Новы свет 🌞
713 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Мікулаш_Ліптоўскі

Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Яна цёпла сустрэне нас за паваротам,
Але ўздоўж шляху — цёмныя ліхтары,
І схавана ўсё за высокім плотам.

І цікава, хто даў такі загад –
Трымаць праўду за непралазным мурам?
І што за старанны, руплівы гад
Раскалаціў ліхтары агулам?

Гэта нашыя страхі стварылі змрок.
Каб не бачыць, што праўда бывае страшнай,
Нашы душы схаваліся ў закуток,
Праўду ў вежы пустой перад тым схаваўшы.

Паўтары, калі ласка, ну, паўтары,
Паўтары, калі гэта спраўдзіцца потым,
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Яна цёпла сустрэне нас за паваротам.

Йдзем да праўды навобмацак, мерым крок,
Ушчэнт раструшчыўшчы злое эга.
І так смешна за праўду трапіць ў астрог,
Таму што навокал ўсё зроблена з ЛЕГА.

А раней так было, што мы ў двары
Запускалі бурбалкі проста ў неба.
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Усё знешнее схлопнецца, так і трэба.

Мы памрэм? Вядома ж, няўхільны закон.
Толькі праўда нашая не памірае,
І таму яе вочы свецяць дабром,
І таму яна і завецца раем.

Паўтары, калі ласка, ну, паўтары,
Паўтары, калі гэта спраўдзіцца потым,
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Яна цёпла сустрэне нас за паваротам.
#ADM #рэк

Запрашаю ўсіх у тэлеграм-канал Мода На Мову, які быў створаны каб падняць папулярнасць беларускай мовы і пачаць выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці.
#МайВерасЦалаваў #верш #пераклад

Восіп Мандэльштам

(Бяссоньне. І Гамэр. Тугія ветразі...)

Бясоньне. І Гамэр. Тугія ветразі.
Са сьпісу караблёў я прачытаў палову:
Пра доўгі вывадак, пра поезд жураўлёў, што
Па-над Гэльлядаю калісьці ўзьняўся й зьнік.

Як жураўліны клін у чужыя рубяжы, —
Цароў галовы боская кудлаціць пена, —
Куды вы плывяце? Без хараства Алены
Што Троя вам адна, ахейскія мужы?

І мора, І Гамэр — усё поўніцца любоўю
Каго ж паслухаць мне? І вось Гамэр маўчыць,
А мора чорнае гайдаецца, шуміць
І зь цяжкім грукатам усходзіць да ўзгалоўя.

пераклад з расейскай
#пераклад
#госць
#ананімна

Пераклад "Holy Holy" Давіда Боўі!!

Слухайце, Ледзі, дазвольце мне лягчы на дно, лягчы на дно з вамі
Каб ляжаць высока-высока-высока-высока-высока
О божа!
Павольна мы робімся надта добрымі і надта святымі
Дапамагаючы адзін аднаму, ну проста праведныя браты!
Начны час, павярні мяне ў начны час
Я не хачу быць анёлам, проста крышачку злым
Я адчуваю ў сабе дэмана!

Свят Свят!
Трымайся за любога, трымайся за любога
Але проста дазволь мне быць
Святым,святым
Трымайся за любога, трымайся за любога
Адпусці мяне!

Слухайце Ледзі, дазвольце мне лягчы на дно, лягчы на дно з вамі
Каб ляжаць высока-высока-высока-высока-высока
О божа!

Свят Свят!
Трымайся за любога, трымайся за любога
Але проста дазволь мне быць
Святым,святым
Трымайся за любога, трымайся за любога
Адпусці мяне!
#ТоЯ #малюнак
Нейкі дзед-барадзед. Нават ня ведаю, што яшчэ дадаць 😅
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Мне холадна»

Марозны вечар зноў і зноў
Ахутвае з усіх бакоў.
І вось куды не пагля
джу,
Карціну бачу я адну:

На дрэвах лісьця ўжо няма,
Няма пад дрэвам вераб’я,
Вакол тут цемра й нудота,
Хутчэй б вярталася сьпякота…
#верш
#Хросная

Я нашу з сабою пашпарт
Неіснуючай краіны.

Неіснуючае "страшна"
Неіснуючага сына.

Я нашу з сабою мову
Неіснуючага заўтра.

Гавару з табою словам
Неіснуючае праўды.

І малюся я паціху
Неіснуючай багіні.

Неіснуючае ліха
У вачах маіх застыне.

Неіснуючае гора
Неіснуючая страта.

Неіснуючыя моры
І ніхто не вінаваты.
#верш
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

Засынай, дзень мінуў, і ўжо неўзабаве
Прыйдзе новы. Ці чуеш ты стрэлак рух?
Можа быць, ён нарэсьце цябе пазбавіць
Невыноснага болю сумленьня мук.

Засынай, пастарайся ачысьціць розум
Ад усіх невясёлых былых падзей.
Засынай, павярніся зручнейшай позай,
Ды ня думай пра тое, хто як і дзе.

Ды ня думай, як потым глядзець у вочы
Самым лепшым і самым яскравым з нас.
Гэта ўсё - не пытаньні апошняй ночы.
Гэта толькі набор рытарычных фраз.

Засынай, заўтра з раніцы трэба будзе
Зноў змагацца, каб думаць і жыць самім.
Можа быць, гэта ўсё не патрэбна людзям.
Можа быць, і ня людзі яны зусім,

А істоты без твараў і без імёнаў,
Што бязвольна прымаюць свой сумны лёс.
Я ня чуў іхны сьмех. І ня чуў праклёнаў.
І ня чуў іхных скаргаў на гэта ўсё.

Яны толькі маўчаць, і у тым маўчаньні
Не пачуць нашых крыкаў, ня варта сіл.
Засынай, там у мроях цябе спаткаюць
Усе тыя, каго паважаў, любіў.

