Новы свет 🌞
711 subscribers
616 photos
10 videos
2 files
506 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная
#домукаторым
#двк

Песня Крывавага выпуску

Гэты круг не будзе апошнім
Мы аднойчы сустрэнемся зноў
Калі ласка, не будзь датошным
Не растрачвай брыльянты слоў.
Мы аднойчы збярэмся разам
Наварожым свой новы шлях
І па кроплях збярэм адказы
Узляцім, быццам зграя птах.
Я не стану дарослай ніколі
Ты не станеш ніколі старой
Нашы мары, памылкі і воля
Усё застыне ў пляме адной.
Мы пакінем вершы на сценах
Іх аднойчы разбураць гады
Падрастае новая змена
Не паказвай сваёй нуды.
Застануцца аскепкі-словы
Іх успомняць аднойчы ноччу
Намалююць малюнак новы:
Як мы ціха ў вечнасць крочым.
І ў чорных правалах аконных
Не ўбачыць нам страшны свет
Танчаць думкі нібы патроны
Смяротны свой менуэт.
Мы сустрэнемся, абяцаю
Хай не дрогне твая рука
І збярэмся ў новую зграю
Дачакайся свайго вітка.
#верш
#Хросная
#домукаторым
#двк

Топ...Топ... Вялікая Птушка ідзе.
Слёзы падаюць горкай атрутай.
Ён жыцця шукае сярод людзей,
А знаходзіць - зямныя пакуты

Брат мой,нас разарвала смерцю
На дзве часткі, што былі цэлым.
Мне мяжы той ніколі не сцерці,
Верыць у цуды - занадта смела.

Дом падорыць цуды абраным...
Лунны шлях прывядзе ў багну
Скаліць вострыя зубы - загана
Не дазволена нават прагным.

Мая зграя ходзіць у чорным.
Мы нясём свой цяжар разам.
Папрашу шасцярню ці жорны,
Каб аднойчы знайсці адказы.

Зноў балотная цемрадзь гнязда.
Успаміны ж - палынны настой.
Вечным камнем на мне - нуда:
Больш ніколі не быць з табой.

Кінеш камень - і пойдуць кругі.
На адным з іх ты будзеш жыць.
Час і слёзы ж - не маюць вагі:
Як не горка, а кроў - бяжыць.

Тут Вясна самы страшны час:
Выпуск хутка знішчыць сляды.
Дом стварыў і разбурыць нас,
А скрозь пальцы цякуць гады.

Хоць мы разам, а ўсё ж - адны:
Кожны домавец мае свой боль.
Як мне жыць з пачуццём віны?
Хоць убачыць цябе дазволь.
#верш
#Хросная
#домукаторым
#двк

Рэквіем па Дому

На руінах мінулых успамінаў
Прачытай паўсцёртыя сказы
Тут ніхто ўжо не піша навіны
І ніхто не знойдзе адказаў.

І дамы́ паміраюць, як людзі
Адлятаюць іх душы ў вырай
Як было, так ніколі не будзе
А руіны засыпле жвірам

Кінеш камень: кругі па вадзе
То ахвяры суроваму Молаху
Толькі знічкі мінулых падзей
Ад якіх застаюцца ўсполахі.

І дамы́ паміраюць, як людзі
Адлятаюць іх душы ў вырай
Як было, так ніколі не будзе
А руіны засыпле жвірам

А мы самі закрылі дзверы
Мы хацелі б ужо не выйсці
У завею так лёгка верыць
Бо на дол ападае лісце

На руінах мінулых успамінаў
Прачытай паўсцёртыя сказы
Тут ніхто ўжо не піша навіны
І ніхто не знойдзе адказаў.
#верш
#Хросная
#домукаторым
#домуякім
#двк

Песня Русалкі (па матывах кнігі "Дом, у якім")

Напісана для Сехмет


О, любы мой, я выйшла з тваіх мараў
О, любы мой, я выйшла з тваіх сноў
Я над табою ўраз рассуну хмары
Ды залюляю калыханкай зноў.

Я - водблеск на вадзе ад навальніцы
Я - якар твой, які прыдумаў ён.
Я тое, што штоночы будзе сніцца
Я знікну, не пакінуўшы імён.

Я - цень, што вечна ходзіць за табою
Я - той ланцуг, якім ён прывязаў
Смяецца Дом над гэтаю гульнёю
Смяецца... Дом нічога не сказаў

О, мілы мой, як страшна быць расою
Як страшна, што мяне не існуе
І кожны дзень па целе йдзе касою
І кожны дзень паветра не стае

Мяне ж стваралі, каб цябе кахала
У гэтай п'есе - мне адной іграць
Сябе саму я разумею мала
Сябе саму патрэбна пакараць.

Хто ж я? Прывід ці цень? Ці мроя?
Вада ці камень, ці лясны туман?
Чужых далоняў ветлівая зброя
Я ціхі шэрадомаўскі падман
#верш
#Хросная
#двк
#домуякім


Выварат
Натое і Выварат
што вывернуты
і чырвоныя ніткі цягнуцца
ва ўсе бакі
як абрэзкі вен
Дзе ты выратуешся
Калі рэальнасці тут няма
Ды і там не было.,
а ў Вонкавасці
рэальнасць б'е нажом
Прама ў сэрца?
Мы знікнем
сярод цёмнага Лесу
ці цёмны Лес
знікне сярод нас,
таму што мы
як дрэвы -
у нас
таксама
многа кругоў
і на кожным -
знаходка
ці страта?
Мы беглі сюды
і нашыя
маскі
падалі
з твараў
як лістота
восенню.
Што засталося
пасля?
твар ці пустэча?
Хай недзе там
нясуцца гады
і разбураюцца
Сцены
Дома.
Хай там
застаюцца
руіны і
абрыўкі
сноў, варажбы
і мянушак,
якіх ужо ніхто
не ўспомніць
Вецер нясе
апошнія словы
нашых песень
і нашай веры
...
Абсалютная свабода...