Новы свет 🌞
679 subscribers
609 photos
10 videos
2 files
494 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#ліхтарца
#верш

Канал аўтарцы @lihtaratura

Ліхтарца

На краі нізкай стромы, у паднябеснай вежы
Ліхтарца зноў запальвае штоночнае святло.
У чысценькім абутку, у зношанай адзежы
Размераным парадкам вядзе сваё жытло.

У хваляваннях мора, пад скавытанні ветру
Маяк ратуе новы гаротны карабель —
Ліхтарца прывітае ў старым картузе з фетру
І дасць дабраслаўленне, прыгладзіўшы шынель.

Утульненькі пакойчык, пастэльныя карціны,
Драўляныя паліцы, на іх пятнаццаць кніг.
Тут штосьці пра каханне, «Як чысціць дно ад ціны»,
Запыленая скрынка «Гульні для дваіх».

Сярод імглы туману збянтэжаным сігналам
Ахутвае аколіцы чырвона-белы гмах —
Раптоўны паратунак пад шапкай кардынала,
Дзе знойдуцца пажытак, бяспека і тальмах.

Стыхіяў скрыжаванне, святла і сна сутока,
Сюды зусім не часта прыносіць ліст паштар.
Запальваецца ў змроку праніклівае вока —
Камусьці ў цемры ночы міргне нямы ліхтар.
#АБ
#верш

t.me/SvojskiSlaimak
https://t.me/+mnli4VUbvk4wZjUy

Перадай

Перадай што я паміраю.
Паміраю
У далёкім, неіснуючым краі.

Перадай, што любае жыццё
Ашукала,
Што надзея плёну не дала.

Перадай, што я доўга шукаў
Але не знайшоў,
І сляпнём па дарогах блукаў

Перадай, што я паміраю
Даўно.

Дзверы, вокны, стол,
Сігарэты, кава-чай,
І падвешаны мой стан
Ні Тут, ні там - усё адчай.
Толькі словы,
Толькі чай.
#верш
#Пан_які_прапаў

Дзідаю першага кельта працяўшы,
Легіянер ўперад рушыў, няспынны.
Ў пушчу зайшоў, што ля гораў узножжа,
Ў цёмныя зарасьці глебы валосься.
Нешта благое чакала сьмяліўцу.

Хутка схаваліся ворагі Паксу
У гушчары, быццам ведалі штосьці.
Чымся багоў невядомых іспытваць,
Лепей бы вою вяртацца да войска:
На шараговага штосьці чакала.

Вой не спыняўся, у лес прабіраўся,
Ў пошуках клятых тутэйшых друідаў,
Штосьці не як мае быць, адчуваў ён, –
Заваражоная цьмяная пушча
Рыхтык чакала на людскіх ахвяраў.

Раптам прынесла падступная ціша
Воклічы вусьцішы ад дзіданосцаў.
Легіянер пасьпяшаўся да стану;
Не давадзілася 'шчэ яму чуці
Столькі жахоцьця у голасе людзкім.

Шлях ў зваротным кірунку нібыта
Зьменіўся цалкам за сьпінай ваяцкай:
Чорнай крывёю заліта каменьне,
Хвілю таму там сандалі ступалі;
На валунах, што узьніклі адкульсьці,
Чырвань злавесная плоці парэшткаў;
Дрэвы як быццам пабольшалі ў росьце:
На стаўбунах - дужа брыдкія руны,
Той абэцады агіднай ніколі
Вочам лацінскім ня здарыла бачыць.
Ды галасы загучалі між дрэваў,
Ў рытму блюзьнерскім яны завывалі.
Вой рыхтаваўся да кепскіх навінаў.

Лісьця выклятага плот перайшоўшы,
Пе́рш-наперш ўбачыў змагар... анічога.
Там, дзе стаялі шатоў колькі сотняў,
Тлелі адно толькі рэшткі вагнішча;
Зброя пазьнікла, канёў не чуваці,
Толькі гамоніла дрэў зеляніна.
Гідкія таінствы пушча хавала
Ўнутры сябе ўжо дзясяткі стагодзьдзяў;
Нават і брыты сюды не хадзілі.

Кога прызвала дзікунскае племя
Вызнаўцам Мітры ды Марса ня зьведаць;
Той, хто чакаў, наталіўся надоўга,
Але не на за́ўжды.
#верш
#Nichto_Absalutna

Хай адбудзецца дый забудзецца
Над парэпанай громам глебаю.
Пад бульдозэрам, па-над вечнасьцю,
Сьцежка скепіцца - не расскепіцца.
Недзе дзейкаюць, ды ня верыцца,
Сьцены скепяцца - не расскепяцца.
#пераклад #верш #раман

О сэрца стой!

