Новы свет 🌞
716 subscribers
618 photos
10 videos
2 files
508 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная

Нараджаліся людзі злосныя
Попел з матчынай кроўю змешвалі
Разарванай похвай і млоснасцю
ахрышчоныя. Але грэшныя.
Як ахрышчаны - то пакутаваць.
І з пакорай чакаць збавіцеля
І лічыць свободу атрутаю
за варотамі ціхай абіцелі.
Вырывалі нам зубы вострыя
Каб не смелі думаць пра лепшае
Зноў расцілі слязамі, злосныя -
у нянавісці сталі першымі.
Ды гарачая бель пальтовая
Не змагла нам усе вочы выесці -
Нас забілі чужымі асновамі
называючы гэта міласцю.
І, здаецца, бачым забытае
Вось і ходзім, нібыта п'яныя -
І збіраем кроплі пралітыя:
ахінаем душу туманамі
#верш
#госць
#Savavožyk

Ад каго ты ўцякаеш, рысь-скідзень?
Ўспомніш ты, як сабака плакаў?
Чый застылы ў вачах абрыс?
Рысь.
Сабака.
Сабака. 
Рысь. 

Абарваны ланцуг на шыі…
Пэўна, ён зразумеў, што калісь
ты таксама насіла ашыйнік,
шчыра ў волю закаханая рысь.

Я іду, у твой сьлед патрапляю,
каб твой боль сваім болем сагрэць.

Выжла, збочвай, ня з нашай ты зграі.
У твой сьлед патрапляе сьмерць.

І на сьнезе - чырвоныя макі.
Пакуль можна табе - усьміхніся.
Вось і ўсё.

Зьбеглы з дому сабака.
У прыцэле замерлая рысь.
#выраб, #Яварынка
Навязала розных навагодніх вырабаў, праўда раздаравала ўсе, але ж фота засталіся :).
На заднім фоне ў ялінкі 4 ляжыць трусік 3, бо Яварынка не ўмее фатаграфаваць :).
На апошнім фота часовы калядны куточак з мандарынкамі і маёй кветачкай замест ялінкі.
#ADM #рэк

Скарбонка - гэта новы тэлеграм канал пра гісторыю, калекцыяванне і думкі са свету фінансаў. Гістарычныя падзеі, пераплеценыя з гісторыяй грошай!
Вечаровыя выпускі простай мовай кожны дзень!

Па спасылцы: t.me/skarbonka_by
#верш
#Nichto_Absalutna

Вершык натхнёны цудоўнай кнігай Курта Вонэгута "Бойня нумар 5"

Вакол абсурд,
Глухая вера,
Стальное бурапеньне сноў,
І зноў мы тут,
Стаім на сцэне,
І граем ролі
Гледачоў.
#музыка #песня
#пераклад #ютуб
#замежны_беларускамоўны_спеўнік
#дзяўчына_якая_марыць
Нарэшце выклала відэа-версію перакладу песьні Марына й дыямэнты - Ох, не, які я адрэдактавала праз некаторы час, таму яна трошкі адрозьніваецца ад тэкставай версіі. Прыемнага прагляду й праслухоўваньня ❤️
#навіна
#вікця_жытнік

вітаначкі, даўно мяне тут не бачылі, і я прынесла вам падарунак 🤭

кавярня Nad Niamihaj ладзіць літаратурную вечарыну, на якой можна выступіць са сваімі творамі альбо паслухаць іншых! і я запрашаю вас да ўдзелу!

кавярня знаходзіцца ў Менску, вечарына плануецца на наступных выхадных
ўсіх, хто хацеў бы паўдзельнічаць, запрашаем даслаць свае творы на вайбер +375297584338 альбо ў сацсеткі кавярні
instagram.com/nad_niamihaj
facebook.com/profile.php?id
twitter.com/nadNiamihaj
#ADM

🌙 Напамінаем, што публікаваць свае творы мае магчымасць КОЖНЫ творца, не абавязкова ўдзельнік аб'яднання! ☀️

• Усё, што трэба — адаслаць свой твор (верш, прозу, малюнак, музыку, пераклад і г.д.) нам праз @masvet_by_bot па пэўным шаблоне!

Падрабязней — тут:
https://telegra.ph/Kal%D1%96-zhadaece-neshta-apubl%D1%96kavac-07-20
#малюнак #birdcherry

падрабязней пра гэтага персанажа тут t.me/birdcherrybliiin
#ADM

Чалом, панове!
У гэтую сераду (18.01, 17:00) пачнецца эфір, прысвечаны мінуламу і будучаму гадам, нашым дасягненням, нашым жаданням і мэтам. Ну і простым размовам на розныя тэмы)

Фармат эфіру: вольная размова

можаце загадзя прыгатаваць творы ці словы, з якімі вы хочаце выступіць!
#верш
#Хросная

Ты адчуваеш, як знікла будучыня?
Ты таксама
чуеш
той шоргат
з якім яна
вымывалася
з нашых костак?
Будучыні больш не існуе,
як канцэпцыі.
Будучыня раптоўна скончылася
Знікла з паліц.
"Паважаныя пакупнікі!
Будучыні больш
не існуе
ў асартыменце!
Просім прабачэння
за нязручнасці!"
Мы засталіся
па-за
прасторай і часам.
Гадзіннікі
раптоўна спыніліся:
Існуе адно бясконцае
СЁННЯ
у бясконцым сёння
злы вецер
вые ў комінах, нібы немаўля
Бясконцае сёння
прадаецца
толькі са смакам
віны
ці
абыякавасці.
Мы застылі
ў бясконцым
нічога.
Які сэнс
нешта рабіць?
Калі будучыні не
Існуе.
Маё горла
свярбіць
ад фантомнага
ашыйніка.
Так страшна
мне не было яшчэ
Ніколі.
Скажы, ці адчуваеш ты
што будучыні
не існуе?
НІЯКАЙ БУДУЧЫНІ НЕ ІСНУЕ
БУДУЧЫНІ НЕ ІСНУЕ
Будучыні не існуе
Будучыні не існуе
Будучыні
Не існуе
Не існуе
Не існуе