#верш
#госць
#Фелікс_Ніц
Ты неўзабаве ўздыхнеш.
Мабыць, апусціш вочы.
І на плячы маім заснеш.
Праспіш на ім да ночы...
Прыемны водар, спевы мух.
Спякотная лянота.
Але цябе вяртае ў рух
ці сам Баал, ці цнота.
Устаўшы, вопраткі маёй
ты як агню збягаеш.
І, гвалт пакінуўшы на ёй,
ты поруч зноў сядаеш.
Пакінь паветру толькі шанс
(калі дазволіць смеласць)...
Павінен будзе нехта з нас
спаліць наш белы ветразь...
Не тут твой розум, ён у свет
шлях вызначыў далёкі...
Цяпер адзіны мой імпэт:
абцерці твае шчокі.
#госць
#Фелікс_Ніц
Ты неўзабаве ўздыхнеш.
Мабыць, апусціш вочы.
І на плячы маім заснеш.
Праспіш на ім да ночы...
Прыемны водар, спевы мух.
Спякотная лянота.
Але цябе вяртае ў рух
ці сам Баал, ці цнота.
Устаўшы, вопраткі маёй
ты як агню збягаеш.
І, гвалт пакінуўшы на ёй,
ты поруч зноў сядаеш.
Пакінь паветру толькі шанс
(калі дазволіць смеласць)...
Павінен будзе нехта з нас
спаліць наш белы ветразь...
Не тут твой розум, ён у свет
шлях вызначыў далёкі...
Цяпер адзіны мой імпэт:
абцерці твае шчокі.