Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
13 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#ананімна

Здараецца. Часам. Вельмі часта
хачу праваліцца я скрозь зямлю.
І не зрабіла нічога я надта
такога, каб існасць ганьбіла сваю.
Але калі зноў выглядаю шкадліва,
бы я кацяня, што жыве ў каробцы
мокрай у лужыне, што дажджом наліла,
і не рашаецца выйсці й ісці па дарожцы
жыцця крок за крокам,
бо за паваротам
можа чакаць нешта страшнае. Потым
ужо не адмыюся жаху.
І мне вельмі жахліва.
Жахліва ад бруду, у які я сябе закапала,
ад смецця, жыццём прынеслага нямала.
Выбачайце маю сарамлівасць
і маю нерашучасць.
Таму што я толькі на словах вялікая.
Насамрэч унутры мяне ледзьве не пуста.
#малюнак
#госць
#ананімна

Тыпічны ўрок беларускай мовы
#малюнак
#госць
#Ананімна

Смак надыходзячага лета

@masvet_by
#проза
#госць
#ананімна

Ваў гэта што новы крындж-фанфік які не з’яўляецца ў пошуку на ао3?
Дай бог вам здароўя калі вы гэта прачытаеце :^)

На гадзінніку – дзявятая раніцы. Будзільнік раве нясцерпна і звягліва, і гэта горш нават за той шолам, які мінакі і аўтамабілісты робяць пад вокнамі.
Ложак кепскі, але і з яго ўставаць няма ахвоты. Спакойна і зацішна: пакой пусты, бо сусед раптоўна з’ехаў, пакінуўшы па сабе толькі парэшткі бруду.
Сонца ўсё яшчэ недастаткова: яно бляклае, як пабіты ліхтар, і не дае цяпла. Ад драўлянага акна цягне холадам. Па сцяне над дзверамі ляніва прапаўзае прусак, знікаючы дзесьці ў шчыліне пад столлю.
Дзявятая раніцы”
.

"Перад смерцю зязюля кувае"
(https://archiveofourown.org/works/47509537)
@masvet_by

• • •
ArchiveOfOurOwn
• • •
#госць
#верш
#ананімна

Сонца павее халадком
На разгарачаныя раны,
Дождж падзеліцца глытком
Паветра і пяшчоты,
Толькі забудзь,
Забудзь пра ўсе свае заганы.
Адсячы ўсіх, праз каго
Твае шчокі хоць раз
Станавіліся вільготнымі.
Неба растопча і знішча твой боль,
Зруйнуе каменныя сцены:
Яно так не хоча,
Каб сэрца паэта зрабілася чэрствым.
Дождж тваіх слёз
Столькі разоў паліваў пустазелле
Крыўды і здрадаў!
Я сарваў яго з каранямі,
Каб у душы тваёй
Больш ні адзін Анёлак не падаў,
Крылы іх больш не зачэпяцца
За доўгія языкі тых пляткарак.
Давай мы з ветрам
Пасадзім у душы тваёй бэз,
А хочаш півоні?
Я буду цалаваць твае далоні,
Пакуль не зажыве апошняя драпіна!
Толькі забудзь,
Забудзь пра ўсе свае заганы
І адсячы ўсіх,
Хто прыносіў табе боль.

@masvet_by
#верш
#ананімна

я я я я я
ці
ты ты ты ты ты
я? крычу
я? маўчу
я? плачу
пл а а а а а а а
а а а
чу чу чу чу чу чу
у ў у ў у ў у ў у ў у
мяне Ў сё добра
маркотна
вільготна
хахаЧУ
чу чу ч у ч у ч у
я? бяг у ў у ў у ў
я? стаю. стала
стаю.
маўчу. міргаю. я ў сне. я не Ў сне. я У сне. Я. У. Ў. Е.

я міргаю.

йу

й а

с т а й у

у

ў

ў.

й

а

намаляваЛА

кропку.

. . . . . . .

ку ку кУ к У к У Ў у ў

й

а

пад мікраскопам

а там

цэлы сусвет

пад

мікра
ско

пам
пам
пам
а
м

я маЎчу

──────≪✷≫──────
Тэлеграм-канал
#верш
#ананімна

я коска
я працяжнік
я штрых-пункцір

так проста

, – _ _ _

гэта рука

ці галава

я дзяўчына – безгаловаЯ, бязрукаЯ, але сардэчнаЯ

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#верш
#ананімна
...
Іду і бачу: мёртвы вожык
на ўзбочыне дарогі. "Ніколі, брат, ня бачыў цябе мёртвым.
На ўсіх малюнках і тых рэдкіх
сустрэчах нашых
ты быў як агурок, то бок
жывы".

А потым было яшчэ адно: пасьля лесу, у які вецер накідаў мокрага сьнегу, як у торбу,
дарога вывяла да поля, зялёнага, як цырата на стале вясны.
І поле было як выказваньне, як пазіцыя, заяўленая прама і рашуча.

У той дзень на працы
зьнікла электрычнасьць,
і мне прыйшлося чытаць кніжку, каб зьберагчы зарад.
Гэта быў Сомэрсэт Моэм, якога я раней
лічыў старым занудай.
Я праглынуў чужое жыцьцё за дзень, стаўшы багацей на адну маладосьць. 

Сьмерць, поле і адсутнасьць току — намалюйце іх на маім сёньняшнім гербе.
А на заўтрашнім
будзе ўжо нешта іншае.
#верш
#ананімна

Хто ведае, што хаваецца
ў жыцьця пад капотам?
І як злучаныя холад і белая кветка?
Што малюе на небе
Пэндзаль сасны,
які знак падае цюльпан,
і наколькі глыбокая рака ветру,
хто дазваляе ценю быць ружовым, і хто бярэ бярозу на парукі?
Я хацеў бы
служыць імшу сонечнага сьвятла,
але мне дастаткова й падачкі вогнішча

Дастаткова таго, што думкі крумкача —
пад колер крумкачынага крыла,
і часам там з'яўляецца
нешта падобнае на пісьмовы стол
#верш
#ананімна

8 лютага


Жоўтае сьвятло,
перамешанае з атрамантам халоднае ночы,
настоенае на чорнай кары,
узбаламучанае неонавымі вуснамі,
налітае ў запацелае зорнае шкло — гогаль-могаль для ўсіх зьнясіленых
ад засушлівай тугі.

Добры доктар Будзь-Здароў
з барадой з марознай смугі,
з гузікамі-праталінамі
на прахалоднай бавоўне халата,
налі мне яшчэ
гэтага бязьлітаснага кактэйлю.
бо нашая любая Афрыка
апускаецца пад ваду:
кожны міліярд гадоў
акіян адламвае па міліметру ад краю зямлі —
і гэта непапраўна
неймаверна
немагчыма
ашаламляльна хутка