Новы свет 🌞
709 subscribers
616 photos
10 videos
2 files
506 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#малюнак
#госць
#Хлыгокрак

Тыпічны ўрок геаграфіі
#малюнак
#госць
#Ананімна

Смак надыходзячага лета

@masvet_by
#верш
#госць
#Лёля_Сонечная

Маналог #1

Горад паварочваецца на бок
Асцярожна здзьмувае з дарогі пыл
З верху курыць люльку пане бог:
Горад выбухнуў і яшчэ не астыў
Здаецца чутна званы на суседняй царкве
А можа я проста выпіў і троху паплыў
Дзеці плёскаюцца ў жаўтаватай рацэ
Якая зусім імаверна - зліў .
грудзі мамашы сеюць стрэс
"Дзеці будзьце ўважлівымі,
час ад часу ў нашым раёне
Выбухаюць АЭС"
Хто ведае мо мы ўжо паміраем?
Божа, а можа гэта канец?
Атам, давай яшчэ пагуляем
Будзе весела
узарвём сусвет
упэўнены: званы дакладна б'юць
А аблокі бог выдыхае праз рот
Дзеці купаюцца, людзі п'юць
Я ня веру ў ваду і кругазварот

Атам, пазбаў мяне ад сна
Пазбаў сусвет ад усякай драні
Можа калі мы дап'ем да дна
На дне апынецца што мы троху хрысціяне

@masvet_by
#навіны
#Шрэбра_Іслачы

Ну што, мінула дзесяць вершаў майго неананімнага жыцця ў Новым свеце.
Як вам, што вам, дзе вам падабаецца ці не падабаецца? Пішыце тут пад каментамі.
Я збіраюсь трохі змяніць фармат і тое сёе дадаць. Чакайце!
#Жабазэдлік
#малюнак
#госць

на выходных трэба часаць свайго ката!

• • •
Twitter
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Ня будзе заўтра,
Як ня будзе ўчора,
Бо толькі сёньня ў зьменлівых нябёсах
Зіхоча Сонца з-за ці без аблокаў,
Скрозь дождж ці сьнег,
Скрозь сьлёзы шчасьця, гістэрычны сьмех,
Скрозь столь, і правады, і штучнае сьвятло,
Скрозь рэчы, грошы, веды, веру - усё,
Чаго няма, ня будзе, не было.

Глядзі: унутры сьвятло,
Адзінае, што ёсьць,
Папраўдзе ёсьць, заўжды з табой было,
І будзе, покі бачыш ты яго.

А калі ўчуеш змрок, бяскрайні і бяздонны,
Запальвай вогнішча
Або глядзі на зоры
І як бы золка ні было, навек запомні:
Ня будзе заўтра,
Як ня будзе ўчора.
#верш
#Хросная

Рабі, што павінна, хай будзе, што будзе
Няхай табе ў твар насмяхаюцца людзі
Хай нават зажорстка цябе ўсе асудзяць
Рабі, што павінна, хай будзе, што будзе
І нават калі больш душы не разбудзяць
Захоўвай агонь, што ўкладзены ў грудзі
Рабі, што павінна, хай будзе, што будзе.
Няхай табе ў твар насмяхаюцца людзі
#музыка
#госць
#пава_рамонак

Прыемнага падарожжа!
datamusili in Towago!
новы альбом у вольнасці!

https://band.link/TOWAGO

• • •
Telegram
Instagram
Twitter
• • •
#малюнак
#госць
#Madness_Soul

Фан-арт па франшызе Чалавек-бензапіла🙂

• • •
Instagram
Twitter
Artstation
• • •
#малюнак
#госць
#hikarriie

люцыфер🤕💥

• • •
Instagram
• • •
#верш
#Хросная
#домукаторым
#двк

Рэквіем па Дому

На руінах мінулых успамінаў
Прачытай паўсцёртыя сказы
Тут ніхто ўжо не піша навіны
І ніхто не знойдзе адказаў.

І дамы́ паміраюць, як людзі
Адлятаюць іх душы ў вырай
Як было, так ніколі не будзе
А руіны засыпле жвірам

Кінеш камень: кругі па вадзе
То ахвяры суроваму Молаху
Толькі знічкі мінулых падзей
Ад якіх застаюцца ўсполахі.

І дамы́ паміраюць, як людзі
Адлятаюць іх душы ў вырай
Як было, так ніколі не будзе
А руіны засыпле жвірам

А мы самі закрылі дзверы
Мы хацелі б ужо не выйсці
У завею так лёгка верыць
Бо на дол ападае лісце

На руінах мінулых успамінаў
Прачытай паўсцёртыя сказы
Тут ніхто ўжо не піша навіны
І ніхто не знойдзе адказаў.
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік
  
 Я крычу аб крывавай свабодзе.
Я крычу, што свабоду рвалі‌.
Як казалі жалезам і кроўю,
Я кажу белым сцягам у крыві.

Мы бяжым і за намі коні,
Мо бяз іх, але з намі раць.
Раць бяззбройных і неўгамонных:
Касінераў, якія маўчаць

Доўга блу‌калі мы па амшарах,
Доўга ела дрыгва ваяроў.
Чаплі моўчкі глядзелі на вязняў,
Што засталіся ў ціхі палон...

