#верш
#госць
#Арцём_Каранкевіч
Лютасць
Каты зганяюць
У кут
Са штурхелямі і паходнямі,
З кіямі і бруднымі словамі,
як скаціну.
І ботам прышчэпкі -
У бок
Каб нікога не пакусаў,
Каб нікому не навязаў
Заразы скаціннай.
Ляжыш, сцяцюрыўшы
Свой стан:
Галаву да самых грудзёў,
Канцавінамі чэрпаеш кроў,
Толькі палка тырчыць пад спінай.
Знішчыць лютасць невуцтва
Усё.
Бо пакуль яна катам пануе,
Яго сэрца спагады не чуе,
Ахінутае цвіллю адзінай.
*
Звонку дождж рашчапляе
Сляды
Ад пляўкоў, ад крыві і мачы.
Толькі маці праз слёзы крычыць
Над вясёлкавай дамавінай.
#госць
#Арцём_Каранкевіч
Лютасць
Каты зганяюць
У кут
Са штурхелямі і паходнямі,
З кіямі і бруднымі словамі,
як скаціну.
І ботам прышчэпкі -
У бок
Каб нікога не пакусаў,
Каб нікому не навязаў
Заразы скаціннай.
Ляжыш, сцяцюрыўшы
Свой стан:
Галаву да самых грудзёў,
Канцавінамі чэрпаеш кроў,
Толькі палка тырчыць пад спінай.
Знішчыць лютасць невуцтва
Усё.
Бо пакуль яна катам пануе,
Яго сэрца спагады не чуе,
Ахінутае цвіллю адзінай.
*
Звонку дождж рашчапляе
Сляды
Ад пляўкоў, ад крыві і мачы.
Толькі маці праз слёзы крычыць
Над вясёлкавай дамавінай.