Не скажу, што над намі згусьцілася цемра:
Тут ніколі яшчэ не было сьвятла.
Але ўсё ж засынай. І аднойчы, пэўна,
Ты прачнесься ў краіне з уласных мар.

2021, 25 сакавіка
#музыка
#госць
#пава_рамонак

Другі сінгл выйшаў апоўначы 22 кастрычніка! "gan-gan-gan" з маёй штучнай яніўскай мовы як "дождж-дождж-дождж". гэты трэк я зрабіў пад уплывам навальніцы, якая адбылася дзесьці ў чэрвені. У трэку нават запіс дажджу ёсць, які я зрабіў перад тым, як пачалося ГэтА)
https://youtu.be/13npOMJZpyk
#малюнак
#журавіна

Трошачкі Віцебскіх коцікаў
#верш
#Nichto_Absalutna

Будзь нерухомы

Будзь нерухомы.
Мяжа паміж жыцьцём ды сьмерцю - рух.
Навошта выстаўляць сабе абмежаваньні?
Усе ходзяць проста - ты замкніся ў крэйды круг,
Ня будзь пяшчаным замкам, што чакае хвалі.

Каму вядома,
Што спачывае ў нескаронай глыбіні скалы?
Хоць самацьвецьце без фатонаў - белы шум,
Ніякім сьвідрам, дынамітам не зрынуць
Неадвалочнасьці вірлівай мітусьні.

Усё гэта - словы.
Вада дужэй, ня ўнікнеш скону,
Ня ўнікнеш руху:
Ён неадвольна-прымусовы,
Ня згасьнеш - стухнеш.
І станеш балотам, безаблічным, як попел.
Няма тут свабоды.

Зь нявечнасьці сівога сьвету
Ня будзе хвалі, крыку, ветру,
А будзе пыл, бязладзьдзе, морак:
Глядзі маяк, закручвай корак
І празь бяду, ваду, імглу
Бяз пэўнай мэты, проста так
Будзь нерухомы.
#музыка #песня #ТоЯ
Першая песня ў альбоме — заўсёды адна з найлепшых

https://vk.com/audio2000054964_456244433_a01371ce6d88e8fcb0
#ADM #рэк

@laomiu - каверы, агучка, пераклады і іншыя цікавасці прыгожым голасам на беларускай мове!
#музыка #песня #ТоЯ
Калі пераслухваю гэтую песьню адразу ж вяртаюся ў вёску, ў стары дом падчас летняй навальніцы...⛈️

https://vk.com/audio2000368066_456244775_ff28a9f2d3e00539b5
Я не першы год заўважаю, што "Дзень нараджэньня" уплывае на мяне: дае дадатны набой энэргіі на ўвесь дзень. Ня верыцца, што мне ідзе ўжо трэцьці дзясятак, як-ніяк сёньня спаўняецца двадццаць адзін год. Як сказала ўчора маці: "Цяпер ты сапраўды дарослая, таму калі жадаеш з'ехаць..." 😂

Як жа вы, маі падпішчыкі, або проста выпадкова заскочыўшыя на гарбату зь сьвяточным тортам можаце зрабіць гэты дзень найлепшым?
1) Павіншаваць, мне будзе прыемна ❤️
2) Прачытаць/перачытаць, апавесьці пра маю творчасьць: расейская мова й беларуская мова.
3) Падпісацца на іншыя сацыяльныя сеткі: аб'яднанье "Новы сьвет", Ціўтар, Ютуб.
4) Падтрымаць мяне на Патрыёне.
#верш
#пераклад
#Май_Верас_Цалаваў

Атэнянка
(Maid of Athens)

Атэнянка, вось і ўсё.
Сэрца мне вярні маё.
Альбо раз тваё зусім,
Забірай і рэшту зь ім.
Толькі слова — й я пайшоў:
Ζωή μου, σᾶς ἀγαπῶ.

Кудзеркі, што лашчылі
Ўсе Эгейскія вятры.
Вейкі, чорны беражок,
Што цалуе чырвань шчок.
Як у лані, погляд твой.
Ζωή μου, σᾶς ἀγαπῶ.

Вусны, іх я смак спазнаў,
Падпярэзаны твой стан.
Кветка, дадзеная мне,
Кажа больш за словы ўсе.
За кахання дар і боль
Ζωή μου, σᾶς ἀγαπῶ.

Атэнянка! Ўсё ж бывай.
У самоце ўспамінай.
Хоць ляцець мне у Стамбул
Тут пакінуў я душу.
Не, ня сьцішыць мне любоў!
Ζωή μου, σᾶς ἀγαπῶ.

Джордж Байран
пераклад з ангельскай

тг:
https://t.me/mien_harbata
#музыка #песня #ТоЯ

Ранак. Чыгуначны вакзал. Лета. Марозіва. Цеплы ветрык. Грукат калёсаў...

https://vk.com/audio2000053990_456244430_ac0cc9abfbcf0e58b3
#проза #фанфік #Тоя #пераклад

https://archiveofourown.org/works/42537159/chapters/106842918

Фандом:Востраў скарбаў
Пэйрынг:Джон Сільвэр/Джым Хокінз
Жанры:PWP16+, Hurt/Comfort, Драббл, Піраты
Папярэджанні:Лаянка, Смерць другапланавых персанажаў

Эспаньёла накіроўваецца ў Вялікабрытанію, вяртаючыся з прыгоды і на борце, апроч скарбаў і пераможцаў, смяротнікі піраты.
#музыка #песня #ТоЯ

Сумная і неімаверна прыгожая песня прасякнутая адзінотай.

https://vk.com/audio2000188155_456245397_d3b502bbd524f7fd5f