Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#каханне #жанчына
#вікця_жытнік

ты тады нічога не ведала
што значылі дотыкі
і ўсмешкі
ты ўсё яшчэ не ведаеш

не разумееш
наколькі шчырымі былі тыя слёзы
мы здаецца былі побач
але ты была так далёка

ты была маёй марай
маім святлом
надзеяй

усім здалося
што ў апошнюю гадзіну
пачалося жыццё
а мне - што скончылася

я думала што згубіла цябе
думала да нашай сустрэчы
вечнасць

а ты зрабіла да мяне крок
і другі
і трэці

я хацела быць асцярожнай
абачлівай
ты вымусіла мяне
я прызналася

дыханне зацінае
я баялася твайго адказа
а ты не адказала
дзіўная

зараз я разумею
ты проста не ведала
ты ўсё яшчэ не ведаеш
што гэта значыла

столькі часу мінула
ты і зараз са мной
але
мы не разам
мне здаецца
ты ўсё яшчэ так далёка

і сэрца ўсё яшчэ ные
калі ты іншую завеш
каханай

вікця жытнік
#верш #каханне
#Алесь_Гулевіч

Адвядзі мяне ў ноч, і ўсю праўду скажы,
Там дзе Днепр упадае ў Дзвіну.
Я хачу шчырых словаў, кажы, не дрыжы,
Ну а я падрыхтую труну.

Мы складзём у яе думкі, стасункі і вершы,
Усю няёмкасць пагарду і страх.
Целы нашыя, нас, відавочна, найлепшых,
З тым каханнем, што ўстыла ў вачах.

Мы забудзем адно аднаго назаўсёды,
Прачынацца ня будзем ў начы.
І ўсе тыя дурныя здарэнні, прыгоды,
Ты казала мне далей ісці.

Як паганскае свята, гарыць над вадою,
Там у цемры пануе любоў.
Неруплівыя, вольныя сталі сабою,
Канчаткова крануўшы багоў.

https://t.me/aleshulevic