Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
13 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#музыка
#пава_рамонак

wiačerni dzoždž
23/02/24

dzoždž bo ja ślapy 💋

taksama moj nowy albom z nazwaj "wosień" wyjdzie 29 lutaha 🍂

Twitter

Telegram

Instagram
#верш
#ананімна

8 лютага


Жоўтае сьвятло,
перамешанае з атрамантам халоднае ночы,
настоенае на чорнай кары,
узбаламучанае неонавымі вуснамі,
налітае ў запацелае зорнае шкло — гогаль-могаль для ўсіх зьнясіленых
ад засушлівай тугі.

Добры доктар Будзь-Здароў
з барадой з марознай смугі,
з гузікамі-праталінамі
на прахалоднай бавоўне халата,
налі мне яшчэ
гэтага бязьлітаснага кактэйлю.
бо нашая любая Афрыка
апускаецца пад ваду:
кожны міліярд гадоў
акіян адламвае па міліметру ад краю зямлі —
і гэта непапраўна
неймаверна
немагчыма
ашаламляльна хутка
#верш
#пава_рамонак

***
любы 猫
не бяжы
за мной
я бягу па
цяпло.

Twitter

Telegram

Instagram
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Мой выклік»
Д.

Не цярплю абыякавай думкі,
Я на сьмерць выклікаю яе,
Стрэну ў пекле – і выкручу рукі
Ды парву, ды парэжу, эге!

Як зьнябуду бязьдзейнасьць са сьвету,
Захлынуся у горы сваім:
Жытка канула, канула ў Лету! –
Я за дэманам крочу ў дым...

Ты ня зрушыш і пальца свайго,
Толькі глянеш пустымі вачыма.
Адшумела ужо, адгуло,
Не ўва мне, у табе – магчыма...

...А на мне дасюль абцугі,
Што ня ўпалі у той барацьбе.
Вынішчала сваё каха... – і
Ненаўмысна забіла сябе.

Позна бегчы, шукаць паратунку –
Ты ня прымеш, а пекла ня пусьціць –
Мне найлепшага ў сьвеце гатунку
Сьмерць сустрэць трэ хвілінаю, мусіць.

Не цярплю абыякавай думкі
І на сьмерць выклікаю – так.
Ці ё сэнс у таварыскім смутку,
Ці імя мне ня проста – пустак?..

*
Канал аўтаркі
#ADM

Вітаем, шаноўныя падпісанты! З нагоды дня роднай мовы мы вырашылі зрабіць вам невялікі падарунак.

Ад 21 лютага і да 5 сакавіка мы праводзім конкурс для творцаў Новага свету і ўсіх жадаючых.
Вы можаце ствараць свае працы на любую тэму, якая не забароненая правіламі суполкі.

Гэта магчымасць праявіць сябе тым, хто заўсёды баяўся, а для вопытных творцаў магчымасць паказаць новы ўзровень сваіх прац і стварыць нешта асаблівае.

Пераможцы атрымаюць прыемныя папяровыя падарункі.

Умовы:
1. Удзельнічаць могуць усе творцы з любымі відамі прац.
2. Кожная праца павінна быць толькі аўтарская.
3. Працы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, павінны быць пазначаныя тэгам #дзеньроднаймовы.
4. Вы можаце даслаць колькі заўгодна прац на конкурс, але пераможа толькі адна з іх.

Пераможцаў абіраюць падпісанты праз колькасць рэакцый і адно месца ў намінацыі #літаратура абярэ супольнасць творцаў НС.

Абіраем чатырох пераможцаў у намінацыі #літаратура (вершы,  проза і мастацкія пераклады); і дзвюх у намінацыі #нятолькіслова (малюнкі, вырабы, ўласныя песні ці музыка).

