучна, са слязьмі, але без слоў.
Раз пораз у вакне знікаў і зноў з’яўляўся агеньчык свечкі, Рыгор прачнуўся ўжо даўно, ні расплюшчваючы вачэй ён сачыў за зборамі жонкі і зараз ён назіраў.
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Дзве вячэры.

Пасежданне прафкама праектнага інстытута зацягнулася амаль да прыцемкаў.
Галоўнае, што ні давала спакою сёння, гэта калена, што ныла ўжо зранку. Пася сходу Мікалай “пабег” у лабараторыю, схапіў паліто і пайшоў па цёмных лесвічных пралётах у ніз, ліфтам карыстацца ён ні любіў. На адным з паверхаў на падваконніку сядзела жанчына, некага чакала, паліла ў фортку. “Вольга? – што ты тут робіш” -прыцішна прагучала пытанне,
“цябе чакаю” – амаль з усмешкай, крыху з хрыпцой прапела жанчына, саскочыла, абвіла рукамі за шыю і з рэшткамі дыму пацалавала ў вусны.
“ідзем да мяне, я вячэру прырыхтавала, плоў, як ты любіш”….
Таццяна, сёння стамілася, таму ні было ні сіл жадання рыхтаваць вячэру, машынальна адчыніла лядоўню, выхапіла скрыню з раняшнімі сырнікамі, падагрэла. Паклала на талекрку, накрыла смятанай і паклікала сына. На другую для Мікалая паклала з варэннем. Рэштку накрыла вечкам і кінула у сумку, апранула пухавік, ні завязваючы аборак на красоўках пабегла да машыны.
Дзве цені сядзяць на кухні, смяяцца, грае музыка…. У іх сёння на вячэру плоў.
Дзве цені ў парку на лаўцы, маўчаць… у іх на вячэру сырнікі.
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Угу

Пах смажанай яешні ён пачуў яшчэ з трэцяга паверху, калі вітаўся з суседкай. Забег у вітальню, скінуў разношаныя чаравікі, доўга ўглядаўся у каляндар на сцяне, з якога над ім усмехаўся мядзведь апрануты ў дзягу з рознакаляровымі колцамі, потым абвёў лічбу 25.
На кухні жонка бразгала патэльняй, шыпела вада, падсвістваў чайнік. Ні паварочваючыся, нібы між справамі, гледзячы каб ні збегла малако сказала:
-твая заходзіла, цябе шукала, кажа што другі дзень ні можа пабачыцца.
-угу,
праглынаючы чэрствы хлеб багата змочаны жаўтком прагучала ні тое са згодай,ні тое з запытам,
-я пра тое, працягвала жонка, калі ізноў паедзеце на Нарач вазьміце з сабой Сяргея з Мішкам, у іх жаш вакацыі ужо, ды і яе Сяржуку будзе кампанія.
-угу,
на ўздыху ад гарачае гарбаты рэхам з леснічнай пляцоўкі даляцела да жонкі.
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Бот

На прыціхшай, вузкай вуліцы:

-Дыяна….Дыяна..

Маўчанне, цішыня

-Дыяна…

крыху грамчэй,

Фіранка адкідваецца, з вакна з’яўляецца заспаны жаночы твар, рэшткі фіранкі ледзьве прыхоўваюць белыя грудзі. Аб каменні ходніка бразгае скінуты ключ.

Мужчына у капелюшы без лішніх слоў падхоплівае “падарунак” і бразгаючы шпагай коціцца да чорнага хода.

Запыханы, пачырванелы увальваецца ў пакой, хутка распранаецца на хаду, боты пад ложак, шпагу на цвік, капялюшом закрывае партрэт мажнага мужчыны на сцяне, падае на ложак, тоне ў мяккіх пярынах, пах парфуму і гарачыя абдымкі ахінаюць…

Месяц назірае за варушэннямі пад коўдрай, стук акаваных колаў вадавознай фурманкі адбівае такт рухаў на канапе…

Томны выдых мужчыны і хапанне паветра жанчынай супадае з рыпеннем цяжкіх дзвярэй, На парозе стаіць чалавек з партрэта на сцяне, ў адной руцэ паходня, ў другой венік.

-Дыяна, ты адна? Хто ў цябе?

Маўчанне.
#верш #дзеньроднаймовы
#TL

ШТО

Адлегласць для вандроўніка ў часе

Гады (узрост) ШТО пакідаеш у мінулым.

