Новы свет 🌞
714 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#пераклад
#Май_Верас_Цалаваў

Лісты рымскаму сябру
Іосіф Бродзкі

Нешта ветрана і хвалі зь перахлёстам.
Хутка восень, ўсё зьмяняцца стане.
Зьмена фарбаў больш кранальная, мой Постум,
чым пераменлівасьць дзявочага ўбрання.

Да вядомае граніцы цешыць дзева —
Не пайсьці далей за локаць ці калена.
Як прыгожае прыемней па-за целам:
І абдымкі, й здрада малавераемны!

***

Вось, мой Постум, дасылаю табе кнігі.
Што ў сталіцы? Мякка сьцелюць? Спаць ня цьвёрда?
Як там Цэзар? Чым заняты? Ўсё інтрыгі?
Ўсё інтрыгі, пэўна, і наўрад цьвярозасьць.

Я сяджу ва ўласным садзе, бліз лампада.
Ані бабы, ані сябра, ні знаёмых.
Замест моцных сьвету гэтага і слабых —
Толькі мірнае гудзенне насякомых.

***

Тут ляжыць купец, ён з Азіі. З талковых
быў купцоў і працаваў тут непрыкметна.
Хутка ўмёр — празь ліхаманку. У гандлёвых
справах ён сюды прыплыў, а не па гэта.

Побач зь ім — легіянэр, пад грубым кварцам.
Бітвамі імпэрыі прынёс уславу.
Колькі раз ледзь не памёр! А згінуў старцам.
Нават тут нямашака, мой Постум, правіл.

***

Праўда, Постум, птушкай не назваць курыцу,
толькі з ґлуздамі курыцы цяпнеш гора.
Калі выпала ў Імпэрыі радзіцца,
лепш ужо ў глухой правінцыі ля мора.

І ад Цэзара далёка, і ад сьцюжы.
Хлусіць не патрэбна, слацца ды хіліцца.
Кажаш ты, што ўсе намесьнікі рабуюць?
Рабаўнік мілейшы мне за крывапійцу.

***

Прачакаць залеву я з табой, гетэра,
Згодны, толькі ты давай бяз гандлю:
Браць сэстэрцы з пакрываючага цела —
ўсё адно што спаганяць драніцу з даху

Пратачаю, кажаш? Бачыш лужу?
Каб я лужу пакідаў, то не было так.
Вось як знойдзеш там якога-небудзь мужа,
ён табе і будзе пратачаць на ложак.

***

Болей за палову неяк пражылі мы.
Раб стары мне раз сказаў такую штуку:
"Аглянесся — й ўбачыш толькі што руіны".
Погляд барбарскі, вядома, але слушны.

У гарах быў. Калупаюся з букетам.
Трэба збан знайсьці, тады вады налью ім...
Як у Лівіі, мой Поступ, — ці ўжо дзе там?
Кажуць, мы дагэтуль ўсё яшчэ ваюем?

***

А ці памятаеш ты намесьніка сястрыцу?
Хударлявая, а з поўнымі нагамі.
Ты зь ёй спаў яшчэ… Нядаўна стала жрыцай.
Жрыцай, Постум, размаўляе там з багамі.

Прыяжджай, пап’ём віна, закусім хлебам.
Або сьлівамі, раскажаш мне аб новым.
Ў садзе пасьцялю табе пад чыстым небам.
І скажу як называюцца сузор’і.

***

Хутка, Постум, сябра, што любіў складанне
адыманню па рахунку даўняму заплоціць
Забяры ты з-пад падушкі ашчаджанні,
хоць нямнога там, на пахаванне хопіць

Едзь тады на вараной сваёй кабыле
ў дом гетэр пад гарадзкія нашы сьцены.
Дай цану ім за каторую любілі,
каб за тую ж і паплакалі над целам.

***

Зеляніна лаўра, ўзятая дрыготкай.
Дзьверы нараспашку, пыльнае ваконца,
кінутае крэсла, адзінокі ложак.
Мятая тканіна, што ўвабрала сонца.

