#верш
#Верас
Сусвет бясконцы.
І гэта адначасова і страшная, і прыемная думка.
Сузор’і, планеты, галактыкі —
Вочы слепіць ад такога хараства.
Сусвет бясконцы,
І я, нажаль, не маю тэлескопа
І не магу разглядзець усе ягоныя закуткі,
Але ўсё ж нейкім чынам бачу яго кожны дзень
У розных праявах.
Сусвет бясконцы,
Яго можна даследаваць і даследаваць;
І я лічу, што нам неймаверна пашанцавала,
Што ў глыбокай і вялікай пашчы космасу
Нашыя думкі, мары, надзеі
Чутныя і значныя.
Сусвет бясконцы —
Не толькі па-за планетай,
Але і на ёй.
(Людзі часам забываюць, які скарб яны ў сабе носяць).
Сусвет бясконцы:
Ён там, дзе мы былі,
Там, дзе мы ёсць,
І нават там, дзе нам яшчэ трэба будзе быць.
Сусвет
У нас
Саміх.
#Верас
Сусвет бясконцы.
І гэта адначасова і страшная, і прыемная думка.
Сузор’і, планеты, галактыкі —
Вочы слепіць ад такога хараства.
Сусвет бясконцы,
І я, нажаль, не маю тэлескопа
І не магу разглядзець усе ягоныя закуткі,
Але ўсё ж нейкім чынам бачу яго кожны дзень
У розных праявах.
Сусвет бясконцы,
Яго можна даследаваць і даследаваць;
І я лічу, што нам неймаверна пашанцавала,
Што ў глыбокай і вялікай пашчы космасу
Нашыя думкі, мары, надзеі
Чутныя і значныя.
Сусвет бясконцы —
Не толькі па-за планетай,
Але і на ёй.
(Людзі часам забываюць, які скарб яны ў сабе носяць).
Сусвет бясконцы:
Ён там, дзе мы былі,
Там, дзе мы ёсць,
І нават там, дзе нам яшчэ трэба будзе быць.
Сусвет
У нас
Саміх.
#верш
#Верас
"Пішы..."
Пішы!
Пішы ўсё, што не надыдзе
У паэтаўску няшчасну галаву.
Пішы!
Бо дадзена нам гэта
Ад Бога,
І ад неба,
Ад Сусвета —
Са словаў лоўкія радкі плясці
І цераз гэтыя радкі нясці
Любоў і шчасце, роспач і тугу — Думу цяжкую, і думу не адну.
Пішы!
Пішы аб радасці, аб горы,
Аб невысновае свае,
Таемнае журбе...
Пішы, паэт!
Бо калі не ты напішаш —
То хто ж напіша за цябе?
#Верас
"Пішы..."
Пішы!
Пішы ўсё, што не надыдзе
У паэтаўску няшчасну галаву.
Пішы!
Бо дадзена нам гэта
Ад Бога,
І ад неба,
Ад Сусвета —
Са словаў лоўкія радкі плясці
І цераз гэтыя радкі нясці
Любоў і шчасце, роспач і тугу — Думу цяжкую, і думу не адну.
Пішы!
Пішы аб радасці, аб горы,
Аб невысновае свае,
Таемнае журбе...
Пішы, паэт!
Бо калі не ты напішаш —
То хто ж напіша за цябе?
#верш
#Верас
"Хвароба"
Неўзабаве вясна —
Гэта быццам прачнуцца
І ўбачыць той час, што праз пальцы ўцёк.
Ужо тут няма, яму не вярнуцца;
Абрыс ягоны я бачу здалёк.
Завіруха і дождж, прыпынак любімы,
Стамлённы завулак і рэдкі снег на даху...
Ты прабач мяне, друг дарагі мой:
Я зараз хварэю (зусім крыху).
Боль увесь час мне грудзі сціскае,
Шум у галаве, і ўвушшу звініць,
Наогул, я зараз быццам губляю
Сэнсу жыцця нябачную ніць.
Нічога! Прарвуся, усё будзе добра;
Даколе жыцця майго ніць не рвецца;
Хочаш жыць — то ўмей вярцецца,
А перашкоды — туманны вобраз...
З сілай волі, малітвай маёй я ніколі
Не апынуся зусім на дне.
А ты, калі ласка, друг мілы,
Толькі
Чакай
Мяне.
