Новы свет 🌞
711 subscribers
627 photos
10 videos
2 files
519 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Бурбалка

На баль елкі

Рой — думак
Два — страхаў
Ні — чога
Да — краху
Не — яшчэ
Мо — жна
Мо-
-жна
жыць.


Пачата ўсё ды зьмешана
Нічога не завершана
Паблытана забыта а-
бабіта быту бітумам

Як доўга гэта цягнецца
Калі настане раніца
Падчас начы адчайнае
Спачну я ці счаўраю я

Рой — думак
Два — страхаў
Ні — слова
Ні — лахаў
Толь — кі на-
-Дзе — я
Дзе я
Тут


Я зазвычай маўчу, не кажу лішніх словаў
Востры мой язык заўжды напагатове
Выдаць колкі жарт, раскрываючы сакрэты
Хіба каму патрэбныя драўляныя манеты

Часам падаецца, што ведаю я болей
Чым варта мне было б, каб быць душой на волі
Часам падаецца, што дасягнуты столі
Апушчаныя долу, памятаць каб, хто я

Рой — думак
Два — страхаў
Паў — зе
Чарапаха
Паўз — змрок
Паў — крок
Пакрысе
Цячэ
Цурок


Пад вачыма вузкія колы інтарэсаў
Асабісты дзёньнік — пылу пад завесай
Пошук ідэнтычнасьці, пошук свайго месца
Хованкі з рэальнасьцю, мовы куламеса

Празрыстыя мэты на белым фоне
Нікому не заўважны, схаваны ў антрэсолі
Простае мае быцьцё шмат каму мазоліць вочы
Забыцьцё ці небыцьцё... "За быццё" гучыць сьвяточна

Рой — думак
Два — страхаў
Сей — горкі
Жні — гмахі
Бі — цем-
-Рубі — праўду
Бі — ху ю ўонт
Ту
Бі
#верш
#госць
#Бурбалка

Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
І побач упрыцірку
Ідзе чарговы дзень

Ён быццам пад капірку
Учорашняя сьцень
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку

У часавую дзірку
Прывёў жыцьця прамень
Чарговы дзень у цырку
Вакол яго пляцень

Хай справы тыя дрэнь
І ліха хай ушыркі
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
#верш
#госць
#Бурбалка

МыТут

Шэрае надвор'е, настрой ня айс
Асаблівы сум спараджае вершаlines
Вершаліны дум б'юцца ў галаву
I love you або заб'ю — мілы родны кут

Тут пачынаецца зь яскравых загалоўкаў
Раніца — даўно ня з кавы. Хтось алоўкам
Піша планы на бліжэйшы тыдзень, дзень
Тут не адкрываюць дамафоны на {дзінь-дзень}

Дзьверы адчыняюць часам, зрэшты, без ключоў
Бацька звоніць сыну ў школу, каб дамоў хутчэй прыйшоў
Трэба маці адшукаць, як і што ёй перадаць
Паглядзі ты за сястрычкай, буду позна, дай мне пяць

Пяць, і пяць, і пяць, і пяць
Грошы ёсьць. Пайду гуляць
Двое содняў не пятнаццаць
Дайце, дзеці, вас памацаць

Красіць наш архіпелаг
Выцьвілы на сонцы флаг
Флагі тут на кожным кроку
Крамы з флагам ці з вырокам

Гэты горад мае гонар
Хоць падобна ўсё на хорар
Цягнікі — бітком вагоны
Хоць на вуліцах нікога

Тут сяброў ня так і многа
Шмат зь іх выбрала дарогу
Хто раней, а хто пазьней
Стома, страх і рух падзей

Станцыя Пушкіна, станцыя Фрунзэ
Недзе ўнутры ўсё более фузу
Дух падтрымае Купалаў слупок
Хутка ўжо выхад на правы бок
#Бурбалка
#верш
#госць

Пятага лютага

⚠️ верш можа быць траўматычны

Пятага лютага — твой дзень.
Пятага лютага — твой цень.
Пятага лютага — цябе ня стала.
Пятага лютага — цябе нястала.

Серада. Будзень. Сышоў студзень.
Чорная раніца. Такіх яшчэ будзе.
Плачуць настаўніцы, сяброўкі, іншыя.
Усе іншыя. Ці быў іншы я?..

