Новы свет 🌞
701 subscribers
615 photos
10 videos
2 files
505 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#пераклад #кіно
#Arciom

Першы фільм сусветна вядомага рэжысёра Дарэна Аранофскі пра паранаідальнага матэматыка, які шукае ключ, што адкрые ўніверсальныя заканамернасці ў прыродзе, і ў сваіх пошуках сутыкаецца з уол-стрыцкімі брокерамі і артадаксальнымі габрэямі, якія спрабуюць выкарыстаць ягоныя адкрыцці сабе на карысць.

Глядзець у маім перакладзе і агучцы: https://znichka.space/movie/pi

• • •
Telegram
Youtube
• • •
#пераклад #кіно
#Arciom

Гісторыя сям'і пурытан, змушаных з'ехаць са свайго мястэчка. Яны селяцца на хутары на краі леса і спрабуюць уладкаваць сваё жыццё на ферме. Але злая сіла, што хаваецца ў лесе, ніяк не пакіне іх у спакоі.

Глядзець у маім перакладзе і агучцы: https://znichka.space/movie/viadzmarka_falklor_novaj_anhlii

• • •
Telegram
Youtube
• • •
#проза
#Францішак_Люцыянавіч

Невялічкая падзея

Седзячы ў вагоне цягніка, чакаючы сваёй станцыі, я пачаў адчуваць блізасць з людзьмі, што знаходзяцца апошнімі ў спісах, у чэргах, і да тых хто едзе да апошняга прыпунку. Менавіта ў такім палажэнні быў я. Напэўна самае непрыемнае ў гэтым, амаль што прымусовае, выгнанне з віру жыцця. Я заставаўся сам-насам з летнямі думкамі і з летнім цяжкім паветрам.
Большай прыкрасці сітуацыі надаваў мой тэлефон. Ён разрадзіўся і пакінуў мне адзіную забаву: мроіць аб выхадзе ў свет, у цывілацыю. Здавалася, што я памёр, што я выгнанец сярод жывых. Цёмны няветлівы, механічны і ненатуральны свет глядзеў у маю душу. Я адчуў самотны позірк, які нібыта вітаў мяне: ён быў накіраваны такімі самымі гаротнікамі.
Паветра ўсё цяжэй уваходзіла ў лёгкія, усё цяжэй было знаходзіцца ў паўсядзённай адзежы. Я пачынаў зайздросціць прышэльцам, што заходзілі на першай станцыі, а выходзілі ўжо на другой: яны станавіліся мне чужакамі.
Але тое самае я не мог сказаць пра сваіх даўніх спадарожнікаў. Прыглядзеўшыся да іх я заўважыў яшчэ больш стомленыя твары чым мой: некага пасля працы чакала кватэра з працай хатняй. Я па-шчыраму радаваўся, што яны выходзілі раней за мяне. Паглыбіўшыся ў свае развагі я перастаў сачыць за часам, за мапай руху цягніка, бо якая розніца? Я ведаю, што я выйду.
Урэшце здарылася. З дынаміку данеслася халоднае, але прыемнае папярэджане, што станцыя апошняя, і што ўсе абавязаныя пакінуць вагон. Кроў як быццам пачала імчаць па маіх жылах, а з дзвярэй паліліся магутныя токі, што былі растопленыя такой навіною. Выліваючыся ў прасторы метрапалітэна токі станавіліся новымі прытокамі для двух мораў: Правага і Левага.
Планы кіравалі мною, і я паплыў да Левага. Я бадзёра рушыў да выйсця, і ,дайшоўшы да яго, перастаўляў свае ногі цераз прыступкі, спадзяючыся найхутчэй пакінуць царства механічнага святла. У гэтым выйсці прытокі з’ядналіся зноў у магутную плыню, і зрабіўшы колькі шпархіх рухаў усе апынуліся ў гаспадарстве сонца, ветра, неба. Выбегшы на волю я і колішнія мінакі радасна пачалі бараніцца ад новага, дагэтуль нібы зусім незнаёмага, свету. Бараніліся як хто ўмеў: хтосьці падымаў руку, да самага цемечка, у спробах захіліць вочы, а хтосьці быў больш абароназдольны, бо меў рыштунак – кепку. Я ж быў бяззбройны і наўпрост плюшчыў вочы. Але пачуццё ўсеагульнай еднасці знікла. Людзі пачалі ўяўляць сабою аскепак нечага большага, нечага заўчасна разбітага.
Здавалася, што пакуль мы разам змагаліся да выйсця са спёкі і духаты мы займелі нешта агульнае, нешта большае за адзіны човен.

