Новы свет 🌞
713 subscribers
618 photos
10 videos
2 files
508 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#музыка
#госць

Viačasłaŭ Kmit, Daniił Vaškievič — Chmaračosy ŭ Maich Krozach

Napisali, śpieli, zhrali: Viačasłaŭ Kmit, Daniił Vaškievič;

Zapisaŭ: Andrej Zujeŭ;

Padrychtavaŭ da vydańnia: Daniił Vaškievič;

Vokładka: Maryja Markava, Daniił Vaškievič;

Albom možna pasłuchać pa spasyłcy i na bližejšych kancertach

https://band.link/dRcqo
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#пераклад #ТоЯ #пераспеў

Калыханка "Гушкі" у маім выкананні💖
#верш
#Настасся_Хадзько

***
Што кажуць пра вас вочы?
Ці адшукае каханы іх уночы?
Ці раскажуць яны пра жыццё?
Вось пра нас скажуць што?

Пра неба пад крыламі бусла,
А мо пра балоты, луга і леса?
Ці бурштын з векавою сасны?
Пра якія вочы марыце вы?

Зімою позірк чый вас сагрэе?
Хто маўкліва вас зразумее?
Чый позірк для вас даражэй?
Вочы якія ўсё-ткі святлей?
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Стаміўся цягнуць сваіх дзядоў на сябе.
                  Бязмежны космас
                   Халодны і жорскі
               Мая будучыня з табой
Дзяды, пусціце мяне блукаць па свеце.

Я вярнуся, абяцаю....
#верш
#Хросная

Позірк твой -
нябесны,
нібыта кінжал.
Мне дурноты хапае
сваёй.
Каб скрываўленаю
ляжаць
Заціскаючы
ноч
сабой.
#малюнак #ТоЯ
Агурафікі🥺

Гэта асобны від шчасця - бачыць як твае персанажы увасабляюцца на паперы у рэальны свет 🤯
#пераклад
#vertebra

Восьмая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!
#музыка #пераклад
#кася_кастрычніцкая
#замежны_сьпеўнік
Vapors of Morphine — Irene [BEL SUB | БЕЛ СУБ]
П.с. Нарэшце ўсе мінулые пераклады песьняў пераробляныя й выкладзеныя на ютуб, таму магу ўзяцца за нешта новае 🥳
━━━ • ✙ • ━━━
Тэлеграм-канал
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Чорная ноч»


Недзе дагэтуль бадзяюцца людзі,
Шоргат лістот і тканін рэжа слых.
Зьлеглі чарнявыя хлопцы ў брудзі,
Болей ня чуюць ланцуг гукаў тых.

Зьмешвае кучары вецер з гразёй
Хоць далікатна, – ужо ўсё адно.
Зроблена шмат, ды і гэта ня ўсё,
Многа шчэ трэба зрабіці. Было.

* * *

Сонца паволі ніжэла за лесам.
Хлопцы кляліся крывёю сваёй, –
Дрот небясьпечны дрыжэў тады ўверсе, –
Жыць, і любіць, і змагацца з хлусьнёй.

Рукі бароняць упартыя сэрцы,
Легчы ня могуць яны па баках.
Можна забіць, але толькі ня сьцерці
Іх, бунтароў-сьпевакоў, у вяках.

* * *

Ледзьве шуміць велікан-ясакар,
Сьлёзы яго шамацяць у цішы.
Згінуў у жыце мяцежны бунтар –
Вольнаму ж клічу ня мае мяжы.

Чорная ноч не згасіла сьвятло.
Дорыць прыемнасьці раніца саду.
Зьвесіць хацелі на шыю ярмо,
Ды немагчыма забыцца на праўду.

Сонца зайскрылася на гарызонце,
Бляскам адбілася ў чорных вачах.
Хтосьці ўжо паміж могілак ходзіць,
Песьні складае аб хлопцах праз страх.

Пыл абавіў маладыя галовы.
Стынуць гарачыя сэрцы ў грудзях.
Вецер разносіць па вуліцах словы:
«Жыцьме народ мой – жывы буду я!»

* ◼️🍂

* Творчы канал аўтаркі
animation.gif
26 MB
#фота #верш
#Шрэбра_Іслачы

Палессе — змрочная здань, што прывярзецца птушкай.
Палессе — жах, які прыймаеш за казку.
Палессе — воўча, што вые ноччу пад плотам.
Палессе — закінуты хутар, драпежніка вочы мільгочуць.
Палессе — шаптуха, што пужае вар'яцтвам.....

Я цябе не хацеў!!!
Гэта ты мяне зжэрла знянацку.
#пераклад
#vertebra

Амерыканскага псіхапата ўжо можна паглядзець у нашым Тэлеграм-канале

https://t.me/KVertebra

Днём ён нічым не адрозніваецца ад навакольных, і ў натоўпе вы не звернеце на яго ўвагі. Але ўначы гэты добрага выхавання грамадзянін ператвараецца ў выдасканаленага забойцу, які тэрарызуе спячы горад.

