Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
Дарэчы, я ня скончыла апавядаць пра кнігі. Але я хачу ўбачыць ваше мераваньне, бо у мінулым апросу кожны з гэтых трох твораў набраў 8%
Final Results
24%
Уільям Тэкерэй "Кірмаш ганарыстасьці"
34%
Эмілі Бронтэ "Навальнічны перавал"
41%
Джон Фаўзл "Калекцыянер"
#верш
#госць
#маленькі_чалавек

«дзіравы парасон»

дрэнна ўспрымаецца ўсё.
неяк дзіўна і немагчыма зразумець
калі я паламала парасон,
які хаваў мяне ад кіслага дажджу.

дарэчы, мне падаравалі
яго ў класе шостым, або пятым,
калі з'явіліся над галавою хмары,
што я, на жаль, прагнаць была не ў стане.

і год таму ён быў ужо дзіравы,
і з шнарамі вялізнымі паўсюль,
затое людзі, што круціліся вакол,
рацыю заўсёды і ўсюды малі.

а я ўжо не ведаю, дзе браць мне
новы і трывалы парасон...
але мне спадабаўся той. прыгожы,
і самае галоўнае, што мой!
#верш
#вікця_жытнік

дзесьці далей на поўдзень
зараз мая душа
зысынала я яшчэ мірна
прачнулася -
тры гадзіны ідзе вайна
сэрца маё разрываецца
выбухам - стогнам магіл.
страх запівае слёзамі
пякучыя боль і адчай.
я плачу крычу паміраю
разам з імі.
лёсаў аскепкі ўразаюцца
ў жывое цела зямлі.
яна галосіць сірэнамі
мне чутна
аж стыне кроў
да дрыжыкаў
да гістэрык
і нават
я больш не веру што свет
уратуе мая любоў
#навіны
#birdcherry

вітаю, шаноўнае спадарства, а вось і вынікі латарэі!!

пераможцам стаў(-ла) @rasplyvajezza! калі ласка, напішыце мне(@birdcherryblin), калі вы хочаце атрымаць малюнак, максіму (@m_kryvich) — калі хаціце атрымаць верш. у гэтым выпадку прыз усяго адзін, і вы выбіраеце альбо першае, альбо другое. :)

дзякуем усіх за ўдзел! 💌
#верш
#Nichto_Absalutna

Другі інтэрбэлюм

Амаль дзьве хвіліны да суднага дня,
Стрэлка дрыжыць, ірвецца ўгору
Павязка на вочы, меч, шаляў няма.
Пад глінянымі ступнямі тысячны жораў.

Другі інтэрбэлюм, халодны як лёд, растане пад промнямі Шостага Сонца.
Мы скончым часы - спалім ядзерны кнот,
Нібы мост,
Седзячы ў правэрбіяльнае бочцы,
Бы ў лодцы.
Па кім б’юць званы каторы ўжо год, рэвэрбэруючы вечнасьці громам?
Другі інтэрбэлюм - прадоньня парог.

Пральлюцца сьлязьмі набрынялыя хмары,
Удараць маланкай - пад крыльлем пажару
Словы зьмяняюцца - войны ніколі.
Прамежак між імі - атрутная мгла.
Алівы галінка ў дзюбачцы голуба,
Што ўзьлятае па-над ацалелым.
Вокал лапкі,
Барвовым па шэрым,
Каардынаты для ўдару:
"Плянэта Зямля".


20.11.2021
#верш
#вікця_жытнік
вітаю, я не рабіла пост для знаёмства адразу, то ж зраблю зараз
мяне завуць вікця і вы ўжо крыху знаёмыя з маёй творчасцю
мае вершы можна знайсці па хэштэгу
вышэй альбо ў тг канале @vikciazytnik
буду вельмі ўдзячная пачуць водгукі 🤲

____

мы згубілі вялікія літары
усе коскі працяжнікі кропкі
мо каб не затрымліваць у сабе тых
хто не зазірне глыбей
і не згубіцца сам
сярод радкоў
без сэнсу
#верш #Май_Верас_Цалаваў
на станцыі "Крыжоўка"
я быў укрыжованы
ейныя сьцёгны
трымалі мяне абцугом
відаць не знайшлося
цьвікоў
яна шаптала
што так будзе гуманней —
самая салодкая
ў маім жыцці
няпраўда
рукі шукалі ўратавання
прагнулі выкрыць забойцу
кожную дробязь
на раніцу мяне аплакалі
цярновымі пацалункамі
ўвянчалі грудзі шыю
плечы
праз тры дні
адбылася наша новая
сустрэча

