#верш
#госць
#Мікулаш_Ліптоўскі
Цяжка пазбавіцца ад спакусаў
І перастаць рыфмаваць беларусаў
З трусамі,
з хлусамі,
з сінімі бусамі.
І як самім больш не жыць пад прымусам
І каб ніхто не прыйшоў з ператрусам.
Запрасіўшы гасцей, рассцяліўшы абрус,
Каб нарэшце мог кожны сказаць беларус,
Чарку падняўшы: "Я ганаруся
Быць беларусам і жыць ў Беларусі!"
#госць
#Мікулаш_Ліптоўскі
Цяжка пазбавіцца ад спакусаў
І перастаць рыфмаваць беларусаў
З трусамі,
з хлусамі,
з сінімі бусамі.
І як самім больш не жыць пад прымусам
І каб ніхто не прыйшоў з ператрусам.
Запрасіўшы гасцей, рассцяліўшы абрус,
Каб нарэшце мог кожны сказаць беларус,
Чарку падняўшы: "Я ганаруся
Быць беларусам і жыць ў Беларусі!"
#верш
#госць
#Мікулаш_Ліптоўскі
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Яна цёпла сустрэне нас за паваротам,
Але ўздоўж шляху — цёмныя ліхтары,
І схавана ўсё за высокім плотам.
І цікава, хто даў такі загад –
Трымаць праўду за непралазным мурам?
І што за старанны, руплівы гад
Раскалаціў ліхтары агулам?
Гэта нашыя страхі стварылі змрок.
Каб не бачыць, што праўда бывае страшнай,
Нашы душы схаваліся ў закуток,
Праўду ў вежы пустой перад тым схаваўшы.
Паўтары, калі ласка, ну, паўтары,
Паўтары, калі гэта спраўдзіцца потым,
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Яна цёпла сустрэне нас за паваротам.
Йдзем да праўды навобмацак, мерым крок,
Ушчэнт раструшчыўшчы злое эга.
І так смешна за праўду трапіць ў астрог,
Таму што навокал ўсё зроблена з ЛЕГА.
А раней так было, што мы ў двары
Запускалі бурбалкі проста ў неба.
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Усё знешнее схлопнецца, так і трэба.
Мы памрэм? Вядома ж, няўхільны закон.
Толькі праўда нашая не памірае,
І таму яе вочы свецяць дабром,
І таму яна і завецца раем.
Паўтары, калі ласка, ну, паўтары,
Паўтары, калі гэта спраўдзіцца потым,
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Яна цёпла сустрэне нас за паваротам.
#госць
#Мікулаш_Ліптоўскі
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Яна цёпла сустрэне нас за паваротам,
Але ўздоўж шляху — цёмныя ліхтары,
І схавана ўсё за высокім плотам.
І цікава, хто даў такі загад –
Трымаць праўду за непралазным мурам?
І што за старанны, руплівы гад
Раскалаціў ліхтары агулам?
Гэта нашыя страхі стварылі змрок.
Каб не бачыць, што праўда бывае страшнай,
Нашы душы схаваліся ў закуток,
Праўду ў вежы пустой перад тым схаваўшы.
Паўтары, калі ласка, ну, паўтары,
Паўтары, калі гэта спраўдзіцца потым,
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Яна цёпла сустрэне нас за паваротам.
Йдзем да праўды навобмацак, мерым крок,
Ушчэнт раструшчыўшчы злое эга.
І так смешна за праўду трапіць ў астрог,
Таму што навокал ўсё зроблена з ЛЕГА.
А раней так было, што мы ў двары
Запускалі бурбалкі проста ў неба.
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Усё знешнее схлопнецца, так і трэба.
Мы памрэм? Вядома ж, няўхільны закон.
Толькі праўда нашая не памірае,
І таму яе вочы свецяць дабром,
І таму яна і завецца раем.
Паўтары, калі ласка, ну, паўтары,
Паўтары, калі гэта спраўдзіцца потым,
Гэта праўда — тое, што ў нас знутры,
Яна цёпла сустрэне нас за паваротам.