Новы свет 🌞
675 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Барыс_Ліцьвінчук

"Навокал лісьце падае"
Навокал лісьце падае, вось восень у двары,
Навокал лісьце падае, тут птушкі-песьняры,
Навокал лісьце падае, мітусіцца кругом,
Навокал лісьце падае, хапаецца віхром,
Навокал лісьце падае, васéньскі карагод,
Навокал лісьце падае, хай падае штогод.
Навокал лісьце падае, зямля пад їм гарыць,
Навокал лісьце падае ды вéтка шапаціць.
Навокал лісьце падае, а хуценька зіма,
Навокал лісьце падае, ня страць час задарма,
Навокал лісьце падае, прырода — наш мастак,
Навокал лісьце падае, чуваесься ты як?

──────≪✷≫──────
Тэлеграм-канал
#Барыс_Ліцьвінчук
https://t.me/licvinczuk

Маö сэрца біéцца ў такт зь Беларусьсю


Маö сэрца біéцца ў такт зь Беларусьсю,
Маé думкі ляцяць на крылах беласьнéжныхх буслоў,
Мая кроў ліéцца па рэчках, дзе ня крочыў і сам Ісусе,
А мой голас сьпявае пазлам, складаным з тысячаў слоў.
Я прысьвячаў сваé вéршы людзям зямлі руплівай,
Што працуюць, каб мы дажылі сягоньняшні вéк
Я плаваю думкамі ў шопаце салаўїным
Той кут, дзе я адчуваю, што я — чалавéк.
Гэта край, дзе нашыя гéрбы з-пад узвышшаў лунаюць,
Гэта край, у якім маладосьць пражылі мы сваю,
Гэта край, дзе нават маланка танчучы палае,
Гэта край, дзе ў труну ўпасьці страшна ня стане,
Гэта край, пéсьню якога сьпяваем мы па жыцьцю.
Я мару гэтымі палямі,
і далячынямі, прудамі
Я ў хараство яго няспыннае гляджу
Хаджу няспыннымі палямі, якіх на ўсö жыцьцö хапае
Я нават тут лянюсь, я нават тут ляжу.
Маїм ныркам тут ніколі не бракуе павéтра
Бо яго баранілі з-пад мужыцкіх кальчуг,
Тая старонка, якую магу запомніць я да сантымэтра
Бо тут скарб — кожны ліст, кожны лéс, кожны луг.
Дзе яшчэ ты такі небасхіл на зямлі паглядзіш?
Дзе яшчэ музыку будзеш слыхаць у мыканьні кароў?
Дзе яшчэ, у якім куце такіх шчасных людзяў зацьміш?
Дзе яшчэ насалодзісься пахамі блакітных васількоў?
Больш нідзе не пабачыш у сьвéце капыты ганарлівых зуброў.
Тут вада быць крышталь, які шкляна блісьціць,
Тут калосьсе на нівах златых шапаціць,
Тут дзяўчыны й хлапчукі — і öсьць пазалота
Гэты край у сябé таїць бéзьліч употаў.
Ты — родны кут. Цябé не прадамо ніколі
Ты — наша любоў, і каханьне, й пустэча, й роспач — і ўсö наяву
Ад найпéршага да апошняга водбліску лякарнай жырандолі
Я тут мару, жыву, і, напэўна, памру.

──────≪✷≫──────
#верш #Барыс_ліцьвінчук

Мінуламу сябру?

Колькі наўпроста страчаных словаў,
Колькі сакрэтаў уцяклі ў нябыт...
Крывавыя сілы са мной робяць змову,
Каб кінуць мой талент да конскіх капыт.

Ты вéрыш, што Богам зьяўляесься ты,
Ты вéрыш, што лöс вырашаеш,
Прытым апрануў на сваö цела шчыт —
Наўмысна мянé выракаеш.

Ці здраднікам будзеш, манкуртам ці ёсьць
Ты разам зь не сваей сябрынай?
Нібы аддаéсься за тлустую косьць
Увагі ты прагнеш злачыннай.

Помніш, дубраву як ту адчынілі?
Хадзілі пад горад глядзець у трубу?
Мы былі вар'ятамі, усö ўчынілі,
Нажаль, табе чхаць на чужую жальбу.

Маглі размаўляць мы пра што заўгодна
І думалі мо, што яно так паўсюль.
Для нас то зьяўлялася цалкам прыродна
Нібы мы знаем усö, а было йно дакуль...

Дзівак ты, малéц мой, дзівацкі юнак,
Хай сам нат таго не пабачыў.
Ты зьдзéйсьні яго, мо зь цябеéвыйдзе маг,
Пакуль над магілай ня лöтаюць грачы.

Чаму сам ня вéрыш ва ўласна свой талент,
Чаму ўсі павінны павéрыць?
Табé кінуць у косьцер драўляных палéн,
Ляноту тваю разнасьцéжыць

Я посьпехаў зычу на лöс твой тугі,
Жыцьцö ты сваö разбалакай.
У адказ табé прыляціць са смугі
Планамéрнае слова "Дзякуй"'
#верш
#Барыс_Ліцьвінчук

Мроя


Шляху назад ужо няма,
Знайшоў я ў гэтым сваю волю.
Ператаптаная сьцяна
Вядзé ў країну маїх мрояў.
І на сутоньні ліхтар зьзяе,
Нібы надзéю набываю.
Нібы ня марны спадзяваньні.
Перажыву я і растаньні,
Але растацца не змагу
С сваїмі марамі і думка
Раздыме кожную тугу,
Нібы туга і öсьць задумка...
Як забуйнуе карабéль
У віры воднага спакою
Ты не хвалюйся, проста вер
І ў вады öсьць свая мроя.

──────≪✷≫──────
тг-канал