Новы свет 🌞
710 subscribers
627 photos
10 videos
2 files
521 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#песня #музыка
#госць
#Андрэй_Зуеў

Srebra - гэта soul самотных ваўчар 🐺 з разбітымі сэрцамі 💔

Гэта курортны chanson, каб вярэдзіць стомленую душу светлым смуткам, нырнуўшы ў аксаміт апошніх цёплых начэй.

Гэтая песня з прысмакам горкага шакаладу 🍫🥵 для цябе 🌹 Прыемнага праслухоўвання.

https://youtu.be/wsSPQRc3vEI?si=c4WNPN8x-bh7I_nt

@masvet_by
• • •
Twitter
Instagram
BMC
SoundCloud
• • •
#Шрэбра_Іслачы
#проза

Плынь разважання пра ілюзіі і дрэвы

Ці не расліна, той чалавак,,,,,мае карані культуры, каб мець моц продкаў і дужа трымацца і мець волю да жыцця. Мае чалавек розум і пачуцці, каб карыстацца імі — тымі ведамі мінулага. Гэта яго "Тут", яго "Зараз". Тое будзе ствол. Галіны — тая разнастайнасць дзей ды ідэй, што чалавек можа патынцыйна акумуляваць праз сваё дачыненне да пэўнай культуры. Лісце ж тая патэнцыя, ператвораная ў жыццё, яго песціць сонца будучыні і надзеі. Гэта, калі ты, чалавек, кажаш ідучым насустрач: "Добры дзень! А як маецеся?" А не лаішся, не плюеш людзям у твар. Кветкі — тыя ж новыя думкі, мроі. Яны з'яўляюцца, яны могуць і прапасці не даўшы плада. Але толькі дзьме вецер, як пылок з кветак панясецца, так нараджаецца плод.

Квітнеючая Беларусь, гэта сад!

І тут з'яўляюцца ілюзіі. Бо не ўсё, што клічуць "Каранямі" — наспраўдзе Карані. Каб тое "дрэва" захірэла — льюць бруд, замест чыстай вады. Або падмяняюць адно іншым. Скажаюць розум і пачуцці. Такое дрэва не з'яўляецца натуральм. Хоць часам выглядае такім і выклікае ўражанне. А ў выніку — чалавек перастае належыць сваёй культуры.

Гэтае дрэва цяпер з іншага саду.

• • •
#верш #пераклад
#Сьвятлана_Зьнічка

«Міф аб Адданасці»

Луіза Элізабэт Глюк

Калі Аід рашыў, што пакахаў дзяўчыну,
ён для яе стварыў яшчэ адну зямлю,
усё як і раней, аж да лугоў,
з’явіўся толькі ложак.

Усё як і раней, свяціла нават сонца,
бо іначай дзяўчына б не змагла
так хутка звыкнуцца з пякельнай цьмой.

Паступова думаў ён знаёміць з ноччу
і пачаць, скажам, з ценю дрыжачых лістоў.
Потым вынесць месяц, зоры. Пасля – ні месяца, ні зор.
Хай Персефона звыкнецца паволі,
Урэшце, думаў ён, яна знайдзе спакой.

Блізня зямлі –
Толькі, праўда, тут была любоў.
Хіба кожны не прагне любві?

Чакаў ён шмат гадоў,
тварыў як свет, і назіраў
за Персефонаю на лузе –
Дзяўчынаю, што каштавала ўсё агулам.
Зазнаўшы раз, думаў, не спынішся болей.

Хіба не хоча кожны ўночы адчуваць
І цела любае, і асалоду зорных межаў?
Чуць паміж плаўных удыхаў ціхае
Жывы я!” Будзе азначаць яно,
што ты сама жывая, бо мяне ты чуеш,
бо ляжыш ты побач.
Толькі павярнуся я –
Следам ты за мной.

Вось што цемры ўладыка адчуваў,
гледзячы на свет, створаны
для Персефоны. І не здагадваўся ён,
што болей тут няма ні пахаў,
ні, тым болей, смаку.

Віна і жах? Ці страх любві?
Такія рэчы нельга ўявіць;
ні адзін закаханы не можа.

Ён думае і марыць, якую назву даць тутэйшым месцам.
Спачатку выдаў: Новы Ад.
Затым ужо: Сад.
У рэшце рэшт назваў ён іх
Дзявоцтвам Персефоны.