тг: https://t.me/mien_harbata
#верш
#вікця_жытнік
16+

дотыкі
скурай да скуры
пяшчотна
вільготна
ад спёкі? наўрад ці
подыхі
шэпт і усмешкі
аддацца?
юру майму
і табе
дрыжыкі
зноў усмешкі
я ўяўляю
і адчуваю бясспрэчна
блізкасць і цеплыню
твае рукі на сваім целе
і часам
амаль нячутныя
вусны
на плечах і смочках
я жадаю тваіх пацалункаў
так, каб
зацінала дыханне
каб зямля з-пад ног
усім целам адчуць
маю прагу
жаданне
цябе
твае пальцы
на вуснах
на губах
мне прыемна быць паслухмянай
адзін
два
ці тры
колькі палічыш патрэбным
я хачу адчуваць
мне твой шэпт не казыча
раскажы мне на вушка
якая я шлёндра
я хачу стаяць на каленях
я хачу забыцца на сорам
ўсё пяшчотна
з любоўю
я ведаю
я ўяўляю
і адчуваю
бясспрэчна
#песня
#пераклад
#Максім_Крывіч

«Крылы» (Науцілус Пампіліус), пер. М. Крывіча

Ты зняла вечарову сукенку, нібы няма мяне.
І я бачу свежыя шнары на гладкай, як шоўк, спіне.
Мне хочацца плакаць ад болю — і раптам забыцца у сне...
Дзе твае белыя крылы, што так падабаліся мне?

Дзе твае крылы, што так падабаліся мне?
Дзе твае крылы, што так падабаліся мне?

Калісьці ня ведалі смутку, цяпер толькі справа адна:
Даказваць, што сільны жрэ слабых,
Даказваць, што паліць вада.
Мы ўсе пакідалі нешта на гэтай шалёнай вайне...
Дарэчы, дзе твае крылы, што так падабаліся мне?

Дзе твае крылы, што так падабаліся мне?
Дзе твае крылы, што так падабаліся мне?

Я не пытаю цябе ні пра грошы, ні нават пра колькасць мужоў.
Я бачу, ты баішся адчыненых вокнаў, як фіялка вятроў.
А калі заўтра пачнецца пажар — і паверх увесь будзе ў агні —
Мы загінем без гэтых крылаў, што так падабаліся мне...

Дзе твае крылы, што так падабаліся мне?
Дзе твае крылы, што так падабаліся мне?


https://twitter.com/m_kryvich
#верш
#госць
#ананімна

«Надзея»

З усіх бакоў крычаць:"Ганьба!"
І падыходзіць люд сюда.
Тут воля, тут свабода – цуд!
Збярэм і вынесем увесь бруд.

Няма у нас страху, ёсць – сумленне,
Ёсць моц, ёсць боль, агонь ў вачах,
У жыццях нашых ёсць значэнне.
Забылісь мы пра гэта як?

Мы бачым сонца, бачым зоры,
Але не бачым глыбіні.
Жывём мы быццам усе ў няволі,
І нашы думкі адвялі.

Але зруйнуем сёння краты,
Пакажам сутнасць усю сваю,
Што мы народ, мы беларусы!
У вольным будзем жыць краю!
#проза
#госць
#паў_радзімічанка

Гімпэлэ-філосаф
(паводле рамана “Мэсія з роду Эфраіма” М. Кульбака)

Падыходжу да карчмы,
грукаю з павагай:
- Адчыняйце, гэта мы,
я з маёю смагай.

Мойшэ Кульбак



чарка за чаркай. чарка за чаркай.

А ў свеце ж не толькі чаркі ёсць: ёсць і куфлі, і шклянкі, і кубкі... Выпіць, калі на тое пайшло, нават і з бутэлькі можна: хто забароніць? Тым больш, хто забароніць лайдакам і філосафам.

У васямнаццаць складана быць кімсьці акрамя лайдака і кімсьці акрамя філосафа.

чарка за чаркай. чарка за чаркай.