Мы ведалі адно аднога, сядзелі разам,
Былі ў кінатэатры, ты ў гасьцях аднаго разу,
Жылі мы побач, мне з акна відаць твой дом.
Усё яшчэ відаць. Усё яшчэ акно.

Тут не было рамантыкі ці чагось гэткага,
Было толькі сяброўства паміж падлеткамі.
Класам да цябе хадзілі, калі ты зламала сьпіну,
У цябе яшчэ была марская сьвінка скіні.

Ты пырскала вадой, было непрыемна.
Цябе дражнілі ў класе. І я. Дарэмна.
Чаму я зь імі быў. Чаму тады ня зьнік.
Дзе быў тады мой розум. Калі пайшоў адлік?

Я дрэнна памятаю, што тады было. Мы
Ня гутарылі больш з тады. Ты
Абрала паралельны "Б", а я
Застаўся ў сваім "А".

Пятага лютага. Хтосьці ўсім кажа навіну.
Я не разумею, ня веру, прымаю. Дзіўна.
Думалі, спазьняецца. А ты сьпяшалася.
Хтось кагосьці абдымае. Сьвятлее раніца.

Усім было блага. Кагось адпусьцілі з урокаў.
У мяне страх са сьмехам. Я абразіў сяброўку.
Гэты дзень не забыць. Гэты дзень — гэта ты.
Гэты дзень не адпусьціць ніяк праз гады.

Гэта быў вечар. Усе мы ў царкве.
Ва ўсіх у нас кветкі. Звычайна па дзьве.
Стаім вакол труны. Вочы — на твар,
Хтосьці заплача. Нервы бы з карт.

Гадзіну ці болей. Стаіць, хто можа.
Бацькі стаяць долей. Пакінулі ложа.
І ноч. І ранак. І быццам наноў.
Зь месца пустога ня зрушыць вачоў.

Празь месяцы чуў, ты рэзала рукі.
Жыцьцё апынулася горкай прынукай.
Радок у журнале зь імем адсутнага.
Імем тваім. Імем пятага лютага.
#верш
#афікс (aka #бурбалка)

Аўтарка агіткі "Мне гідка — нам гідка!"

адшукаўшы ціхі схоў, ночы покрывам
знову пачынаю шоў. гэтым творывам
засяваю ворыва, пахаваўшы норавы
акрываўленых багоў варагінь і ворагаў.

крочу знову між радкоў,
пакідаю тут закладку.
не чытае там ніхто,
акрамя ахвяр парадку.
пэўна, будзе їншы дзень.
пэўна, будзе радасна.
можа, я памру за цень.
можа, і ад старасьці.

атамы старонак аддаюць араматы нам:
літаркі аб тарку тру — чэргі аўтаматныя
ў тых, хто там таматамі грозіць у адказ ды просіць —
їм празь сьлёзы лёзы словаў дораць залатую дозу.

пачынаю новы том —
новы том той абы-што,
абы-хто ўжо ўсё адно
ўсё прайгралі ў тым лато.
я сама сабе ня веру,
мы даўным-даўно пад цемрай,
мы сам-насам, мы адны —
я сабе пішу лісты.

ну? што гэта за бруд? кура‌м на спуд?
спам, флуд, мяне бярэ скрут —
рытм сапсуты, рыфмы — сюд-туд —
гукаў банкрутка — прысуд — мут!

твор — падробка,
твор — у топку.
вып'ю стопку.
вып'ю стопку.
нетаропка:
розум крохкі.
розум дрогкі.
розум лёгкі.

то канец кар'еры каралевы на паперы,
што ня скокне ўраз з кватэры ды ў кар'еры
па законе аб ахове працы — мы цяпера
ў дзіўнай эры: сьвет — фанера, я — афера.
каму авацыї?

лэдзі на балоце брэньдзі — даведзена
да адчаю ведзьма літарак ад аз празь ведзі
літаральна трэці дзень вершы вярэдзяць
нешта ўсярэдзіне... жаласнае гледзіва.
(жаласнае гледзіва)

канец разьдзела
можаце йсьці
аркуш.txt
de
літ.