Новы свет 🌞
714 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Стома

Два гады прайшло
А мы жывем у той жа час
Што ёсьць, што будзе, што было..
Мінуўшчына не адпускае нас

Сядзіш, глядзіш і бачыш боль
Што йдзе з тых дзён былых
На раны сам ты кладзеш соль
Што дабівае сёньня нас саміх

Казаў той мудры стары дзед,
Што лечыць час
Раны былых, мінулых лет
Але хіба то праўда?

09.08.22
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Момант мінулага лета

Шэпча лісьце, жыта сьпее
Стрыжык дзесьці вар'яцее
Сонца сьвеце, вясёлка грае
А агонь мой дагарае..

Дрыгва шэпча, журавіна зьзяе
Рэчка за кутком сьпявае
А лёс мой ціха завывае..

Дзікі лес пахне сьпелай малінай
Але думкі мае ў гэты дзень
Усё роўна былі
З Украінай


10.08.22
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Шлях

Ідзеш
Стаіш
Сядзіш
Глядзіш
А мо ты проста даўно сьпіш?
Ніхто ня ведае адказу
Ідзі, сядзі, глядзі далей
Ён прыйдзе, але не адразу
Чакай, бо толькі гэта пазастала
Ў летуценьнях жнівеньскай праказы
Быць
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Kachańnie

Tvai abličča dy ŭśmieška
Tvoj hołas, vołas, pach
Cyhareta, huby, śmiech
Hladzieć na hetu pryhažość pryjemna

I spadziajusia, što nia son
Što nie imhnieńnie letucieńniaŭ
Što my realny, ty i ja
Što hetyja pačućci śvieta
Jość taje mary ciepłynia

Vałośsie ljeca pa vietru purhi zimovaj
A ty staiš u palito maim
I byccam by niama ničoha bolej
Jość ty, jość ja
I my staim

Chadžu, hladžu j naziraju
Za tym, jak ruchajeśsia ty
Dušu svaju ja zaklikaju
Paznać pačućci ciepłyni

Jakich daŭno ŭžo nia čuŭ ja,
Nie ŭspomnić dzie, kali jany byli
Ale ciapier ja baču, čuju
Što voś jany, što ja žyvy

Idu ŭśled, hladžu, čakaju
Ty nia ŭstanieš, nie azirnieśsia na mianie
A ja ŭsio idu nadalej
Z nadziejaj, ź vieraj, ź ciepłynioj

P.s. napisana na łacincy, hetak ža, jak ty čas ad času padpisvaješ svaju fota-tvorčaść

~ za redakturu dziakuju #пава_рамонак
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Uratavańne

Ідзеш, блукаеш
У цёмным лесе навакольля
Няўжо і ты яго шукаеш?
О, браце, тут няма ўратаваньня
Яго дарма ты тут чакаеш

Тут шмат хто іншы быў
Хадзіў, крычаў, маліўся
Але, ты ж бачыш, - толькі пыл
Мглой шэрай па зямлі разьліўся

Схадзі мо ў суседні лес
Да вёскі сьцежкай прабяжыся
Дайдзі да хат ды азірніся
Мо будзе там, але не тут

Ды не глядзі так на мяне
Не думай дрэнна пра сябе
Хоць ты панішчаны журбою
Але прычына не ў нас з табою

Так проста склаўся сьвет:
Яно не ў гэтым цёмным лесе.
Мо там, далёка, за мяжой?
За вёскай той, за гарызонтам
Мо там, дзе сьвеціць сонца цёплы сьвет...