Пусценька ў карчомцы.
Ссівелы рэб на расшатаным зэдліку ў скрусе прымае паставу першапрарока: грошы не будзе, грошы не будзе! А як жа пракарміць дзесяць ротаў, а як жа набыць жонцы новыя чаравічкі? Які ж гэта карчмар, калі ў яго жонка ў дзіравых чаравічках?

Нават і куры пад печчу сціхлі: скруха, скруха, скруха. Дзе ж добрыя хрысціяне, дзе ж яны, дабрадзеі? Хіба надышоў судны дзень, і людзі ў гэтай старонцы адвярнуліся ад гарэлкі?

Зарыпіць падлога. Ляснуць дзверы. Заблішчуць усмешліва белыя зубы.

Дзесяць галодных ротаў пахаваюць курчавыя галовы за фіранкі, замітусяцца, бы кураняткі, ды з цікаўнасцю сціхнуць.

Гэх, старэнькі рэб, не сумуйце! У васямнаццаць складана не быць лайдаком і філосафам.

Зойдуць трое: зойдзе лайдак, зойдзе філосаф, а зойдзе і смага лайдака і філосафа.
Зойдуць васямнаццаць гадоў.
Зойдзе Гімпэлэ-філосаф.

Сівенькі рэб узніме рукі, як Майсей перад морам, з радасцю перамогі адкіне расшатаны зэдлік.

Сытыя будуць дзесяць ротаў!

і

чаравічкі. чаравічкі. чаравічкі!

Не шкадуйце, мілы рэб, налівайце, мілы рэб. Сонца так прыгожа блішчыць скрозь чарку. І так прыгожа лаяцца за акном старыя сосны — сварлівыя бабы: рыпяць, рыпяць, рыпяць. Адскокваюць ад іх іншыя дрэвы, бо ва ўсякай вёсцы ліхой суседкі не любяць. А лес — ён як вялікая вёска. І там, на ростанях, вядома, будзе і свой шынок, бо як жа — ехаць з вёскі і не натрапіць на шынок?

Лайдак і філосаф — на брудэршафт.
На брудэршафт — Гімпэлэ і васямнаццаць год.

І смачна. І соладка ў грудзёх. І цягне танчыць, спяваць, кахаць.

Бярыце грошы, мілы рэб, бярыце грошы: хіба лайдакі і філосафы грошы шкадуюць? Будуць грошы — не будуць блішчэць дыяментамі салёныя слёзы на вейках вашых галодных ротаў.

Васямнаццаці гадам грошы не пасуюць.

Чуеш, Гімпэлэ?
Куляй чарку, дружа: мы пойдзем уцякаць ад злосных паноў і слухаць птушак.
Мы пойдзем спяваць і марыць, а думаць пра будучае не пойдзем: хай іншыя думаюць, не лайдакі і не філосафы.
Таму, мілы Гімпэлэ, куляй

чарку за чаркай. чарку за чаркай.
#верш
#госць
#Рыгор_Пъекагор

Пытанне

вітаю. пытанне. адказвайце шчыра.
хто хлусіць будзе - няхай возьмуць пранцы.
калі-небудзь вас цалавала дзяўчына
пяшчотна так, каб зводзіла яйцы?

каму адказвалі ўзаемна
на позыў сэрца і трошкі таза?
каму было ад пяшчоты цемна?
ну шо вы маўчыце? Мне таксама ніразу.

я ведаю шчасце яно схавана
яно дзесь між дарвінам і спадаром фрэйдам
пірамідай маслоў і бадхіссатвай
не апошняе месца заняў мендзялееў

таму за чарговай паразай кахання
я не чытаю самотных гісторый
мы ўсё адно вечна не будзем разам
а келіх гарэлкі заўжды са мною
#малюнак
#журавіна
Вітаю!
Гэта мая невялічкая спроба пазнаёміць вас з галоўнай гераіняй маёй гісторыі.
Вялікі дзякуй pramenčyk, за рэдакцыю маіх памылак!
#верш
#вікця_жытнік

ад болю ў сэрцы
дрыжыць усё цела
у ім трывога
за лёс і жыццё
я б яго вырвала
выкіну
у смецце ўвесь мой боль
але мне баліць не ў сэрцы
баляць тысячы душаў
у адной
баляць усе слёзы
ўсе раны
іх кроў апякае спакой
іх горыч
атрута адчаю
мяне забіваюць знутры
смерць нікога ўжо не пужае
страшна -
застацца жывым
#выраб
#госць
#Kot_de_Prince_Murasaki_Sin