Сучасны дзікун, які пагарджае законамі чалавецтва, сілкуецца толькі спапяляючым полымем сваёй нянавісці, якая расце з кожным новым злачынствам. Лавіна жаху набліжаецца да крытычнай рысы. Хутка надыдзе момант, калі яе ўжо нельга будзе спыніць.
#пераклад
#T_S_S #Хросная

Сумесная праца з Хроснай. Пераклад песні пра кветачку. Цяпер у выглядзе відарыса 🌼
#верш
#Хросная

- Куды йдзеш ты, красна дзеўка
Цёмны лёс?
- Ой, гарыць у лесе штосці
да нябёс
Чую, чую дзіўны зыкі
у начы
Памаўчы ты, міла маці
не крычы
Не стрымаюць мяне дзверы
ды замкі
Кліча, кліча ў лес дарога
на вякі
Танчаць там ліхія ведзьмы
цэлу ноч
Ты за мною, міла мама
Ой, не кроч

-  Ой куды ты, міла донька,
ды ідзеш?
Ой чаму ж ты боцікі
не бярэш?

-  Я парву там, люба маці
сто спадніц
Не хачу я чалавечых
вечарніц

У лесе Мёртвая Княгіня
правіць баль
Яе словы - нІбы птушкі,
вочы - сталь
Яе рукі - касцяныя
Ой, пякуць
І таму мне гэтай ночкай
не заснуць

Расплятуць мне, люба маці
валасы
І да веку не сабраці
касы
Не бярэ мяне ні соль
ні вада
У вачах маіх не слёзы -
руда

Не стрымае ланцуг,
крыжы
Калі ноччу сустрэў -
бяжы


Прыйду рана-раніцою
басанож
Сваё сэрца, міла маці
трывож
Вусны маю я чырвоны
у крыві
Прызнаюся шабашу
у любві
#музыка #навіны
#пава_рамонак

Вітанкі, гэта пава рамонак! Мой новы альбом "ŪSHINGO" выйдзе 1 снежня! Спадзяюся, вы прыйдзеце яго паслухаць🌟

Я натхняўся сваімі творчымі праваламі, уласнымі перажываннямі наконт сваёй самотнасці, напружаным атачэннем і стварыў сіквэл-спіноф альбома TOWAGO (мо хто слухаў🩷) як збег ад крыніц натхнення 🤣

Падчас чакання, слухайце мяне праз спотыфай!
(⁠✿⁠^⁠‿⁠^⁠)

https://open.spotify.com/artist/2eLQ50gFbhsKY5Hp2R3ZVo?si=iEe_FUTdTvKcxoWojM4wrA

Дзякуй за ўвагу (⁠ ⁠ꈍ⁠ᴗ⁠ꈍ⁠)

Ціўтар:
https://twitter.com/pawaramonak29?t=XNvrI3LTMCn0CoE7glfqMw&s=09
Тэлеграм:
https://t.me/pawa_ramonak_29
#пераклад
#vertebra
#госць

Дзявятая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Так ці не?»

Ночка села на парог,
Змоўк Падвей у садзе.
Токмо беленькі клубок
Скок ды скок,
Скок ды скок,
Скок – і знік у хаце.

Сьлед сьмярдзючы цягне ён
Зь сенцаў і да ложку,
Нібы даўні бацька-лён.
Крок ды крок,
Крок ды крок,
Крок – паплачам трошку.

Што шчэ можа так хавацца
Ад людскіх вачэй,
Як ня помсьлівая цаца?
Рып ды рып,
Рып ды рып,
Рып – няма начэй.

Зьнешнасьць можа падмануць,
Як душа бяз клямкі,
То нашто бядзе цягнуць?
Грук ды грук,
Грук ды грук,
Грук – і рыцьмем ямкі.

Мо празь дзень, а мо праз рок
Сьмерць давацьме плён.
Вось кругленькі парсючок
Рох ды рох,
Рох ды рох,
Рох – і згінуў ён.

Роў сабака як шалёны,
Бо пачуў ліхога,
Ды ніхто ня чуў праклёнаў.
Гаў ды гаў,
Гаў ды гаў,
Гаў – няма рудога.

Хмурна неба назірала,
Як цялушку рвалі, –
Сьцераглі яе мо мала?
Мук ды мук,
Мук ды мук,
Мук – жыцьцё ўкралі.

Між таго ў ноч Дзядоў
Сполах узяў малую –
Хтось сьціняўся у вачох.
Плак ды плак,
Плак ды плак,
Плак – бацькі бядуюць.

Зьвер штовек латошыць нас,
Кроў зямліца п'е.
Ці настане шчасны час?
Так ды не,
Так ды не,
Так – коль прага е.

Ночка села на парог,
Змоўк Падвей у садзе.
Токмо беленькі клубок
Скок ды скок,
Скок ды скок,
Скок – і зьмёр у хаце.


* 🌫️⛓️⚔️

Канал аўтаркі
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Жыццё — не поле парайсці. Казала мне мая бабка, што пракрочыла ўсё сваё жыццё па балотах. Хай кожнаму ззяе зялёнае святло нават самай цёмнай ноччу. Хай добрыя ўчынкі не застаюцца толькі ў думках.

Беларусе, ты не сядзі
Ты рабі, што трэба ў жыцці
Ты рабі, што можаш, любы
Ці няўжо дарэмны пакуты!?