• • •
Telegram
• • •
#верш
#Хросная
#двк
#домуякім


Выварат
Натое і Выварат
што вывернуты
і чырвоныя ніткі цягнуцца
ва ўсе бакі
як абрэзкі вен
Дзе ты выратуешся
Калі рэальнасці тут няма
Ды і там не было.,
а ў Вонкавасці
рэальнасць б'е нажом
Прама ў сэрца?
Мы знікнем
сярод цёмнага Лесу
ці цёмны Лес
знікне сярод нас,
таму што мы
як дрэвы -
у нас
таксама
многа кругоў
і на кожным -
знаходка
ці страта?
Мы беглі сюды
і нашыя
маскі
падалі
з твараў
як лістота
восенню.
Што засталося
пасля?
твар ці пустэча?
Хай недзе там
нясуцца гады
і разбураюцца
Сцены
Дома.
Хай там
застаюцца
руіны і
абрыўкі
сноў, варажбы
і мянушак,
якіх ужо ніхто
не ўспомніць
Вецер нясе
апошнія словы
нашых песень
і нашай веры
...
Абсалютная свабода...
#верш
#скатазаўра

Адно расчараванне ў вачах людзей!
Я бачыла! Я ведаю! Я адчувала!
У тых вачах - ні спадзяванняў, ні надзей.
Я бачыла! Я ведаю! Я адчувала!

Сярод такіх, людзей расчараваных,
Мы ходзім, блудзім у пошуках надзей,
Шукаем лёс, усім нам наканаваны,
Бо людзі не ўмеюць без людзей,
Без словаў, думак быццам бы арыштаваны.
Адзін у свеце, згублёны карабель,
Плыве па хвалях, у бясконцым акіяне.
Але мы людзі - і не можам без людзей,
Сваіх мы знойдзем, тых наканаваных.

16.09.2023

Патлумачце самі як хочаце, бо я сама не ведаю, як гэта тлумачыць

Рытмы і рыфмы рэст ін піс
#верш
#Nichto_Absalutna

Дадому.

Бадзяюся між самаспраўдных прароцтваў,
Нязьдзейсьненых мрояў,
Забытых жаданьняў...
Надзённасьць завісла ў паветры пад стольлю
Надзейна ды вечна,
Дамоклавым мечам.
Бадай, гэта стома. Бывае, знаёма?
Час быццам нявечыць,
Пусьціце пагрэцца
#малюнак #ТоЯ
Сэрца на далоні, літаральна...
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

* 🌌🥀

«Бядняк сказаў: любоў – змяя...»

«Бядняк сказаў: любоў – змяя,
Што рэжа цела без нажа», –
Але калі мне лёс прызначыў
Кахаці ту, што нельга, значыць
Таго жадала мне змяя.
Таго ж жадаю цяпер я.
«Няхай ты сотні раз багаты...
Любоў аграбіць – будзеш рады».
З-пад глыбіні вужачых чар
Каханне выне сэрца скарб.

«Любоў каварна, як змяя,
А ёй сябе ўручаю я.
І сэрца, што даўно крычыць,
Атруту просіць, хоць баліць».
Сціскае мне яго да болю
Любоў і рвецца к ёй, на волю,
Застацца каб сярод пяскоў.
Аберне чысціню цвяткоў
У чырвань той пустынны дух,
Што спіць дасюль у сэрцах руж.

Любоў – хвароба для мяне,
Няма спакою нат у сне.
«Хваробы лечаць і атрутай», –
Сказаў паэт, што сам ахутан
Любві закляццем назаўжды.
Атрута – гэта паўбяды.
«Каварны горкі міг любві –
Пра гэта пішуць мудрацы.
А я дурак, і я бядняк,
Я п'ю ізноў салодкі яд».


*🌌🍂

• • •
#скатазаўра #верш

Сэрца, ну давай без fall in love'аў
Без october'аў, без болю, girl in red.
Сэрца, даражэнькае, без пазлаў,
Я стамілася імчацца за табою услед.

І, мазгі, давайце без кахання,
Без пачуццяў, думак і паўслоў,
Добра мне жывецца без пытанняў,
Дзе і як знайсці сваю любоў.

Ну і, думкі, вам не трэба бегчы,
Несучы мяне ўдалячынь,
Не жывіце толькі для сустрэчы,
Не шукайце сэрца гаспадынь.
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Зорка Венера

У ціхую сінюю ноч мы пад зоркай Венерай
сядзелі на лаве.
Чыталі радкі пра надзею, пра веру,
каханне...
Я чуў...
А ці чула сама ты, як зоры спявалі,
як быццам анёлы з нябёс прыглядалі за намі?
Пісаў Багдановіч, а з ім яшчэ сотні паэтаў
пра ціхую сінюю ноч
і пра зорку Венеру.
Празрыстая ціша. Тусклявы старэнькі ліхтар.
Усё недарэмна. Усё прысвячаецца нам.