Мяккая дымка святла паднялася над лугам,
ахутала ложак каханых. Яна ў ягоных руках.
Сказаць ён хоча “Цябе кахаю я, таму нішто цябе не раніць”,

але ведае,
што то – мана, таму ён кажа
Ты мёртвая, таму нішто цябе не раніць”,
і падаецца так яму:
пачатак гэты больш праўдзівы, больш карысны.

• • •
Telegram
Instagram
• • •
#проза
#Інтэлігенты_інтраверт

Вецер калыша хвалі, дзесці шуміць чарот. Гукі возера, шэлест сосен, трэск агню клёкат буслоў— усё спалучаецца ў адну суцэльную, прыемную, спакойную песню леса, якую зараз кожны чуе, нажаль, вельмі рэдка. Таму што большасць людзей жыве ў гарадах, слухаючы мелодыю машын, песню вечнай мітусні. І гэта сумна. Жывучы ў спешцы, людзі забываюць пра вячэрнія размовы, пра песні пад гітару, пра настольныя гульні з сям'ёй. Працягнем жа традыцыю хадзіць у паходы ды спалучацца з прыродай.
@masvet_by

• • •
#верш
#Настасся_Хадзько

Віцебшчына

Мае думкі між азёр пераблыталіся,
З хвалі крыштальнай яны нарадзіліся.
Блукаюць у пошуках сэнсу жыцця,
Якога ніколі не будзе, якога няма.

Назіраюць вочкі нябёсныя навокал,
Удалечыні ўбачылі ліхтарыкі з вокан.
Тут салодкія аблокі і сонечны дзень,
З пагорка я бачу свой стройны цень.

Дыхаю самым вольным паветрам,
Бягу насустрач вандроўным я ветрам.
І фартуна будзе заўсёды на маім баку
Кожны раз, калі люблю я слова скажу.

Скажу і дрэву старому, і роднаму краю
Так, нібы песню птушкі спяваюць з гаю.
І будзе бальзам мне на грэшную душу:
Кветкі прыроды-матулі з мясцовага лугу.

Ад Сожа да Дзвіны краіны амаль палова,
Але сардэчка маё ўжо да чакання гатова.
Толькі на поўдні спакой усё-ткі знаходжу
І развітвацца з гэтым без болю не зможу.

• • •
Instagram
• • •
#Добрыя_прадвесці
#малюнак #ТоЯ

- А гэта шчэ хто?
- Чалавечы паліцэйскі, зайшоў, каб хуценька пазірнуць на філіжанку гарбаты 😉

Даруйце, але гэта мая любімая сцэна. Магу цалкам перакласці, калі будзе цікава
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад
💚Частка 1💚

Калі вы не ў фандоме:Малады анёл завітаў у кнігарню. Галоўнае, каб ніхто не здагадаўся, што ён зусім не чалавек...🤫
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад
💚Частка 2💚
У кнігарню ўварваўся дэман!🤯
#верш
#Хросная


Сцены
захоўваюць памяць
Каб было даволі
крыві на языку
камянёў
І вен.
Я б хацела
Падарыць дамам крылы
Каб нідзе болей
не існавала
сцен.

І тады людзі
бяздомныя і бязсценныя
змаглі б ісці
ў любым накірунку
ў любую прастору
І час.

Каб
памятаць кожнага
патварава, пакрокава, паіменна
Трэба каб нашыя сцены
перасталі памятаць
нас.

(Аднак
Я хачу быць
прывязанай
да іх
надпісамі.)

Направа пойдзеш - ідзі
Налева пойдзеш - ідзі
Прама пойдзеш - ідзі
Толькі назад
не
глядзі.

Станеш
збажыной
А збажына не ходзіць -
яе рэжуць.

Свабода
вызначаецца
адсутнасцю
накірункаў
і сцен.
#верш
#Настасся_Хадзько

Твой водар назаўсёды стаў маім,
І калыхаюць успаміны аб былым.
І цягне, прагне думка да цябе,
Дзе б ні была, усё вядзе мяне.

Праз багны і залацістыя каласы,
Каб толькі ўбачыць твае валасы.
Дакрануцца, прытуліцца да рукі,
Адчуць усю моц роднай гарачыні.

Трымаць за руку цябе скрозь слёзы,
Быць побач,проста глядзець у вочы.
Нягледзячы на марозы шпацыраваць,
Разам пад дождж час марнаваць.

Не перашкодзіць нам люты лівень,
Да болю ўжо не будзе той жнівень.
І калі паклічуць у вырай жураўлі,
Чакаць мы будзем сваёю зімы.

• • •
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад

💚Частка 3💚
Гэты дэман штось падазравае...