***

Валізка скарбаў, ШТО бярэш з сабой:

Сябры, знаёмыя, успаміны, ШТО нібыта шраны.

***

Пераяжджаю ў наступнае стагоддзе,

Ну як ШТОгоддзе, будучых паўвека.

***

Каго узяць з сабой, пытанне з зорачкай,

Жанчыну ШТО люблю, ці тую ШТО кахаю.

***

Дзяцінства пакідаю ў мінулым,

НаШТО яму ісці туды зде 18+.

***

Юнацтва згублена даўно і нізваротна,

Але не страчана, тамуШТО успамінаў забагата.

***

Здароўя бы дадаць у бакавы аддзел валізкі,

Дзве пары акуляраў і ШТОпар лекаў адкаркоўваць бутэлькі.

***

А каб лягчэй ісці, кампанію сабе збяру абавязкова,

ШТО да дзяцей, бяру ўсіх, малы, вялікіх і мурзатых.

***

Глыточак шчасцця як ўздых паветра зранку,

Прыхаплю ШТОднёвай кавы філежанку.

***
TL
#верш #дзеньроднаймовы
#Кастусь_Г


У лютым вясна

Прыхадзіла ў лютым вясна,
Сонца вышла з-за хмур самавіта.
З пяшчотаю прыйшла цеплыня
Не заставіўшы шэрай палітры.

Прыхадзіла ў лютым вясна,
І пытала: "Чаму не чакалі?"
І пытала: "Што за яно?
Што мяне абудзіла?"

Яна зазначала павольна,
Малюначак свой рысавала,
Скрабла тратуары раптоўна,
А потым - усё залівала.

Наваколле зялёным лілося,
А неба - блакітнаю фарбай.
Вакол усё засталося,
Вакол, каляровым ураз стала!

За лютым - іншы ўжо месяц,
За лютым - вёсны настаюць.
А потым, будуць і кветкі,
А потым, будзе і травень
#верш #дзеньроднаймовы
#Сьвятлана_Зьнічка

«Ваўкалакі ўмеюць сьпяваць»
                                                         Д.

Ваўкалакі умеюць сьпяваць.
Нашмат лепей, ніж многія людзі,
ваўкалакі умеюць сьпяваць,
сваёй песьняй, як лекамі, ткаць
ад пустэчы зьнямелыя грудзі.
Іхні голас, як быццам струну,
нацягнуўшы, баісься парваць.
Ваўкалакі умеюць сьпяваць,
не шкадуючы ціхага сну
(то-то ж бо, гэты сон не для іх,
не для іх гэты сон – для слабых).
Ваўкалакі умеюць сьпяваць,
абуджаюць зь вясною на раўных.
Ваўкалакі умеюць сьпяваць –
гэта зьведала я нядаўна.

Ваўкалакі умеюць кахаць –
ці пачулі вы зь першага разу?
Ваўкалакі
                   умеюць
                                  кахаць
і складана прымаюць паразу.
Іхні позірк, як быццам страла,
заўважае найменшыя зьмены
ды трапляе у самыя вены,
каб пакінуць хоць кроплю цяпла.
Ваўкалакі умеюць кахаць,
шкадаваць, ратаваць, бараніць
сваё шчасьце, каб з годнасьцю жыць
ды з каханьнем, якога хоць гаць
ты гаці – не гаці, ды такога
не сустрэнеш цяпер ні у кога.
Ваўкалакі умеюць кахаць
так, што дух захапляецца ўволю
па-над голавам нашым з табою.
Ваўкалакі умеюць кахаць –
гэта зьведала я задаўна,
каб ля ейнага шляху стаяць
ды каханьне дарыць няяўна.
Што з таго, што
                              кахаю і я
Гэтаксама, як робіць яна?
Ваўкалакам падораны сьвет,
кожны верш і кожны паэт
ды таму, што умеюць кахаць
яны лепей, ніж многія людзі.

Будзеш ты Ваўкалака кахаць –
і да скону з табою ён будзе.

