Новы свет 🌞
681 subscribers
609 photos
10 videos
2 files
494 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#афікс (aka #бурбалка)

Аўтарка агіткі "Мне гідка — нам гідка!"

адшукаўшы ціхі схоў, ночы покрывам
знову пачынаю шоў. гэтым творывам
засяваю ворыва, пахаваўшы норавы
акрываўленых багоў варагінь і ворагаў.

крочу знову між радкоў,
пакідаю тут закладку.
не чытае там ніхто,
акрамя ахвяр парадку.
пэўна, будзе їншы дзень.
пэўна, будзе радасна.
можа, я памру за цень.
можа, і ад старасьці.

атамы старонак аддаюць араматы нам:
літаркі аб тарку тру — чэргі аўтаматныя
ў тых, хто там таматамі грозіць у адказ ды просіць —
їм празь сьлёзы лёзы словаў дораць залатую дозу.

пачынаю новы том —
новы том той абы-што,
абы-хто ўжо ўсё адно
ўсё прайгралі ў тым лато.
я сама сабе ня веру,
мы даўным-даўно пад цемрай,
мы сам-насам, мы адны —
я сабе пішу лісты.

ну? што гэта за бруд? кура‌м на спуд?
спам, флуд, мяне бярэ скрут —
рытм сапсуты, рыфмы — сюд-туд —
гукаў банкрутка — прысуд — мут!

твор — падробка,
твор — у топку.
вып'ю стопку.
вып'ю стопку.
нетаропка:
розум крохкі.
розум дрогкі.
розум лёгкі.

то канец кар'еры каралевы на паперы,
што ня скокне ўраз з кватэры ды ў кар'еры
па законе аб ахове працы — мы цяпера
ў дзіўнай эры: сьвет — фанера, я — афера.
каму авацыї?

лэдзі на балоце брэньдзі — даведзена
да адчаю ведзьма літарак ад аз празь ведзі
літаральна трэці дзень вершы вярэдзяць
нешта ўсярэдзіне... жаласнае гледзіва.
(жаласнае гледзіва)

канец разьдзела
можаце йсьці
аркуш.txt
de
літ.
#верш
#афікс

не забывай

Не за                             Не
        будзь       забудзь        Ты
                — не                       тым
                   адны              на гэ
                Ня       На сьвеце
          будзеш
          ніколі
               І
               не на тым
                       Не за
              Не за     будзь — не адны
       Не за      будзь — не адны
Не            будзь — не адны
       за
          бывай
#афікс
#верш

А І Б

Неяк А, і І, і Б
Селі разам на трубе.
«А — упала,
Б — прапала…», —
Так казала І ў судзе…

──────≪✷≫──────
#верш
#афікс

Адмаўленьне

Ну, насамрэч, ня ўсё так дрэнна.
І дрэнна, насамрэч, ня так.
Жыцьцё — ідзе. Далей, напэўна.
Працуе шэранькі мастак.

Нялёгка, так, бывае горай.
Бывае й лепш — тут як каму.
Камусь дадуць плячо-апору.
Камусь адным каваць труну.

Канешне, можна тут упасьці.
Абрыў высокі, гэта факт.
Мінаючы сьцяжынкі жарсьці,
Ісьці прасьцей. Павольней такт.

Я спраўлюся, як і заўсёды.
На назву верша не зважай.
Вакол цудоўная прырода.
Бязгучны лес. Стаїць ручай.