──────≪✷≫──────
#Верас
"Хвароба"
Неўзабаве вясна —
Гэта быццам прачнуцца
І ўбачыць той час, што праз пальцы ўцёк.
Ужо тут няма, яму не вярнуцца;
Абрыс ягоны я бачу здалёк.
Завіруха і дождж, прыпынак любімы,
Стамлённы завулак і рэдкі снег на даху...
Ты прабач мяне, друг дарагі мой:
Я зараз хварэю (зусім крыху).
Боль увесь час мне грудзі сціскае,
Шум у галаве, і ўвушшу звініць,
Наогул, я зараз быццам губляю
Сэнсу жыцця нябачную ніць.
Нічога! Прарвуся, усё будзе добра;
Даколе жыцця майго ніць не рвецца;
Хочаш жыць — то ўмей вярцецца,
А перашкоды — туманны вобраз...
З сілай волі, малітвай маёй я ніколі
Не апынуся зусім на дне.
А ты, калі ласка, друг мілы,
Толькі
Чакай
Мяне.
──────≪✷≫──────
#верш
#Верас
"У тужлівай песні вятроў зімы суровых..."
У тужлівай песні вятроў зімы суровых
Супраць прыроды, супраць слыху я грашу,
І, калі просяць напісаць, што чую ў ёй я,
Усё ўпарта пра цурчанне ручая пішу.
Пішу пра спевы птушак, пра дубровы
І пра далёкую, златую сенажаць...
Пішу пра летні дзень, дзень знойны й новы,
Мне да яго ўжо амаль рукой падаць.
Пішу пра лісця перашэпт,
Нямую песнь нагрэтых камянёў,
Пра рэчкі, што бягуць шпарчэй,
Пра ранішнія спевы салаўёў.
Гудуць вятры і звучна, й грозна;
Сяджу ў ціхім класе я каля аконца.
Гляджу на гразь, на шэра неба позне,
І рука сама сабой выводзіць: "Сонца..."
Здалёк я чую музыку зямлі,
Птушак спевы, смех мяккага ветру...
Чакаць у мяне няма ўжо сіл;
Хутчэй бы дыхнула
Лета.
──────≪✷≫──────
#Верас
"У тужлівай песні вятроў зімы суровых..."
У тужлівай песні вятроў зімы суровых
Супраць прыроды, супраць слыху я грашу,
І, калі просяць напісаць, што чую ў ёй я,
Усё ўпарта пра цурчанне ручая пішу.
Пішу пра спевы птушак, пра дубровы
І пра далёкую, златую сенажаць...
Пішу пра летні дзень, дзень знойны й новы,
Мне да яго ўжо амаль рукой падаць.
Пішу пра лісця перашэпт,
Нямую песнь нагрэтых камянёў,
Пра рэчкі, што бягуць шпарчэй,
Пра ранішнія спевы салаўёў.
Гудуць вятры і звучна, й грозна;
Сяджу ў ціхім класе я каля аконца.
Гляджу на гразь, на шэра неба позне,
І рука сама сабой выводзіць: "Сонца..."
Здалёк я чую музыку зямлі,
Птушак спевы, смех мяккага ветру...
Чакаць у мяне няма ўжо сіл;
Хутчэй бы дыхнула
Лета.
──────≪✷≫──────
#верш
#Верас
***
Вось было б можна
Абняць увесь свет,
Абняць зоркі.
Але абдымкі мае
Сухія і няёмкія,
І сэрца маленькае,
І няма ў ім столькі любві.
Але я ўсё ж спадзяюся,
Што хоць колькі той любві засталося,
І я пасаджу яе ў сваёй душы
І буду вырошчваць;
Дазволю яе караням абхапіць сэрца,
Каб у адзін цудоўны дзень
За маёй спінай распусціліся моцныя крылы
І пакрылі б увесь свет
Любоўю.
──────────≪✷≫─────────
#Верас
***
Вось было б можна
Абняць увесь свет,
Абняць зоркі.
Але абдымкі мае
Сухія і няёмкія,
І сэрца маленькае,
І няма ў ім столькі любві.
Але я ўсё ж спадзяюся,
Што хоць колькі той любві засталося,
І я пасаджу яе ў сваёй душы
І буду вырошчваць;
Дазволю яе караням абхапіць сэрца,
Каб у адзін цудоўны дзень
За маёй спінай распусціліся моцныя крылы
І пакрылі б увесь свет
Любоўю.
──────────≪✷≫─────────