*🐺❤️‍🔥
Творчы канал аўтаркі
#проза #дзеньроднаймовы
#EriKurayami


Каровінымі сьцежкамі

    Адны з самых прыемных успамінаў дагэтуль – успаміны пра летнія часіны ў дзяцінстве. Мне не было нудна ці сумна, калі я была адна. Таму што я не была самотная насамрэч.
   Вось я выходжу з хаты, без абутку, у адным купальніку. Шлёпаю басымі нагамі па прахладным бетоне ганку, хуценька прабягаю частку заасфальтаванага падворку, нагрэтую да немажлівасьці сонцам і ныраю пад навес з вінаграднай лазы. Пад ёй заўсёды прахлада, але я рушу далей, пупыркі гумавага пакрыцьця перад каліткай прыемна пакусваюць голыя ступні. Каровы прайшлі ўжо даўно, я выйшла за калітку і бачу іх з прыгорку, ўнізе далёка-далёка ў полі. Аж да іх я рэдка дахаджу.
   Стромы спуск да возера - самая адрэналінавая частка майго шпацыру. Ён пячэ гарачым пяском і раскаленай глінай, ён коліць камянямі, ён пагражае калдобінамі: “Вось зараз нага сюды трапіць – і паляціш!”. Але штораз я зьлятаю па ім пасьпяхова. Цікава, а як тут праходзяць каровы? Ніколі ня бачыла гэтага. Я прабягаю па інэрцыі па прахладнай траве амаль да самага возера. Да вады вядзе невялічкі пляжык з рачным пяском. Кожная пясчынка падаецца амаль ідэальным напаўпразрыстым шарыкам. Па палогім дну я спускаюся ў ваду. Асцярожна і павольна пакуль не зайду па грудзі. І толькі тады рэзкім штуршком адрываюся ад пясчанай паверхні і плыву.
   Прахладная вада адчуваецца вельмі прыемна на бронзавай ад сонца скуры, рухі, запаволеныя вадой і адчуваньне, як яна трымае цела прыносяць асалоду. Я не заўважаю нічога, аж пакуль ня слышу нейкае дзіўнае бульканьне побач. Гэты гук мяне пужае, бо, калі заходзіла ў ваду, побач дакладна не было анікога – ні людзей, ні кароваў, ні коз. І нават сабакі ня цахлілі. Але павярнуўшыся, я супакойваюся: там з вады падымаецца чорны шнурочак, даволі высока, нібы хоча пахваліцца залатымі ўпрыгожваньнямі на вушках. Ён плыве значна шпарчэй за мяне і хутка абганяе, а потым сур’ёзная пыска вужыка ізноў зьнікае пад спакойнай паверхняй вады. Я ўсьміхаюся – ня кожны дзень са мной плаваюць адны з самых прыгожых нашых суседзяў.
    Я выходжу на іншым беразе. Ён адначасова іншы і не, бо можна туды дайсьці пешшу з другога боку, затое да яго я сьмела даплываю. На той, які насамрэч іншы, мне плыць яшчэ страшна. Тут з вады выходзіш адразу на канюшыны і адразу ў нос бье ашаламляльны пах траваў. Конікі стрыкочуць так, што, здаецца, хутка параўнаюцца з канямі па гучнасьці. Гэты бераг адчуваецца як іншы сьвет. Гэта сьвет кароваў і конікаў, дзікіх пчолаў і конскага шчаўя са смачнымі здаравеннымі сьцяблінамі. І кожным разам тут адбываецца нешта цікавае. Незаўважнае стомленым неабходнасьцю выжываць дарослым, але пакуль яшчэ адкрытае для мяне - босай дзяўчынкі ў полі.


Тэлеграм канал: @karpilauskaja
Ціўтар: @EriKurayami
#фота #дзеньроднаймовы
#Святлагучны

Хочаш са мной
паблукаць па сьвеце? -
Да рукава бадзяк прычапіўся.

Верш Алеся Разанава. Вечная памяць...
#ADM #дзеньроднаймовы

Вітаем, шаноўныя падпісанты! Конкурс да дня роднай мовы скончыўся, і мы гатовыя абвясціць вынікі!

Пераможцы ў намінацыі "Літаратура":
1.«З маіх грудзёў ірвецца кашаль». Ананімны ўдзельнік;
2. «Хай ня вельмі прыгожыя, мабыць, ды, напэўна, ня новыя словы» Былы сын былой краіны;
3. «Лёзна» Настасся Хадзько;
4. «Ураборас» Хросная.

Пераможцы ў намінацыі "Ня толькі слова":
1. Малюнак ад аўтара EriKurayami "Бясконцасць"
2. Фотамастацкая праца ад ананімнага аўтара.

Наконт умоў атрымання падарункаў з вамі звяжуцца праз бот.
Дзякуй кожнаму і кожнай за ўдзел! Спадзяемся, вы застанецеся з намі і надалей!