О сэрца, стой! Ня біся у трывозе
І з грудзяў ты маіх ня рвісь далоў
Стрымаць сябе я ўжо зусім ня ў змозе
О сэрца, стой! Не пачынай наноў

О сэрца, стой! Пасля цяжкое працы
Ці можа стацца ўсё было дарма?
Спакойна, сэрца, годзе турбавацца
Ў мітрэнзе марнай мудрасці няма

Л.Л. Замэнгоф - ініцыятар міжнароднай мовы эспэранта
1887

Пераклад Раман
#верш
#Хросная

Што такое дом?
Будаўнічая канструкцыя?
Разумовая абстракцыя?

Аперацыйна-белы вакуум
Які трэба называць домам
па факце прапіскі

"ириски и риски"
...

Сцены інтэрнацкага пакоя
Абрастаюць мохам
малюнкаў і постэраў
каб быць звёрнутымі
і складзенымі ў торбы
з прозвішчам. і няправільна
напісаным нумарам пакоя
у якім я жыла два гады

Ён ужо таксама
выглядае
аперацыйным
пасля ўборкі

Новы пакой. У які ўрываешся
як у бурбалку. і сутыкаешся
з тым, што цябе адкідвае назад
сілай абарончага поля
наладжанага быта
тутэйшых гаспадынь
іх занятых паліц і размоў
пра адносіны
з супрацьлеглым
полам.
(супрацьлеглым у сэнсе
раён на раён
сценка на сценку)

((гетэра сапраўды
трэба забараніць))

Цябе быццам зносіць назад
вузказцю міжложкавай
прасторы,
замураванымі ў сценах
шафамі
і сталом над ложкам

І ты са сваім наборам
рэчаў і звычак
проста чакаеш
Калі цябе змые
прыліўной хваляй
адсутнасці ўключэння
ў дадзены хранатоп



Пералічваеш ва ўспамінах
Сувой розных пакояў
і думаеш
Што такое дом?
#верш ##пан_які_прапаў

Згода

Вялікшага нямае скарбу, быццам,
Чым сваім быці на сваёй зямліцы!
Калі б я і хацеў дзе канцавіны распрастаць,
Дык толькі тут, у водары ігліцы.
Ці можа у палёх, дзе ворыва як хлеб,
Раллі пасыпаны мышастаю мукой,
Дамову зладзьма, слухай жа, Эрэб:
Я тыя відзежы бяру у мроі –
Ты бярэш мяне з сабой.
#Былы_Сын_Былой_Краіны #верш

Мы з табой абдымалісь гарэзна
бы ў утульным да дрыжыкаў сне,
валасы твае пахлі бэзам -
так каханне цяпер пахне мне!

Сонца ўсмешка скакала юрліва
ў тваіх ледзь адкрытых вачах.
Водар скуры тваёй - апельсінавы,
й зараз гэта майго шчасця пах!

Усе мінаюць дажджы й навальніцы,
калі ты ля мяне блізка так.
Твае вусны смакуюць клубніцамі -
й гэта мой найулюбёнейшы смак!
#пан_які_прапаў #верш

Што грае у паэты на душы,
Як не сусьветнага этэру турбаваньні?
Чульлівы да містычных закліканьняў,
Мастак у сэрцы не цярпіць іржы.

Разнасьцежыў ён дзьверы - госьці тутай:
Пані Бяссоньніца, спадарыня Натхненьне
(хто зь іх кідаў пісьменьніцтва насеньне
дакладна невядома на'т і мне),
Пан Глузд ня тут, бо ёсьць атрутай,
Яму ўсё аб лайне ці аб вайне;
Затое спадар Досьвед ужо тут!
Заўсёды ў новай вопратцы прыходзіць,
Бо з ёймасьцю Натхненнем карагодзіць;
А тая знае, як каханачка адзеці,
Каб сам ня быў, як жмут,
ды і былі прыбраны вершы-дзеці.

Хоць іх ўсяго чацвёра: гаспадар ды госьці,
Балююць, танчаць слаўна ягамосьці!
Трункі-радкі ліюцца цераз край;
Шкада адно: пісьменьніцкі той рай
Адбыўся недзе а чацьвёртай ночы;
Бядуе творца: піша й спаць ня можа!
#ліза_с #верш

* * *
у небе зазіхацелі зоры,
недзе шуміць настойліва мора,
а ты ўсё хаваеш сваё гора,
ціха, спакойна, каб не дайшло ні да кога.

марныя ночы праводзіш у выгнанні,
збіраеш расчараванні і хваляванні.
а мора разліло твае спадзяванні,
шырока і бяскрайна;
шаптала табе пра выратаванне.

нязначнасць.
аб ёй каму раскажаш ты ў свеце, як не зорам?
ды зноўку маўчыш.
а яны ахінаюць святлом
і цябе, і твой дом.


тгк аўтаркі
інстаграм