Поспехаў усім удзельнікам! Далучайцеся.
Новы свет 🌞 pinned «#ADM Вітаем, шаноўныя падпісанты! З нагоды дня роднай мовы мы вырашылі зрабіць вам невялікі падарунак. Ад 21 лютага і да 5 сакавіка мы праводзім конкурс для творцаў Новага свету і ўсіх жадаючых. Вы можаце ствараць свае працы на любую тэму, якая не забароненая…»
#верш
#Расьціслаў

Водла

Сонца за лісьцем схавалася,
Сьпёка нарэшце сыйшла,
Першая, вось, паказалася —
Зорка на неба лягла.

Цемры няма — бледна-сіняе
Нават у поўнач яно.
Белая ноч. Крокі ліпеня.
Месяц глядзіць у вакно...

Полем імгла плыве шэрая.
Бачыш, ня дрэмлеш яшчэ?
Там, пад абрывістым берагам
Водла павольна цячэ.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#верш #дзеньроднаймовы
#Настасся_Хадзько

Мова. Адзіная родная мова
Стварае з каплі цэлае мора!
Слова. Матуліна мілае слова
Шчасцем хавае цэлае гора!
Праз шэпт спелых каласоў,
Праз рэха векавых лясоў
І цурчанне цёплых азёраў,
Праз ўпэўнены шлях крокаў —
Мова — для ўсіх, і словы
З вуснаў нiбы метэоры.
#верш #дзеньроднаймовы
#Былы_Сын_Былой_Краіны


Хай ня вельмі прыгожыя, мабыць,
ды, напэўна, ня новыя словы, -
але ж вас усіх бясконца хай вабіць
прыгажосьць нашай роднае мовы!

Яе моц, яе пацеркі-сьпевы,
яе гмахі жалобы самотнай,
яе любых напояў залевы
ды каханыя сэрцам журботы;

каму сталы, каму недарэчны
ціхі водгалас сьпелага збожжа;
а камусьці - працяглы, спрадвечны,
пераможны ўскрык! Дзякуй, Божа,

за маю - назаўжды, да магілы
яе веліччу я ганаруся! -
мову! Хай йна ніколі ня згіне!
Хай жыве ў маёй Беларусі!

─────────≪✷≫────────
Ціўтар — @byly_byloj

Крама
#верш
#Arciom


рэфлексія

штодзень капаць калодзеж самога сябе:
у спадзеве знайсці ваду,
у страху дайсці да каналізацыі.

───────────≪✷≫──────────
Новая падборка маіх вершаў на таўбіне

Telegram

YouTube
#Настасся_Хадзько
#верш
#дзеньроднаймовы

Лёзна

Адвязі мяне ў Лёзна
Праз Выдрэю і Шахі;
Там ад Віцебска нядоўга:
Паўгадзіны той язды.

Адвязі мяне ў Лёзна
У восем ранішніх гадзін.
Хай цягнік той едзе роўна
Рыхт-у-рыхт сваіх хвілін.

Адвязі мяне ў Лёзна,
Павярні з шашы ў бок,
І каля "Світанка" можа
Зноў пабачу аганёк.

Адвязі мяне ў Лёзна.
Там агеньчык той такі:
Ён пакажа што заўгодна
І раскажа, хто які.

Адвязі мяне ў Лёзна,
Дзе ўбачу я таго,
Ён абдыме мяне моцна.
Я кахаю вось яго.

Адвязі мяне ў Лёзна.
Зазірнула б у вочы я:
Там убачыць-такі можна,
Як блішчыць адна смала.

Адвязі мяне ў Лёзна —
Буду дзякаваць заўжды.
Хай заўсёды свеціць сонца
Праз Выдрэю і Шахі.
#верш #дзеньроднаймовы
#EriKurayami


Бясконцасьць

Бясконцасьць - быццам далёкае слова,
Узвышанае занадта.
Нерэальная, нязбытная частка мовы,
Рэчаіснасьць упарта.

Бясконсцасьць - такое маруднае слова,
Калі на бетоне ўкленчыў,
У чаканьні ці зморыць катаў стома,
Галавой бясконца ў плечы.

Бясконцасьць - невыноснае самае слова,
Калі гэта працяг ад ніколі.
Бо тым ніколі ня ўбачыць дома
Каго забілі яны ў няволі.