Понт шуміць за чорнай агароджай піній
Чыйсьці човен б’ецца зь ветрам каля мыса
На рассохлай лавачцы — Старэйшы Пліні.
Дрозд шчабеча за капною кіпарыса.

пераклад з расейскай

канал зь вершамі: https://t.me/mien_harbata
#малюнак #ТоЯ
Мой родны кут)))
#ADM

вітаю, шаноўнае спадарства!! шчыра хачу павіншаваць і вас, і сябе з сотняй чалавек на нашым праекце. здаецца, толькі нядаўна тут было чалавек 10-15, а цяпер ужо 100. ах, настальгія...

канал імкліва развіваецца, і мы, адміністрацыя, будзем рабіць усе, каб у будучыні дасягнуць яшчэ больш поспехаў! 💗

дзякую вам за падтрымку і актыў, мы вельмі цэнім вашыя старанні і жадаем, каб гэтае месца стала ўтульнай прасторай, дзе кожны можа падзяліцца часткай сябе! асобна хачу падзякаваць максіму, бо без яго не было б праэкту.

з любоўю, пані яніна. 💕

🎉🎉🎉
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Аднойчы, ад нуды я вырашала зрабіць некалькі эстэтык, звязаных з галоўнымі героямі маёй кнігі, каб сябрам паказаць. Дык вось, я тут падумала. Ці жадаеце вы маленькі інтэрактыў? Я дасылаю вам эстэтыку, а вы спрабуеце здагадацца аб яе сэнсе.
#інтэрактыў
#эстэтыка
#дзяўчына_якая_марыць
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Рада, што вам спадабалася мая прапанова. Ня будзем доўга цягнуць. Вось першая эстэтыка, якая прыналежаць адной з галоўных гераінь. Вам варта распавесьці пра яе сэнс. Чакаю вашы здагадкі ў каментарах)
#birdcherry #малюнак

заказ для t.me/laomiu 🤟🤟

тг канал: t.me/birdcherrybliiiiiiiiiin
інст: birdcherryblin
тт: _birdcherry
#ADM
#госць

Вiтаем усiх! Мы— новая валанцёрская каманда Рэспублікі Беларусь.

Мы аб'яднаем людзей розных узростаў для агульнай мэты: зрабіць нашу краіну лепей, чысцей і экалагічней. Ва многiх гарадах нашай краiны ёсць каманды, якія рэгулярна выходзяць на збор смецця.

У нашы планы ўваходзіць:
~ высадка дрэў;
~ сартаванне смецця;
~ прапаганда экалагічнага лада жыця.

Калі вы хочаце дапамагаць экалогіі, але:
~ не ведаеце з чаго пачаць;
~ жадаеце рабіць вашыя гарады прыгажэй і чысцей;
~ імкнецеся дапамагчы пазбегнуць экалагічнай катастрофы.
— мы чакаем вас у нашым праэкце!

Пачніце з сябе і зрабіце ўклад у светлую і экалагiчную будучыню нашай краіны!

https://t.me/belarusvolonteri
#ТоЯ #малюнак

Асноўныя адмоўныя героі майго сусьвету)))

Падрабязней пра іх можна пачытаць тут - https://t.me/charounygai
#ТоЯ #малюнак
Працэс стварэння ШэдЭўра😅
( Арыгінальны персанаж)

https://vk.com/packtee
https://t.me/charounygai
#інтэрактыў
#эстэтыка
#дзяўчына_якая_марыць
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Думаю, час працягваць наш інтэрактыў. Нічога не зьмянілася. Эстэтыка прыналежыць аднаму зь герояў. Ваша ж мэта апавесьці пра яго, як мажліва больш.
#ADM

Мабыць, вас зацікавіць тое, што ў нас ёсць агульная суполка, а?
Пабалбочам увечары? ;)

https://t.me/masvet_by_say
(абмежаванняў па мове няма!)