• • • • •

Zorka Vieniera

U cichuju siniuju noč my pad zorkaj Vienieraj
siadzieli na łavie.
Čytali radki pra nadzieju, pra vieru,
kachańnie...
Ja čuŭ...
A ci čuła sama ty, jak zory śpiavali,
jak byccam anioły z niabios pryhladali za nami?
Pisaŭ Bahdanovič, a z im jašče sotni paetaŭ
pra cichuju siniuju noč
i pra zorku Vienieru.
Prazrystaja ciša. Tusklavy stareńki lichtar.
Usio niedaremna. Usio pryśviačajecca nam.

• • •
Telegram
Twitter
• • •
#верш #агучка
#Максім_Крывіч

💙🌠

Агучка сваім голасам майго новага верша. Прашу прабачэння за якасць

• • •
#пераклад
#vertebra
#госць

Званок ужо можна паглядзець у нашым Тэлеграм-канале

https://t.me/KVertebra

Журналістка Рэйчал Кэлер павінна раскрыць сакрэт таямнічай відэастужкі, якая забівае любога, хто яе глядзеў, роўна праз сем дзён.

• • •
#верш
#Настасся_Хадзько

***
Халодны снег, халодны лёд —
Жыццё не казка і не мёд!
Але яно і сэнс свой мае,
Калі кагосьці хтось кахае.

Калі прыехаў ты ў мястэчка,
Дзе запрашаюць усіх сардэчна,
Дзе ты вандруеш па радзіме,
Калі шмат год быў на чужбіне.

Пабачыць першыя пралескі,
Як іх збіраюць сваякі і дзеткі.
Завітаць па сцежцы ў хатку,
Аддзякаваць з парога бацьку.

Падыйсці да бабулі і абняць,
Аб жыцці старой паразмаўляць.
Мець крэда, быць чалавекам,
І верыць у найлепшае сэрцам.

• • •
#малюнак #ТоЯ

Маю імпэт надрукаваць паштоўкі, стыкеры і декілька плакатаў са сваімі малюнкамі.

Ці было б вам цікава набыць штось падобнае?
Пішыце ў каментах!
#малюнак #ТоЯ

Курэнне шкодна для здароўя!

Больш пра маіх персанажаў - @charounygai
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Фантазмагорыя пра карысць Кавіду

Чаму Кавід не Маргенштэрн?
Паеў бы ўсіх дзядоў.
Тым дзедам стаў нам інтэрнэт,
Ён ведае ўсё.
У галавах дзядоў сівыя мары іх
Крывымі пальцамі сваймі
Цягнуцца да мяне.
Жадаюць знішчыць мне мой лёс.
Мінулае вярнуць.
Паскуды, гніды! Вось хто вы!
Вам трэба ў зямлю.
Вы, дрэні, дайце людзям жыць.
Пакіньце з мірам свет.
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Скажы "сумочка"

Сядзеў за партаю Міхал
І думаў пра сябе
Мне кажуць: "Сумочка скажи!"
А мне яно не трэ!
Заўсёды "Торбаю" была
А тут раптоўна не.
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Да Марыі Б.»

«Ду-ду-ду-ду..» – чуеш на полі?
Загадкавы рытм паўзе ніц.
Дзяўчына пяе аб бяздонні
Азёраў, празрыстых крыніц.
Ад золку да змроку ў лясах
Шукае намёкі на мару.
У травах заснула краса,
Яна чуе подых нектару.
З сабою прыносіць дуду
І цягне жаллівае «ду-ду..» –
Адпуджвае хмару-бяду
Сваім спачуваннем да люду.
Гульня ў пачуцці да мора
Таемнасцю будзіць зямлю.
Давераць свой лёс, сваё гора
Як толькі пачуюць ігру.
Іскрацца блакітныя вочы,
І хоць асляпіла іх сонца,
Душа мае скарб, што ўночы
Вядзе кветкі ў шчасця аконца.
«Ду-ду-ду-ду..» – чуеш на полі?
Загадкавы гурт паўзе ніц.
Дзяўчына пяе аб бязволлі
Калосся і сініх званіц.


• • •
Telegram
• • •
#верш
#Хросная

Раніцай еш навальніцы
Маскі здымай з тварам
памятай, гэта - сніцца
Пі туманоў адвары.

Хай праляцяць стагоддзі
Твары, імёны, даты
Наперакор прыродзе
Унутрана будзь рагатай

Трэба адрошчваць зубы
Трэба з'ядаць маланкі
Каб называць любай
Не засынаць - ранкам...

А па дарогах хадзі
Толькі басымі нагамі
Каб вырываць з грудзі
Пушкіных з Муракамі

Раніцай еш навальніцы
Маскі здымай з тварам
памятай, гэта - сніцца
Пі туманоў адвары.