Другая закладка таксама гатова!
#верш
#госць
#Хросная

Не пакідай, толькі не пакідай мяне
Я баюся зноўку застацца адна
Толькі тая ж ціхая шэрань у акне
І зноў дагарае агнём вясна.
Не кідай, не кідай ты мяне адну
Кайданы дарог натачылі свае нажы
А я зноўку гуляю з сабою у вайну
Дыхай разам са мной і нічога мне не скажы.
Я малю цябе, хоць забі мяне
Толькі не кідай мне балючых слоў
Я прайграю хутка ў сваёй вайне
І пайду тапіцца ў табе ізноў.
Я так баюся застацца сам-насам з сабой
І пачуць шэпт люстэрка сабе ў адказ
Пакахай, пакахай ты мяне такой
І мы патонем удвох пад мінорны джаз.
Я так баюся аднойчы пачуць цішыню,
Баюся сысці пасярод гульні.
І я малюся мінуламу дню
Хутчэй забыць аб наступным дні.
Я так баюся пачуць"прабач"
Да болю хапаю цябе за далонь
Мяне ў сэрцы сваім адзнач
Ці кінь яго ў жывы агонь.
Не пакідай, толькі не пакідай мяне
Я баюся зноўку застацца адна
Толькі тая ж ціхая шэрань у акне
І зноў дагарае агнём вясна.
#проза #казка
#госць
#Хросная

Дзяўчына, што трымала ў далонях сонца

Аднойчы, у краіне, дзе сонца свеціць некалькі нядзель, а грэе і таго меней, у краіне, дзе вецер дзьме ва ўсіх напрамках, жыла дзяўчына з валасамі, колерам падобнымі да самога сонца.
Дзяўчына, што хацела трымаць сонца ў далонях.
Яе лічылі дзівачкай і глядзелі з цікавасцю, але не слухалі.
"Нельга трымаць сонца, гэта супраць законаў фізікі!" - казалі адны. Дзяўчына загадкава ўсміхалася.
"Ты спаліш сябе!" - казалі другія. Але Дзяўчына не баялася агню.
"Ты не зможаш, ты ўсяго толькі слабая белагаловая!" - казалі трэція. Дзяўчына смяялася ім у твар.
І яна пайшла шукаць месца, дзе сонца апусціцца ёй у далоні.
Дзяўчына ішла і ішла, яе прыгожыя рудыя валасы сталі кароткія, гразь дарог асядала на адзежы, робячы яе шэраю, яе паліла сонца і дажджы
палівалі яе бруднай вадой. Дарожны пыл асядаў на яе скуры.
Дзяўчына прайшла тысячы дарог і аднойчы, стаміўшыся ісці па тысячы першай, прысела каля яблыні, што расла блізка.
Быў вечар.
На небе ззялі зоркі і неба было, быццам вялікі акіян.
Ціха стракаталі насякомыя, спявалі птушкі.
Дзяўчына закрыла вочы. А як адкрыла іх, прама да яе апускаўся шар. Ён быў руды, як валасы Дзяўчыны.
Ён рабіўся большы і большы, ззяў спакойным, утульным светам.
Дзяўчына працягнула далоні. І шар апусціўся на іх.
Яна трымала ў далонях сонца. Яно было не пякучае, яно не паліла. У руках было цяпло.
Зоркі пачалі нейкі карагод, яны змянялі сваё месца, пераліваліся, свет пачаў кружыцца. Знікла стомленасць, валасы распляліся, пыл пакінуў цела і душу.
Шырока адкрытымі вачыма глядзела Дзяўчына на сусвет і бачыла, як прылятае перад ёю гісторыя, як змяняюцца стагоддзі, як раскрывае зямля свае тайны.
Тысячы галасоў чула яна, тысячы галасоў звалі яе, спявалі ёй.
Тысячы далоняў цягнуліся да яе, хапалі за адзежу, прасілі прыйсці ў кола ці дапамагчы.
Сусвет змяняўся і яна жыла і замянялася разам з ім. Дзяўчына бачыла Мінулае і Будучыню. Усё ажыло. Усё памаладзела.
Паток нёс яе, а яблыня ціха шапацела, расказваючы казкі і запамінаючы новую казку...
На Зямлю апускалася ноч.