Новы свет 🌞
725 subscribers
653 photos
14 videos
2 files
548 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Arciom #верш #пераклад

Нёмну (Do Niemna)

Ты братэла мой, Нёман! Я воды твае
яшчэ мальцам кранаў, баламуціў няшчадна.
Зараз імі у край адзіноты няўглядны
я плыву, каб там сэрца застудзіць хутчэй.

Як дзяўчына Ляура у водах тваіх
свой адбітак, валоссе, чырвоныя шчокі
аглядала, я там назіраў дзеўкі крокі
й хулігана слязой шмат забрудзіў вады.

Ты братэла мой, Нёман! Дзе ж той твой выток,
што мне шчасця адбітак паказваў у рухах?
Ну чаму весялосці паток мой засох?

Дзе мая маладосць з кучай шчасця й выгод?
Дзе Ляура мая, дзе былыя братухі?
Ніхрана ўжо няма. Плачу я. Я знямог.


Адам Міцкевіч

─────────≪✷≫────────

Канал аўтара
#раман #верш #пераклад

Што такое паэзія

Што такое паэзія? Кажаш ты мне зазіраючы ў вочы мае вачыма нябеснай тваёй красы.
Што такое паэзія, i мяне ты пытаеш?
Паэзія гэта... ты

Густаў Адольф Бэкер
#пераклад #верш #раман

О сэрца стой!

О сэрца, стой! Ня біся у трывозе
І з грудзяў ты маіх ня рвісь далоў
Стрымаць сябе я ўжо зусім ня ў змозе
О сэрца, стой! Не пачынай наноў

О сэрца, стой! Пасля цяжкое працы
Ці можа стацца ўсё было дарма?
Спакойна, сэрца, годзе турбавацца
Ў мітрэнзе марнай мудрасці няма

Л.Л. Замэнгоф - ініцыятар міжнароднай мовы эспэранта
1887

Пераклад Раман
#пераклад #Škalar
Комікс памерам у 194 старонкі, ужо выкладзены артыкулам ад каналю Прышпільныя коміксы (спасылка ніжэй).
https://telegra.ph/Skot-P%D1%96l%D1%96grym-04-15

Канал аўтара: https://t.me/skalarby
#пан_які_прапаў #верш #пераклад

Падрадковы пераклад летувісскае вайсковае песні "Oi Šermukšnio"

Ой, рабіна, дрэвушка, як ты ў багнішчы расла?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, як ты ў багнішчы расла?)
Як ты ў багнішчы расла, ды ўся цвіллю парасла?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, ды ўся цвіллю парасла?)
Ой матуля, для чаго ўзгадавала ты мяне?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, ўзгадавала ты мяне?)
Ўзгадавала мяне ты каб аддаці ў жаўняры?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, каб аддаці ў жаўняры)
Каб аддаці ў жаўняры ды скаваці тры трубы?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, ды скаваці тры трубы)
Першая труба загула, калі са двара з'язджаў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, калі са двара з'язджаў)
Дру‌гая тады загула, калі браму праяжджаў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, калі браму праяжджаў)
Трэцяя труба загула, як я войска дасягаў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, як я войска дасягаў)
Конь мой кінуўся наперад, жаўняроў ўсіх перагнаў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, жаўняроў ўсіх перагнаў)
Я наперадзе скакаў, шыхт за мною паспяваў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, шыхт за мною паспяваў)
Адылі нам стрэўся швед, што змагаўся быццам леў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, швед змагаўся быццам леў)
Ў полі мы перамаглі, шведаў ўсіх пабілі мы!
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, шведаў ўсіх пабілі мы)
Наш Хадкевіч дужым быў,
Каралём ён добрым слыў!
Гэй, гэй, ай-яй-яй,
Каралём ён добрым слыў!
#куткі
#пераклад

ПРЫШПІЛЬНЫ АЎТОРАК: ПЕРАКЛАДАЕМ
18.00 - 19.50 - Перакладаем урыўкі кнігі для артыкула
Ютуб + Твіч
─────────≪✷≫────────
Больш іншай творчасьці
#пераклад #верш #раман