Мы ішлі, выпаў снег малочны
І зрабіў замест сцежцы шлях.
Але кроў засталася выточнай,
Нібы выспаў апошні загад...

Мо загад быў адданы да сонца,
Мо загад быў адданы да нас,
Але кропкай у справах малойчых
Застаецца свабодны парад.

Волі, волі, Матуля-Краіна!
Усё ж хаваем гэтакі боль.
Ты прымі маладога вар'ята,
Бо навошта ён рэчцы з зямлёй?..

• • •
☀️ Наш канал: @masvet_by
• • •
#верш
#госць
#Міхась_Корж

Будзь

Не будзь упартым,
не будзь бязвольным,
не будзь лятучым,
ці павольным.

Будзь смелым,
ды рашучым,
падрыхтаваны будзь
нібы пара,
і сумленным людзям,
і стойкім да самага канца.

Стань тым,
каго яшчэ не маеш,
жадаючы надзею папракнуць.
Стань тым,
каго даўнютка маеш,
ад лёсу лагодна ўздыхнуць.

Не будзь слабой,
а будзь іскравай,
зоркай,
з якой фатоны ўзлятаюць.
Не будзь уражлівай,
а будзь сабой,
асобай,
на якую мары асядаюць.

Не бойся шчырага кахання,
не хлусь сябрам, знаёмым,
і сабе,
пазбягая часу марнавання,
і ў думках,
што лётаюць таемнымі
паветрамі наскрозь,
не чуй нікога,
і нічога,
будзь тым, хто ты ёсць.

• • •
☀️Наш канал: @masvet_by
• • •
#верш
#Максім_Крывіч

Хлебаробам нашых ніваў

Чалом, спадары хлебаробы!
Вам дзякуй за нашу зямліцу,
Якой даяце вы ў сухоту
Крынічнай вадзіццы напіцца!

У самыя злыя імгненні
Спякоты, патопу, марозу
Трымаліся мужнаю верай
У веліч наступных пакосаў.

Саджалі насенне, збіралі,
Саджалі — і зноўку па коле...
Старыя калі адставалі,
Младыя браліся за поле.

Усё, каб зямля нарадзіла
Людзям найбагатага хлеба.
Спяліце жа нашыя нівы!
Нам іншага хлеба не трэба!

• • •
Наш канал: @masvet_by
Тэлеграм аўтара: @m_kryvichV
• • •
#верш
#госць
#Весялосць_Чырвань

Ліхтар адзінокі
У цемры начной
Гарыць то ярчэй
То бляклей

Праз хрусталь майго вока
Яго свет прабіваецца
Да самай падкоркі
Да самага мозгу

Не бачу нагі яго
І не бачу зямлю пад ім
Толькі воблакі-пёры
Пад тонкім сярпом

Яго свет на сцяну кідаецца
І яе хоча з’есці
Гэта кожную ноч пачынаецца
Як толькі на ложак сесці

І святло вакол лямпы бы німб
Яно мяне вабіць
І хоча нешта расказаць
Але час позні
І мне трэба спаць

@masvet_by
#верш
#Хросная

Тут ерэтыкаў процьма - не падлічыць
Ты праходзь, вандровец, і памаўчы
Можаш піць гарэлку ці піць віно
У дарогу ж вароцішся ўсё адно.

І заходзіў у вокны, выходзіў - у дзверы
Ты хацеў аднойчы ў багоў паверыць
Змог паверыць толькі ў крыжы,
Ды стаяць на апошняй мяжы.

Вось шматкроп'і жыццём расставіла
Развучыся ж гуляць па правілах
Вецер змые са сцежак сляды
Каб прывесці цябе ў нікуды.

Ланцугі-дарогі вакол - не выменяць
Ты ж ўсіх пачвар называў па імені
Пыл вандроўны скаменіў твар.
Замест вока пакінуўшы шнар

Тут ерэтыкаў процьма - не падлічыць
Кожны з іх знаходзіць свае ключы
Можаш піць гарэлку ці піць віно
У дарогу ж вароцішся ўсё адно.
#верш
#госць
#Весялосць_Чырвань

Расце душа, расце асоба.
Ці бачыў хто такую?
Звонка
Яна пяе, яна і свішча,
Яна жыве і бачыць усё празрыста.
Яна як кветка — цвіце не адразу.
Яна як колер, якога няма нідзе.
Яе палівайце хоць часам,
Хаця б раз на месяц.
Тады расквітнее, і вы ўсе пабачыце:
І колер, якога няма нідзе,
І кветку, што раз ў жыцці цвіце.

@masvet_by
#музыка
#госць
#пава_рамонак

мой самы першы рэмікс— KATASU-3.0 (APPUTATU 07.06.23.1900) — на апошні трэк майго новага альбома "TOWAGO" у вольнасці выключна праз ютуб! прыемнага праслухоўвання!

https://youtu.be/VXWC6XiCFPY

• • •
Telegram
Instagram
Twitter
@masvet_by ☀️
• • •