Бясконцасьць - годнае вельмі слова!
Чырвоным па белым напішам
Каб ужо не забылася больш нічога
І ня страцілі волі нашай.

───────≪✷≫───────
Ціўтар — @EriKurayami
інста — eriwitcheri
#малюнак #дзеньроднаймовы
#EriKurayami

БЯСКОНЦАСЬЦЬ

──────≪✷≫──────
Ціўтар — @EriKurayami
інста — eriwitcheri
#верш #дзеньроднаймовы
#TL

Маналог.


Прывыклі мы губляць надзею,

Сябе губляць нам звыклым стала.

Чакаем мы чароўную падзею,

Пачуццяў шэраговых нам замала.

***

Сыходзяць людзі, заціхаюць словы,

І рэхам ценяў пакідаюць след.

Пачуцці гінуць, як знікаюць мовы,

Ці ёсць шляхі пазбегчы  бед?

***

Аддаца лёса хвалям хуткім,

Вясло ад чоўна кінуць у чарот?

Не! Наставіць ветразь галсам гнуткім,

Грабсці рукамі, дошкай… у вадаварот.

***

Ісці насустрач ветру, кроплям порсткім,

Паветрам наталяцца на ўсю моц.

Ў пачуццяў бездань паглыбляцца,

Кахаць і прагнуць, любіць, жадаць, чакаць.
#верш #дзеньроднаймовы
#Savavožyk


О так! Я - рок-музыкант!..
Учора сын быў марнатраўны,
а сёння абраў новы лад
на старой бацькавай гітары.

Можа, ня возьму я барэ,
ды прыпаўзу у любым стане,
каб пры разбуранай турме
сьпяваці песьні пра каханьне.

─────────≪✷≫────────
Творчы канал аўтара
#верш #дзеньроднаймовы
#Паша_Падыход


К+М+В 2015

У Віцебску выпаў сьнег.
У пад'ездзе смярдзела трупам.
Кудакушы – гэта калі чалавек
Памірае самотным дарэмна і глупа.
Ужо нават забыўся калі
Стаўся дзедам, выходзячым з дому,
Толькі каб стаць бліжэй да зямлі,
Сесьці на лаўцы й павярнуцца ізноў.
Невядомай хваробай блукаючы
Сярод месцаў даўно абрыдлых,
Намагаюся штодня адшукаць
Нешта даўно ўжо зьніклае.
Багоўкі жоўтыя ў маім пакоі,
Труна чакае ў пад'ездзе,
А мы ня людзі даўно, нам з табой
Удваіх у ёй ня хопіць месца.
Я шкадую, што я чалавек.
У пад'ездзе смярдзіць кудакушы.
Даруй мне, халодны Віцебскі Сьнег,
Даруй і ўратуй нашы душы.
#верш #дзеньроднаймовы
#Паша_Падыход


Жывёльная прырода аўтобусных калёс
Няспынна шукае мяне.
Слізкім асфальтам не ўзнагародзіў лёс
І імклівым натхненьнем.
У гэтым тыдні толькі вядомы сум і сьмяротная хвароба.
У набітым аўтобусе мной званятуе натоўп і будзе выць тлум.
У сляпыя вокны б'е шэры дым завода.

Змарнаваным вераснем і балючым сьветам
Праз натоўп аўтобуса прашпацыраваў.
Я шукаю ветлую ў душы нясьветлай,
У далёкім краі так і заблукаў.
#верш #дзеньроднаймовы
#Паша_Падыход


Я ішоў дадому з працы і раптам памёр.
А потым я стаў нібы галінка.
Хвілінку паляжаў, тым часам краем нажа
Мяне завастрылі, забілі сабаку бяздомнага.
Я зноў ляжаў беспрытомна. Далей было тры прыгоды:
Выкінулі ў сьметнік, дзе змешаныя адходы.
Закрылі крышку, каб не ваняў тут.
Дворнік гадзіну са мной гуляў,
а потым я зьнік назаўсёды.