***

Не, не цябе так палка я кахаю
Не для мяне красы тваёй агмень
Кахаю у табе мінуўшчыны я цень,
І маладосць памерлую шукаю

Як часам пагляджу я на цябе
У вочы я твае глыбока унікаю
Таемна я там з некім размаўляю
Вось толькі сонца адкрываю не табе

А я гавару я з той, што ўсіх далей
З сяброўкай дзён даўно мінулых,
Шукаю ў рысах я тваіх заснулых
Агонь даўно патухлых ўжо вачэй

М.Ю. Лермантаў
─────────≪✷≫────────
тг-канал
#ADM
🖐Вітаем, шаноўнае спадарства!
Мы, «Новы свет» — суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Напамінаем, што вы можаце дасылаць нам у бот (@masvet_by_bot) свае працы і творчыя праекты для публікацыі.

Што гэта можа быць?

#навіны — навіны дзейнасці аб'яднання або творцаў.

#верш — усё ад чатырырадковага вершу да паэмы; верлібры, фігурныя вершы, паліндромы, акравершы і іншая паэзія;

#проза — казкі, апавяданні, замалёўкі, навэлы, аповесці ці цэлыя кнігі па адным ці некалькі раздзелаў або не.

🔴Заўвага! Вялікія творы, якія не змяшчаюцца ў адно паведамленне, трэба дасылаць спасылкай на telegraph.

#пераклад — перакладзеныя вамі фільмы, вершы, проза і іншыя віды кантэнту;
#малюнак — электронныя малюнкі, малюнкі на паперы, на халсце, на іншых матэрыялах і ў самых розных стылях малявання;

#музыка #песня — створаная вамі асабіста музыка і/ці напісаная вамі песня
#кіно — звычайна выкарыстоўваецца, калі людзі публікуюць свае пераклады ці агучку фільмаў;

#выраб — усё,, што належыць да мастацтва і творчасці: вязаныя вырабы, валяныя з поўсці, выразаныя з дрэва, арыгамі, пацеркі, бісер, вышыўка, папʼе-машэ, і іншыя вашыя праекты і рэчы, створаныя сваімі рукамі;

#фота — мастацкае фота, якое перадае пэўны сэнс, было зроблена з выстаўленым святлом, кампазіцыяй і абробленае пасля

Чытачы, якія не публікуюць твораў, могуць далучыцца да абмеркаваньняў і размоваў з творцамі ці між сабой

Усе могуць казаць свае заўвагі і прапановы ў каментарах альбо ў боце, ўсе могуць прапанаваць нам сваю творчасць.

🔴Агульныя правілы
🔴Правілы і ўзор анкеты для творцаў

Запрашаем усіх да абмеркаванняў!

Дзякуй, што вы з намі💛
#Расьціслаў #верш #пераклад

Ружа бадзягі

(зь фінскае)

Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг —
Іх для цябе нарваў з канавы ля шашы,
Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг,
Калі ў край хмелю хлопец твой адбыў.

Увесь тыдзень невядомымі шляхамі
Я блукаў ды ў лужах ранкам засынаў,
Ня квітнеюць ружы там, але мястамі
Кветкі ёсць, ды іх цябе я назьбіраў.

Там, калі ў канаве ўрэсьце розум тухнуў,
Як парсюк, у брудзе мехам я ляжаў,
Прачынаўся у пахмельлі, позірк глухнуў.
Час вяртаньне ў будні набліжаў.

Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг —
Іх для цябе нарваў з канавы ля шашы,
Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг,
Калі ў край хмелю хлопец твой адбыў.

Гэта кветка вельмі з тым, хто рваў падобная —
Пустазельле ў садзе ўрадлівым жыцьця.
Што яшчэ прынесьці з дальніх падарожжаў
Мог бы твой бадзяга акрамя?

Падарунак гэты ўсё ж ад сэрца,
Як раскаяньне і просьба дараваць.
У вадзе хоць, хутка вяне гэта кветка.
Так і слова цяжка мне стрымаць.

Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг —
Іх для цябе нарваў з канавы ля шашы,
Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг,
Калі ў край хмелю хлопец твой адбыў.

1988 — 8-10 ліпеня 2024

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара