Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
13 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#проза #скатазаўра

не паверыце, я яшчэ жывая.

Абдыманкі?

крок за крокам. па вуліцы. хвілінка на падумаць. спыніцца каля знаёмай кавярні. унутры ціхая і спакойная музыка. зусім супрацьлеглая майму стану зараз. вочы засцілае незразумелым туманам. вось-вось і заплачу. зайсці. купіць какаву.

цеплыня ад кубачка прыемна грэе рукі, замерзлыя ад зімовага холаду. але сэрца нішто не грэе. яно разрываецца на малюсенькія шматочкі, але працягвае працаваць. нішто не можа суняць боль. ён адгукаецца нейкім грукатам у галаве. трывожна. горка. прыкра. не разумею. цяжка дыхаць. цяжка размаўляць. саджуся. маўчу. п'ю какаву. я адна ў незнаёмым горадзе. як мяне сюды прынесла? што меня сюды прынесла?

боль. боль, які нельга стрымаць. слёзы, якія таксама я не магу больш трымаць унутры сябе. і ўсё роўна мне, што вакол мяне людзі. ім таксама ўсё роўна на мяне.

пяшчотны дотык. рука на плячы. дзяўчына. незнаёмая. зялёныя вочы глядзяць на мяне. такія цёмныя, нібыта гушчар самага непраходнага лесу. ніколі такіх не бачыла.

- абдыманкі? - пытаецца яна.

я ківаю і падымаюся з крэсла. яна абхоплівае мяне рукамі і гладзіць па спіне. я адчуваю цеплыню і ўтульнасць.

думаю. хвіліну. другую. яна ўсё яшчэ побач і ўсё яшчэ абдымае мяне, пакуль я рыдаю ёй у плячо.

думаю, як странна ўвогуле такі доўгі час абдымацца з незнаёмкай. я раблю крок назад і ціхенька адказваю:

- д-дзякуй...

- такія прыгожыя дзяўчыны не павінны так горка плакаць, - кажа мне яна, - ніводная не заслугоўвае таго болю, што ім прыходзіцца адчуваць.

я маўчу, не ведаючы, што казаць. што я ёй адкажу?

- сонейка... - яна глядзіць на мяне, - ведай, што, як бы дрэнна зараз не было, хутка стане лепей. нашая псіхіка мае здольнасць прыспасобіцца да ўмоў жыцця. калі нават сама праблема не сыдзе, табе хутка стане прасцей яе ўспрымаць. усё будзе добра, павер мне.

- веру... - ціхенька адказваю я. - трэба толькі перачакаць.

яна абдымае мяне на развітанне, я сціпла ўсміхаюся.

а потым зноў. крок за крокам. па вуліцы. халодны вячэрні трамвай. за вакном незнаёмы горад. вакол незнаёмыя людзі. і нікому няма ніякай справы да іншых. рух. бясконцы.

усё яшчэ балюча, але крыху меней. абдыманкі. з незнаёмым чалавекам. хоць камусьці не ўсё роўна на стан іншых. мала такіх людзей. вельмі мала.

вакзал. чарга. здаю квіток дадому. не буду вяртацца. не хочу. мабыць гэта крок да новага жыцця. мабыць тут я стану шчаслівай.

я працягну ланцужок добрых спраў, пабачыўшы іншую дзяўчыну ў слязах па дарозе з вакзала.

- абдыманкі? - спытаю я, думаючы пра тое, што дабро заўсёды павінна вяртацца людзям дабром.

і яна згадзіцца.

пачнецца бясконцае кола, але мабыць яно даўно пачалося. мабыць такая самая сітуацыя здаралася і з той самай дзяўчынай, якая змагла падтрымаць мяне.

мабыць гэтыя абдыманкі ў метро дапамогуць гэтай дзяўчыне. мабыць я стану лепей, калі буду дапамагаць іншым.

а кола дабрыні павінна рушыць далей, змяняючы сусвет, людзей і робячы іх менш абыякавымі да іншых

падтрымаць на ао3:
https://archiveofourown.org/works/43412538
#верш #скатазаўра
разумейце гэта, як хочаце

***
у пошуках новага лета
нам трэба бегчы далей,
у пошуках новага сэнсу,
нам трэба падняцца раней.

шукаючы новае шчасце,
будуем у пустэчы дом,
забыўшыся на нянасці,
разам далей ідзём.

ламаем галовы, марым,
спаткнемся мы незнарок,
бывае. ўсё адно - устанем
і зробім наперад крок.

p.s. я або не пішу нічога шмат часу, або два дні запар. я. такая я. нічога незвычайнага, я хутка зноў знікну

асабісты канал: @skatazaura
#верш #скатазаўра

мінулае часам трымае цябе,
ні крока наперад - як не сарвацца?
ні шанца, ні моманта не даецца табе,
я за ўспаміны не павінна трымацца.

як я павінна рушыць далей?
як у той пастцы не затрымацца?
як зрабіць крок, калі думак вулей?
як парваць путы, як адарвацца?

хвіліна на роздум.
няўпэўнены крок.
палонены розум.

пучына. на скрыжаванні дарог.

у думках застацца?
ці трэба змяняцца?

новыя справы чакаюць далей.

ці будзе там лепей?
ці ёсць сэнс застацца?

ці трэба яно мне?
ці варта вяртацца?
легчы на дне?
з сабою спрачацца?

мінулае часам трымае мяне.
я крочу наперад. я не павінна сарвацца.
я не павінна валяцца на дне.
с самою сабою часам трэба спрачацца.
#ADM
#верш
#Максім_Крывіч #Вальдэмар_Громаў #Nichto_Absalutna #Алесь_Гулевіч #скатазаўра

”Што напісана пяром...”

Разам з нашымі паэтамі мы арганізавалі невялікую выставу творчых работ. Аднак, як вы маглі заўважыць, наша выстава не засталася без сваёй асаблівай цікавасці.

Мы думаем, ніхто не будзе спрачацца: заўсёды цікава глядзець на творы, якія напісаны аўтарам ад рукі. У тэксце, здаецца, з'яўляецца нейкая свая душа.

Почырк аўтараў, дарэчы, з'яўляецца даволі цікавым прадметам даследавання. Ён можа расказаць шмат чаго пра самога аўтара, і ў некаторых выпадках нават лепш за аўтабіяграфію.

• • • У каментарах пакінем фота лепшай якасці!
#проза #скатазаўра

Калядны цуд

"Цынамон, мандарыны, апельсіны, елка, імбірнае печыва, какава, глінтвейн.

Што можа быць лепш за сумесь гэтых пахаў з каляднымі песнямі і святлом ад гірляндаў?

У гэты час здаецца што ўсе навокал самыя шчаслівыя ў свеце і мне цёпла"


https://archiveofourown.org/works/43859124.

Гэта невялікая (адносна) замалёўка пра тое, што часам людзям трэба верыць толькі ў цуды. Трохі пра камфорт, утульнасць і нечаканасці
#верш #скатазаўра

Каханне. Перакананне. Выпрабаванне. Расчараванне.

Каханне.
Дзе каханне?
Дзе тваё каханне?

Пытаюся часам я, блытаючыся ў словах.
Маё жыццё пахне яе парфумай і лісцем.
Я не ведаю, чамусьці кляновым.

Перакананне.
Бессэнсоўнае перакананне.
Што нешта можа палепшыць боль адчування.

Тут - хворае сэрца з незагойнай ранай
Там - ты хаваешся за сцяной так званай.
Тут - клопат і татальная разгубленасць.
Насупраць - толькі абыякавасць і грубасць.

Выпрабаванне.
Няспыннае выпрабаванне.

Колькі словаў любоўных да твайго дакранання?
Колькі крокаў па шклу мне да твайго кахання?

Не будзе адказу ні на адно пытанне.
Далей - толькі расчараванне.

Бясконцае расчараванне.

13.02.2023
#скатазаўра #пераклад #фанфік #геншын #GenshinImpact

Вітаю, на сувязі скатазаўра. І я вырашыла паспрабаваць сябе ў перакладах, і для першай сур'ёзнай працы абрала не абы-што (невялічкую замалёўку), а велізарны максі-фанфік па геншыне.

Сайна/Цігнары
NC-17
Ад ворагаў да каханых

урбан-фэнтэзі!AU пра пустынныя легенды, якія ажылі, магільні, пагоні, вымушанае супрацоўніцтва и прагу нажывы, якая ператвараецца ў нешта большае.

Аўтар арыгінала - imbres (ao3)

Ужо даступная для чытання першая частка.

Чытаць па спасылцы:
https://archiveofourown.org/works/49929019/chapters/126051721
#верш
#скатазаўра

Адно расчараванне ў вачах людзей!
Я бачыла! Я ведаю! Я адчувала!
У тых вачах - ні спадзяванняў, ні надзей.
Я бачыла! Я ведаю! Я адчувала!

Сярод такіх, людзей расчараваных,
Мы ходзім, блудзім у пошуках надзей,
Шукаем лёс, усім нам наканаваны,
Бо людзі не ўмеюць без людзей,
Без словаў, думак быццам бы арыштаваны.
Адзін у свеце, згублёны карабель,
Плыве па хвалях, у бясконцым акіяне.
Але мы людзі - і не можам без людзей,
Сваіх мы знойдзем, тых наканаваных.

16.09.2023

Патлумачце самі як хочаце, бо я сама не ведаю, як гэта тлумачыць

Рытмы і рыфмы рэст ін піс
#скатазаўра #верш

Сэрца, ну давай без fall in love'аў
Без october'аў, без болю, girl in red.
Сэрца, даражэнькае, без пазлаў,
Я стамілася імчацца за табою услед.

І, мазгі, давайце без кахання,
Без пачуццяў, думак і паўслоў,
Добра мне жывецца без пытанняў,
Дзе і як знайсці сваю любоў.

Ну і, думкі, вам не трэба бегчы,
Несучы мяне ўдалячынь,
Не жывіце толькі для сустрэчы,
Не шукайце сэрца гаспадынь.
#верш
#скатазаўра

Ты сустрэнь мяне на змярканні,
Там, дзе неба гарыць агнём,
Ты сустрэнь мяне без пытанняў,
Там, дзе я буду гарэць табой.

Сустракай мяне на змярканнях,
Там, дзе вочы гараць табой,
Не заві толькі гэта каханнем,
Лепш пакліч мяне проста дамой.

І давай будзем крочыць па сцежках,
Размаўляць пра ўсё, ні пра што,
Я запомню у часу адрэзках,
Як мне добра было з табой.

Я запомню кожнае слова,
Кожны міг і секунду - увесь час,
Хай гады і гадзіны, хвіліны
Будуць момантамі толькі для нас.

Хай цячэ гэты час мімалётна,
Не спыняйся ніколі - ідзі,
Хай глядзіць на цябе навакольны,
Хай клакоча сэрца ў грудзі.

Сустракай мяне на змярканнях,
У гэты дзень, гэты міг, гэты час,
Прыязджай да мяне на світаннях,
Гэты час будзе важным для нас.

Хай палае сэрца ў грудзях,
Хай гарыць унутры да тла,
Хай ніколі халодна не будзе.
Хай тут будзе крыху цяпла.

Хай патнеюць твае далоні,
Хай кідае ў холад і ў жар,
Хай канца не будзе ніколі,
Хай гарыць у грудзях пажар.

Ты сустрэнь мяне на змярканні,
Там, дзе неба гарыць агнём,
Правадзі мяне на світанні,
Толькі дом мой побач з табой.

• • •
X.com (Twitter)
• • •
#верш
#скатазаўра

x.com/nastaskatazaura

***

"маладыя павінны пісаць пра каханне"
ну я і пішу, хоць насамрэч не вінная.
пішу пра каханне, сустрэчы, расстанні.
пра неразуменне, пустэчу, скананне.

пра думкі, што вецер разносіць па свеце.
пра частку мяне, што засталася ў леце.
пра адчуванні: чужыя і ўласныя,
пра выпрабаванні: старыя і сучасныя.

пра бессэнсоўнасць і абыякавасць,
пра розуму з'езд, дурную прывязанасць.
пішу пра сябе, пішу і пра іншых,
пішу пра сусвет, дзе ёсць другі-трэці-пяты лішні.

пра прыярытэт, якім я ніколі не стану.
для ўсіх я заўсёды адна з варыянтаў.
ці нават не так. заўсёды не ў спісе.
лішняя з лішніх, заўсёды ўнізе.

я немагчымасць і неверагоднасць.
нібы да ўзаемнасці прафнепрыгоднасць.
заўсёды сустрэча - ніколі спатканне.
заўсёды сяброўства - ніколі каханне.
#верш
#скатазаўра

x.com/nastaskatazaura


зімовы холад ахутаў плечы,
рукі ў кішэні - я без пальчатак.
добры настрой? чэрці з'елі.
пакінулі сум у дадатак.

батарэі зусім не грэюць,
цыгарэта ў змерзлых пальцах.
спаліцца. забіцца. забыцца.
вышываеш на старэнькіх пяльцах.

забыцца. не памятаць болей.
сагрэцца. пазбегнуць болю.
я мару пра сустрэчу з табою,
і каб не змерзнуць здолець.

сустрэцца. спаткацца. вясною.
мне так падказалі карты.
наваражылі сустрэчу з табою.
у нейкім маленькім парку.

нічога. ніяк. ніколі.
разам з вясною лета.
нічога. ніяк. ніколі.
мне не хапае паветра.

восень. пажоўклае лісце.
на небе не бачна зорак.
надвор'е прымусіла гнісці
са словам у грудзях - ніколі.

зіма. маразы. задрала!
карты нахабна хлусяць.
няма ні вясны, ні парку,
калі ўжо мяне адпусціць?

а мабыць не карты хлусяць?
мабыць, вясна не тая?
мабыць яшчэ ўсё будзе?
і снег на душы растае.