Новы свет 🌞
713 subscribers
627 photos
10 videos
2 files
515 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#А_Б #верш

На выспах,
Астравах,
Абтоках,

Схаванае,
Вядомае,
Цёмнае,

Шуканае,
Блізкае,
Новае,

Тваё,
Маё,
Наша.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#пан_які_прапаў #верш

Жыхар


Шызыя скрыні, пляскатыя стрэхі,
Што вы, труна наша ці ўратаваньне?
Вецер у студнях, трубаў гуканьне,
Крыкаў зьнямелых скажонае рэха.
Шызыя сьцены тунэляў падземных,
Цьвільлю парослыя, гнільлю пажэртыя;
Тамака, дзе паражніны разьвертыя,
Бачыў ліхтарыкі вочаў няземных.

З моманту тога зьмяніўся мой побыт,
Вочы паўсюдна за мною сачылі:
Зь вентыляцыйнае шахты глядзелі,
Ўночы у вокнах ліхтарыкі дбалі,
Зьліў рукамыйніка лупіў вачыма,
Вокны суседняга дома спачатку
Згасьлі усе, потым зноў засьвяцілі
Вочамі-лямпамі у маю спальню.

Неяк убачыў ва ўласнай я ваннай
Тое, што й заразь вяртаецца жахам:
Дужая лапа вісела пад дахам,
На сучляненьнях лапы пачварнай
Гронкамі вочы расьлі без павекаў
Сьцёбнуў па іх кулаком без кумекаў
Лапа затрэслася й зьнікла у цемры
Трубаў, напэўна, ідучых у пекла.

Ў вёсцы спыніўся
У месьце ня жыцьму
Бо, калі ў ночы,
З машынаў ды з вокнаў
Паверху трыццатага,
З люкаў ды з будак,
Зрэнкі віжуюць -
Страчваеш розум.
#лін_b
#верш

танец у чб

мой танец
ня мае сэнсу;
мой танец –
усплёск пачуццяў
на хвалях жыцця;
мой танец –
жаданне забыцца
ў музыцы рытмах;
мой танец –
крананне струн
вечнасці;
танец –
шчасце ў небяспечнасці;
мой танец – інтымнасць
паміж мною
і маімі дэманамі –
чорнымі і белымі –
шахматная дошка
душы,
якая душыць па начах,
але падчас
танцу,
яна –
ідэальная форма
чорна-белай
чалавечнасці.

─────────≪✷≫────────
тг-канал аўтара
#пераклад #верш #раман

***

Не, не цябе так палка я кахаю
Не для мяне красы тваёй агмень
Кахаю у табе мінуўшчыны я цень,
І маладосць памерлую шукаю

Як часам пагляджу я на цябе
У вочы я твае глыбока унікаю
Таемна я там з некім размаўляю
Вось толькі сонца адкрываю не табе

А я гавару я з той, што ўсіх далей
З сяброўкай дзён даўно мінулых,
Шукаю ў рысах я тваіх заснулых
Агонь даўно патухлых ўжо вачэй

М.Ю. Лермантаў
─────────≪✷≫────────
тг-канал
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#верш
#Барыс_Ліцьвінчук

Мроя


Шляху назад ужо няма,
Знайшоў я ў гэтым сваю волю.
Ператаптаная сьцяна
Вядзé ў країну маїх мрояў.
І на сутоньні ліхтар зьзяе,
Нібы надзéю набываю.
Нібы ня марны спадзяваньні.
Перажыву я і растаньні,
Але растацца не змагу
С сваїмі марамі і думка
Раздыме кожную тугу,
Нібы туга і öсьць задумка...
Як забуйнуе карабéль
У віры воднага спакою
Ты не хвалюйся, проста вер
І ў вады öсьць свая мроя.

──────≪✷≫──────
тг-канал
#Францішак_Кубэ #верш

рымскі салют
тэрмінатар гэнэзіс
тэзіс, антытэзіс
Эвола, Генон
Хайдэгер, Маркс
модны падлетак
палучка, аванс
рымскі салют
сінтэз, ахмацік
калі нарадзіўся
маленькі сармацік
рымскі салют
інцэлкор, ваенкор
сумленьне, хардкор
самота, хардкор
зноў інцэлкор
рымскі салют
нам не дают
#верш
#Хросная

Мне імя - жанчына
Сплецена з туманоў
Мне імя - жанчына
Быццам апантана
Мне імя - жанчына
- Чорныя разоры
Мне імя - жанчына
Чырванню ўзораў
Мне імя - жанчына
Раненая й раню
Мне імя - жанчына
Але сонца ўстане
Мне імя - жанчына
Мохам і балотам
"Мне імя - жанчына" -
Палыном, чаротам...
Мне імя - жанчына
Моц зубоў - жалеза
Мне імя - жанчына
Вершамі прарэжу
"Мне імя - жанчына"
Воцатам і срэбрам
"Мне імя - жанчына"
- Раз'ядае рэбры
#Savavožyk #верш

Прысьвячаецца Вожыку з вуліцы Львоўскіх арлянятаў



Ён жыў у цемры, жабак лавіў і дыхаў
Лесам з бэнзынай, тупаў і пыхаў бяз пыхі.
Склаліся голкі ў апошні жалобны узор.
Мухі адчулі спажыву.
Пан Вожык памёр.

Хай на нябёсах, расквечаных вечным сьвітаньнем,
сьветлы анёл яму малака падлівае.
Сплыла прыгожым жыцьцё, 
дарма што не чалавечым.
Вуліца звыкла гула…

Пан Вожык будзе жыць вечна.

Канал аўтаркі
#пан_які_прапаў #верш

Жьíла гара,
Не чапала нікога,
Люд паспаліты
Любіў там упіцца;
Знаўцы прыйшлі:
"нікуда ні гадзіцца!"
Трэба мяняць,
рэфармоўваць трэба!
Зрэзаць, падрэзаць,
Укараціць,
Зрыць напалову
Плён паляпшэньняў;
Ў купкі тры-на-тры,
Ў магільнік рашэньняў,
Ў славутасьць
рэзальна-
стужачна-
Новую.

За штучна-натурную
Купу бяз даху
Сонейка коціцца;
Ў Божае ложа
Лошыца ложыцца;
Гіне гісторыя,
Менск памірае,
Сам паміраю.
"Яма" -
Будзе
Гара па-японску,
Сьметнік
Стане
Фудзі-па-наску.