Новы свет 🌞
684 subscribers
644 photos
11 videos
2 files
536 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#ADM

Мы, «Новы свет» — суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы — гэта пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. Можа, не кожны з нас прафесіянал у сваёй справе, але гэта не замінае нам прагнуць творчасці і імкнуцца да ўласнага развіцця!

🔥 Нашая асноўная мэта:
• пашырэнне сучаснага беларускага мастацтва.

💡 Нашыя задачы:
• спрыяць развіццю і пашырэнню сучаснага беларускага мастацтва;
• яднаць творцаў і аматараў творчасці, дапамагаць аўтарам і прыхільнікам знаходзіць адзін аднаго;
• натхняць аўтараў і дапамагаць іх творчаму самавыяўленню.

Наш канал дае магчымасць творцу і аматару творчасці знайсці адзін аднаго. ;)

Створым новы свет разам!

Пра нас. Агульныя правілы
Артыкул для творцаў

Новы Свет — цалкам апалітычны праект.

Мы не выказваем прыхільнасць да якога-небудзь палітычнага руху і не адказваем за думку, пазіцыю і мысленне аўтараў, якія публікуюць свае творы ў нашым тгк. Таксама мы не публікуем творы выяўна палітычнага характару, як і творы, якія прапагандуюць пэўныя палітычныя рухі ці іншым спосабам парушаюць заканадаўства РБ!

• • • • •

АСНОЎНЫЯ ТЭГІ НОВАГА СВЕТУ

Тэгі-дапаможнікі:
#ADM — допісы ад адміністрацыі, тэхнічные допісы.
#рэк — рэкамендацыі аб'яднання.
#навіны — навіны дзейнасці аб'яднання або творцаў.

Жанравыя тэгі
#верш
#проза
#пераклад
#малюнак
#музыка #песня
#кіно
#выраб

🌙 @masvet_by

Падтрымка: @masvet_by_bot
#выраб
#госць
#Kot_de_Prince_Murasaki_Sin

Зрабіла вось такую закладку
#выраб
#госць
#Kot_de_Prince_Murasaki_Sin

Другая закладка таксама гатова!
#выраб
#госць
#Kot_de_Prince_Murasaki_Sin

Настаў час трэцяй закладкі!
Гэта самая шырокая з закладак і пры гэтым - самая маленькая)
#выраб
#журавіна

Спадарства, я зрабіла маленькія драўляныя домікі!!!
Бацька ўсё намагаўся іх выраўнаваць, але мне падабаюцца мае вырадкі ☺️
#выраб
#госць
#Kot_de_Prince_Murasaki_Sin

Вось і апошняя закладка!
Самая доўгая і самая складаная 🐍
#выраб #яварынка
Калісьці зваляла з поўсьці куранё.
Яно двойчы езьдзіла на вялікоднюю выстаўку ў Запарожжы, а цяпер абпачывае дома.
#выраб #Яварынка

Нарабіла трохі рознага з тэрмамазайкі. Павуцінку для маленькага родзіча, які марыць стаць чалавекам павуком, а котку для мяне.
Праўда, гэта павінна была быць мышка, але няхай ужо так.
#журавіна
#выраб
А вось яшчэ мой домік.
Домік у мухаморчыку
#выраб #малюнак
#госць
#Талы_Снег

Зоркі. Лінагравюрныя прынты
#выраб, #Яварынка
Навязала розных навагодніх вырабаў, праўда раздаравала ўсе, але ж фота засталіся :).
На заднім фоне ў ялінкі 4 ляжыць трусік 3, бо Яварынка не ўмее фатаграфаваць :).
На апошнім фота часовы калядны куточак з мандарынкамі і маёй кветачкай замест ялінкі.
#ADM

АСНОЎНЫЯ ТЭГІ НОВАГА СВЕТУ

Тэгі-дапаможнікі:
#ADM — допісы ад адміністрацыі, тэхнічные допісы.
#рэк — рэкамендацыі аб'яднання.
#навіны — навіны дзейнасці аб'яднання або творцаў.
#госць — допісы творцаў, якія не ёсць ўдзельнікамі асноўнага складу аб'яднання.

Жанравыя тэгі
#верш
#проза
#пераклад
#малюнак
#музыка #песня
#выраб

🌙 @masvet_by
#выраб #Яварынка
Яварынка зрабіла жмякацельны кактус, які ў арыгінале ліловы і бірузовы.
А, ну і так, я ж некалі казала, што дрэнна ўмею фатаграфаваць.
#выраб #Яварынка
Я набыла паветраны пластылін і зрабіла аўцу, а надалей зраблю цэлы сьвет для яе.
#выраб #яварынка

Падарунак, зроблены за паўтара дня амаль без перапынку. Атрымальніца ухваліла :)
#ADM
🖐Вітаем, шаноўнае спадарства!
Мы, «Новы свет» — суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Напамінаем, што вы можаце дасылаць нам у бот (@masvet_by_bot) свае працы і творчыя праекты для публікацыі.

Што гэта можа быць?

#навіны — навіны дзейнасці аб'яднання або творцаў.

#верш — усё ад чатырырадковага вершу да паэмы; верлібры, фігурныя вершы, паліндромы, акравершы і іншая паэзія;

#проза — казкі, апавяданні, замалёўкі, навэлы, аповесці ці цэлыя кнігі па адным ці некалькі раздзелаў або не.

🔴Заўвага! Вялікія творы, якія не змяшчаюцца ў адно паведамленне, трэба дасылаць спасылкай на telegraph.

#пераклад — перакладзеныя вамі фільмы, вершы, проза і іншыя віды кантэнту;
#малюнак — электронныя малюнкі, малюнкі на паперы, на халсце, на іншых матэрыялах і ў самых розных стылях малявання;

#музыка #песня — створаная вамі асабіста музыка і/ці напісаная вамі песня
#кіно — звычайна выкарыстоўваецца, калі людзі публікуюць свае пераклады ці агучку фільмаў;

#выраб — усё,, што належыць да мастацтва і творчасці: вязаныя вырабы, валяныя з поўсці, выразаныя з дрэва, арыгамі, пацеркі, бісер, вышыўка, папʼе-машэ, і іншыя вашыя праекты і рэчы, створаныя сваімі рукамі;

#фота — мастацкае фота, якое перадае пэўны сэнс, было зроблена з выстаўленым святлом, кампазіцыяй і абробленае пасля

Чытачы, якія не публікуюць твораў, могуць далучыцца да абмеркаваньняў і размоваў з творцамі ці між сабой

Усе могуць казаць свае заўвагі і прапановы ў каментарах альбо ў боце, ўсе могуць прапанаваць нам сваю творчасць.

🔴Агульныя правілы
🔴Правілы і ўзор анкеты для творцаў

Запрашаем усіх да абмеркаванняў!

Дзякуй, што вы з намі💛
#выраб #Яварынка
Мы ўжо сабраныя на вучобу і гатовыя да першага верасьня.
А вы?)