Новы свет 🌞
675 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#А_Б #верш

На выспах,
Астравах,
Абтоках,

Схаванае,
Вядомае,
Цёмнае,

Шуканае,
Блізкае,
Новае,

Тваё,
Маё,
Наша.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#А_Б #верш

Аўтабіяграфічнае

- Сядзець уночы і пісаць.
- Цікавае што?
- Ды нецікавае зусім

Апісаць шэры натоўп,
З бліснуўшым вокам у ім
Як хтоссці крануў,
Як штосьці кальнула ў ім.

І гэта нецікава зусім.
Бо кожны ўдзень і ўноч
Спрабуе пісаць не ў стол.
Нецікавае, шэраговае,
Што па-мастацку схаванае
У "нібыта", але трэба адзначыць,
Што і яго запазычыў,
І яго ўзяў з дому быта

Пісаць, пісаць нецікава,
Спрабаваць пісаць не ў стол,
Каб атрымаць народнае званне,
Псаваць паперу і ўлезці ў конкурс,
І атрымаць такім чынам прызнанне.

Каб калі пакінуў ты гэты свет
Хтось эпітафію сціплаю склаў,
Што быў такі
настаўнік, педагог
Палітык, публіцыст і паэт,
Грамадзянін, чалавек.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
Канал аўтара 2
#А_Б
Пафаснае

Спачатку нешта было
Ці то свет, ці то святло.
Няясна, але ясно адно:
Пакуль не здарыўся я
Анічога ў святле не было.
─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#А_Б #проза

У двары памерла бабуля. Жыхары двара праводзілі яе ў апошні шлях. У тым ліку і ён. Ён ішоў разам з дзвюма жанчынамі. Правёўшы яе да царквы адна з іх сказала:
- Далей мы не пойдзем, занадта далёка да могілак.
- І правільна, нечага ногі сціраць.
- Чула Васілевіч нядаўна ўволіўся?
- Гэта той што слесарам рабіў?
- Да, ён.
Падчас гэтай размовы ў хлапца развязаліся шнуркі.